Главная страница Случайная страница КАТЕГОРИИ: АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника |
Нападзенне Германіі на СССР. Абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі
Вядома, што А. Гітлер прышоў да ўлады з праграмай рэваншу за паражэнне Германіі ў Першай сусветнай вайне, кампенсацыі панесеных краiнай страт. Большасць немцаў падтрымала ідэю рэваншу. Адначасова Нацыянал-сацыялістычная рабочая партыя Германіі абяцала ўсталяваць ва ўсім свеце новы, фашысцкі парадак, дзе немцы будуць элітай, гаспадарамі. Гітлер і яго паплечнікі збіраліся перамагчы ўсе дэмакратычныя краіны Еўропы, ЗША, забраць калоніі, падзяліць зямны шар са сваімі бліжэйшымі саюзнікамі - фашысцкай Італіяй і Японіяй. Савецкі Саюз з яго камуністычным рэжымам быў для нацыстаў асабліва небяспечным, бо дэманстраваў канкурэнтную, таксама таталітарную ідэалогію. Менавіта пад сцягам антыкамунізму Гітлер збіраўся ўсталёўваць " новы парадак" у Еўропе. На што разлічвала і спадзявалася фашысцкая Германія ў вайне супраць Савецкага Саюза: перш за ўсё - на нетрываласць ладу СССР, многанацыянальнай дзяржавы, асабліва з улікам масавых рэпрэсій сталінскага рэжыму, і немагчымасць правесці ўсеагульную мабілізацыю пасля першых ваенных няўдач і наладзіць масавы выпуск ваеннай прадукцыі. Нямецкія ваенныя добра ведалі слабыя месцы Чырвонай Арміі. Згодна плану " Барбароса" прадугледжваліся яе разгром ў самы кароткі тэрмін, да наступлення халадоў, і акупацыя еўрапейскай тэрыторыі СССР. Вялікі вопыт стасункаў Германіі і іншых краін з савецкай уладай (Брэсцкі мірны дагавор 1918 года, Рыжскі мірны дагавор 1921 года, пагадненні паміж Германіяй і СССР 1939 года) дазваляў спадзявацца на магчымасць кампрамісу з І. Сталіным, у тым ліку на значныя ўступкі з яго боку. 22 чэрвеня 1941 г. на свiтанку нямецка-фашысцкія ўзброеныя сiлы атакавалi дзяржаўную мяжу СССР ад Чорнага да Баранцава мораў. У складзе трох груп нямецка -фашысцкіх армій: " Поўнач", " Цэнтр" і " Поўдень" было 190 дывізій (у тым ліку 19 танкавых і 14 матарызаваных), 4 паветраныя флоты, якія налічвалі 5, 5 млн. чалавек і мелі на ўзбраенні каля 4, 3 тыс. танкаў, больш за 47 тыс. гармат і мінамётаў, каля 5, 5 тыс. самалётаў. Чырвоная Армія налічвала больш за 5 млн. чалавек, у пяці заходніх ваенных акругах знаходзілася ў той час каля паловы яе складу. Дырэктыва №1 Наркамата абароны і Генштаба аб прывядзенні войскаў у баявую гатоўнасць, накіраваная ў ваенныя акругі ў апошні момант, да часцей і падраздзяленняў не дайшла, што дало фашыстам вялікую перавагу. Распачатую вайну супраць СССР савецкае кіраўніцтва ахарэктарызавала як агрэсіўную і захопніцкую з боку Германіі і абарончую, справядліваю-Вялікую Айчынную - з боку Савецкага Саюза. Спробы кантратакаваць праціўніка значнага поспеху не мелі, наадварот, ускладнілі становішча. Асаблiва трагiчная абстаноўка ў першыя дні і нават гадзiны Вялiкай Айчыннай вайны склалася для савецкiх войскаў на Беларусi. Тут, на 450 кiламетравым участку дзяржаўнай гранiцы германскае ваеннае камандаванне выкарыстала супраць савецкiх войскаў сваю самую магутнаю групоўку войскаў - групу армiй " Цэнтр". Групоўка " Цэнтр" налiчвала 50 дывiзiй (з iх 15 танкавых) і дзве матарызаваныя брыгады, або 820 тыс. салдат i афiцэраў, 1 800 танкаў, 14 300 гармат i мiнамётаў, 1 680 баявых самалётаў. Германскiм войскам з савецкага боку супрацьстаялi войскi Заходняй Асобай ваеннай акругi, якая 22 чэрвеня 1941 г. стала называцца Заходнiм фронтам. Заходнi фронт меў 44 дывiзii (24 стралковых, 12 танкавых, 6 матарызаваных i 2 кавалерыйскiя). Агульная колькасць войскаў і тэхнікі Заходняга фронту складала 630 тыс. салдат i афiцэраў, 2, 2 тыс.танкаў, 10 тыс. гармат i мiнамётаў, каля 2 тыс. самалётаў. Галоўны ўдар па савецкiх войсках у Беларусi германская армiя нанесла ў раёнах Брэста i Гродна. Тут колькасць нямецкiх войскаў у жывой сiле i тэхнiцы пераўзыходзiла савецкiя войскi ў 5 разоў. Гэтыя два ўдарныя кулакi павiнны былi зламаць супрацiўленне Чырвонай Армii з наступным выхадам на аператыўную прастору i авалоданнем гарадамi Мiнск i Смаленск. Нечаканасць удару прынесла цяжкія страты ваенна-паветраным сілам. Толькі ў час першай бамбардыроўкі было знішчана больш за 500 самалетаў. Немцы сталі ўладарамі ў паветры. Ужо ў першыя гадзiны iнтэрвенцыi на гродзенскiм напрамку германскiя войскi адчулi моцнае супрацiўленне. Мужнасць і стойкасць праявілі пагранічнікі. А калі часці Чырвонай Армii 23 чэрвеня 1941 г. пакiнулі Гродна i адышлі за раку Нёман, танкавая дывiзiя контратакавала працiўнiка і адкінула яго, затрымаўшы нямецкае наступленне. Асаблiва жорсткiя баi вялiся ў раёне Брэсцкай крэпасцi. Колькасць абаронцаў крэпасцi складала ўсяго каля 4 тыс. байцоў, працiўнiк меў амаль 10-разовую перавагу. Гераічная абарона Брэсцкай крэпасцi працягвалася да канца лiпеня 1941 г. I ўсё ж войскi вермахта за два днi прасунулiся ў глыб тэрыторыi Беларусi больш чым на 100 км. 26 чэрвеня 1941 г. нямецкiя механiзаваныя часцi ўжо падступалі да сталiцы Беларусi. Войскi 13-й армii ўтрымлiвалi рубяжы да 28 чэрвеня. Гераiчна змагалiся з танкамi працiўнiка воiны 100-й стралковай дывiзii пад камандаваннем генерал-маёра I. Русiянава, якiя ў баях за Мiнск знiшчылi больш як 100 танкаў i бронемашын працiўнiка. Аднак становiшча абаронцаў Мiнска пагаршалася. Трагiчнай была абстаноўка i ў самiм Мiнску ў час яго абароны. На горад часта налятала нямецкая авiяцыя, усё навокал гарэла. 24 чэрвеня штаб Заходняга фронту, кiраўнiкi кампартыi i ўрада рэспублiкi спешна, без аб'явы аб эвакуацыi накiравалiся ў г. Магiлёў. Са стратай Мiнска ў акружэнне трапiлi войскi чатырох савецкiх армiй. Па звестках нямецкага камандавання ў аперацыях пад Беластокам, Брэстам i Мiнскам часцi вермахта захапiлi ў палон 330 тыс. савецкіх ваеннаслужачых. Адной з галоўных прычын гэтаго было імкненне савецкага камандавання атакаваць праціўніка чаго б гэта ні каштавала. 22 червеня вечарам камандуючы Заходнім фронтам Д.Р. Паўлаў атрымаў загад перайсці ў наступленне і за два дні знішчыць праціўніка, а ў першай палове ліпеня праведзены буйныя наступальныя аперацыі: Сянно-Лепельская і Рагачоўска-Жлобінская. У першым выпадку задача была наогул, як аказалася, нерэальнай, у двух другіх - дасягнуты мясцовы поспех, праціўнік адкінуты на 30-40 км. Але без падтрымкі з флангаў войскі пападалі ў акружэнне. Гінулі, пападалі ў палон десяткі тысяч лепшых, спрактыкаваных воінаў, тысячы адзінак баявой тэхнікі. З 3 па 26 лiпеня савецкiя войскi гераiчна абаранялi Магiлёў. Працiўнiк сканцэнтраваў тут 4 пяхотныя, 1 танкавую дывiзii i iншыя вайсковыя фармiраваннi. Iм супрацьстаялi байцы стралковага корпуса i народнага апалчэння. Разам з воiнамi Чырвонай Армii на беларускай зямлi супраць захопнiкаў змагалiся i дзесяткi тысяч мясцовых жыхароў. На тэрыторыi Вiцебскай, Гомельскай, Магiлёўскай i Палескай абласцей было створана больш як 200 фармiраванняў народнага апалчэння, якое налiчвала 33 тыс. чалавек i 78 знiшчальных батальёнаў колькасцю 13 тыс. чалавек. Потым частка з iх адышла з часцямi Чырвонай Армii, на базе некаторых былi створаны партызанскiя атрады. Нямецкiя войскi спынiлi наступленне ў канцы лiпеня 1941 г. на смаленскiм напрамку i перайшлi да ўмацавання флангаў групы армiй " Цэнтр". У гэтых умовах гомельскi напрамак набыў выключнае значэнне. Баi за Гомель працягвалiся амаль 20 дзён. Пад сценамi горада вермахт страцiў звыш 80 тыс. сваiх салдат i афiцэраў. I толькi ў ноч на 20 жнiўня 1941 г. Гомель быў пакiнуты савецкiмi войскамi i апалчэнцамi. Да пачатку верасня 1941 г. уся тэрыторыя Беларусi была акупiравана нямецкiмi войскамi. У ходзе абарончых баёў войскi Чырвонай Армii страцiлi 1, 5 млн. чалавек забiтых, параненых i тых, што трапiлі ў палон, а таксама 10 тыс. гармат i мiнамётаў, 5 тыс. танкаў i 2 тыс. баявых самалётаў. Вермахт страцiў у 1941 г. на Беларусi каля 1000 танкаў i 150 тыс. ваеннаслужачых забiтымi i параненымi. Абарончыя баі ў Беларусі далі магчымасць савецкаму камандаванню разгарнуць войскi другога стратэгiчнага эшалона на рубяжы рэк Заходняя Дзвiна-Днепр, мабiлiзаваць стратэгічныя рэзервы краiны, каб даць адпор ворагу. Намечаныя камандаваннем вермахта тэрміны захопу Смаленска i Масквы былі сарваны. Галоўнымі прычынамі паражэнняў Чырвонай арміі на пачатковым этапе вайны зяўляюцца: цвёрдая ўпэўненасць І.В. Сталіна і савецкага кіраўніцтва ў немагчымасці нападу з боку Германіі летам 1941 г.: з-за яе негатоўнасці (непадрыхтаванасці) да вайны ў зімовых умовах (адсутнасць цёплага адзення для арміі, зімніх гатункаў паліва для тэхнікі і - змазкі для зброі); асэнсаванне таго факту, што нямецкая ваенная дактрына не дапушчае магчымасці вайны на два і болей фронты (Германия вяла вайну з Англіяй, разгортваўся рух Супраціўлення ў Польшчы, Францыі, Югаславіі, Грэцыі); ваенна-тэхнічнай і мабілізацыйнай перавагі Чырвонай Арміі над нямецкай (асабліва ў танках, а таксама ў гарматах і самалётах, сыравіне); непадрыхтаванасць Чырвонай Арміі да баявых дзеянняў у абароне: абарона дрэнна вывучалася як від ваенных дзеянняў; не быў дэталева распрацаваны і даведзены да войскаў план абароны краіны, панаваў шапказакідацельскі настрой " вайна малой крывёй, на чужой тэрыторыі", абарона не была забяспечана інжынерна-тэхнічнымі сродкамі, не хапала супрацьтанкавых сродкаў, нават тапаграфічных карт; ва ўмовах хуткага пераўзбраення армія не паспявала асвойваць новую техніку; армія была няўдала размешчана ў прыгранічных раёнах, самая моцная групоўка - на Украіне, а напрамак галоўнага ўдару прышоўся на Беларусь; стыкі паміж ваеннымі групоўкамі не былі прыкрыты; адсталыя сродкі сувязі (у асноўным па правадах і кур’ерская); маральна-псіхалагічная разгубленасць (па прычынах ідэалагічна-прапагандысцкіх пралікаў, нечаканасці няўдач); велізарныя людскія і матэрыяльна-тэхнічныя страты Чырвонай Арміі за першыя месяцы вайны абумовілі і новыя цяжкасці, і новыя няўдачы. Адначасова з ваеннымі дзеяннямі ішла інтэнсіўная работа па мабілізацыі людскіх і тэхнічных рэсурсаў рэспублікі, неабходных для барацьбы з германскімі захопнікамі. Мабілізацыя прайшла толькі на тэрыторыі Віцебскай, Гомельскай, Магілёўскай і Палескай абласцей. У ліпені-жніўні часці Чырвонай Арміі папоўніліся амаль на 500 тыс. чалавек з ліку прызваных у армію жыхароў Беларусі. У ліпені-жніўні 1941 г. было эвакуіравана ў тыл 1, 5 млн. спецыялістаў народнай гаспадаркі і членаў іх сямей, 124 буйныя прамысловыя прадпрыемствы. Сярод іх былі " Гомсельмаш", Магілёўскі завод авіяцыйнага маторабудавання і іншыя. Эвакуіраваныя з Беларусі прадпрыемствы размя-шчаліся пераважна ў Паволжы, на Урале, у Сібіры. Рабочыя, інжынерна-тэхнічныя работнікі на новых месцах паказвалі прыклад сапраўднага працоўнага гераізму. Хутка правялі мантаж абсталявання, перабудавалі тэхналогію вытворчасці і наладзілі выпуск зброі. У цэлым ваенныя дзеянні летам 1941 г. для СССР азначалі ваенную катастрофу. Немцы акупіравалі Прыбалтыку, Беларусь, Украіну, акружылі Ленінград, наступалі на Маскву. У палон здалося каля 3-х млн. салдат і афіцэраў Чырвонай Арміі. Каб выправіць становішча, патрабаваліся новыя вялікія ахвяры і велізарнае напружанне ўсіх сіл савецкай дзяржавы. Вялікая Айчынная вайна дзеліцца на чатыры этапы: чэрвень 1941 - май 1942 (пачатак вайны - перамога пад Масквой), май 1942 - март 1943 (другое наступленне фашыстаў - перамога пад Сталінградам), красавік 1943 - лістапад 1944 (перамога пад Курскам - выгнанне акупантаў), лістапад 1944 - верасень 1945 (вызваленне народаў Еўропы і Азіі). У дачыненні да Беларусі Вялікая Айчынная вайна мае адметнасці. Выдзяляюцца тры асноўныя этапы: чэрвень 1941 - жнівень 1941 (пачатак вайны - акупацыя ўсей тэрыторыі), жнівень 1941 - жнівень 1944 (жыццё ў рэжыме акупацыі - вызваленне), жнівень 1944 - верасень 1945 (удзел беларускіх воінаў у вызваленчым загранічным паходзе). Вялікая трагедыя гэтай вайны паўстала з неразумення абодвумі бакамі стратэгічных мэтаў праціўніка. Усяму свету, і І. Сталіну ў першую чаргу, было зразумела, што шанцаў на поўную перамогу над СССР, яго знішчэнне, у Германіі няма. Але ён не ўцяміў, што Германія можа мець і абмежаваныя, кароткатэрміновыя планы, напрыклад, нанесці такі ўрон Чырвонай Арміі, каб яна не змагла паўстаць на працяглы тэрмін. Галоўная памылка А. Гітлера ў ацэнцы мэтаў І. Сталіна, які сам прэтэндаваў на ролю гегемона Еўропы.
|