Студопедия

Главная страница Случайная страница

КАТЕГОРИИ:

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Пачатак Другой сусветнай вайны. Аб'яднанне Заходняй Беларусі з БССР






Другая сусветная вайна змяніла ход гістарычных падзей. Яна адбывалася ва ўмовах новай расстаноўкi сiл у Еўропе. Дагавор аб узаемным ненападзе памiж СССР i Германiяй 23 жнiўня 1939 г. сведчыў, што вялiкiя краiны абышлiся з Польшчай прыкладна так, як калісьці тры манархіі з Рэччу Паспалітай. Вайна распачалася 1 верасня 1939 г. несправакаваным нападам Германіі на Польшчу. У абарону Польшчы выступілі Англія і Францыя, яны аб'явілі вайну Германіі. Аднак галоўныя ваенныя дзеянні ў верасні разгарнуліся на польскім тэатры вайны. Нямецкія генералы мелі шматразовую перавагу над палякамі ў танках, самалётах, артылерыі, жывой сіле. Дывізіі рэйха ўварваліся ў Польшчу з захаду і поўначы (з Усходняй Прусіі). Польскія войскі мужна абаранялі сваю краіну. Першымі героямі Другой сусветнай вайны сталі абаронцы Вестэрплятэ (пад Гдыняй), Млавы, Модліна, Варшавы.

Сярод ваеннаслужачых польскай арміі на " крэсах усходніх" знаходзілася шмат рэзервістаў з ліку беларусаў, мабілізаваных яшчэ ў красавіку-чэрвені 1939 г. Па сведчанні польскіх крыніц беларусы праявілі мужнасць і адвагу ў баях пад Млавай, на ўзбярэжжы Гдыні, пры абароне Модліна і Хеля. Гераічнай старонкай удзелу беларусаў у нямецка-польскай вайне 1939 г. стала абарона Брэсцкай крэпасці. Абаронцы на чале з брыгадным генералам К. Плісоўскім адбілі 7 варожых атак. Аднак, калі былі вычарпаны запасы зброі, гарнізон крэпасці быў вымушаны пакінуць пазіцыі і адысці ў паўднёва-заходнім накірунку.

Такім чынам, для беларусаў узброенае змаганне з нямецкімі войскамі пачалося амаль за два гады да пачатку Вялікай Айчыннай вайны. З 300 тыс. польскіх вайскоўцаў, што трапілі ў нямецкі палон, 40 тысяч назваліся беларусамі. Некалькі тысяч беларусаў у складзе польскіх ваенных часцей перабраліся на Захад у Францыю, Англію. Немалая іх колькасць апынулася на Захадзе разам з арміяй Андэрса. Беларусы прынялі актыўны ўдзел на франтах Заходняй Еўропы. Яны штурмавалі Монтэ-Касіна ў Італіі, вызвалялі Нарвегію і Францыю. Пасля заканчэння вайны адны з іх засталіся на Захадзе, другія вярнуліся ў Беларусь. Многія з гэтых мужных вайскоўцаў толькі ў 90-х гадах атрымалі баявыя ўзнагароды прызначаныя ім урадамі Польшчы і іншых еўрапейскіх дзяржаў.

Згодна з дадатковым сакрэтным пратаколам, прыкладзеным да савецка-германскага пакта аб ненападзе, германскiя войскi не павiнны былi перасякаць устаноўленую мяжу па лiнii рэк Нарэў, Вiсла i Сан на выпадак ваеннага канфлiкту Германii з Польшчай. Гэта азначала, што Заходняя Беларусь, у т. л. Беластоцкае ваяводства, у выпадку акупацыi тэрыторыi Польшчы Германiяй павiнна была адысцi да БССР.

Ва ўмовах, калі ўжо амаль усе жыццёва важныя цэнтры Польшчы былі заняты нямецкімі войскамі. Кіраўніцтва СССР патавіла задачу " пакласці канец прыгнёту працоўных Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны, прадаставіць поўную бяспеку працоўным гэтых абласцей". Раніцай 17 верасня войскі Чырвонай Арміі перайшлі савецка-польскую мяжу. Беларускі фронт налічваў больш за 200 тыс. салдат і афіцэраў. Войскам фронту супрацьстаяла 45 тысяч польскіх салдат і афіцэраў, з якіх прыкладна палова не была ўзброена і не зведзена ў канкрэтныя воінскія адзінкі. Урад Польшчы прызнаў, што стану вайны краіны з СССР няма. СССР таксама не аб'яўляў вайны Польшчы. Таму ў загадзе Вярхоўнага галоўнакамандуючага ўзброеных сіл Польшчы маршала Э. Рыдз-Сміглы 17 верасня 1939 г. польскім войскам прадпісвалася не ўступаць у баі з савецкімі воінскімі падраздзяленнямі, за выключэннем спроб раззбраення ці яўных баявых дзеянняў. Камандзіры польскіх часцей павінны весці перамовы " ў мэтах выхаду гарнізонаў у Румынію, ці Венгрыю".

Большасць сялян, рабочых, рамеснікаў, інтэлігенцыі Заходняй Беларусі сустракалі Чырвоную Армію як вызваліцельніцу. Яшчэ да прыходу савецкіх вайсковых часцей у некаторых месцах ствараліся партызанскія атрады, адбывалася раззбраенне паліцыі, асаднікаў. У сёлах і мястэчках фарміраваліся рэўкамы, якія бралі ўладныя функцыі.

Лёс краю вырашаўся ў Маскве. Аб гэтым сведчыць пастанова Палітбюро ЦК УКП(б) ад 1 кастрычніка 1939 г. " Пытанні Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны", якая складалася з 33 пунктаў. Пастанова абавязвала склікаць Украінскі і Беларускі Народныя сходы з выбарных, вызначала змест рашэнняў, якія павінны былі прымацца на сходах.

Выбары ў Народны сход праводзіліся пры надзвычай высокай палітычнай актыўнасці насельніцтва краю. З юрыдычнага пункту гледжання гэта быў усенародны плебісцыт, пераважная большасць удзельнікаў якога выказалася ў падтрымку ўсталявання Савецкай улады, палітыкі правядзення радыкальных сацыяльна-эканамічных пераўтварэнняў, за ўз'яднанне беларускага народа ў адзінай нацыянальнай дзяржаве. У выбарах 22 кастрычніка было абрана 929 дэпутатаў, супраць галасавалі каля 10% выбаршчыкаў. Мелі месца выстаўленне кандыдатаў незалежна ад прапанаваных уладамі, спробы зрыву перадвыбарных сходаў.

Сярод абраных дэпутатаў Народнага сходу пераважалі былыя актыўныя ўдзельнікі рэвалюцыйна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі: П. Пестрак, С. Прытыцкі, М. Серада, У. Царук і інш. Некаторыя з іх у якасці палітзняволеных правялі па 10 і больш гадоў у турмах Польшчы. Па сацыяльнаму складу сярод абраных дэпутатаў пераважалі прадстаўнікі сялянства - 563, рабочых - 197, інтэлігенцыі 112. Пасяджэнні Народнага сходу пачаліся 28 кастрычніка ў гарадскім тэатры Беластока ў святочнай атмасферы. На сходзе прысутнічалі прадстаўнікі ўрада БССР, народныя паэты Беларусі Я. Купала, Я. Колас. Па дакладу дэпутата С. Прытыцкага, якога польскія ўлады ў 1936 г. прыгаварылі да смяротнага пакарання, сход 29 кастрычніка адзінагалосна прыняў дэкларацыю аб уладзе. У ёй абвяшчалася аб устанаўленні савецкай ўлады на тэрыторыі Заходняй Беларусі, якая будзе " належаць працоўным горада і вёскі ў асобе Саветаў дэпутатаў працоўных". Таксама адзінагалосна была прынята дэкларацыя аб уваходжанні Заходняй Беларусі ў склад БССР. У ёй змяшчаўся зварот да Вярхоўных Саветаў СССР і БССР аб прыняцці Заходняй Беларусі ў склад Савецкага Саюза і Беларускай ССР у мэтах " пакласці канец раз'яднанню беларускага народа".

Нечарговая пятая сесія Вярхоўнага Савета СССР на апошнім пасяджэнні 2 лістапада прыняла Закон аб уключэнні Заходняй Беларусі ў склад СССР і аб'яднанні з БССР. Працэс юрыдычна-прававога афармлення прыняцця Заходняй Беларусі ў склад БССР быў завершаны 12 лістапада 1939 г. на нечарговай трэцяй сесіі Вярхоўнага Савета БССР.

Тэрыторыя, якая ўвайшла ў склад Беларускай ССР, складала амаль 100 тыс. км2 з насельніцтвам 4, 7 млн. чалавек. Вільня і віленскі край рашэннем маскоўскіх улад былі перададзены Літве у якасці платы за згоду на размяшчэнне на літоўскай тэрыторыі савецкіх войск.

 


Поделиться с друзьями:

mylektsii.su - Мои Лекции - 2015-2024 год. (0.006 сек.)Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав Пожаловаться на материал