Студопедия

Главная страница Случайная страница

КАТЕГОРИИ:

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Асаблівасці эканамічнага развіцця ў 60-я гг. Гаспадарчая рэформа і яе асноўныя вынікі






У канцы 50 - пачатку 60-х гг. назіралася пагаршэнне эканамічнай сітуацыі ў СССР, у тым ліку і ў Беларусі. Рэзка знізіліся тэмпы развіцця вытворчасці, рэнтабельнасць прадпрыемстваў, паменшыўся прырост даходаў насельніцтва. Асноўнай прычынай быў курс на паскоранае будаўніцтва камунізма, дагматызм савецкага кіраўніцтва ў пазнанні эканамічных законаў, суб'ектывізм і валюнтарызм у кіраванні эканомікай. У верасні 1957 г. урад СССР прызнаў неабходным не чакаць выканання шостага пяцігадовага плана на 1956-1960 гг., распрацаваць новы план на 1959-1965 гг.

Адной з асаблівасцяў эканамічнага развіцця Беларусі ў гады сямігодкі было хуткае развіццё хімічнай прамысловасці, асабліва вытворчасці мінеральных угнаенняў. У 1963 г. быў уведзены ў строй першы ў Салігорску калійны камбінат, вялося будаўніцтва другога і трэцяга камбінатаў. З уводам у дзеянне калійных камбінатаў у Салігорску, азотна-тукавага завода - у Гродне, суперфасфатнага - у Гомелі ў рэспубліцы была наладжана вытворчасць уласных калійных, азотных і фасфатных мінеральных угнаенняў. Другой асаблівасцю развіцця народнай гаспадаркі Беларусі ў гады сямігодкі стала апераджальнае развіццё новых неметалаёмістых галін - прыборабудавання і электронікі.

Аднак у цэлым прамысловасць СССР пачала рэзка адставаць ад прамысловасці заходніх краін. Апрача зброі, усе іншыя віды прадукцыі былі на нізкім узроўні. На Захадзе назіраўся бум выпуску спажывецкіх тавараў: аўтамашын, тэлевізараў, моднага адзення, а для грамадзян Савецкага Саюза ўсё гэта было недасягальна. Па-ранейшаму не хапала нават харчавання, з пачатку 60-х гадоў СССР распачаў імпарт збожжа.

На развіцці сельскай гаспадаркі яшчэ больш адмоўна адбіліся суб'ектывізм і валюнтарызм у кіраванні. Калгасы і саўгасы атрымлівалі шаблонныя ўказанні з цэнтра па структуры пасяўных плошчаў, агратэхніцы і тэхналогіі вырошчвання той ці іншай сельскагаспадарчай культуры, пачалася так званая " кукурузная ліхаманка", калі загадвалася сеяць кукурузу без уліку адпаведных умоў. У выніку павялічваўся дэфіцыт харчавання.

Бясконцыя перабудовы, непрадуманыя рэарганізацыі і, як следства, - абвастрэнне сацыяльнай напружаннасці ў грамадстве сталі галоўнымі прычынамі змены палітычнага кіраўніцтва СССР. У кастрычніку 1964 г. на Пленуме ЦК КПСС М. Хрушчоў быў вызвалены ад займаемых пасад. Першым сакратаром ЦК КПСС быў выбраны Л. Брэжнеў, Старшынёй Савета Міністраў СССР быў прызначаны А. Касыгін.

Новае кіраўніцтва краіны разумела, што да сярэдзіны 60-х гг. была ўжо дасягнута тая мяжа змен, якія магчыма было б ажыццявіць за кошт частковых удасканаленняў. Патрабаваўся кардынальны паварот у арганізацыі эканамічнага жыцця.

Пачатак гаспадарчай рэформы сярэдзіны 60-х гг. быў пакладзены сакавіцкім (1965 г.) Пленумам ЦК КПСС, які прыняў пастанову " Аб неадкладных мерах па далейшаму развіццю сельскай гаспадаркі СССР". Была зменена сістэма нарыхтовак сельскагаспадарчай прадукцыі, уводзіўся цвёрды і нязменны план нарыхтовак на пяць гадоў наперад для кожнага калгаса, саўгаса, раёна, вобласці, рэспублікі. Закупачныя цэны на сельскагаспадарчую прадукцыю былі павялічаны ў сярэднім у 1, 5-2 разы. Адначасова былі зняты неабгрунтаваныя абмежаванні на ўтрыманне жывёлы ў асабістай дапаможнай гаспадарцы калгаснікаў, рабочых і служачых.

З мэтай умацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы было вырашана за 1965-1969 гг. паставіць на вёску 1 млн. 790 тыс. трактароў, 1 млн. 100 тыс. грузавых аўтамабіляў, шмат іншай тэхнікі. Акрамя таго, дзяржава брала на сябе ўсе работы па меліярацыі, вапнаванні кіслых глеб, паляпшэнні лугоў і пашаў. Нарэшце, звярталася ўвага на неабходнасць арганізацыйна-гаспадарчага ўмацавання калгасаў і саўгасаў на прынцыпах гаспадарчага разліку, адмены празмернай рэгламентацыі іх гаспадарчай дзейнасці, развіцця ўнутрыкалгаснай дэмакратыі.

Наступным крокам у вырашэнні буйнамаштабнай эканамічнай рэформы сярэдзіны 60-х гг. стаў вераснёўскі (1965 г.) Пленум ЦК КПСС, які па дакладу Старшыні Савета Міністраў СССР А. Касыгіна прыняў пастанову " Аб паляпшэнні кіравання прамысловасцю, удасканаленні планавання і ўзмацненні эканамічнага стымулявання прамысловай вытворчасці". Каб зрабіць прамысловую вытворчасць больш эфектыўнай, было вырашана, па-першае, удасканаліць сістэму планавання ў прамысловасці. Дзеля гэтага замест больш чым 100 абавязковых планавых паказчыкаў, якія спускаліся прадпрыемству зверху, цяпер засталося толькі 8. Калі раней асноўным паказчыкам работы прадпрыемства быў аб'ём валавой прадукцыі, то зараз ім стаў аб'ём рэалізаванай прадукцыі.

Па-другое, пашырыць гаспадарчую самастойнасць прадпрыемстваў, дазвалялася самастойна распараджацца часткай прыбытку і ствараць грашовыя фонды для развіцця вытворчасці, паляпшэння ўмоў працы і быту рабочых і служачых. Па-трэцяе, былі ліквідаваны саўнаргасы і адноўлены міністэрствы па галінах прамысловасці, якія павінны былі запямпечыць, высокі тэхнічны ўзровень, укараненне дасягненняў навукі ў вытворчасць.

Першыя крокі гаспадарчай рэформы ўсялялі надзеі. Восьмая пяцігодка, разлічаная на 1966-1970 гг., па шэрагу важных паказчыкаў была выканана. Валавая прадукцыя прамысловасці Беларусі павялічылася за пяцігодку на 79% пры плане 70%. За пяцігодку ў Беларусі ўвайшло ў строй 78 буйных прамысловых прадпрыемстваў. Сярод іх электралямпавы завод у Брэсце, маторарамонтны ў Гомелі, фабрыка трыкатажу ў Брэсце, баваўняна-прадзільная фабрыка ў Гродне, мясакамбінат у Барысаве і інш.

Асаблівасцю развіцця сельскай гаспадаркі Беларусі ў гады восьмай пяцігодкі стала будаўніцтва буйных адкормачных комплексаў у жывёлагадоўлі, а прадукцыя жывёлагадоўлі ўзрасла на 34%. Але ж гэта быў экстэнсіўны шлях развіцця сельскай гаспадаркі, да таго ж вельмі небяспечны ў адносінах да экалогіі краіны.

Поспехі пачатковага этапа эканамічнай рэформы былі непрацяглымі. Ужо ў першыя гады яе ажыццяўлення пачаліся шматлікія карэкціроўкі, папраўкі, дапаўненні, у выніку якіх яна спачатку з буйнамаштабнай ператварылася ў касметычную, а к пачатку 70-х гг. аказалася настолькі скажонай, што фактычна перастала дзейнічаць. Л. Брэжнеў і большасць членаў Палітбюро ЦК КПСС не падзялялі спадзяванне А. Касыгіна на ролю матэрыяльных стымулаў у развіцці гаспадаркі. Стары гаспадарчы механізм рэформа не ламала, старую адміністрацыйна-камандную сістэму не зжывала.


Поделиться с друзьями:

mylektsii.su - Мои Лекции - 2015-2024 год. (0.006 сек.)Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав Пожаловаться на материал