Студопедия

Главная страница Случайная страница

КАТЕГОРИИ:

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Характэрныя тэрміны, паняцці. Аўтарытарызм – палітычны рэжым, які характарызуецца неабме-жаванай уладай адной асобы (групы асоб) ці дзяржаўнага органа.






Аўтарытарызм – палітычны рэжым, які характарызуецца неабме-жаванай уладай адной асобы (групы асоб) ці дзяржаўнага органа.

Беларускі эканамічны раён – адзін з 105 створаных у СССР тэрытарыяльна-эканамічных адзінак (як вынік рэарганізацыі кіраўніцтва прамысловасцю і будаўніцтвам у 1957 г.).

Валюнтарызм – палітычны напрамак, пры якім воля кіруючай асобы, выканаўчай улады або палітычнай партыі з’яўляецца вызначальнай у грамадскім жыцці.

“Дактрына Трумэна” – знешнепалітычная праграма ўрада ЗША, прапанаваная прэзідэнтам Г. Трумэнам у 1947 г. Згодна з ёй мер-кавалася паслаць амерыканскія місіі, у тым ліку і ваенны персанал, для абароны краін Усходняга Міжземнамор’я ад камуністычнай бяспекі.

Інтэнсіўны шлях – шлях развіцця прамысловасці, які звязаны з ростам вытворчасці на аснове паляпшэння якасных паказчыкаў, перш за ўсё ўкаранення ў вытворчасць дасягненняў навукі і тэхнікі і павелічэння прадукцыйнасці працы.

Інтэнсіфікацыя вытворчасці – развіцце вытворчасці на аснове выкарыстання больш эфектыўных сродкаў вытворчасці, тэхналагічных працэсаў, перадавых метадаў арганізацыі працы, дасягненняў навуко-ва-тэхнічнага прагрэса.

Навукова-тэхнічная рээвалюцыя – укараненне навейшых дасяг-ненняў навукі і тэхнікі ў вытворчасць, якаснае пераўтварэнне прадук-цыйных сіл на аснове навуковых дасягненнеў.

Меліярацыя (лац. melioratio – паляпшэнне) – комплекс гідратэх-

нічных і гаспадарча-арганізацыйных мерапрыемстваў, накіраваных на

карэннае паляпшэнне глебы. На Беларусі меліярацыйныя работы маюць шматвяковую гісторыю. Паводле архіўных дакументаў, іх пача-так адносіцца да першай паловы XVI ст. У савецкі час буйнамаш-табныя меліярацыйныя работы пачаліся на Палессі ў сярэдзіне 60-х гадоў ХХ ст. У 1970 г. былі распрацаваны “Асноўныя напрамкі ў меліярацыйным будаўніцтве і выкарыстанні меліярыраваных зямель”. У 1979 і 1991 гг. яны ўдакладніліся з улікам навейшых дасягненняў навукі і практыкі. Толькі ў 1986 – 1990 гг. на меліярыраваных землях штогод вырошчвалася больш ⅓ усёй раслінаводчай прадукцыі і каля 70 % зялёных кармоў.

“План Маршала” – праграма аднаўлення і развіцця Еўропы, выкладзеная Дзяржаўным сакратаром ЗША Дж. Маршалам у 1947 г. Згодна з ёй прапаноўвалася з мэтай аднаўлення разбуранай у выніку Другой сусветнай вайны эканомікі аказваць эканамічную дапамогу еўрапейскім дзяржавам.

Рух за камуністычныя адносіны да працы – адна з формаў сацыялістычнага спаборніцтва, якая была шырока распаўсюджана на прадпрыемствах Беларусі ў 60-я – пачатку 70-х гадоў ХХ ст. Пра-дугледжваў спалучэнне барацьбы за дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў з актыўным удзелам у грамадскім жыцці, імкненнем да павышэння культурнага ўзроўню працоўных.

Саўнаргас (Савет народнай гаспадаркі) – орган, створаны ў 1957 г. для кіраўніцтва прадпрыемствамі прамысловасці і будаўніцтва ў межах Беларускага эканамічнага раёна.

Сямігодка – перыяд у планаванні (1959 – 1965 гг.). Узнікла ў выніку перагляду шостага пяцігадовага плана. Яго апошнія гады (1959 – 1960 гг.) былі далучаны да наступнай пяцігодкі. Асаблівасцямі эканамічнага развіцця Беларусі ў гады сямігодкі было хуткае развіццё хімічнай прамысловасці, асабліва вытворчасці мінеральных угнаенняў, і апераджальнае развіццё новых неметалаёмістых галін – прыбо-рабудавання і электронікі.

“Халодная вайна” – тэрмін, якім абазначаецца перыяд ваенна-палітычнай канфрантацыі дзяржаў супрацьлеглых сістэм, калі адкры-тых ваенных сутыкненняў не адбываецца, але вядзецца гонка ўзбраен-няў, ужываюцца спробы эканамічнага націску, арганізуюцца ваенна-палітычныя блокі і саюзы. Першым адкрытым ідэалагічным маніфес-там “халоднай вайны” лічыцца прамова У. Чэрчыля (1946 г.) у г. Фул-тан ЗША. Спынілася ў канцы 80 – пачатку 90-х гадоў ХХ ст. у сувязі з роспускам Арганізацыі Варшаўскага дагавора і распадам СССР.

Хімізацыя – кірунак навукова-тэхнічнага прагрэсу ў народнай гаспадарцы, які характарызуецца ўкараненнем хімічных матэрыялаў і

метадаў апрацоўкі ў вытворчасць і побыт.

Экстэнсіўны шлях – шлях развіцця эканомікі за кошт пашырэння вытворчасці і прыцягнення дадатковых капіталаў і працоўных рук.

 

Літаратура: [12 – 24, 27, 28, 36, 37, 43, 44, 48, 49, 54, 57, 67, 69, 77].


Поделиться с друзьями:

mylektsii.su - Мои Лекции - 2015-2024 год. (0.006 сек.)Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав Пожаловаться на материал