Студопедия

Главная страница Случайная страница

КАТЕГОРИИ:

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Характэрныя тэрміны, паняцці. Глабалізацыя– філасофска-культуралагічная інтэгратыўная кан-цэпцыя, у межах якой сцвярджаецца, што сучаснае грамадства – гэта цэласны і ўзаемасвязаны






Глабалізацыя – філасофска-культуралагічная інтэгратыўная кан-цэпцыя, у межах якой сцвярджаецца, што сучаснае грамадства – гэта цэласны і ўзаемасвязаны арганізм, што пастаянна сутыкаецца з неабходнасцю плюралізма пры вырашэнні глабальных праблем сучаснасці.

Дэнансацыя–паведамленне адной дзяржавы іншай аб скасаванні дзеяння падпісанага паміж імі дагавора.

Дзяржава прававая – прававая форма арганізацыі і дзейнасці публічнай палітычнай улады і яе ўзаемаадносін з індівідамі як суб'ектамі права.

Дзяржава сацыяльная – дзяржава, якая імкнецца забяспечыць кожнаму грамадзяніну належныя ўмовы існавання, сацыяльнай абароненасці, саўдзельніцтва ў кіраванні вытворчасцю.

Дэмакратыя – форма (разнавіднасць) грамадскай улады, дзяржава, заснаваная на прызнанні народа ў якасці крыніцы ўлады.

Ідэалогія беларускай дзяржавы – сукупнасць ідэй і ідэалаў, якія адлюстроўваюць нацыянальна-гістарычныя традыцыі і каштоўнасці беларускага народа, адпавядаюць мэтам і асаблівасцям развіцця беларускага грамадства.

Інвестыцыі – доўгатэрміновыя ўкладанні капіталу ў галіны эканомікі ўнутры краіны і за мяжой.

Інтэграцыя (лац. interest – мець значэнне)–працэс, вынікам якога з'яўляецца дасягненне адзінства і цэласнасці, узгодненасць унутры сістэмы, заснаванай на ўзаемасувязі і ўзаемадапаўняльнасці асобных спецыялізаваных элементаў.

Канстытуцыя – асноўны закон дзяржавы, што вызначае яе грамадскае і дзяржаўнае ўладкаванне, парадак і прынцыпы ўтварэння органаў улады, выбарчую сістэму, асноўныя правы і абавязкі грамадзян.

Легітымнасць (лац. legitimus – згодны з законамі, законны, пра-

вамоцны) – тэрмін, які прымяняецца для характарыстыкі сацыяльнага

парадку, у сілу якога ён дыктуе індывідам абавязковыя патрабаванні і

ўстанаўлівае эталоны паводзін.

Нейтральная дзяржава –дзяржава, знешнепалітычны курс якой характарызуецца няўдзелам ва ўзброеных канфліктах (войнах) і ваенна-палітычных саюзах.

Парламент (Нацыянальны Сход Рэспублікі Беларусь) –вы-шэйшы заканадаўчы орган Рэспублікі Беларусь; складаецца з дзвюх палат: Савета Рэспублікі і Палаты Прадстаўнікоў (усяго 174 дэпутаты).

Плюралізм – прызнанне мноства поглядаў, думак, меркаванняў па пытанню аб шляхах развіцця дзяржавы і грамадства.

Постіндустрыяльнае грамадства – грамадства, у якім сфера паслуг атрымала прыярытэтнае развіццё і пераўзыходзіць над аб'ёмам прамысловай вытворчасці і аб’ёмам вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі.

Савет Міністраў – выканаўчая галіна ўлады ў Рэспубліцы Беларусь, цэнтральны орган дзяржаўнага кіравання.

Сацыяльна арыентаваная рыначная эканоміка – мадэль эканамічнага развіцця, пры якой існуе дзяржаўны і прыватны сектары эканомікі, а дзяржава займае вызначальную ролю ў рэгуляванні эканамічных працэсаў і фарміраванні ўмоў для забеспячэння патрэб насельніцтва.

 

Літаратура: [1 – 9, 12 –24, 28, 29, 31, 35, 37, 55, 65, 66, 67, 70].


Поделиться с друзьями:

mylektsii.su - Мои Лекции - 2015-2024 год. (0.006 сек.)Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав Пожаловаться на материал