Главная страница Случайная страница КАТЕГОРИИ: АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника |
Прыкладныя экзаменацыйныя пытанні
1. Прадмет курса “Гісторыя Беларусі”. Асноўныя метадалагічныя прынцыпы, крыніцы і значэнне яго вывучэння. Перыядызацыя гісторыі Беларусі. 2. Першыя цывілізацыі ў свеце. Вытокі еўрапейскай цывілізацыі. 3. Даіндаеўрапейскі і індаеўрапейскі перыяды этнічнай гісторыі Беларусі. Балты і славяне: вынікі іх узаемадзеяння. 4. Сярэднявечча і яго асноўныя рысы. Утварэнне хрысціянска-варварскіх дзяржаў у Заходняй Еўропе. 5. Дзяржаваўтваральныя працэсы на ўсходнеславянскіх землях. Пачатак Русі. Першыя княствы на тэрыторыі Беларусі (Полацкае, Тураўскае і іншыя). 6. Хрысціянства і яго распаўсюджванне на ўсходнеславянскіх землях. Прычыны і значэнне яго прыняцця як афіцыйнай рэлігіі. 7. Культура Беларусі ІХ–ХІІІ стст., яе хрысціянскі характар. 8. Заходняя Еўропа ў ХІІІ – ХVІ стст. Утварэнне цэнтралізаваных дзяржаў. 9. Сацыяльна-эканамічныя і палітычныя перадумовы фарміравання Вялікага Княства Літоўскага і яго тэрытарыяльны рост. Цэнтра-лізатарская палітыка вялікіх князёў літоўскіх. 10.Барацьба Вялікага княства Літоўскага за незалежнасць. Збліжэнне ВКЛ з Польшчай: Крэўская унія і яе вынікі. 11.Органы дзяржаўнай улады Вялікага княства Літоўскага, іх эвалюцыя і функцыі. Статуты ВКЛ 1529 г. і 1566 г. 12.Узаемадносіны Вялікага княства Літоўскага з Маскоўскім княствам. Абвастрэнне барацьбы за гегемонію ва Усходняй Еўропе (канец ХV – ХVІ стст.). 13.Сацыяльна-эканамічнае развіццё Вялікага княства Літоўскага: сацыяльная структура, сельская гаспадарка і гарадское жыццё. 14.Эпоха Адраджэння і распаўсюджанне ідэй гуманізму ў Еўропе. Рэфармацыя і контррэфармацыя, іх асаблівасці на Беларусі. 15.Асноўныя канцэпцыі паходжання беларускага этнасу і назвы “Белая Русь”. Завяршэнне працэсу станаўлення беларускай народнасці (ХІV–ХV стст.). 16.Культура Беларусі (ХІV–ХVІ стст.) і яе месца ў еўрапейскім культурна-цывілізацыйным працэсе. 17.Пачатак Новага часу. Эканамічныя і палітычныя змены ў Еўропе і свеце (ХVІ–ХVІІ стст.). 18.Утварэнне Рэчы Паспалітай. Дзяржаўна-прававое становішча Вялікага княства Літоўскага ў складзе аб’яднанай дзяржавы. Статут ВКЛ 1588 г. 19.Рэлігійна-царкоўныя адносіны на тэрыторыі ВКЛ (канец ХVІ –ХVІІ стст.). Утварэнне уніяцкай (грэка-каталіцкай) царквы і яе значэнне. 20.Рэч Паспалітая ў войнах ХVІІ – ХVІІІ стст. Баявыя дзеянні на тэрыторыі Беларусі, іх эканамічныя і дэмаграфічныя наступствы. 21.Нарастанне заняпаду і праявы крызісу Рэчы Паспалітай. Спробы рэфармавання палітычнага ладу. Першы падзел яе тэрыторыі суседнімі краінамі. 22.Уплыў Вялікай французкай рэвалюцыі на краіны Еўропы. Прыняцце Канстытуцыі ў Рэчы Паспалітай. Другі і трэці падзелы яе тэрыторыі. Гісторыка-прававая ацэнка падзелаў Рэчы Паспалітай. 23.Эпоха Асветніцтва. Уплыў ідэй еўрапейскага Асветніцтва на развіццё культуры Беларусі. 24.Станаўленне “індустрыяльнага грамадства” і палітычная ма-дэрнізацыя ў краінах Заходняй Еўропы. Рэвалюцыйныя падзеі 1848 –1849 гг. 25.Сацыяльная, нацыянальная і канфесійная палітыка расійскага самаўладдзя на Беларусі (канец ХVІІІ – пачатак ХІХ стст.). 26.Беларусь у вайне 1812 г. Наступствы вайны для Беларусі. 27.Грамадска-палітычны рух на Беларусі ў першай палове ХІХ ст. Паўстанне 1830 – 1831 гг. Змены ў палітыцы царызму на Беларусі. 28.Культурнае жыццё ў Беларусі ў першай палове ХІХ ст. Станаўленне беларускай мовы і літаратуры, першыя праявы беларускай нацыянальнай ідэі. 29.Крызіс феадальна-прыгонніцкай сістэмы ў Расіі. Аграрная рэформа 1861 г. і яе правядзенне на Беларусі. 30.Буржуазныя рэформы 60 – 70 гадоў XIX ст. у Расійскай Імперыі і асаблівасці іх правядзення на Беларусі. 31.Асаблівасці сацыяльна-эканамічная развіцця Беларусі у другой палове ХІХ ст. 32.Паўстанне 1863 – 1864 гг. пад кіраўніцтвам К. Каліноўскага на Беларусі: яго мэты, вынікі і значэнне. 33.Народніцкі рух 70 – 80-х гадоў ХІХ ст. Прапаганда беларускімі народнікамі ідэі нацыянальнага адраджэння. 34.Асаблівасці фарміравання беларускай нацыі (другая палова ХІХ – пачатак ХХ стст.). Развіццё беларускай літаратурнай мовы і нацыянальна-культурны рух. Роля газеты “Наша ніва” у беларускім нацыянальным адраджэнні. 35.Узнікненне палітычных арганізацый і партый у канцы ХІХ – пачатку ХХ стст. Стварэнне Беларускай сацыялістычнай грамады, яе праграмныя мэты і дзейнасць. 36.Рэвалюцыя 1905 – 1907 гг. у Расіі і рэвалюцыйныя падзеі на Беларусі. 37.Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх губерняў у 1900 – 1914 гг. Сталыпінская аграрная рэформа. 38.Першая сусветная вайна і Беларусь (1914 – люты 1917 г.). 39.Лютаўская рэвалюцыя 1917 г. ў Расіі і на Беларусі. Беларускі нацыянальна-дэмакратычны рух і яго праграма. 40.Кастрычніцкая рэвалюцыя ў Расіі і ўсталяванне Савецкай улады на Беларусі. Пазіцыя бальшавікоў па нацыянальным пытанні. І Усе-беларускі з’езд. 41.Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі і яе дзейнасць. 42.Стварэнне беларускай дзяржаўнасці на савецкай аснове. Абвяшчэнне Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь. 43.Беларусь у перыяд савецка-польскай вайны 1919 – 1920 гг.: дзяржаўна-тэрытарыяльныя змены рэспублікі, другое абвяшчэнне ССРБ. Рыжскі мірны дагавор і яго наступствы для Беларусі. 44.Асноўныя тэндэнцыі сацыяльна-эканамічнага, палітычнага, ідэй-нага і культурнага развіцця свету ў міжваенны перыяд (1921 – 1939 гг.). 45.Стан Беларусі пасля грамадзянскай вайны. Пераход да новай эканамічнай палітыкі: яе сутнасць і вынікі. 46.Тэрыторыя і насельніцтва Беларусі на пачатку 20-х гадоў ХХ ст. Утварэнне Саюза ССР. Узбуйненне тэрыторыі рэспублікі. 47.Згортванне НЭПа і стварэнне дзяржаўна-манапалістычнай эканомікі. Вынікі індустрыялізацыі і асноўныя наступствы калек-тывізацыі. 48.Грамадска-палітычнае жыццё на Беларусі ва ўмовахаднапар-тыйнай сістэмы(канец 20-х гадоў – 1939 г.). Палітычныя рэпрэсіі 30-х гадоў. 49.Заходняя Беларусь пад уладай Польшчы. Сацыяльна-эканамічная і нацыянальная палітыка кіруючых колаў Польшчы ў Заходняй Беларусі (1921–1939 гг.). 50.Беларускі нацыянальна-вызваленчы рух у Заходняй Беларусі (1921–1939 гг.). 51.Палітыка беларусізацыі ў 20-я гады ХХ ст.: яе сутнасць, асноўныя напрамкі і вынікі. Дасягненні, цяжкасці і супярэчнасці развіцця культуры ў 30-я гады. 52.Абвастрэнне супярэчнасцяў паміж вядучымі краінамі свету напрыканцы 30-х гадоў ХХ ст. Пачатак Другой сусветнай вайны. Уз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР. 53.Напад фашысцкай Германіі на СССР. Абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі. 54.Акупацыйныя планы фашысцкай Германіі і іх рэалізацыя ў Беларусі. Праявы і прычыны калабарацыянізму. 55.Партызанскі і падпольны рух на Беларусі супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. 56.Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Уклад беларускага народа ў дасягненне перамогі і яго страты ў Другой сусветнай вайне. 57.Асноўныя тэндэнцыі развіцця свету пасля Другой сусветнай вайны. 58.Асаблівасці сацыяльна-эканамічнага і грамадска-палітычнага развіцця Беларусі ў першае пасляваеннае дзесяцігоддзе (1946–1955 гг.). 59.Асноўныя тэндэнцыі сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі з сярэдзіны 50-х – да першай паловы 80-х гадоў ХХ ст. Спробы правядзення рэформаў у эканоміцы і іх вынікі. 60.Грамадска-палітычнае і нацыянальна-культурнае жыццё БССР (сярэдзіна 50-х – першая палова 80-х гадоў ХХ ст.). 61.Пошук новай мадэлі грамадскага ладу ў канцы 80-х гадоў ХХ ст. Канцэпцыя і палітыка перабудовы ў СССР.
|