![]() Главная страница Случайная страница КАТЕГОРИИ: АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника |
Партызанскі і падпольны рух на Беларусі супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў
З першых дзён нямецкай акупацыі ў Беларусі распачалася актыўная барацьба супраць фашысцкіх захопнікаў, якая праходзіла ў трох асноўных формах (слайд №42). Найбольш адчувальным для вермахта і паліцэйскіх сіл стаў партызанскі рух (слайды №43 – 45). З лета 1941 г. да сярэдзіны 1942 г. адбываецца яго арганізацыйнае афармленне і колькаснае ўзмацненне. Яшчэ на зыходзе першага тыдня вайны была выдадзена сакрэтная дырэктыва СНК СССР і ЦК ВКП(б) ад 29 чэрвеня 1941 г. “У занятых ворагам раёнах, – гаварылася ў ёй, – ствараць партызанскія атрады і групы для барацьбы з часцямі варожай арміі… У захопленых ворагам раёнах ствараць невыносныя ўмовы для ворага і ўсіх яго пасобнікаў, праследаваць і знішчаць іх на кожным кроку, зрываць усе іх мерапрыемствы”. 3 ліпеня 1941 г. І. Сталін, выступаючы па радыё, адкрыта агучыў гэтае заданне. Выконваючы заклік кіраўніцтва краіны, партыйныя камітэты Беларусі на працягу ліпеня – жніўня 1941 г. падабралі і накіравалі на акупаваную тэрыторыю сотні арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху (слайды №46 – 50). Значны ўплыў на развіццё партызанскага руху супраць нямецка-фашысцкіх акупантаў аказала перамога Чырвонай арміі пад Масквой. Так, контрнаступленне савецкіх войскаў зімой 1941 г. – вясной 1942 г. дало ім магчымасць уступіць у непасрэднае ўзаемадзеянне з партызанскімі атрадамі на Віцебскім напрамку. У выніку ўтварыліся т. зв. “Суражскія вароты”, праз якія партызанам рэспублікі перапраў- лялася зброя і боепрыпасы, накіроўваліся спецыялісты па правядзенню дыверсій і інш. (слайд №51). У 1943 – 1944 гг. партызанскі рух на Беларусі набывае масавы характар (слайды №52 – 53). Утвараюцца партызанскія зоны і краі, якія былі ваенна-палітычнымі і эканамічнымі базамі развіцця патры-ятычнага руху супраціўлення ворагу, дзе прымалі самалёты з Вялікай зямлі, рыхтавалі рэзервы, дзейнічалі гаспадарскія прадпрыемствы, школы, медыцынскія пункты. Баявая і дыверсійная дзейнасць партызан асабліва актывізавалася напярэдадні і ў час контрнаступлення Чырвонай Арміі пад Курскам. 24 чэрвеня 1944 г. было прынята рашэнне ЦК КП(б)Б аб пачатку “рэйкавай вайны” (з 03.08.1943 г. па ліпень 1944 г.), спланаванай ў стратэгічным маштабе акцыі партызан па адначасовым масавым разбурэнні чыгуначных камунікацый з мэтай дэзарганізацыі ваенных перавозак. На Беларусі гэта аперацыя праводзілася ў тры этапы (слайды №54 – 56). Разам з фарміраваннем партызанскіх атрадаў на тэрыторыі Беларусі ствараюцца падпольныя арганізацыі і групы. Сярод актыўных арганізатараў партыйнага падполля былі К.П. Панамарэнка, А. Ф. Бра-гін, У. Р. Ванееў, В. І. Казлоў, П. З. Калінін і інш. Яркай і гераічнай старонкай у гісторыі барацьбы супраць нямецка-фашысцкіх акупантаў увайшло Мінскае падполле (слайды №57 – 63). Шырокі размах падпольная барацьба набыла таксама ў Асі- повічах, Бабруйску, Барысаве, Віцебску, Магілёве, Оршы і іншых гарадах і вёсках (слайды №64 – 68). Асабліва актыўна дзейнічалі падпольшчыкі на транспартных вузлах. У Заходніх абласцях Бела- русі ствараліся шматлікія антыфашысцкія падпольныя аргані- зацыі, якія ўзнікалі па ініцыятыве былых членаў КПЗБ, КСМЗБ, мясцовых патрыётаў. Сярод іх вызначаліся Брэсцкая абласная і Баранавіцкая акруговая антыфашысцкія арганізацыі (слайды №69 – 70). Акрамя ўзброенай барацьбы партызан і падпольшчыкаў супраць акупантаў набіралі моц і такія формы супраціўлення, як масавы зрыў гаспадарчых мерапрыемстваў фашысцкіх улад. Найбольш распаў-сюджанымі метадамі эканамічнай барацьбы з’яўляліся нявыхад на работу, зніжэнне вытворчасці і якасці працы, утойванне кваліфікацыі, парушэнне тэхналагічых працэсаў і г.д. Такім чынам, на акупаванай тэрыторыі разгарнуўся надзвы- чайны па маштабах рух Супраціўлення, у якім удзельнічалі прадстаўнікі розных сацыяльных слаёў і нацыянальнасцяў (слайды №71 – 73). Слайд №42 Слайд №43 Слайд №44 Слайд №45 Слайд №46
Слайд №47 Слайд №48 Слайд №49
Слайд №50 Слайд №51 Слайд №52 Слайд №53 Слайд №54
Слайд №55 Слайд №56 Слайд №57 Слайд №58 Слайд №59 Слайд №60 Слайд №61 Слайд №62 Слайд №63 Слайд №64 Слайд №65 Слайд №66 Слайд №67
Слайд №68 Слайд №69 Слайд №70 Слайд №71 Слайд №72
Слайд №73
|