Студопедия

Главная страница Случайная страница

КАТЕГОРИИ:

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Напад фашысцкай Германіі на СССР. Абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі.






1. Растлумачце характар вайны савецкага народа супраць нямецка-фашысціх захопнікаў.

2. Пабудуйце дыяграму (графік) суадносін колькасці ўзброеных сіл Германіі і СССР напярэдадні вайны.

3. Хто з пагранічнікаў за абарону Брэсцкай крэпасці атрымаў званне Героя Савецкага Саюза? Дзе праходзіў савецка-германскі фронт, калі абаронцы Брэсцкай крэпасці яшчэ змагаліся ў ліпені 1941 г.?

4. На пачатак 1941 г. сярод камандна-кіруючага складу арміі і флоту мелі вышэйшую адукацыю – 7, 1%, сярэднюю – 55, 9 %, паско-раную ваенную адукацыю – 24, 6 % і ўвогуле не мелі ваеннай адука-цыі – 12, 4%. Зрабіце вывад аб кваліфікацыі кадраў Чырвонай Арміі напярэдадні вайны.

5. У канцы 30-х – пачатку 40-х гг. ХХ ст. Савецкі Саюз меў значны ваенна-эканамічны патэнцыял. У чым жа прычыны паражэнняў Чырвонай Арміі ў пачатковы перыяд вайны?

6. Дайце ацэнку звароту І. Сталіна да часцей Чырвонай Арміі 7 ліс-тапада 1941 г. падчас параду на Краснай плошчы.

7. Вызначце ваенна-палітычнае і міжнароднае значэнне разгрома войскаў германскага вермахта пад Масквой.

8. Якія краіны з’явіліся заснавальніцамі антыгітлераўскай кааліцыі? Растлумачце, чаму стала магчымым іх супрацоўніцтва.

Акупацыйныя планы фашысцкай Германіі і іх рэалізацыя ў Беларусі. Прычыны і праявы калабарацыянізму.

1. Пералічыце асноўныя рысы “новага парадку”, устаноўленага германскім кіраўніцтвам на акупаванай тэрыторыі СССР.

2. У чым праявілася палітыка дыскрымінацыі і генацыду германскіх захопнікаў у адносінах да насельніцтва, якое пражывала на акупаванай тэрыторыі. Прывядзіце прыклады з гісторыі населенага пункта, у якім Вы жывеце (раёна, вобласці).

3. Прааналізуйце наступныя факты, растлумачце іх:

На канец лютага 1944 г. агульныя паступленні ад плацяжоў, якія пакрывалі “акупацыйныя расходы”, склалі каля 40 млрд. марак (прыкладна 12 млрд. долараў), у канцы вайны – 60 млрд. марак (15 млрд. долараў). Больш паловы гэтай сумы выплачана Францыяй. Была канфіскавана 2/3 нацыянальнага даходу Бельгіі, прыкладна столькі ж згубілі Нідэрланды. “Чысты даход” Германіі ў Савецкім Саюзе, насуперак чаканням, склаў, па падлікам саміх немцаў, усяго каля 4 млрд. марак.

4. Якія эканамічныя мерапрыемствы ажыццяўляліся германскімі ўладамі на акупаваных тэрыторыях? З якой мэтай яны праводзіліся?

5. Прааналізуйце вытрымкі з дакументаў:

«На указанных территориях (оккупированных – авт.) человеческая жизнь ничего не стоит, и устрашающее воздействие может быть достигнуто только необычной жестокостью. В качестве искупления за жизнь одного немецкого солдата, как правило, должна считаться смертная казнь 50100 коммунистов. Способ приведения приговора в исполнение должен еще больше усилить устрашающее воздействие».

Из приказа начальника штаба верховного

Главнокомандования вооруженных сил Германии

В. Кейтеля от 16 сентября 1941 г.

«… Мы должны вести войну и наш поход с мыслью о том, что лучше всего отнять у русских людские ресурсы – живыми или мертвыми? Мы это делаем, когда мы их убиваем или берем в плен и заставляем по-настоящему работать, когда мы стараемся овладеть занятой областью и когда мы оставляем неприятелю безлюдную территорию. Либо они должны быть угнаны в Германию и стать ее рабочей силой, либо погибнуть в бою. А оставлять врагу людей, чтобы у него опять была рабочая и военная сила, по большому счету абсолютно неправильно».

Из речи Г. Гиммлера 24 апреля 1943 г.

6. Частка людзей у гады Вялікай Айчыннай вайны пайшла на супрацоўніцтва з гітлераўцамі з мэтай “барацьбы са сталінскім рэжымам”. Ці можна лічыць гэта апраўданнем іх дзейнасці? Дайце ацэнку дзейнасці калабарацыяністаў.


Поделиться с друзьями:

mylektsii.su - Мои Лекции - 2015-2024 год. (0.007 сек.)Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав Пожаловаться на материал