Главная страница Случайная страница КАТЕГОРИИ: АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника |
Абвастрэнне супярэчнасцяў паміж вядучымі краінамі свету напрыканцы 30-х гадоў ХХ ст. Пачатак Другой сусветнай вайны. Уз'яднанне Заходняй Беларусі з БССР.
1. Якія ваенна-палітычныя мерапрыемствы ажыццяўляліся фашысцкай Германіяй з мэтай перагляду Версальска-Вашынгтонскіх дамоўленасцей? 2. Складзіце схему “Складванне блока агрэсіўных дзяржаў”. 3. Назавіце прычыны, па якіх не быў заключаны дагавор аб узаемадапамозе паміж СССР, Францыяй і Вялікабрытаніяй летам 1939 г. 4. Растлумачце, чаму напад Германіі на Польшчу паклаў пачатак Другой сусветнай вайне. 5. Вызначце асноўныя мэты і характар ваеннай кампаніі фашысцкай Германні, а таксама агульныя рысы баявых дзеянняў вермахта ў 1939 – 1940 гг. 6. Перад вамі загалоўкі некаторых артыкулаў у газеце “Правда” за верасень 1939 г. Прачытайце іх і паразважайце, ці ўяўлялі савецкія людзі вайну ў гэты час сусветнай? “Ваенныя дзеянні паміж Германіяй і Польшчай” (2 верасня). “Англо-германская вайна” (5 верасня). “Ваенныя дзеянні на франка-германскай мяжы” (8 верасня). “ЗША і вайна ў Еўропе” (28 верасня). 7. Прачытайце ўрыўкі з успамінаў У. Шырэра і адкажыце, чаму ваенныя дзеянні Вялікабрытаніі і Францыі супраць Германіі ў 1939– пачатку 1940 гг. атрымалі назву “дзіўнай вайны”. Берлін, 10 верасня 1939 г. Праз тыдзень пасля аб’яўлення Францыяй і Брытаніяй аб уступленні ў вайну простыя немцы пачынаюць задумвацца, ці сусветная гэта вайна. Яны разважаюць так. Англія і Францыя фармальна выканалі свае абавязацельствы перад Польшчай. Ужо тыдзень яны афіцыйна знаходзяцца ў стане вайны з Германіяй. “Але ці вайна гэта”, – пытаюцца яны. Так, брытанцы адправілі 25 самалётаў бамбіць Вільгельмсхафен (стратэгічны пункт вермахта на поўначы Германіі – аўт.), але калі вайна, то чаму толькі 25? І калі гэта вайна, то чаму толькі некалькі лістовак скінуты перад Рэйнскай вобласцю? Гэта прамысловае сэрца Германіі размешчана ўздоўж Рэйна і блізка да Францыі. Адтуль паступае большая частка боепрыпасаў, якія так імкліва разбураюць Польшчу. Тым не менш ніводнай бомбы не ўпала на рэйнскія заводы. “Ці вайна гэта”, – пытаюцца немцы. (Ширер У. Берлинский дневник. Европа накануне Второй мировой войны глазами американского корреспондента. С. 174). 8. Прааналізуйце статыстычныя даныя слайда №13 і адкажыце, як яны характарызуюць гатоўнасць да вайны кожнага з бакоў і якія вывады неабходна было зрабіць кіраўніцтву СССР пасля савецка-фінляндскай вайны? 9. Ці была магчымасць прадухіліць Другую сусветную вайну? Для разваг па гэтаму пытанню варта скарыстаць дадзеныя аб суадносінах ўзброеных сіл напярэдадні вайны. Суадносіны сіл Вялікабрытаніі, Францыі, Германіі (лета 1939 г.)
(Желтиков И.С., Озерский И.З. Из истории Великой Отечественной войны Советского Союза и Второй мировой войны. М., 1979. С. 31).
|