Главная страница Случайная страница КАТЕГОРИИ: АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника |
Рэалізацыя першага правіла можа ажыццяўляцца наступным чынам.
1. Глыбокае разуменне зместу кнігі заўсёды пачынаецца з вылучэ- ння ў ім галоўнага, істотнага. А гэта тое, што найбольш поўна характарызуе матэрыял з пункту гледжання яго тэарэтычнай і прак-тычнай значнасці для вывучаемай дысцыпліны і спецыяльнасці. 2. Наступным крокам на шляху да глыбокага разумення прачытанага з’яўляецца выяўленне лагічных сувязяў паміж галоўнымі палажэннямі, якія ўтрымліваюцца ў тым або іншым раздзеле выдання. Да іх адносяцца, напрыклад, прычынна-выніковыя сувязі. 3. Аднак неабходна выяўляць і іншыя лагічныя сувязі – па пада-бенстве і адрозненнях, па супрацьлегласцях і ўзаемазалежнасцях і г. д. Параўноўваючы розныя з’явы, выяўляючы ў іх агульныя і спецы-фічныя рысы і заканамернасці, можна глыбей унікнуць у сутнасць вывучаемага матэрыялу. Трэба разумець, што паміж тым матэрыялам, што вывучаецца сёння, і тым, што вывучаўся ўчора, могуць і павінны існаваць нейкія сувязі. Выяўленне гэтых сувязяў якраз і дазваляе ўключаць новыя веды ў лагічную сістэму ўжо існуючых і тым самым забяспечваць трывалае і надзейнае разуменне новага матэрыялу. Рэалізацыя другога правіла – запамінання, як і разумення, – вельмі працаёмкі працэс, таму важна навучыцца карыстацца прыёмамі прадукцыйнага запамінання. Вось некаторыя з іх. 1. Важнае значэнне для больш трывалага запамінання тэксту мае так званая паўната ўспрыняцця. Калі чытаеш тэкст пра сябе, паўната ўспрыняцця будзе адной, калі чытаеш яго ўслых ды яшчэ робіш вы-піскі найбольш важных навуковых палажэнняў, паўната ўспрыняцця будзе іншай, большай. 2. Адным з важнейшых прыёмаў запамінання з’яўляецца паўтор вучэбнага матэрыялу. Існуюць тры спосабы паўтарэння: а) канцэнтраваны (не размеркаваны па часе), б) размеркаваны па часе і в) камбінаваны. Сутнасць канцэнтраванага спосабу ў тым, што паўторы ідуць адзін за другім, пакуль вучэбны матэрыял не запомніцца. Гэты спосаб прымяняецца тады, калі матэрыял невялікі. Паўтор з размеркаваннем па часе прымяняецца ў тым выпадку, калі трэба запомніць дастаткова вялікі матэрыял. Сутнасць яго ў тым, што спачатку чытаецца поўны тэкст, пасля змест яго разбіваецца на лагічныя часткі, вядзецца запамінанне кожнай з гэтых частак. Калі ўсе часткі замацоўваюцца ў памяці, тэкст пераказваецца цалкам. Камбінаваны спосаб запамінання сумяшчае ў сабе першыя два спосабы. Ен прымяняецца тады, калі тэкст кнігі вялікі і складаны па змесце. Трэба ўзяць за правіла весці запісы пры чытанні любой навуковай і спецыяльнай літаратуры. Гэта садзейнічае лепшаму засваенню прачытанага, дае магчымасць захоўваць неабходныя матэрыялы ў зручным для карыстання выглядзе, скарачае час на пошук дадзенай крыніцы пры паўторным звароце да яе. Аднак запісы могуць быць рацыянальнымі толькі ў тым выпадку, калі выконваюцца агульнапрынятыя патрабаванні па іх вядзенні. Існуе шэраг практычных прыёмаў, накіраваных на тое, каб запісы ў працэсе чытання займалі як мага менш часу, і на тое, каб імі ў далейшым можна было лёгка карыстацца. Для гэтага трэба імкнуцца, па-першае, да лаканічнасці, па-другое, да выкарыстання розных скарачэнняў і, па-трэцяе, да нагляднасці запісаў. Яны павінны быць размешчаны так, каб з іх дапамогай выяўляліся лагічныя сувязі і іерархія паняццяў. Рабіць гэта можна з дапамогай сістэмы загалоўкаў, падзагалоўкаў, а таксама шляхам падзелу тэксту на абзацы, падкрэсліванняў, нумарацыі і г. д. І нарэшце, практычная рэкамендацыя – запісы звычайна вядуцца на адной старонцы ліста. Пры гэтым паскараецца пошук і сістэматызацыя матэрыялаў, захоўваецца магчымасць рабіць устаўкі ў тэкст. Наколькі існуюць розныя мэты і ўмовы чытання навуковай, вучэбнай і спецыяльнай літаратуры, настолькі могуць быць рознымі і віды тых запісаў, якімі гэта чытанне суправаджаецца. Асноўныя з іх – гэта план, канспект, тэзісы, рабочыя запісы. План – самы кароткі від запісаў. У ім толькі пералічваюцца пытанні, адлюстраваныя ў кнізе. Складанне плана – важны этап самастойнай працы над кнігай, які дапамагае чытачу выявіць кола пытанняў, закранутых у ёй, устанавіць сувязь паміж часткамі, прывесці ў стройную сістэму прачытанае і трывала засвоіць яго. Складанню плана, як правіла, папярэднічае аналіз тэксту, вылучэнне ў ім складаных частак. У практыцы самастойнай работы з кнігай выкарыстоўваюцца розныя тыпы планаў. Просты – гэта структурны план. Ён адпавядае структуры вывучаемага твора. За аснову такога плана бярэцца пералік асноўных раздзелаў і параграфаў. Найбольш складаны – гэта план-канспект, які ўключае ў сябе, акрамя плана тэмы, пісьмовы пераказ прачытанага з доказамі і асабістымі рэмаркамі. Карыстаючыся планамі, можна лёгка аднаўляць у памяці змест любога твора. Самай разгорнутай формай запісаў з’яўляецца канспект. У ім у скарочаным выглядзе адлюстроўваецца сутнасць твора. Канспек-таванне дапаможнікаў, навуковых кніг і артыкулаў – неабходная ўмова правільнай арганізацыі самастойнай вучэбнай працы. Яно дапамагае выпрацоўваць навыкі стройнага, лагічнага выкладання думак у пісьмовай форме, вучыць аналізаваць змест вывучаемай кнігі, вылучаць галоўнае. Без навыкаў канспектавання немагчыма перайсці да стварэння ўласных навуковых тэкстаў. Канспект павінен быць добра аформлены. Запісы ў ім пажадана рабіць чарніламі і разборліва. У тэксце канспекта абавязкова павінны быць спасылкі на крыніцы. Гэта неабходна для таго, каб у любы час можна было праверыць адпаведнасць тэксту першакрыніцам. Трэба падкрэсліваць найбольш важныя палажэнні, вылучаць розныя па змесце раздзелы. Для падкрэслівання выкарыстоўваюцца каляровыя алоўкі, фламастары, маркёры. Мэтазгодна рабіць абзацы і запісы так званымі ўступамі, калі важныя меркаванні запісваюцца з вызваленнем больш шырокага поля злева або справа. Найбольш распаўсюджанымі прыёмамі канспектавання лічацца наступныя: - тэкстуальнае – скарочаны даслоўны запіс усіх галоўных пала-жэнняў, высноў і абагульненняў з мінімумам доказаў, выкладзеных у творы; - свабоднае – сціслы запіс найбольш істотных палажэнняў твора, выкладзеных сваімі словамі; - комплекснае – больш шырокая форма запісу, у якой выка-рыстоўваецца некалькі відаў запісаў (план, тэзісы, ілюстрацыі, прыклады, доказы, цытаты і інш.), а таксама даецца аналіз прачытанага матэрыялу з улікам выкарыстання асноўнай і дадатковай літаратуры.
|