Главная страница Случайная страница КАТЕГОРИИ: АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника |
Гістарычныя асобы. Брачыслаў – полацкі князь з 1003 па 1044 г., сын Ізяслава Уладзі-міравіча, унук Рагнеды і Уладзіміра Святаславіча
Брачыслаў – полацкі князь з 1003 па 1044 г., сын Ізяслава Уладзі-міравіча, унук Рагнеды і Уладзіміра Святаславіча. Першы князь адро-джанай полацкай дынастыі Рагвалодавічаў. Пашырыў межы Полацкага княства, далучыў землі паміж Заходняй Дзвіной і Дзясной, дзе заснаваў горад Браслаў. Еўфрасіння Полацкая (свецкае імя Прадслава) – полацкая князёў-на, унучка Усяслава Чарадзея, асветніца, ігумення манастыра св. Спаса ў Полацку, першая жанчына на Русі, якая была кананізавана ў святыя. Ізяслаў Уладзіміравіч – полацкі князь з 988 г., сын кіеўскага князя Уладзіміра і полацкай князёўны Рагнеды. Узнавіў полацкую дынас-тыю. Паводле летапіснай легенды, за заступніцтва за маці хлопчык Ізяслаў быў разам з ёю адасланы бацькам на Полаччыну ў пабудаваны для іх г. Ізяслаў (цяпер г. Заслаўе пад Мінскам). Даследчыкі мяркуюць, што пры ім адбылося прыняцце хрысціянства на Полацкай зямлі, ство-рана адно з першых епіскапстваў (991–992 гг.), уведзена пісьменства. Кірыла і Мяфодзій – славянскія асветнікі, стваральнікі славянскай азбукі, прапаведнікі хрысціянства. Кананізаваны праваслаўнай і ката-ліцкай царквамі. Свята 11 мая старога стылю ў Балгарыі, а з 1986 г. у славянскіх рэспубліках былога СССР, у тым ліку ў Беларусі, адзнача-ецца як дзень славянскага пісьменства і культуры (у 1990 г. агульна-саюзныя ўрачыстасці адбываліся на Беларусі). У Мінскай Святадухаў-скай царкве ёсць прытворКірылы і Мяфодзія, дзейнічае Кірыла-Мяфодзіеўскае брацтва. Кірыла Тураўскі – епіскап, славуты пісьменнік, прапаведнік, цар-коўны дзеяч, майстар аратарскай прозы. Захавалася каля 70 твораў К. Тураўскага розных жанраў: малітвы, павучанні, прытчы, каноны. Ужо ў пачатку ХІІІ ст. шанаваўся як святы (пра афіцыйную яго кананізацыю звестак няма). Лазар Богша – полацкі майстар ювелір ХІІ ст., вольны рамеснік. У 1161 г. стварыў па заказе полацкай князёўны Еўфрасінні – шэдэўр дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларусі – крыж Еўфрасінні По-лацкай. Крыж шасціканцовы (даўжыня 51 см), аснова яго драўляная. На пярэдняй і адваротнай плоскасці прымацавана па 11 залатых пласцін, аздобленых перагародчатымі каляровымі эмалямі з выявамі святых, каштоўнымі камянямі. Бакі крыжа абкладзены сярэбранымі пазалочанымі пласцінамі. На іх высечаны надпіс, у якім паве-дамляецца гісторыя стварэння рэліквіі, дата, імя майстра. Да 1941 г. зберагаўся ў Магілёўскім краязнаўчым музеі, адкуль вывезены ня-мецка-фашысцкімі захопнікамі. Рагвалод – першы гістарычна вядомы полацкі князь. Паводле летапісаў, прыйшоў «з-за мора». Заваяваў наўгародскія воласці, за што ў 980 г. быў забіты разам з жонкаю і двума сынамі наўгародскім князем Уладзімірам Святаславічам. Рагнеда – полацкая князёўна, дачка князя Рагвалода. Пасля захопу Полацка вымушана была стаць жонкай князя Уладзіміра. Маці князёў Ізяслава і Яраслава Мудрага. Пасля высылкі з Кіева на радзіму пастрыглася ў манахіні пад імем Анастасіі. Рурыкавічы – назва прадстаўнікоў правячай дынастыі ў княствах Кіеўскай Русі ў Х–ХІІІ стст. і княжацкіх родах, што паходзілі ад Рурыка. Мяркуецца, што родапачынальнік, варажскі князь Рурык, быў прызваны на княжанне наўгародцамі ў 862 г. Уладзімір Святаславіч – князь наўгародскі з 969 г., потым кіеўскі, брат Яраполка. Каля 980 г. захапіў Полацк і Кіеў. У 988–989 гг. увёў на Русі хрысціянства як дзяржаўную рэлігію. У гады яго княжання Кіеўская Русь дасягнула высокага палітычнага, эканамічнага і культур-нага ўзроўню, былі наладжаны цесныя сувязі княства з Візантыяй, Бал-гарыяй, Польшчай, заходнееўрапейскімі краінамі. У канцы княжання пачалі з’яўляцца прыкметы раздробленасці Кіеўскай Русі. Канані-заваны праваслаўнай царквой. У народнай памяці застаўся шчодрым князем, якога ўслаўляюць быліны і называюць «Красное солнышко». Усяслаў Брачыслававіч – князь полацкі з 1044 г. Змагаўся з кіеўскімі князямі за самастойнасць і незалежнасць Полацкага княства, у час Кіеўскага паўстання 1068–1069 гг. 7 месяцаў быў вялікім князем кіеўскім. У гады яго княжання Полацкая зямля дасягнула найвы-шэйшай магутнасці. Пабудаваў Полацкі Сафійскі сабор. За рашучасць, розум і энергію празваны Чарадзеем. Яраслаў Уладзіміравіч (Яраслаў Мудры) – князь растоўскі (987–1010 гг.), князь наўгародскі (1010–1034 гг.), вялікі князь кіеўскі (1016–1018 гг., 1019–1054 гг.). Яраслаў Уладзіміравіч – сын хрысціцеля Русі князя Уладзіміра Святаславіча (з роду Рурыкавічаў) і полацкай кня-зёўны Рагнеды Рагвалодаўны, бацька, дзед і дзядзька многіх кіраў-нікоў Еўропы. Пры хрышчэнні быў названы Георгіем. Увайшла ў гіс-торыю складзеная пры Яраславе «Руская праўда», якая стала першым вядомым зборам законаў на Русі.
|