Главная страница Случайная страница КАТЕГОРИИ: АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника |
Канфесія – рэлігійнае аб’яднанне (накірунак), якое мае распраца-ваную дагматыку, культ і арганізацыйную структуру.
Кафля (ням.: кachel) – керамічныя пліткі прамавугольнай ці квад- ратнай формы для абліцоўкі інтэр’еру (печы, каміну і інш.) і фасадаў будынкаў. Класіцызм – стыль і напрамак у літаратуры і мастацтве XVII – пачатку XIX стст., заснаваны на перайманні антычных узораў. У канцы XVIII ст. у Гомелі ў гэтым стылі быў пабудаваны палацава-паркавы ансамбль П. Румянцава. Кляштар (ад лац. сlaustrum – замак, закрытае месца) – каталіцкі манастыр. Кляштары належалі да пэўных манаскіх ордэнаў. Боль-шасць кляштараў заснавана ў перыяд Контррэфармацыі, іх фунда-тарамі былі каралі Рэчы Паспалітай і вялікія князі літоўскія, магнаты (Сапегі, Глябовічы, Радзівілы, Пацы і інш.), шляхта. Напрыканцы XVIII ст. на беларускіх землях дзейнічалікляштары і рэзыдэнцыі: аўгусцінцаў, бернардзінцаў, кармелітаў, францысканцаў і інш. Контррэфармацыя – рэлігійна-палітычны рух у Еўропе ў другой палове ХVІ–ХVІІ стст., узначалены папствам і накіраваны супраць рэфармацыі. Мела на мэце рэстаўрацыю страчаных пазіцый каталі-цызмам. На Беларусі ўзмацнілася пасля падпісання Люблінскай уніі 1569 г. Летапіс – гэта гістарычны жанр старажытнарускай літаратуры, які ўяўляе сабой пагадовы, больш ці менш падрабязны запіс гістарычных падзей. Запіс падзей кожнага года ў летапісах звычайна пачынаецца словамі: «у лета...» (гэта значыць «у годзе...»), адсюль назва – летапіс. Літва – у ХІІІ ст. гістарычная назва тэрыторыі Верхняга Паня-моння. Балцкая тэрыторыя, але ў значнай ступені каланізаваная славянамі. Знаходзілася ў цэнтры фарміравання Вялікага Княства Літоўскага, да якога перайшла назва. Не блытаць з Літвой (дакладней – Летувай) этнічнай (у тыя часы – Жамойція). Літоўская метрыка (скар. ад Метрыка Вялікага Княства Літоў-скага; ад лац. Matricula – канцылярская кніга) – збор спецыфічных матэрыялаў (сшыткаў, кніг) канцылярыі Вялікага Княства Літоўскага XV–XVIII стст. з копіямі дакументаў, якія выдаюцца ад імя вялікага князя, рады, соймаў і якія падлягаюць неабмежаванаму па часе захоўванню. Метрыка паслужыла асновай пачатку вялікакняскага, а пасля і галоўнага дзяржаўнага архіва Вялікага Княства Літоўскага. Магілёўская хроніка, хроніка Сурты-Трубніцкіх – гарадская хроніка горада Магілёва, якая стваралася на працягу з XVII па XIX стст. і якая ахоплівае перыяд з 1526 да 1856 гг. З’яўляецца важнай крыніцай па гісторыі сацыяльна-палітычнага, эканамічнага і культур-нага жыцця Магілёва на працягу некалькіх стагоддзяў. Магнаты – буйныя феадалы-землеўласнікі, прадстаўнікі радавітай знаці, найбольш уплывовая частка феадальнага саслоўя. Масква – Трэці Рым – ідэялагічная формула, з дапамогай якой вялікія князі маскоўскія абгрунтоўвалі свае прэтэнзіі на землі ВКЛ, населеныя праваслаўнымі, якіх яны лічылі сваімі падданымі. Згодна з гэтай канцэпцыяй Масква з’яўляецца пераемніцай Рымскай імперыі і Візантыі (першага і другога Рыму) і адзінай праваслаўнай дзяржавай. Матэрыяльная культура – вынікі вытворчай дзейнасці народа. Мемуары (фр. mé moires – успаміны ) – запіскі сучаснікаў, якія апа-вядаюць пра падзеі, у якіх аўтар мемуараў прымаў удзел або вядомыя яму ад відавочцаў. Мемуары на старабеларускай мове з’явіліся ў канцы XVI – першай палове XVII ст. («Дзённік Ф. Еўлашоўскага», «Дыярыуш» А. Філіповіча). Народнасць – форма моўнай, тэрытарыяльнай, эканамічнай і куль-турнай супольнасці людзей, якая ўтвараецца гістарычна ў выніку кан-салідацыі, зліцця плямён і папярэднічае ўтварэнню нацыі. Асноўнымі прыкметамі народнасці з’яўляюцца: адносная агульнасць мовы, агуль-насць тэрыторыі, культуры, пэўныя гаспадарчыя сувязі, этнічная самасвядомасць і саманазва. Нацыя – супольнасць людзей, што склалася гістарычна, для якіх характэрна сталае пражыванне на адной тэрыторыі, агульнасць гаспа-дарчага жыцця, адна літаратурная мова, агульныя рысы культуры і псіхалогіі, у тым ліку этнічная свядомасць. Другая палова XIX – пача-так XX стст. сталі вырашальным этапам працэсу фарміравання бела-рускай нацыі. Нацыянальная самасвядомасць – гэта сукупнасць ідэй, уяўлен-няў, вераванняў, у якіх народ асэнсоўвае сябе як нацыянальную су-польнасць і ўсведамляе гістарычныя карані свайго паходжання. Нацыянальная ідэя – уяўленні, у якіх прадстаўнікі інтэлігенцыі выражалі разуменне беларусаў як самастойнай і самабытнай суполь-насці людзей і іх жыццёва важных інтарэсаў. У межах нацыянальнай ідэі фармуляваліся мэты і задачы беларускага народа на розных этапах гістарычнага жыцця. Сутнасцю нацыянальнай ідэі з’яўлялася ўтва-рэнне беларускай дзяржаўнасці. «Наша ніва» – легальная газета, якая выдавалася 1906–1915 гг. Яе выданнем кіравалі лідары БСГ браты Іван і Антон Луцкевічы. «Наша ніва» арыентавалася на сялянства, сельскую інтэлігенцыю, дробных служачых і рабочых. Газета была цэлай эпохай у беларускім адра-джэнні пачатку XX ст. і дала гэтаму перыяду гісторыі Беларусі сваю назву – «нашаніўскі». Для сялян выдаваліся «Беларускі каляндар» з 1910 г. і часопіс «Саха» з 1912 г., для моладзі – літаратурны месячнік «Лучынка». Рэдактарам газеты ў 1914–1915 гг. быў Янка Купала. Пагоня – 1) усеагульны збор войска ў ВКЛ; 2) назва герба ВКЛ. «Паўночныя Афіны» – паэтычная назва сядзібы Міхаіла Клеафаса Агінскага у в. Залессе на Смаргоншчыне. Палацава-замкавыя комплексы – манументальная архітэктура. Мясцовыя асаблівасці спалучаліся з распаўсюджанымі ў тагачаснай Еўропе гатычнымі і рэнесанснымі рысамі. Велічнасцю і прыгажосцю адзначаліся палацава-замкавыя пабудовы ў Нясвіжы, Міры, Геранёнах, Смалянах. Мірскі і Нясвіжскі архітэктурна-культурныя комплексы па рашэнні ЮНЕСКА ўнесены ў спіс Сусветнай спадчыны. Панегірык – пахвальная публічная прамова: 1) літаратурны жанр, які ўяўляе сабой прамову, напісаную з нагоды чыёй-небудзь смерці; 2) усякае ўсхваленне у літаратурным творы (напрыклад у одзе) або выступе. Партрэт сармацкі – партрэтны жанр XVI – першай паловы XVII стст., які атрымаў назву «сармацкі» (рыцарскі) партрэт. У гэтым жанры мастакі адлюстроўвалі вобразы прадстаўнікоў знакамітых магнацкіх родаў. Чалавек у такім творы паказваўся па вызначальнай схеме – у парадным адзенні, у акружэнні прадметаў, якія падкрэслівалі высокае становішча асобы ў грамадстве. Полацкі сшытак – помнік музычнай культуры, рукапісны зборнік старадаўняй музыкі XVI–XVII стст. Запісаны круглымі італьянскімі нотамі, якія ляглі ў аснову сучаснай нотнай граматы. Уключае больш за 60 вакальных і інструментальных твораў з выразнымі рысамі барока. Пратэстантызм – адзін з асноўных (побач з каталіцтвам і правас-лаўем) напрамкаў у хрысціянстве. Аб’ядноўвае шэраг самастойных цэркваў і сект (лютэранства, кальвінізм, англіканская царква, бап-тысты, адвентысты і інш.), якія некалькі адрозніваюцца культам і арга-нізацыяй, але звязаны агульнасцю паходжання і дагматыкі. Асноўныя дагматычныя палажэнні пратэстантызму сфармуліраваны яго засна-вальнікамі М. Лютэрам, Ж. Кальвіным, У. Цвінглі. Рэфармацыя – грамадска-палітычны рух у Заходняй Еўропе ў XVI ст., накіраваны супраць каталіцкай царквы і феадальных парадкаў. Паклала пачатак пратэстантызму, асабліва такім яго плыням, як лютэранства і кальвінізм. Рэч Паспалітая – афіцыйная назва феадальнай федэратыўнай дзяржавы, у якую аб’ядналіся Польшча («Карона») і ВКЛ у выніку Люблінскай уніі 1569 г. У склад «Кароны» ўваходзілі польскія і ўкра-інскія ваяводствы, у ВКЛ – беларускія і літоўскія землі. Як сумеснае ўладанне ў Рэч Паспалітую ўваходзіла Інфлянцкае ваяводства, як васальная дзяржава – Курляндскае і Земгальскае герцагствы. Існавала Рэч Паспалітаяда 1795 г. і была ліквідавана ў выніку трэцяга падзелу яе тэрыторыі. Сарматызм – шляхецкая ідэалогія, якая дамінавала ў Рэчы Паспа-літай у XVI–XIX стст. Сарматызм узводзіў шляхту да старажытных сарматаў, адлучаючы тым самым ад масы простага люду (славян і літоўцаў). Сарматызм прадвызначыў многія асаблівасці культуры шляхты Рэчы Паспалітай і яе адрозненне ад заходнееўрапейскай арыстакратыі: умоўна «ўсходні» стыль параднага адзення (жупан), асаблівыя манеры і гэтак далей. Ідэалогія сарматызму адбілася ў мастацтве: адпаведны стыль малюнка шляхціца атрымаў назву сармацкі партрэт. Для сармацкай архітэктуры характэрны знарочыста спрошчаныя, прымітыўныя формы. Сацыніянства, антытрынітарызм, у Рэчы Паспалітайчаста называўся арыянствам – пратэстанская плынь, заснаваная ў канцы XVI–XVII стст. у Польшчы Фаўстам Сацынам. Галоўным цэнтрам сацыніянства Беларусі быў горад Ракоў. Сацыніянства адрознівалася крайнім радыкалізмам. Сацыніяне адмаўлялі дагмат аб Тройцы, бос-касць Хрыста, першародны грэх і адкупленне. Святое пісанне прызна-валася адзінай крыніцай веравучэння, але толькі тады, калі яно не супярэчыць розуму. Скамарохі – усходне-славянскія сярэднявечныя акцёры, адна-часова спевакі, танцоры, дрэсіроўшчыкі жывёл, музыкі і аўтары боль-шасці выконваемых імі славесна-музычных і драматычных твораў. Слуцкія паясы – вырабы ручнога шаўкаткацтва на Беларусі, назву атрымалі ад г. Слуцка, дзе вырабляліся з 40-х гг. ХVIII ст. да 1844 г. на Слуцкай мануфактуры шаўковых паясоў. «Смаргонская акадэмія» – жартоўная назва школы дрэсіроўкі мядзведзяў, заснаванай князямі Радзівіламі ў XVII ст. у мястэчку Смаргонь (цяпер горад у Гродзенскай вобласці). Статуты ВКЛ 1529, 1566, 1588 гг. – зборы законаў феадальнага права. Асабліва сярод іх вылучаўся Статут 1588 г., які абагульніў тагачасныя дзяржаўна-прававыя ідэі, некаторыя з якіх нават апярэджвалі свой час. Так, у Статуце 1588 г. (14 раздзелаў, 488 арты-кулаў) знайшла адлюстраванне тэорыя падзелу ўлад на заканадаўчую (сейм), выканаўчую (вялікі князь, адміністрацыйны апарат) і судовую (Трыбунал ВКЛ, земскія і падкаморскія суды і інш.). Статут таксама абавязваў вярнуць адлучаныя ад княства землі, забараняў назначаць на дзяржаўныя пасады і надзяляць зямлёй «чужаземцаў», у тым ліку і падданых Польшчы, захаваў адасобленасць дзяржаўных устаноў ВКЛ, арміі, заканадаўства, эканомікі і фінансаў. Уладаром дзяржавы прызна-ваўся вялікі князь. Дзяржаўнай мовай ВКЛ абвяшчалася беларуская. Татары – этнічная меншасць, якая ўзнікла на беларускіх землях ў першай палове XIV ст. з прадстаўнікоў залатаардынскіх і крымскіх та-тараў, якіх Гедымін неаднойчы выкарыстоўваў у барацьбе з Тэўтон-скім ордэнам. Другой крыніцай папаўнення татарскага насельніцтва ў Беларусі былі палонныя, захопленыя у час набегаў крымскіх татараў. Уніяты – паслядоўнікі Берасцейскай уніі 1596 г. Чорная Русь – гістарычная вобласць у басейне верхняга і сярэд-няга Нёмана. На мяжы І–ІІ тыс. н. э. заселена і каланізавана славянамі. На тэрыторыі Чорнай Русі ў ХІІ ст. узнікла Гарадзенскае княства, пазней – Новагародскае, Ваўкавыскае і г. д. Адыграла ролю цэнтраль-най часткі, вакол якой ішло ўтварэнне Вялікага Княства Літоўскага. Буйнейшы горад Чорнай Русі Наваградак быў першай сталіцай ВКЛ. Шклоўскі тэатр графа С. Зорыча – самы вялікі прыгонны тэатр на ўсходзе Беларусі. Дзейнічаў у Шклове ў 1778–1800 гг. Шляхта – прывілеяванае саслоўе на Беларусі, Літве, Польшчы і Украіне ў ХІІІ – пачатку ХХ стст. У ВКЛ і Рэчы Паспалітай займала пануючае становішча на падставе феадальнай уласнасці на зямлю. Адыгравала вялікую ролю ў палітычным, гаспадарчым і культурным жыцці да канца ХVІІІ ст. Была вайсковым саслоўем. Этнагенез (грэч. ethnos – племя, народ + genesis – паходжанне) – працэс фарміравання этнічнай супольнасці. У шырокім сэнсе слова этнагенез ахоплівае вялікі гістарычны перыяд складвання і існавання этнасу ў розных этнасацыяльных формах (племя, народнасць, нацыя). Яўрэі – этнічная супольнасць, якая пражывае ў многіх краінах свету. Пачалі сяліцца на беларускіх землях яшчэ ў VIII ст. У канцы XIV–XV стст. перасяленне яўрэяў з Заходняй Еўропы ў ВКЛ стала масавым у выніку рэлігійных праследаванняў з боку хрысціян.
|