Студопедия

Главная страница Случайная страница

КАТЕГОРИИ:

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Характэрныя тэрміны, паняцці. Агінскі канал – частка воднага шляху з Дняпра ў Нёман на тэрыторыі сучасных Пінскага, Івацэвіцкага і Ляхавіцкага раёнаў Брэсцкай вобласці






Агінскі канал – частка воднага шляху з Дняпра ў Нёман на тэрыторыі сучасных Пінскага, Івацэвіцкага і Ляхавіцкага раёнаў Брэсцкай вобласці, злучаў р. Ясельду (басейн Прыпяці) з р. Шчарай (басейн Нёмана). Будаўніцтва пачалося ў 1765 г. на сродкі магната Міхаіла Казіміра Агінскага, паводле ідэі М. Бутрымовіча. Канал адкрываў магчымасці для экспарту лесу і інш. тавараў да балтыйскіх портаў.

Агульнае і мясцовыя «Палажэнні» – асноўныя прававыя дакументы рэформы 1861 г. Па «Агульным палажэнні» зямля, якой карысталіся сяляне, прызнавалася ўласнасцю памешчыка, на карысць якіх трэба было несці павіннасці. Сяляне былі павінны выкупляць у памешчыкаў зямлю па значна завышанай царскім урадам цане. «Мясцовыя палажэнні» – дакументы, у якіх вызначаліся ўмовы надзя-лення сялян зямлёй з улікам мясцовых асаблівасцей. У дачыненні да беларускіх зямель дзейнічалі два мясцовыя «Палажэнні».

Адыходніцтва – часовы адыход сельскага насельніцтва на про-мыслы або сельскагаспадарчыя прадпрыемствы, гаспадаркі іншых рэгіёнаў.

Акцыянерныя таварыствы – прадпрыемствы, дзе капітал утва-раўся з грашовых укладаў шэрага прадпрымальнікаў і існаваў у форме акцый, якія свабодна прадаваліся і купляліся.

Амерыканскі (фермерскі) шлях развіцця капіталізму ў сельскай гаспадарцы – эфектыўны шлях развіцця, дзе фермер, які з’яўляўся ўласнікам зямельнага надзела, сам распараджаўся вынікам сваёй працы і быў зацікаўлены ў іх паляпшэнні.

Буржуазія – клас уласнікаў сродкаў вытворчасці ў капіталістыч-ным грамадстве, які жыве за кошт дадатковых сродкаў, атрымліваемых пры дапамозе прымянення наёмнай працы.

Бярэзінская водная сістэма – штучны водны шлях, які злучаў р. Бярэзіну (басейн Дняпра) з р. Улай (басейн Заходняй Дзвіны). Пабу-даваная ў 1797–1805 гг. Эксплуатавалася пераважна ў XIX ст. Сістэма прызначалася для вывазу сельгаспрадукцыі, сыравіны і лесу з Магілёўскай і Мінскай губерняў да Рыжскага порта. Першыя праекты злучэння Дняпра з Заходняй Дзвіной былі распрацаваныя ў 1701 г., ідэя Бярэзінскага канала належыць шляхціцу Чацкаму (1794).

Земствы – выбарныя органы для кіравання ў губернях і паветах мясцовай гаспадаркай, адукацыяй, аховай здароўя.

Інвентары – дакумент, дзе ўтрымліваюцца апісанні феадальных уладанняў у Беларусі, Украіне, Літве, Польшы, Венгрыі, запісаны нор-мы павіннасцей сялян у адпаведнасці з памерам і якасцю іх надзелаў.

Капіталізм – грамадска-эканамічная фармацыя, заснаваная на пры-ватнай уласнасці на сродкі вытворчасці і эксплуатацыі наёмнай працы капіталам.

Латыфундыі – буйныя прыватнаўласніцкія зямельныя ўладанні.

Люстрацыя – правядзенне падрабязнага апісання ўсіх дзяржаўных маёнткаў і строгае вызначэнне павіннасцей дзяржаўных сялян у залеж-насці ад іх гаспадарчага становішча.

Мануфактура – прамысловае прадпрыемства, заснаванае на па-дзеле працы і ручной вытворчасці. Упершыню з’явілася на Беларусі ў XVIII ст. Канчаткова выціснута фабрычнай вытворчасцю толькі на пачатку ХХ ст. Да 1861 г. пераважалі вотчынныя мануфактуры, на якіх выкарыстоўвалася праца прыгонных рабочых. Пасля адмены прыгон-нага права існавалі выключна капіталістычныя мануфактуры. Працоў-ная сіла на іх была наёмнай.

Міравыя суды – асобы від суда са спрошчаным судаводствам для разгляду нязначных іскаў і дробных крымінальных злачынстваў.

«Мяжа аселасці» – у Расіі ў 1794–1917 гг. мяжа тэрыторыі, на якой дазвалялася жыхарства яўрэям. Яўрэям дазвалялася сяліцца ў гарадах паўночна-заходніх губерняў, займацца рамяством і гандлем, але не дазвалялася займацца земляробствам. Яўрэі маглі запісвацца ў мя-шчанскія і купецкія саслоўі з умовай, што яны будуць плаціць дзяр-жаўныя падаткі ў двайным памеры ў параўнанні з хрысціянскім насельніцтвам.

Пралетарыят – рабочы клас, клас наёмных працоўных, крыніцай існавання якіх з’яўляецца продаж сваёй рабочай сілы ўласнікам сродкаў вытворчасці.

Прамысловы пераварот – паступовы пераход ад мануфактуры да фабрыкі, ад ручной да машыннай працы.

Прускі шлях развіцця капіталізму ў сельскай гаспадарцы – марудны шлях развіцця капіталізму з захаваннем феадальна-прыгонніцкіх перажыткаў (буйное памешчыцкае землеўладанне, выкуп зямлі сялянам за грошы, церазпалосіца, сервітутнае права, адпрацовачная сісітэма).

Прыгоннае права – форма феадальнай залежнасці сялян: прыма-цаванне іх да зямлі і падначаленне адміністрацыйнай і судовай уладзе феадала.

Разбор шляхты – выключэнне з дваранскага саслоўя пры непра-дастаўленні дакументаў на дваранскае званне.

Раслаенне сялянства – рост маёмаснай і класавай няроўнасці ў асяроддзі сялян; з аднаго боку колькасна павялічвалася сельская бур-жуазія, з другога – сельскі пралетарыят і паўпралетарыят.

Секулярызацыя – канфіскацыя царкаўнай маёмасці на карысць дзяржавы. На тэрыторыі Беларусі праведзена ў 1841–1843 гг., большай часткай у адносінах да каталіцкай царквы.

Сервітуты – абмежаванае права карыстання чужой уласнасцю (права праезду, выпасу жывёлы, рыбнай лоўлі, карыстанне сенажа-цямі). Сервітуты былі вельмі пашыраны на Беларусі ў феадальныя часы. У парэформенны перыяд адбывалася напружаная барацьба сялян за права карыстання сервітутамі.

Сіндыкаты – формы аб’яднання прадпрымальнікаў для рэгуля-вання аб’ёмаў вытворчасці і адзінай цаны на сваю прадукцыю.

Устаўная грамата – акты, якімі вызначаліся адносіны часова-абавязаных сялян з памешчыкамі пасля сялянскай рэформы 1861 г.

Фабрыка – форма арганізацыі вытворчасці; прамысловае прадпры-емства, заснаванае на выкарыстанні сістэмы машын.

Цэнзавая прамысловасць – прадпрыемствы пэўных памераў, аб’ёму вытворчасці пры наяўнасці механічных рухавікоў.

Часоваабавязаныя сяляне – былыя памешчыцкія сяляне ў Расіі, якія на падставе рэформы 1861 г. былі вызвалены ад прыгону, але да пэўнага часу павінны былі выконваць феадальныя павіннасці на карысць памешчыкаў. На Беларусі часовааабавязаны стан быў скасава-

ны ў 1863 г., а ўвогуле па Расійскай імперыі – у 1881 г.

 


Поделиться с друзьями:

mylektsii.su - Мои Лекции - 2015-2024 год. (0.009 сек.)Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав Пожаловаться на материал