Главная страница Случайная страница КАТЕГОРИИ: АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника |
Гістарычныя асобы. Арлоўскі К. П. – супрацоўнік органаў дзяржаўнай бяспекі СССР, адзін з кіраўнікоў партызанскага руху ў Беларусі
Арлоўскі К. П. – супрацоўнік органаў дзяржаўнай бяспекі СССР, адзін з кіраўнікоў партызанскага руху ў Беларусі. Герой Савецкага Саюза (1943). Герой Сацыялістычнай Працы (1958). У 1920–1925 гг. кіраваў партызанскімі атрадамі ў Заходняй Беларусі. Ваўпшасаў С. А. – савецкі разведчык, Герой Савецкага Саюза (1944 г.), палкоўнік. У 1920–1924 гг. знаходзіўся на падпольнай рабоце ў Заходняй Беларусі (на тэрыторыі Польшчы). Гітлер А. (прозвішча па бацьку – Шікльгрубер) – узначальваў з 1920 г. нацыянал-сацыялістычную германскую рабочую партыю (НСДАП). З 1934 г. займае пасады кіраўніка дзяржавы і ўрада Германіі, з 1938 г. – галоўнакамандуючы вермахта. Ініцыятар аншлюса Аўстрыі, захопу Чэхаславакіі, развязвання вайны супраць Польшчы, краін Захаду і СССР. Скончыў жыццё самагубствам. Дварчанін І. С. – беларускі пісьменнік і грамадскі деяч. У 1928 г. абраны дэпутатам у польскі сейм. Намеснік старшыні арганізацыі «Змагання». У 1928 г. Ігнат Дварчанін уваходзіў у склад кіраўніцтва Таварыства беларускай школы. Выступаў у абарону палітычных зняволеных. Працаваў у камісіі АН БССР па вывучэнні Заходняй Беларусі. У 1933 г. арыштаваны органамі НКУС БССР па справе «Беларускага нацыянальнага цэнтра». Расстраляны ў Ленінградзе у 1937 г. Рэабілітаваны ў 1956 г. Корчык П. (Лагіновіч Я.) – прадстаўнік нацыянальна-вызва-ленчага руху Заходняй Беларусі. Адзін са стваральнікаў і арганізатараў Беларускай рэвалюцыйнай арганізацыі. З 1925 па 1936 г. – палітычны сакратар ЦК Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі. Рэпрэсіраваны як агент польскай палітычнай паліцыі. Лагіновіч І. К. (Павел Корчык) – грамадскі і палітычны дзеяч, публіцыст. З 1923 г. член КПЗБ. Першы сакратар Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі (КПЗБ). Рэдактар газеты «Наш Сцяг», а пасля яе забароны газеты «Вольны Сцяг». Мятла П. В. – беларускі грамадска-палітычны дзеяч. У 1922 г. быў выбраны дэпутатам польскага сейма. Адзiн са стваральнiкаў Бела-рускай сялянска-рабочай грамады (БСРГ), член яе ЦК. Працаваў у Камiсii па вывучэннi Заходняй Беларусi Беларускай акадэміі навук. Мусаліні Б. – кіраўнік італьянскай фашысцкай партыі і ўрада ў 1922–1943 гг., а таксама марыянетачнага ўрада так званай «рэспублікі Сало» ў 1943–1945 гг. Разгарнуў тэрор супраць італьянскіх сіл супра-ціўлення. Захоплены італьянскімі партызанамі і пакараны смерцю. Рузвельт Ф. – прэзідэнт ЗША з 1933 г. (чатыры разы абіраўся на гэту пасаду). Усталяваў дыпламатычныя зносіны ЗША з СССР. Унёс значны ўклад у стварэнне антыгітлераўскай кааліцыі. Удзельнік Тэге-ранскай (1943) і Крымскай (1945) канферэнцый. Прыхільнік адкрыцця другога фронту. Пестрак П. – беларускі паэт і пісьменнік, актыўны ўдзельнік на-цыянальна-вызваленчай барацьбы ў Заходняй Беларусі. Правёў больш 10 год у польскіх турмах. У 1940 г. узначаліў Беластоцкае аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі. Аўтар зборніка вершаў «На варце». Пілсудскі Ю. – польскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, першы кіраўнік незалежнай Польшчы ў 1918–1922 гг., заснавальнік польскай арміі. Прытыцкі С. – палітычны дзеяч Заходняй Беларусі і БССР, лідар КПЗБ. У маладым узросце Сяргей Прытыцкі ўступае ў КСМЗБ. У роз-ны час быў сакратаром Крынкаўскага, Гродзенскага, Слонімскага ра-ённых камітэтаў КСМЗБ. З 1968 па 1971 гг. – Старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР. Рак-Міхайлоўскі С. А. – беларускі публіцыст, рэдактар, паэт, гра-мадска-палітычны дзеяч. Пасол сейму Другой Рэчы Паспалітай. Арга-нізатар і член ЦК Беларускай сялянска-рабочай грамады. С. Рак-Міхайлоўскі напісаў музыку да раманса на словы М. Багдановіча «Зорка Венера». Танк М. (Скурко Я. І.) – беларускі паэт, перакладчык. Народны паэт БССР (1968). Акадэмік АН Беларусі (1972). Лаўрэат літаратурнай прэміі Янкі Купалы (1959), ганаровы грамадзянін Мінска (1987). Малады М. Танк працаваў iнструктарам ЦК камсамола Заходняй Беларусi, у легальных i падпольных вiленскiх перыёдыках, вёў актыў-ную грамадска-патрыятычную i культурна-асветніцкую дзейнасць, за што падвяргаўся праследаванню польскай дэфензiвы, арыштам i ту-рэмнаму зняволенню на Лукiшках. Тарашкевіч Б. – беларускі грамадска-палітычны дзеяч, мовазна-вец, пісьменнік-перакладчык. Член Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі, з 1922 г. дэпутат сейма, узначальваў Беларускі пасольскі клуб. Адзін са стваральнікаў і старшыня ЦК БСРГ, аўтар праграмы Грамады. Складальнік «Беларускай граматыкі для школ». Харужая В. З. – дзеяч рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, адзін з арганізатараў Віцебскага партыйнага падполля ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза (1960). Чэрчыль У. – Прэм’ер-Міністр Велікабрытаніі ў 1940–1945 гг. Узначальваў англійскую дэлегацыю на Тэгеранскай (1943) і Крымскай (1945) канферэнцыях. Выступаў за падтрымку СССР у вайне супраць Германіі.
|