Главная страница Случайная страница КАТЕГОРИИ: АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника |
Характэрныя тэрміны, паняцці. Аперацыя «Баграціён» – буйнамаштабная наступальная аперацыя Вялікай Айчыннай вайны па вызваленню Беларусі ад нямецка-фа-шысцкіх захопнікаў
Аперацыя «Баграціён» – буйнамаштабная наступальная аперацыя Вялікай Айчыннай вайны па вызваленню Беларусі ад нямецка-фа-шысцкіх захопнікаў, якая праводзілася 23 чэрвеня – 29 жніўня 1944 года. У ходзе гэтага шырокага наступу была вызвалена тэры-торыя Беларусі, усходнія раёны Польшчы, большая частка Літвы і частка Латвіі і практычна цалкам разгромлена германская група армій «Цэнтр». У правядзенні аперацыі ўдзельнічалі франты: 1-ы Прыбал-тыйскі (камандуючы І. Х. Баграмян); 1-ы Беларускі (камандуючы К. К. Ракасоўскі); 2-і Беларускі (камандуючы Г. Ф. Захараў); 3-і Бела-рускі (камандуючы І. Д. Чарняхоўскі); войскі Дняпроўскай флатыліі і беларускія партызаны. У гонар Беларускай аперацыі на 21-м кіламет- ры ад Мінска на шашы Мінск – Масква насыпаны Курган Славы. Беларуская Цэнтральная Рада – марыянетачны ўрад на чале з Р. Астроўскім, заснаваны ў снежні 1943 г. замест Рады даверу, якая створана К. Готбергам, што займаў пасаду генеральнага камісара Беларусі пасля забойства В. Кубэ. Вермахт – узброеныя сілы Германіі ў 1935–1945 гг. У гады вайны вермахт складаўся з сухапутных войск, ваенна-паветраных і ваенна-марскіх сіл. «Віцебскія (Суражскія) вароты» – 40-кіламетровы пралом у лініі фронту, які праіснаваў з лютага па верасень 1942 г., адыграў важную ролю ў станаўленні партызанскага руху на тэрыторыі Беларусі. Генацыд – знішчэнне асобных груп насельніцтва па расавых, нацыянальных, этнічных і палітычных або рэлігійных матывах. Германізацыя – працэс насаджэння нямецкай мовы і культуры. Гета – ізаляваная частка горада, адведзеная ўладамі для пражы-вання яўрэяў. На Беларусі было больш за 100 гета. За гады акупацыі тут загінула каля 400 тысяч яўрэяў. «Лінія Сталіна» – 1) неафіцыйная назва абарончых збудаванняў, узведзеных на заходняй граніцы СССР у 1928–1939 гг. На тэрыторыі Беларусі «Лінія Сталіна» праходзіла праз раёны Полацка, Мінска, Слуцка, Мазыра; 2) гісторыка-мемарыяльны комплекс у раёне г. Заслаўля Мінскага раёна. Створаны ў 2004–2005 гг. Калабарацыяністы – асобы, палітычныя партыі, грамадскія рухі, арганізацыі на часова акупіраваных гітлераўскімі войскамі тэрыторыях іншых краін, якія ў гады Другой сусветнай вайны супрацоўнічалі з захопнікамі ў праве так званага будаўніцтва «Новай Еўропы». Бела-рускія калабарацыяністы ставілі мэтай стварэнне беларускай нацыя-нальнай дзяржавы пад пратэктаратам Германіі. Канцлагеры – месцы, дзе праходзіла масавае знішчэнне насель-ніцтва і прымусова выкарыстоўвалася праца. На Беларусі было ство-рана звыш 260 лагераў смерці, іх філіялаў і аддзяленняў: для ваенна-палонных, для цывільнага насельніцтва, жаночыя, штрафныя, пера-сыльныя лагеры СС і інш. Ленд-ліз – сістэма перадачы ЗША у пазыку ці ў арэнду ўзбраення, боепрыпасаў, стратэгічных крыніц, харчавання краінам-саюзніцам па антыгітлераўскай кааліцыі ў час Другой сусветнай вайны. «Маланкавая вайна», «Бліцкрыг» – стратэгічная канцэпцыя вядзення баявых дзеянняў у кароткі тэрмін. Тэорыя вядзення агрэ-сіўных войнаў, пакладзеная ў аснову ваеннай стратэгіі ў Першай і Другой сусветных войнах. Паводле гэтай тэорыі перамога павінна быць дасягнута ў найкарацейшы тэрмін. Народнае апалчэнне – добраахвотніцкія ваенныя і ваенізіраваныя фарміраванні, якія ствараліся для дапамогі Чырвонай Арміі з савецкіх грамадзян, не падлеглых першачарговаму прызыву па мабілізацыі; адна з форм масавага патрыятычнага руху савецкага народа, яго непасрэднага ўдзелу ў вайне супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. «Новы парадак» – дзяржаўная сістэма палітычных, эканамічных і ваенных мер, накіраваных на ліквідацыю савецкага ладу, эксплуа-тацыю нацыянальных багаццяў і рэсурсаў, прыгнечанне і знішчэнне людзей. 1-я Польская дывізія імя Т. Касцюшкі – удзельнічала ў выз-валенні БССР ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў пад кіраўніцтвам палкоўніка Берлінга. У кастрычніку 1943 г. у бітве каля в. Леніна (непадалёк ад Горак Магілёўскай вобласці) пачаўся гераічны шлях гэтай дывізіі. План «Барбароса» – кодавая назва плана вайны супраць СССР і яго разгрому за 3–4 месяцы. Названы па імені германскага караля і імператара «Свяшчэннай рымскай імперыі» Фрыдрыха I Барбароса (ХІІ ст.), які імкнуўся вайной падпарадкаваць суседнія дзяржавы. План «Ост» – план нацысцкага кіраўніцтва Германіі па кала-нізацыі і германізацыі тэрыторыі Усходняй Еўропы, у тым ліку БССР. Быў распрацаваны да 1940 г., але пазней змяняўся і дапаўняўся. Тэкст дакумента быў знойдзены ў федэральным архіве Германіі ў канцы 1980-х, апублікаваны ў 2009 г. «Прыпяцкія балоты» – першая карная аперацыя нямецка-фашыс-цкіх захопнікаў супраць партызанскіх брыгад у ліпені – жніўні 1941 г. «Расавая тэорыя» – тэорыя, якая сцвярджала перавагу арыйскай расы над усімі іншымі народамі, абгрунтоўвала неабходнасць пашы-рэння «жыццёвай прасторы» для немцаў і іх «права» на сусветнае панаванне. «Рэйкавая вайна» – спланаваная ў стратэгічным маштабе акцыя партызан па адначасовым масавым разбурэнні чыгуначных каму-нікацый з мэтай дэзарганізацыі ваенных перавозак. Праводзілася напя-рэдадні буйных наступальных аперацый Чырвонай Арміі (з 3 жніўня 1943 – па ліпень 1944 г.) Рух Супраціўлення – у час Другой сусветнай вайны нацыянальна-вызваленчы рух супраць германскіх, італьянскіх, японскіх акупантаў, іх саюзнікаў і іх мясцовай агентуры. Праходзіў ў форме прапаганды, агітацыі, забастовак, дыверсій, партызанскай барацьбы. Набыў вялікі размах у Югаславіі, Францыі, Італіі, Польшчы, Чэхаславакіі, Грэцыі, Кітаі, Албаніі. Саюз беларускай моладзі – антысавецкая маладзёжная аргані-зацыя на Беларусі ў час нямецка-фашысцкай акупацыі. Створаны ў 1943 г. пад кіраўніцтвам В. Кубэ на ўзор «Саюза гітлераўскай мо-ладзі». Халакост (лац. «спалены цалкам») – 1) тэрмін навуковай літа-ратуры, які ўжываецца як сінонім генацыду; 2) тэрмін гістарыяграфіі ХХ ст. для абазначэння сістэматычнага праследавання і знішчэння яўрэяў нацыстамі і іх памагатымі ў Германіі і на захопленых ёю тэрыторыях у час Другой сусветнай вайны.
|