Студопедия

Главная страница Случайная страница

КАТЕГОРИИ:

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Характэрныя тэрміны, паняцці. «Аксамітныя рэвалюцыі» – непрымусовыя рэвалюцыі, дэмакра-тычныя па свайму характару, якія адбыліся ў шэрагу краін Цэнтраль-най і Паўднёва-Усходняй Еўропы на






«Аксамітныя рэвалюцыі» – непрымусовыя рэвалюцыі, дэмакра-тычныя па свайму характару, якія адбыліся ў шэрагу краін Цэнтраль-най і Паўднёва-Усходняй Еўропы на мяжы 80–90-х гг. ХХ ст. і прывялі да адказу ад сацыялістычнага шляху развіцця.

Алма-ацінская дамова – дэкларацыя аб мэтах і прынцыпах СНД, яго аснова. Была падпісана 21 снежня 1991 г. на сустрэчы прэзідэнтаў у Алма-Аце. У выніку да СНД далучылася яшчэ 8 рэспублік: Азер-байджан (1993 г.), Арменія, Казахстан, Кіргізія, Малдова, Таджы-кістан, Туркменія, Узбекістан. Грузія далучылася да СНД у 1993 г.

Апазіцыя (лац. oppositio – супрацьпастаўленне) – група дэпутатаў, погляды якіх не супадаюць альбо супярэчаць думкам дэпутацкай большасці.

Галоснасць – публічнасць, права чалавека выражаць публічна свае погляды і перакананні, свабода вуснага і пісьмовага слова, адкрытасць і даступнасць для насельніцтва інфармацыі аб тым, што адбываецца ў дзяржаве і грамадстве.

Гаспадарчы разлік – метад кіравання дзяржаўнымі прадпры-емствамі, заснаваны на ўліку выдаткаў вытворчасці, устанаўленні пла-навай даходнасці прадпрыемства; сістэма забеспячэння бясстратнай, прыбытковай работы вытворчых звенняў гаспадаркі і іх адказнасці за сваю дзейнасць.

Дэмакратызацыя – распаўсюджванне і замацаванне формаў дзяр-жаўнага ладу, заснаваных на прызнанні прынцыпу народаўладдзя, свабоды, роўнасці грамадзян.

Дэнансацыя (фр. dé noncer – «скасоўваць») – належным чынам аформленая адмова дзяржавы ад заключанага ёю міжнароднага дага-вора.

Дэфіцыт (лац. deficit – неставаць) – тэрмін, які азначае нястачу, недастатковасць.

Інтэнсіўны шлях – шлях развіцця прамысловасці, які звязаны з ростам вытворчасці на аснове паляпшэння якасных паказчыкаў, перш за ўсё ўкаранення ў вытворчасць дасягненняў навукі і тэхнікі і павелічэння прадукцыйнасці працы.

Інтэнсіфікацыя вытворчасці – развіцце вытворчасці на аснове выкарыстання больш эфектыўных сродкаў вытворчасці, тэхналагічных працэсаў, перадавых метадаў арганізацыі працы, дасягненняў навуко-ва-тэхнічнага прагрэсу.

Карупцыя (лац. corruptio – сапсаванне) – злоўжыванне публічнай пасадаю з мэтай дасягнення асабістай карысці.

Нацыянальны суверэнітэт – незалежнасць і паўнаўладдзе суб’ек-та дзяржаўна-палітычных і прававых адносін пры прыняцці рашэнняў у межах сваёй кампетэнцыі і выкананні паўнамоцтваў улады. Так, суверэнітэт БССР быў абвешчаны Дэкларацыяй 27 ліпеня 1990 г.

Палітыка перабудовы – тэрмін пачаў шырока ўжывацца пар-тыйным і савецкім кіраўніцтвам у 1987–1988 гг. Курс на перабудову разглядаўся як лагічны працяг курса на паскарэнне сацыяльна-эканамічнага развіцця, абвешчанага яшчэ Ю. Андропавым. У адроз-ненне ад апошняга меў на мэце радыкальную эканамічную рэформу ў спалучэнні з дэмакратызацыяй грамадска-палітычнага жыцця. Рэфор-ма прадугледжвала таксама рэфармаванне Саюза ССР, але з распадам апошняга яна фактычна закончылася правалам.

Палітычная партыя – палітычная арганізацыя, якая выражае інта-рэсы сацыяльных груп і аб’ядноўвае найбольш актыўных іх прадстаў-нікоў.

Плюралізм – прызнанне розных поглядаў, думак, меркаванняў па пытаннях аб шляхах развіцця дзяржавы і грамадства. Увасабляецца ў шматпартыйнасці як форме дэмакратычнага ўладкавання грамадства.

Самафінансаванне – сістэма гаспадарання, пры якой прадпры-емствы пакрываюць свае бягучыя затраты і затраты на расшыранае ўзнаўленне з уласных крыніц.

Сепаратызм (фр. sé paratisme, лац. separatus – асобны) – палітыка і практыка адасаблення, аддзялення часткі тэрыторыі дзяржавы з мэтай стварэння новай самастойнай дзяржавы ці атрымання статусу вельмі шырокай аўтаноміі (індывідуальная свабода дзеяння, самастойнасць).

Стагнацыя (лац. stagnum – стаячая вада) – тэрмін, які ўжываецца ў эканоміцы для абазначэння застою і нерухомасці ў вытворчасці, гандлі і інш.

Экстэнсіўны шлях – шлях развіцця эканомікі за кошт пашырэння вытворчасці і прыцягнення дадатковых капіталаў і працоўных рук.


Поделиться с друзьями:

mylektsii.su - Мои Лекции - 2015-2024 год. (0.007 сек.)Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав Пожаловаться на материал