Главная страница Случайная страница КАТЕГОРИИ: АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника |
Характэрныя тэрміны, паняцці. Аграгарадок – добраўпарадкаваны пасёлак у сельскай мясцовасці
Аграгарадок – добраўпарадкаваны пасёлак у сельскай мясцовасці. Тэрмін з’явіўся ў сувязі з прыняццем «Дзяржаўнай праграмы адра-джэння і развіцця сяла на 2005–2010 гг.» Аграгарадок вызначаецца як якасна новы тып сельскіх пасёлкаў, у якіх будуць створаны вытворчая і сацыяльная інфраструктуры для забеспячэння сацыяльных стандартаў пражывання насельніцтва. Глабалізацыя – філасофска-культуралагічная інтэгратыўная кан-цэпцыя, у межах якой сцвярджаецца, што сучаснае грамадства – гэта цэласны і ўзаемазвязаны арганізм, што пастаянна сутыкаецца з неаб-ходнасцю плюралізму пры вырашэнні глабальных праблем сучаснасці. Дзяржава прававая – прававая форма арганізацыі і дзейнасці публічнай палітычнай улады і яе ўзаемаадносін з індывідамі як суб’ек-тамі права. Дзяржава сацыяльная – дзяржава, якая імкнецца забяспечыць кожнаму грамадзяніну належныя ўмовы існавання, сацыяльнай аба-роненасці, саўдзельніцтва ў кіраванні вытворчасцю. Дэмакратыя – форма (разнавіднасць) грамадскай улады, дзяржава, заснаваная на прызнанні народа ў якасці крыніцы ўлады. Дзяржбюджэт – расклад грашовых даходаў і расходаў краіны. Ідэалогія беларускай дзяржавы – сукупнасць ідэй і ідэалаў, якія адлюстроўваюць нацыянальна-гістарычныя традыцыі і каштоўнасці беларускага народа, адпавядаюць мэтам і асаблівасцям развіцця беларускага грамадства. Інавацыя – гэта ўкаранёнае новаўвядзенне, якое забяспечвае якасны рост эфектыўнасці працэсаў або прадукцыі, запатрабаванае рынкам. З’яўляецца канчатковым вынікам інтэлектуальнай дзейнасці чалавека, яго фантазіі, творчага працэсу, адкрыццяў, вынаходак і рацыяналізацыі. Інвестыцыі – доўгатэрміновыя ўкладанні капіталу ў галіны экано-мікі ўнутры краіны і за мяжой. Інтэграцыя (лац. integer – цэлы) – працэс, вынікам якога з’яў-ляецца дасягненне адзінства і цэласнасці, узгодненасць унутры сістэмы, заснаванай на ўзаемасувязі і ўзаемадапаўняльнасці асобных спецыялізаваных элементаў. Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь – Парламент – прадстаўнічы і заканадаўчы орган улады з 1996 г. Складаецца з дзвюх палат: Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі. У Палаце прад-стаўнікоў – 110 дэпутатаў. Выбранне ажыццяўляецца на аснове ўсеагульнага, свабоднага, роўнага, прамога выбарчага права пры тайным галасаванні. Савет Рэспублікі – палата тэрытарыяльнага прадстаўніцтва. Ад кожнай вобласці і г. Мінска тайным галасаваннем выбіраюцца на пасяджэннях дэпутатаў мясцовых Саветаў па восем членаў Савета Рэспублікі. Таксама восем членаў Савета Рэспублікі назначае прэзідэнт. Парк высокіх тэхналогій – навукова-вытворчае аб’яднанне для развіцця беларускай навукі, укаранення інфармацыйных тэхналогій у прамысловасць і інш. Постіндустрыяльнае грамадства – грамадства, у якім сфера паслуг атрымала прыярытэтнае развіццё і пераўзыходзіць над аб’ёмам прамысловай вытворчасці і аб’ёмам вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі. Прэферэнцыі – прадастаўленне дзяржавай ільгот і прыярытэтаў тым ці іншым прадпрыемствам і арганізацыям у мэтах стварэння спрыяльных умоў для іх дзейнасці. Рэферэндум – усенароднае галасаванне па найважнейшых пытан-нях развіцця краіны. Рыначная эканоміка – сістэма арганізацыі гаспадаркі, заснаваная на свабодным прадпрымальніцтве, канкурэнцыі і розных формах уласнасці на сродкі вытворчасці. Сацыяльна арыентаваная рыначная эканоміка – мадэль эканамічнага развіцця, пры якой існуюць дзяржаўны і прыватны сектары эканомікі, а дзяржава займае вызначальную ролю ў рэгуляванні эканамічных працэсаў і фарміраванні ўмоў для забеспячэння патрэб насельніцтва. «СКІФ» – суперкампутар, створаны у выніку беларуска-расійскага партнёрства ў галіне высокіх тэхналогій і ўключаны ў сусветны рэйтынг кампутарных сістэм. Экалогія – 1) навука пра ўзаемадзеянні жывых арганізмаў і іх супольнасцяў паміж сабой і з навакольным асяроддзем; 2) часта пад экалагічнымі пытаннямі разумеюцца, перш за ўсё, пытанні аховы навакольнага асяроддзя.
|