Студопедия

Главная страница Случайная страница

КАТЕГОРИИ:

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Гістарычныя асобы. Жукаў Г. К. – чатырыжды Герой Савецкага Саюза (1939, 1944, 1945, 1956)






Гаўрылаў П. М., Кіжаватаў А. М., Наганаў А. Ф., Фамін Я. М. – кіраўнікі абароны Брэсцкай крэпасці (22 чэрвеня – 20 ліпеня 1941 г.).

Жукаў Г. К. – чатырыжды Герой Савецкага Саюза (1939, 1944, 1945, 1956). Герой Манголіі. Удзельнік Першай сусветнай і грама-дзянскай войнаў. З 1942 г. першы намеснік наркама абароны СССР і намеснік Вярхоўнага галоўнакамандуючага; кіраваў Ленінградскім, Заходнім, 1-м Украінскім і 1-м Беларускім франтамі. Адзін з кіраў-нікоў абароны Ленінграда, Масквы, каардынаваў дзеянні франтоў у Сталінградскай бітве, бітвах пад Курскам, за Днепр, Беларускай аперацыі. Падпісаў ад СССР капітуляцыю Германіі. 24 чэрвеня 1945 г. прымаў Парад Перамогі ў Маскве.

Заслонаў К. С. (партызанскі псеўданім – Дзядзька Косця) – адзін з

кіраўнікоў падполля і партызанскага руху ў Віцебскай вобласці. Герой Савецкага Саюза. У 1948 г. у г. Орша Віцебскай вобласці створаны мемарыяльны музей К. Заслонава; яго імем названа дэпо станцыі Орша.

Калінін П. З. – партыйны і дзяржаўны дзеяч БССР, адзін з арганізатараў і дзеячаў партыйнага падполля і партызанскага руху на Беларусі. У гады вайны другі сакратар ЦК КП(б)Б. З верасня 1942 г. начальнік Беларускага штаба партызанскага руху. Аўтар кнігі «Партызанская рэспубліка».

Корж В. З. – удзельнік Кастрычніцкай рэвалюцыіі і грамадзянскай выйны ў Іспаніі. Работнік Пінскага абкама КП(б)Б. Арганізаваў і ўзначаліў партызанскі атрад, адзін з першых на Беларусі, які потым пераўтварыўся ў партызанскую брыгаду. У час баявых дзеянняў атрымаў воінскае званне генерал-маёра.

Кубэ В. – са жніўня 1941 г. узначальваў акупацыйную адміністра-цыю Генеральнай акругі Беларусь. Быў забіты ў 1943 г. мінскімі пад-польшчыкамі. За гэты акт членам падполля Мазанік А. Р., Осіпа-вай М. Б. і Траян Н. В. прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Купрыянава Н. Ф. – маці пяці сыноў, чацвёра з якіх загінулі ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Узнагароджана Ганаро-вай граматай Вярхоўнага Савета БССР. Стала правобразам Маці-патрыёткі ў скульптурнай кампазіцыі манумента, які пастаўлены ў 1975 г. у г. Жодзіна. Памерла ў 107-гадовым узросце. У 1980 г. у доме, дзе жыла Н. Ф. Купрыянава, быў адкрыты музей.

Машэраў П. М. – арганізатар Расонскага партыйна-камсамольска-га падполля, камандзір партызанскага атрада імя Шчорса, камісар партызанскай брыгады імя Ракасоўскага Віцебскай вобласці. У 26 га-доў стаў Героем Савецкага Саюза. Прайшоў жыццевы шлях ад настаў-ніка сярэдняй школы да кіраўніка партыйнай арганізацыі ў БССР. На гэтай пасадзе працаваў з 1965 г. да трагічнай смерці ў выніку аўта-мабільнай катастрофы ў 1980 г.

Панамарэнка П. К. – дзяржаўны дзеяч, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў падполля і партызанскага руху. У Вялікую Айчынную вайну ўзначальваў Цэнтральны штаб партызанскага руху. З 1948 г. займаў пасады міністра нарыхтовак, міністра культуры, першы сакратар ЦК КП Казахстана.

Паўлаў Дз. Р. – удзельнік грамадзянскай вайны і ліквідацыі бас-мацтва ў Сярэдняй Азіі, вайны ў Іспаніі, савецка-фінляндскай вайны. З чэрвеня 1940 г. па чэрвень 1941 г. – камандуючы войскамі Заходняй асобай ваеннай акругі. 27 ліпеня 1941 г. асуджаны і расстраляны. Рэабілітаваны 31 ліпеня 1957 г.

Ракасоўскі К. К. – маршал Савецкага Саюза, маршал Польшчы, Герой Савецкага Саюза. Удзельнік Першай сусветнай і грамадзянскай войнаў. У Вялікую Айчынную вайну камандаваў 16-й арміяй на Заходнім фронце, войскамі 1-га і 2-га Беларускіх франтоў. Ганаровы грамадзянін г. Гомеля.

Чарняхоўскі І. Д. – ваенны дзеяч, генерал арміі (1944), двойчы Герой Савецкага Саюза (1943, 1944). З красавіка 1944 г. камандуючы войскамі 3-га Беларускага фронта, што прымалі ўдзел у вызваленні Беларусі. У гонар Чарняхоўскага пас. Косіна Лагойскага раёна перай-менаваны ў Чарняхоўскі, яго імем названы горад у Калінінградскай вобласці.

Шмыроў М. П. (партызанскі псеўданім – Бацька Мінай) – адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху ў Віцебскай вобласці. Герой Савецкага Саюза (1944). Акупанты, каб адпомсціць яму, узялі ў заложнікі чацвярых яго дзяцей і двух сваякоў, у лютым 1942 г. рас-стралялі. Пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны М. П. Шмыроў на савецкай і гаспадарчай рабоце: член ЦВК, дэпутат Вярхоўнага Савета БССР.

Якубоўскі І. І. – ураджэнец Горацкага раёна, двойчы Герой Савец-кага Саюза, маршал Савецкага Саюза. Удзельнік абарончых баёў пад Мінскам, Магілёвам, Сталінградскай і Курскай бітваў, вызвалення Украіны, Польшчы, Берлінскай і Пражскай аперацый і г. д. Яго імем названы Кіеўскае вышэйшае танкавае інжынернае вучылішча, вуліцы у Асіповічах, Бялынічах, Магілёве, Мінску, Горках.

 


Поделиться с друзьями:

mylektsii.su - Мои Лекции - 2015-2024 год. (0.006 сек.)Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав Пожаловаться на материал