Студопедия

Главная страница Случайная страница

КАТЕГОРИИ:

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Характэрныя тэрміны, паняцці. Беларусізацыя – палітыка нацыянальна-дзяржаўнага і нацыяналь-на-культурнага будаўніцтва ў БССР, якая ажыццяўлялася ў 20-я гады ХХ ст






Беларусізацыя – палітыка нацыянальна-дзяржаўнага і нацыяналь-на-культурнага будаўніцтва ў БССР, якая ажыццяўлялася ў 20-я гады ХХ ст. Значна паспрыяла развіццю беларускай культуры, мовы, узмацненню нацыянальнай свядомасці беларусаў. Штучна згорнута ў канцы 20-х – пачатку 30-х гадоў пад выглядам барацьбы з «нацыянал-дэмакратычнымі ўхіламі».

«Бязбожная пяцігодка» – другая пяцігодка 1933–1937 гг, адбы-лося масавае закрыццё цэркваў і касцёлаў і перадача іх каштоўнасцей у фонд індустрыялізацыі. Закрытыя цэрквы пераўтвараліся ў сельскія клубы, гаспадарчыя склады.

«Год великого перелома» – праграмны артыкул Генеральнага сакратара ЦК УКП(б) І. Сталіна, надрукаваны ў газеце «Правда» 7 лістапада 1929 г. Стаў тэарэтычным абгрунтаваннем палітыкі суцэльнай калектывізацыі і адмовы ад паступовай перабудовы вёскі на аснове кааперацыі. У артыкуле сцвярджалася, што нібыта ў 1929 г. большасць сялянаў уступілі ў калектыўныя гаспадаркі, хаця гэта не адпавядала рэчаіснасці. Вызначыў сельскагаспадарчую арцель як асноўнае звяно ў сістэме калгаснага будаўніцтва.

«Головокружение от успехов» – артыкул Генеральнага сакратара ЦК УКП(б) І. Сталіна, надрукаваны ў газеце «Правда» 2 сакавіка 1930 г. Упершыню адкрыта крытыкаваў практыку прымусовай калектывізацыі, абвінаваціўшы мясцовыя савецкія органы «в голо-вотяпстве». Даваў указанні весці работу ў адпаведнасці з мясцовымі ўмовамі, не абагульняць жылыя будынкі, хатнюю птушку і г. д.

Індустрыялізацыя – пераўтварэнне СССР у эканамічна неза-лежную дзяржаву, якая вырабляе ўсе неабходныя тавары, у першую чаргу сродкі вытворчасці.

Калгас (калектыўная гаспадарка) – аб’яднанне сялян у СССР (на аснове грамадскіх сродкаў вытворчасці і калектыўнай працы) для сумеснага вядзення сельскай гаспадаркі. Калгаснікі працавалі на зямлі, што належала дзяржаве, але была перададзена калгасу ў бестэрміновае і бясплатнае карыстанне. Асноўную частку прадукцыі калгас павінен быў здаваць дзяржаве па закупачных цэнах. Калгас трэба адрозніваць ад саўгаса (савецкая гаспадарка) – у асноўным буйных гаспадарак, створаных з мэтаю павелічэння вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі. Саўгасы ў асноўным мелі спецыялізацыю на вытворчасці нейкага віду прадукцыі (збожжа, малако, гародніна ці інш.).

Калектывізацыя – аб’яднанне аднаасобных сялянскіх гаспадарак

у калектыўныя. Стварэнне калектыўных гаспадарак (калгасаў) у розных формах пачалося ў першыя паслякастрычніцкія гады. У 1929 г. у БССР пачаўся пераход да масавай, суцэльнай калектывізацыі, якая праводзілася ў асноўным прымусовымі метадамі.

МТС – машынна-трактарныя станцыі. Пачалі стварацца ў 1928 г. для падтрымкі калектывізацыі (у БССР першая МТС была створана ў 1930 г. у Койданаўскім р-не). За карыстанне тэхнічнымі сродкамі МТС дзяржава атрымлівала ад калгасаў і саўгасаў натуральную плату збожжам і прадуктамі жывёлагадоўлі. У 1958 г. дзяржава адмовілася ад утрымання МТС, а іх тэхнічная база была перададзена за плату калгасам і саўгасам.

«Нацыянал-дэмакратызм» – «варожая ідэалогія і практыка, контррэвалюцыйная плынь» у многіх установах, якая мела сваёй мэтай «рэстаўрацыю капіталізму» ў рэспубліцы. «Нацыянал-дэмакратаў» (нацдэмаў) параўноўвалі з «нацыянал-фашыстамі». Вяршыня кампаніі супраць «нацдэмаў» – сфабрыкаваная справа «Саюза вызвалення Беларусі» (СВБ) (1930 г.).

НЭП (новая эканамічная палітыка) – эканамічная палітыка савецкай дзяржавы, разлічаная на пераходны перыяд ад капіталізму да сацыялізму. Сутнасць – выкарыстанне таварна-грашовых адносін. На вёсцы выяўлялася ў замене харчовай развёрсткі харчовым падаткам, свабодзе выбару форм землекарыстання, замене натуральнага падатка грашовым, дазволе арэнды зямлі і найму рабочай сілы. У горадзе – у дазволе прыватнай вытворчасці, арэнды, дэцэнтралізацыi кіравання вытворчасці, матэрыяльнай зацікаўленасцi ў выніках працы.

«Прышчэпаўшчына» – умоўная назва палітыкі ў галіне сельскай гаспадаркі Беларусі ў 20-я гады. Паходзіць ад імя наркама земля-робства БССР Д. Прышчэпава, якога ў 1930 г. абвінавацілі ў наса-джэнні хутароў, кулацкіх гаспадарак, супраціўленні калектывізацыі.

«Раскулачванне» – адзін са спосабаў ліквідацыі групы буйных сялянскіх гаспадарак, прадпрымальнікаў вёскі – кулацтва; састаўная частка сацыяльна-класавай палітыкі савецкай улады ў СССР, у тым ліку і ў БССР, у канцы 20-х – пачатку 50-х гадоў ХХ ст. Тэрмін «рас-кулачванне» азначаў экспрапрыацыю сродкаў вытворчасці ў заможных сялянскіх гаспадарках. У БССР масавае «раскулачванне» праводзілася ў 1929–1931 гг., 1939–1941 гг., 1949–1952 гг.

Таталітарызм – агульная назва палітычных (дзяржаўных) сістэм, якія вызначаюцца поўным (татальным) кантролем з боку органаў дзяржаўнай улады над усімі сферамі жыцця грамадства. Характэрная рыса таталітарных рэжымаў – канцэнтрацыя ўсей улады ў дзяржаве ў

руках асобнай групы (звычайна палітычнай партыі).

Узбуйненне БССР – вяртанне да БССР тэрыторый з большасцю беларускага насельніцтва ў 1924 і 1926 гг. Першае «ўзбуйненне» БССР адбылося ў сакавіку 1924 г. за кошт далучэння да Беларусі паветаў Віцебскай, Гомельскай і Смаленскай губерняў з пераважнай боль-шасцю ў іх беларускага насельніцтва. Другое «ўзбуйненне» БССР ад-былося ў снежні 1926 г., калі да Беларусі быў далучаны Гомельскі і Рэчыцкі паветы былой Гомельскай губерні.

Федэрацыя – форма дзяржаўнага ўладкавання, пры якой дзяржавы, што ўтвараюць саюз, падпарадкоўваюцца адзінаму цэнтру і пры гэтым захоўваюць самастойнасць у вырашэнні асобных пытанняў унутранай палітыкі. У федэрацыі адзіная канстытуцыя, органы дзяржаўнай ула-ды, грашовыя адзінкі і г. д.

 


Поделиться с друзьями:

mylektsii.su - Мои Лекции - 2015-2024 год. (0.007 сек.)Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав Пожаловаться на материал