Главная страница Случайная страница КАТЕГОРИИ: АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника |
Тлумачальная запіскаСтр 1 из 5Следующая ⇒
БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЎНІВЕСІТЭТ КУЛЬТУРЫ І МАСТАЦТВАЎ КАФЕДРА ФІЛАСОФІІ Асновы сучаснага прыродазнаўства Вучэбна-метадычны комплекс ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА Сучасная цывілізацыя мае тэхнагенны характар, а развіццё тэхнікі самым цесным чынам звязана з развіццём прыродазнаўчых навук. Таму валоданне асновамі сучаснага прыродазнаўства з’яўляецца жыццёва неабходным для кожнага чалавека, які не хоча заставацца сярод маргінальных грамадскіх шыхтоў. Неабазнанасць у прыродазнаўчай праблематыцы выступае ў сучасных умовах як своеасаблівая форма адчужэння чалавека ад рэальных магчымасцяў яго самаразвіцця і самаздзяйсння, а вывучэнне прыродазнаўчых навук адпаведна – як спосаб пераадолення такога адчужэння (Ж. Расмардзюк). Калі авалодаць асновамі сучаснага прыродазнаўства надзвычай важна для кожнага чалавека, дык тым больш важным і істотным з’яўляецца іх засваенне для спецыяліста з вышэйшай адукацыяй, у тым ліку і для спецыяліста-гуманітарыя. Тэндэнцыя да збліжэння гуманітарных і прыродазнаўчых навук, якая назіраецца ў сучасных умовах павінна, безумоўна, улічвацца пры падрыхтоўцы спецыялістаў у гуманітарнай сферы, што таксама дыктуе неабходнасць вывучэння імі асноў сучаснага прыродазнаўства. Прыродазнаўчыя навукі займаюць важнае месца ў сістэме духоўнай культуры. Таму іх вывучэнне павінна паспрыяць больш глыбокаму разуменню студэнтамі культурных з’яў і працэсаў. Мэта курса – узбагачэнне мыслення студэнтаў праз засваенне асноў прыродазнаўчага яго стылю і ўзбагачэнне іх светапогляду праз засваенне ведаў у галіне канцэптуальных асноў сучаснага прыродазнаўства. Для дасягнення дадзенай мэты неабходна вырашыць наступныя асноўныя задачы: – раскрыць у працэсе выкладання курса месца і ролю прыродазнаўства ў сістэме культуры; – сфармаваць у студэнтаў уяўленне аб агульнатэарэтычных і спецыяльна-навуковых аспектах сучаснага прыродазнаўства; – забяспечыць засваенне імі ведаў аб гістарычнай дынаміцы прыродазнаўчых навук. У выніку вывучэння курса студэнты павінны ведаць: – структуру прыродазнаўча-навуковага пазнання; – асаблівасці асноўных гістарычных перыядаў развіцця прыродазнаўства; – сучасную прыродазнаўчую карціну свету; – тэорыю сінергетыкі; – ідэалы і нормы прыродазнаўчых даследаванняў у гістарычным плане і ў сучаснасці. Студэнты павінны ўмець: – валодаць тэрміналогіяй сучаснага прыродазнаўства; – характарызаваць асноўныя перыяды развіцця прыродазнаўства; – аналізаваць найбольш значныя дасягненні ў сучаснай прыродазнаўчай карціне свету; – аналізаваць прысвечаныя прыродазнаўчай праблематыцы тэксты; – выкарыстоўваць атрыманыя веды пры стварэнні і выкарыстанні інфармацыйных рэсурсаў прыродазнаўчага профілю. Асноўныя кампетэнцыі, якія павінны быць сфарміраваны ў студэнтаў у працэсе вывучэння курса “Асновы сучаснага прыродазнаўства”: – разуменне сацыяльнай значнасці і культурнай каштоўнасці прыродазнаўства ў кантэксце працэсаў, што адбываюцца ў сучасным беларускім грамадстве; – навыкі прыродазнаўчага аналізу і ацэнкі інфармацыйных паведамленняў, прапаноў і праектаў; – усталёўку на самаадукацыю і павышэнне кваліфікацыі у галіне прыродазнаўчых ведаў; – навыкі бяспечнага абыходжання з прадуктамі развіцця прыродазнаўства; – сацыяльную і грамадзянскую адказнасць за экалагічныя наступствы рэлевантных у дадзеных адносінах рашэнняў і дзеянняў; – выкарыстанне прыродазнаўчых ведаў пры рашэнні прафесійных задач і выкананні сацыяльных функцый. Курс вывучаецца студэнтамі ўсіх спецыяльнасцяў універсітэта. Ён разлічаны на 34 аудыторныя гадзіны (28 гадзін адведзена на лекцыі і 6 – на семінарскія заняткі). Па выніках курса прадугледжаны іспыт або залік. ТЭМАТЫЧНЫ ПЛАН
|