Главная страница Случайная страница КАТЕГОРИИ: АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника |
Тэставыя заданні
1. Навука як сацыяльны інстытут узнікла а) у антычную эпоху; b) у эпоху Сярэднявечча; с) напачатку Новага часу; d) у ХХ стагоддзі. 2. Канцэпцыя, паводле якой навука з’яўляецца найважнейшым сродкам для рашэння ўсіх духоўных праблем, завецца а) сцыентызмам; b) рацыяналізмам; с) пазітывізмам; d) эмпірызмам. 3. Прагматычная функцыя навукі выяўляецца а) ва ўзбагачэнні нашых ведаў; b) у памнажэнні культурных набыткаў чалавецтва; с) у тым, што свет робіцца дольш зручным для чалавека; d) у тым, што развіваецца светапогляд чалавека і чалавецтва. 7. Узорную, грунтоўную навуковую тэорыю, вакол якой групуецца навуковая супольнасць, Т. С. Кун заве а) шэдэўрам; b) сістэмай нарматыўных палажэнняў; с) сістэмай ідэальных дапушчэнняў; d) парадыгмай. 5. Лакальная карціна свету – гэта карціна свету, характэрная для а) паасобнай навукі; b) паасобнага чалавека; с) невялікай групы навукоўцаў; d) тых навукоўцаў, што не пагаджаюцца з агульнанавуковай карцінай свету. 6. Надзвычай шчыльныя астранамічныя аб’екты, якія паглынаюць усялякае выпраменьванне і матэрыю, што аказваецца паблізу іх, завуцца а) пульсарамі; b) астэроідамі; с) чорнымі дзіркамі; d) туманнасцямі. 7. Выснова аб разыходжанні галактык у нашым Сусвеце была зроблена на аснове а) адкрыцця квазараў; b) адкрыцця пульсараў; с) адкрыцця чырвонага зрушэння ў спектры выпраменьвання нябесных аб’ектаў; d) адкрыцця рэліктавага выпраменьвання. 8. Канцэпцыя Вялікага Выбуху знайшла сваё пацвярджэнне дзякуючы адкрыццю прадказанага ёю феномена: а) квазараў; b) пульсараў; с) чырвонага зрушэння ў спектры выпраменьвання нябесных аб’ектаў; d) рэліктавага выпраменьвання. 9. З’ява разыходжання галактык у нашым Сусвеце была ўстаноўлена а) Э. Хаблам; b) Г. Гамавым; с) У. Гершэлем; d) Р. Ольберсам. 10. Касмалагічная канстанта была ўведзена А. Эйнштэйнам а) дзеля дастасавання тэорыі адноснасці да касмалагічнай праблематыкі; b) дзеля распрацоўкі стацыянарнай мадэлі Сусвету; с) дзеля абагульнення прынцыпу адноснасці; d) дзеля патрэб унутранай кагерэнтнасці тэорыі адноснасці. 11. З’ява электрамагнітнай індукцыі была адкрыта а) К. Эрстэдам; b) А. Амперам; с) М. Фарадэем; d) Д. К. Максвелам. 12. Палажэнне аб дачыненні няпэўнасці было сфармулявана а) Н. Борам; b) В. Гейзенбергам; с) Л. дэ Бройлем; d) П. Дзіракам. 13. Прынцып дапаўняльнасці быў сфармуляваны а) Н. Борам; b) В. Гейзенбергам; с) Л. дэ Бройлем; d) П. Дзіракам. 14. Элементарныя часцінкі, што служаць як “будаўнічы матэрыял” для пратонаў і нейтронаў, – гэта а) мезоны; b) глюоны; с) нейтрына; d) кваркі. 15. Пратон быў адкрыты а) Э. Рэзерфордам; b) Э. Фермі; с) А. Чадвікам; d) М. фон Лауэ. 16. Элементарныя часцінкі, што ўдзельнічаюць ва ўсіх тыпах узаемадзеянняў завуцца а) ферміёнамі; b) базонамі; с) адронамі; d) лептонамі. 17. Элементарныя часцінкі, для якіх характэрна электраслабае і гравітацыйнае ўзаемадзеянне і не характэрна моцнае, завуцца а) ферміёнамі; b) базонамі; с) адронамі; d) лептонамі. 18. Пазітрон – гэта антычасцінка ў дачыненні да а) пратона; b) нейтрона; с) электрона; d) нейтрына. 19. Сукупнасць энергетычных сувязяў арганізма з асяроддзем і складаных пераўтварэнняў рэчыва і энергіі ў ім самім абазначаецца паняццем а) метабалізму; b) гамеастазу; с) фотасінтэзу; d) віталізму. 20. Працэс пераўтваэння святла ў энергію хімічных сувязяў арганічных рэчываў абазначаецца тэрмінам а) метабалізм; b) гамеастаз; с) фотасінтэз; d) віталізм. 21. Навука, што вывучае згуртаванні жывых арганізмаў, – гэта а) папуляцыйная біялогія; b) біягеаграфія; с) біялогія развіцця; d) біяцэналогія.
|