Студопедия

Главная страница Случайная страница

КАТЕГОРИИ:

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Вера і агульнае дабро






50. Прадстаўляючы гісторыю патрыярхаў і справядлівых Старога Запавету, Пасланне да Габрэяў падкрэслівае галоўны аспект іх веры. Яна паказана не толькі як дарога, але таксама як будаванне, падрыхтоўка месца, у якім чалавек можа пасяліцца разам з іншымі. Першым будаўніком з’яўляецца Ной, які ў каўчэгу змог уратаваць сваю сям’ю (пар. Гбр 11, 7). Затым Абрагам, пра якога сказана, што з увагі на веру жыў у шатрах, чакаючы горада, пабудаванага на моцным фундаменце (пар. Гбр 11, 9-10). Таму адносна веры з’яўляецца новы давер, новая ўпэўненасць, якую можа даць толькі Бог. Калі чалавек веры абапіраецца на Бога-Амэн, на Бога вернага (пар. Іс 65, 16) i праз гэта сам становіцца моцным, то можам дадаць, што непарушнасць веры адносіцца таксама да горада, які Бог рыхтуе для чалавека. Вера паказвае, якімі трывалымі могуць быць сувязі паміж людзьмі, калі Бог прысутнічае сярод іх. Гэта не датычыць толькі ўнутранай трываласці, нязменнага пераканання веруючага. Вера асвятляе таксама адносіны паміж людзьмі, бо нараджаецца з любові і кіруецца дынамікай Божай любові. Варты даверу Бог дае людзям варты даверу горад.

 

51. Менавіта праз сувязь з любоўю (пар. Гал 5, 6) святло веры канкрэтна служыць справядлівасці, шанаванню правоў і спакою. Вера нараджаецца з сустрэчы з першаснай Божай любоўю, з якой выяўляецца сэнс і дабро нашага жыцця. Яна асвятляецца ў такой ступені, у якой уключаецца ў дынаміку, пачатак якой у гэтай любові, гэта значыць, калі становіцца дарогай, якая вядзе да паўнаты любові і да яе практыкавання. Святло веры можа падкрэсліць багацце чалавечых адносін, тое, што яны могуць трываць, быць магчымымі, абагачаць супольнае жыццё. Вера не аддаляе ад свету і не з’яўляецца чымсьці адарваным ад канкрэтнага ўдзелу сучасных людзей. Без сапраўднай любові не было б нічога, што сапраўды яднае людзей. Еднасць паміж імі была б магчымай толькі тады, калі б абапіралася на карыслівасць, агульныя інтарэсы, боязь, але не на агульнае дабро жыцця ці на радасць, якую можа абуджаць звычайная прысутнасць іншага чалавека. Вера дазваляе зразумець архітэктуру чалавечых адносін, бо бачыць іх глыбокі фундамент і канчатковае прызначэнне ў Богу і ў Яго любові і праз гэта асвятляе майстэрства будавання і служыць агульнаму дабру. Так, вера з’яўляецца дабром для ўсіх, з’яўляецца агульным дабром, яе святло асвятляе не толькі Касцёл, і яна служыць не толькі будаванню вечнага горада ў тым свеце. Яна дапамагае нам будаваць нашыя грамадствы, каб яны імкнуліся да будучыні, якая дае надзею. Пасланне да Габрэяў дае прыклад гэтага, калі сярод людзей веры пералічвае Самуэля і Давіда, якія праз веру «здзяйснялі справядлівасць» (11, 33). Гэтыя словы датычаць іх справядлівасці ў кіраванні, той мудрасці, якая прыносіць народу спакой (пар. 1 Сам 12, 3-5; 2 Сам 8, 15). Рукі веры ўзносяцца да неба, але робяць гэта падчас будавання горада ў любові на адносінах, асноваю якіх з’яўляецца Божая любоў.

 


Поделиться с друзьями:

mylektsii.su - Мои Лекции - 2015-2024 год. (0.008 сек.)Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав Пожаловаться на материал