Студопедия

Главная страница Случайная страница

КАТЕГОРИИ:

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Частка 2






А. Г. Слука

Беларуская журналістыка

Вучэбны дапаможнік ў 3-х частках.

Дапушчаны Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь у якасці вучэбнага дапаможніка для студэнтаў па спецыяльнасці " Журналістыка" вышэйшых навучальных устаноў

Мінск, БДУ, 2003.

 

Частка 2

 

УВОДЗІНЫ

 

Рэвалюцыя 1917 г. унесла кардынальныя змены ў сутнасць палітычнага і сацыяльнаэканамічнага жыцця народаў Расіі, садзейнічала дэмакратычным пераўтварэнням у многіх краінах свету. У супярэчлівым працэсе рэвалюцыйнага абнаўлення на Беларусі праявіў сябе нацыянальнавызваленчы рух па заваяванні свабоды і стварэнні самастойнай краіны. Гэта ідэя грунтавалася на праграмных дакументах дэмакратычных партый, была асэнсавана ў дакастрычніцкай беларускай публіцыстыцы і літаратуры і пашыралася ў грамадскай думцы рэвалюцыйнага часу.

Беларусь наблізілася да новага выбару свайго гістарычнага шляху. У жорсткіх умовах вызначэння кірункаў развіцця рэвалюцыйных падзей – буржуазнарэфармісцкага, ваеннадыктатарскага, манархісцкага, нацыянальна-дэмакратычнага – перавагу атрымаў сацыялістычны (бальшавіцкі) план выхаду Расіі з зацяжнога палітычнага і эканамічнага крызісу. У. Ленін прапанаваў перадаць уладу Саветам, фабрыкі і заводы рабочым, зямлю сялянам; заключыць мір і спыніць Першую сусветную вайну; прадаставіць народам Расіі права на нацыянальнае самавызначэнне і стварэнне самастойных краін.

Гэтыя прапановы былі ўспрыняты насельніцтвам, знайшлі водгук у асяроддзі інтэлігенцыі, арміі і адначасова выклікалі рэзкую крытыку з боку іншых палітычных партый. У выніку разгарэлася вострая класавая барацьба, якая прывяла да крывавай Грамадзянскай вайны.

Беларусь аказалася ў надзвычай складаньіх палітычных і эканамічных абставінах. Па яе тэрыторыі праходзіў фронт Першай сусветнай вайны, якая разбурыла сельскую гаспадарку і прамысловасць, гарады і вескі, вынішчыла значную колькасць насельніцтва. Пасля выгнання кайзераўскіх войскаў былі здзейснены два ваенныя паходы буржуазнай Польшчы на Беларусь. Трагічным вынікам гэтай ваеннай агрэсіі стаў падзел Беларусі на Усходнюю – савецкую і Заходнюю – падкаланіяльную Польшчы, на кабальных умовах Рыжскага дагавора 18 сакавіка 1921 г.

I ўсё ж, нягледзячы на жорсткія ўмовы ваеннага становішча, у Беларусі набіралі сілу дэмакратычныя працэсы, узрастала арганізаванае супраціўленне захопнікам, вызначыліся асноўныя палітычныя сілы, якія ажыццяўлялі рэвалюцыйныя пераўтварэнні. У 1918 г. у час нямецкай акупацыі прадстаўнікі нацыянальнадэмакратычных партый аб'явілі Беларускую Народную Рэспубліку (БНР), а ў 1919 г., пасля вываду войскаў Германіі, бальшавікі стварылі Савецкую Сацыялістычную Рэспубліку Беларусь (ССРБ). Гэта з'ява асаблівага гістарычнага значэння. Беларускі народ атрымаў магчымасць здзейсніць сваю адвечную мэту – стварыць свабодную, самастойную дзяржаву.

У адносна кароткі тэрмін была ўмацавана савецкая ўлада, адноўлена мірнае жыццё грамадзян, разбураная працяглай вайной народная гаспадарка, распачалося інтэнсіўнае сацыялістычнае будаўніцтва. Зместам гэтай агульнанароднай справы было стварэнне высокапрадукцыйнай сельскай гаспадаркі, а таксама індустрыяльнай прамысловасці. Развіццё нацыянальнай культуры, літаратуры і навукі прадугледжвала ліквідацыю непісьменнасці, будаўніцтва школ, тэхнічных вучылішч і вышэйшых навучальных устаноў, адкрыццё бібліятэк, музеяў, тэатраў, кінатэатраў. Гэта была мэтанакіраваная праца дзеля дасягнення высокага духоўнага і матэрыяльнага дабрабыту людзей.

У той жа час працэс сацыялістычнага будаўніцтва быў супярэчлівы і непаслядоўны, здзяйсняўся ў вострай палітычнай барацьбе, якая прывяла да жорсткіх рэпрэсій з боку партыі і ўлады супраць дэмакратычных, прагрэсіўных сіл.

У 20-30-я гг. XX ст. у Беларусі была створана сістэма нацыянальных сродкаў масавай інфармацыі, якая забяспечвала функцыянаванне палітычных, сацыяльнаэканамічных і культурных працэсаў у грамадстве.

Паколькі Беларусь уваходзіла ў склад СССР, то на яе тэрыторыі распаўсюджваліся цэнтральныя выданні («Правда», «Известия» і інш.), якія займалі значнае месца ў інфармаванні насельніцтва і аказвалі станоўчы ўплыў на развіццё рэспубліканскай прэсы. Камуністычная партыя Беларусі і савецкі ўрад арганізавалі выпуск рэспубліканскіх, абласных, акруговых, павятовых, потым і раённых партыйнасавецкіх газет, шмат часопісаў, якія складалі асноўнае ідэалагічнае звяно. Таксама друкаваліся выданні прафсаюзныя, камсамольскія і піянерскія, навуковыя, літаратурныя, ваенныя, галіновыя, нацыянальных меншасцей, дзіцячыя, шматтыражныя і г.д. У 1940 г. у Беларусі выдавалася больш за 250 розных газет.

Газеты і часопісы былі забяспечаны матэрыяльнатэхнічнай базай. Асноўным выдавецкім цэнтрам стаў Мінск. Разам з гэтым былі створаны буйныя друкарні ў абласных гарадах, а ў раёнах адкрываліся спецыяльныя ўстановы для выпуску газет і агітацыйнай літаратуры.

Выдавецкая дзейнасць у рэспубліцы набыла значны размах. У студзені 1921 г. пачало працаваць Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі, на базе якога быў арганізаваны шэраг устаноў для выпуску палітычнай, вучэбнай, навуковай, мастацкай і іншай літаратуры, неабходнай для ажыццяўлення асветнай дзейнасці ў грамадстве. Кіраўніцтва рэспублікі вырашыла праблему абсталявання выдавецтваў паліграфічнай тэхнікай. Для забеспячэння рэдакцый рэспубліканскай, саюзнай і міжнароднай інфармацыяй у 1931 г. было створана Беларускае тэлеграфнае агенцтва (БелТА).

Развіццё перыядычнага друку і выдавецкай справы прадыктавала неабходнасць падрыхтоўкі журналісцкіх кадраў. На працу ў рэдакцыі прыйшлі партыйныя і савецкія работнікі, вучоныя, літаратары, выпускнікі вышэйшых навучальных устаноў. Дзеля прафесійнай падрыхтоўкі работнікаў рэдакцый газет і часопісаў у 1932 г. у Мінску быў адкрыты Камуністычны інстытут журналістыкі (КІЖ).

Важнай вехай развіцця перыядычнага друку з'явіўся рабселькораўскі рух. У 20-0я- гг. камсамольцы, рабочасялянская моладзь, вайскоўцы ў масавым парадку станавіліся рабселькорамі газет. Многія з іх сталі вядомымі публіцыстамі і літаратарамі: К.Чорны, А.Александровіч, П.Трус, М.Чарот, П.Галавач, К.Крапіва і інш. У сярэдзіне 30-х гг. у Беларусі было больш за 300 тыс. рабселькораў, праз якіх кіруючыя структуры прапагандавалі сваю палітыку сярод насельніцтва.

Паралельна са станаўленнем беларускага перыядычнага друку інтэнсіўна развівалася радыёвяшчанне. З 1925 г. вядзе рэгулярныя перадачы беларускае радыё. Пачынаючы з дэтэктарных прыёмнікаў, на Беларусі ў 20-я гг. радыё хутка распаўсюдзілася ў гарадах, а затым была створана правадная сетка і ў сельскай мясцовасці. Эфектыўнасць інфармавання насельніцтва ўзрастала адэкватна павелічэнню тыражу беларускіх газет, часопісаў і колькасці радыёпрыёмнікаў.

У Заходняй Беларусі, якая да 17 верасня 1939 г. знаходзілася пад уціскам буржуазнай Польшчы, быў створаны дэмакратычны фронт барацьбы за нацыянальнае вызваленне. Палітычныя партыі арганізавалі выпуск нелегальных газет і часопісаў для прапаганды галоўнай ідэі – уз'яднання беларускага народа заходніх абласцей з савецкай рэспублікай. За ўвесь час акупацыі беларускіх зямель выходзіла каля 100 дэмакратычных выданняў.

Пасля рэвалюцыі значная колькасць беларусаў аказалася ў эміграцыі ў розных краінах Еўропы і Амерыкі. Да гэтага часу ў эміграцыі існуе так званы ўрад БНР. Палітычныя эмігранты выпускалі газеты і часопісы, стваралі выдавецтвы для выпуску кніг. Публіцыстыка і літаратура беларускага замежжа ўяўляе значную цікавасць.

Такім чынам, да пачатку Другой сусветнай вайны ў Беларусі была створана разгалінаваная сістэма сродкаў масавай інфармацыі, якая выконвала важнейшыя функцыі фарміравання сацыялістычных грамадскіх адносін:

· шырокае інфармаванне насельніцтва аб рэспубліканскім, саюзным і міжнародным жыцці;

· партыйная прапаганда, умацаванне савецкай улады і арганізацыя сацыялістычнага будаўніцтва;

· развіццё нацыянальнай культуры і беларускай мовы;

· фарміраванне нацыянальнага журналісцкага вопыту і публіцыстычнага майстэрства, падрыхтоўка творчых кадраў.

Нацыянальная журналістыка садзейнічала беларускаму народу не толькі будаваць сацыялістычную сельскую гаспадарку і прамысловасць, ствараць аснову развіцця нацыянальнай адукацыі, навукі і культуры, але выстаяць і перамагчы фашызм у час Айчыннай вайны. На часова акупіраванай фашыстамі тэрыторыі таксама была створана падпольная і партызанская прэса як своеасаблівы вяшчун надзеі і свабоды беларускага народа.


Р а з д з е л I

 

БЕЛАРУСКАЯ ЖУРНАЛІСТЫКА Ў ЧАС ГРАМАДЗЯНСКАЙ ВАЙНЫ

(1917 – 1920)

 

1. Роля беларускага друку ў арганізацыі барацьбы супраць польскіх легіянераў. Усебеларускі з'езд і стварэнне беларускай дзяржавы. Газета «Советская правда»

Газета «Звезда» першая абвясціла беларускаму народу аб перамозе Кастрычніцкай рэвалюцыі. У пятніцу 27 кастрычніка 1917 г. «Буревестник» (пад такой назвай выходзіла газета «Звезда») надрукаваў Загад № 1 Выканкома Мінскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Насельніцтву горада і акругі паведамлялася, што ў Петраградзе і Мінску 25 кастрычніка 1917 г. улада перайшла ў рукі Саветаў. Мінскі Савет звярнуўся да ўсіх рэвалюцыйных арганізацый і палітычных партый з прапановай прыступіць да стварэння органаў часовай улады на месцах, прыняў меры па абароне рэвалюцыйнага парадку і ўстанавіў цэнзуру над выданнямі горада. З тых дат пачаўся перыяд барацьбы за ўмацаванне савецкай улады. Для гэтага перыяду характэрна вялікае сацыяльнае напружанне ў грамадстве, імкненне розных палітычных партый авалодаць рэвалюцыйнай сітуацыяй і падпарадкаваць яе свайму ўплыву.

У Беларусі ў гэты час было надзвычай складанае палітычнае і эканамічнае становішча. Працягвалася Першая сусветная вайна. Вялікая тэрыторыя (на захад ад мяжы Браслаў – Мядзель – Смаргонь – Баранавічы – Пінск) была акупіравана кайзераўскімі войскамі. Ваенны рэжым перашкаджаў рэвалюцыйным пераўтварэнням і эканамічнаму аднаўленню.

Паколькі рэспубліка з'яўлялася прыфрантавой тэрыторыяй, ва ўсходніх губернях была размешчана вялікая колькасць ваенных падраздзяленняў былой царскай арміі (каля 2 млн салдат).

За гады вайны было пабудавана шмат абаронных прадпрыемстваў, на якіх працавалі прадстаўнікі рабочага класа з розыых рэгіёнаў Расіі.

Сярод салдат і рабочых распаўсюджвалася рэвалюцыйная літаратура. У воінскіх часцях дзейнічалі дэмакратычныя арганізацыі, якія былі цесна звязаны з буйнымі цэнтрамі – Петраградам, Масквой, Мінскам. У сумеснай барацьбе супраць вайны, сусветнага імперыялізму, царскага ўрада і буржуазіі ўмацоўваўся саюз рабочых, салдат і сялян. Рэвалюцыйны ўплыў на пралетарскія слаі Беларусі пашыраўся вельмі хутка. Усё гэта спрыяла актывізацыі дзейнасці бальшавіцкіх арганізацый і савецкай улады па здзяйсненні першачарговых задач рэвалюцыі, арганізацыі абароны ад знешніх і ўнутраных ворагаў, а таксама патрабавала эфектыўнай прапаганды і агітацыі, стварэння партыйных і савецкіх друкаваных органаў для барацьбы супраць рэакцыйнай буржуазіі і памешчыкаў, палемікі з меншавікамі, правымі эсэрамі і нацыяналістычнымі партыямі.

У канцы 1917 – пачатку 1918 г. партыйныя і савецкія органы Беларусі мелі ўжо значную колькасць газет, якія выдаваліся партыйнымі камітэтамі, выканкомамі Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў, ваеннымі, грамадскімі арганізацыямі. Выпускалі свае выданні меншавікі, эсэры і нацыянальнадэмакратычныя партыі.

Юрыдычнай асновай арганізацыі сістэмы савецкай прэсы быў Дэкрэт аб друку, які змясціла «Звезда» 12 лістапада 1917 г. Гэта быў адзін з важнейшых дакументаў у шэрагу першых законаў савецкага ўрада: Дэкрэта аб міры, Дэкрэта аб зямлі, Дэкларацыі правоў працоўнага і эксплуатуемага народа і інш.

Дэкрэт аб друку ў першую чаргу – палітычны дакумент. У ім вызначана асаблівая грамадская важнасць сродкаў масавай інфармацыі, іх вялікі ўплыў на свядомасць людзей у рэвалюцыйны час, падкрэслена неабходнасць стварэння савецкіх газет і часопісаў для поўнага інфармавання насельніцтва аб сутнасці рэвалюцыйных пераўтварэнняў.

У той жа час ленінскі дэкрэт меў дэмакратычны характар. Разам з пашырэннем дзейнасці партыйна-савецкага друку, усямернай яго падтрымкай не ўводзілася абмежаванняў для газет і часопісаў іншых палітычных партый, якія былі апанентамі бальшавікоў. I толькі буржуазныя і контррэвалюцыйныя органы друку былі закрыты. Спынілі выхад афіцыйныя газеты і часопісы, губернскія ведамасці, царкоўныя выданні, манархічныя і інш. У Мінску як буржуазныя былі закрыты «Минская газета», «Вечерние Известия», «Минскнй голос», «Минская нскра», «Утренние ведомости». Буржуазныя, контррэвалюцыйныя выданні спынілі дзейнасць таксама па ўсёй Беларусі.

Дэкрэт аб друку і закрыццё савецкімі органамі контррэвалюцыйных газет моцна абвастрылі палітычную барацьбу. Многія партыі – кадэты, эсэры, Беларуская сацыялістычная грамада (БСГ) – выступілі супраць гэтых мер, расцэньваючы іх як забарону свабоды слова. Аднак, зыходзячы з прынцыпаў свабоды партыйнага друку, бальшавікі прапанавалі свае ўмовы яго функцыянавання.

Стварэнне партыйна-савецкага друку стрымлівалі тыя абставіны, што вельмі марудна ішло фарміраванне мясцовых органаў улады. У Беларусі толькі ў канцы 1917 г. былі створаны павятовыя, а ў пачатку 1918 – губернскія органы ўлады. 27 лістапада 1917 г. быў створаны Абласны выканаўчы камітэт Заходняй вобласці і фронту як вышэйшы орган улады Саветаў на беларускай тэрыторыі.

Галоўнай газетай Заходняй вобласці і фронту была «Звезда», пры дапамозе якой бальшавікі Беларусі рэалізоўвалі тактычныя мэты рэвалюцыйнага руху: аб'яднанне ўсіх партыйных ячэек у адну цэнтралізаваную арганізацыю; усебаковы пераход улады ў рукі рабочых і сялян і ўтварэнне Саветаў; нацыяналізацыю зямлі, сродкаў вытворчасці і аднаўленне гаспадаркі пад кантролем савецкай улады; мабілізацыю працоўных на барацьбу з інтэрвенцыяй і контррэвалюцыяй.

У складаных палітычных і ваенных умовах рэдакцыя «Звезды» прапагандавала матэрыялы з'ездаў бальшавіцкай партыі, пастановы мясцовых органаў, накіраваныя на ўмацаванне народаўладдзя. Газета таксама давала глыбокі аналіз працэсу рэвалюцыйных пераўтварэнняў у Заходняй вобласці, паказвала размеркаванне палітычных сіл, арыентавала працоўных на выбар сродкаў, форм і метадаў барацьбы супраць ворагаў савецкай улады, вучыла своечасова распазнаваць захопніцкую, каланіяльную палітыку кайзераўскай Германіі.

У першыя паслякастрычніцкія дні «Звезда» выступіла за ўмацаванне Саветаў, аб'яднанне мас вакол бальшавіцкай партыі. Яна выходзіла пад лозунгам «Няхай жыве рэвалюцыя рабочых, салдат і сялян! Мы ідзём да міру, зямлі і хлеба!». Усе матэрыялы ў газеце аб'ядноўваліся ў адзіны заклік да барацьбы супраць буржуазіі і памешчыкаў, рэакцыі і контррэвалюцыі. Звяртаючыся да працоўных, «Звезда» пісала: «Рэвалюцыя выступае супраць усіх сваіх ворагаў і не адмаўляецца ад рэвалюцыйных і ўзброеных метадаў абароны і барацьбы... Наш урад ёсць урад дыктатуры пралетарыяту і сялянства, ёсць урад савецкай дыктатуры... Яна не адмовіцца ад самых крутых мер, калі гэтыя меры будуць у інтарэсах большасці народа – рабочых і сялян». Бальшавікі ўводзілі жорсткую тактыку барацьбы са сваімі апанентамі і выкарыстоўвалі дзеля гэтага перыядычныя выданні.

Газета развівала стратэгію аб'яднання пралетарыяту і сялянства з салдацкімі масамі. На Заходнім фронце была сканцэнтравана вялікая колькасць войскаў. Іх неабходна было падпарадкаваць рэвалюцыі на падставе балынавіцкіх ідэй, арганізаваць пры дапамозе ўтварэння салдацкіх камітэтаў. «Таварышы салдаты! – звярталася «Звезда» да воінаў Заходняга фронту. –...Усюды праходзяць перавыбары камітэтаў. Перамагаюць сапраўдныя рэвалюцыянеры. Віншуем вас з перамогай, дарагія сябры! Спяшайцеся і працуйце ў гонар рэвалюцыі!». Аб перавыбранні салдацкіх камітэтаў, выгнанні адтуль «агентаў часовага ўрада» газета пісала як аб адной з найбольш галоўных задач развіцця рэвалюцыі. Яна заклікала салдат быць пільнымі, паслядоўна і абгрунтавана выкрывала ўтвораны ў Мінску контррэвалюцыйны Камітэт выратавання рэвалюцыі, які імкнуўся перацягнуць на свой бок армейскія падраздзяленні. «Вы за " рэвалюцыю" паноў Керанскіх, катаў салдат, – звярталася «Звезда» да сваіх апанентаў. – Вы наўмысна падтрымліваеце контррэвалюцыю. З вамі штабы і подлыя камісары звергнутага ўраду; з вамі ўсе ворагі рабочасялянскай рэвалюцыі, з вамі шкодныя тыпы з нікому непатрэбных камітэтаў, ад якіх адвярнуліся масы... з вамі мёртвыя, уся гніль рускай рэвалюцыі!».

Газета замацоўвала правы працоўнага народа на паўнату ўлады ў дзяржаве, развівала ў рабочых і сялянах свядомасць неабходнасці рашучых дзеянняў у барацьбе за Саветы. Выстаўляючы дэкрэты савецкай улады як заканадаўчае права народа на ўмацаванне дыктатуры пралетарыяту, як цвёрдую аснову сацыяльных пераўтварэнняў, газета сцвярджала: «Неабходна, каб за дэкрэтамі ішлі справы».

Першаснай справай тады была бальшавізацыя Саветаў, утварэнне партыйных ячэек у вёсках, на прадпрыемствах, у вайсковых падраздзяленнях, ліквідацыя Стаўкі Вярхоўнага Галоўнакамандуючага ў Магілёве, крытыка палітыкі Часовага ўрада.

Газета рыхтавала працоўных да абароны рэвалюцыі: «Мы перажываем не эпоху мірнай класавай барацьбы, калі класы змагаюцца парламенцкімі спосабамі, — пісаў В.Кнорын у артыкуле «Улада і грамадзянская вайна». – Мы перажываем рэвалюцыю, г.зн. перыяд больш абвостранай класавай барацьбы, калі на месца слова і друку становіцца зброя». Такім чынам, ідэолагі рэвалюцыі фактычна сцвярджалі і ўсямерна пашыралі ўсеагульнае ўзбраенне народа дзеля ўсталявання савецкай улады.

«Звезда» была арыенцірам у арганізацыі работы ўсяго партыйна-савецкага друку на тэрыторыі Беларусі. Буйнымі выдавецкімі цэнтрамі бальшавікоў сталі Мінск, Віцебск, Магілёў, Гомель і ўездныя гарады з партыйнымі арганізацыямі і выканкомамі Саветаў.

Асноўнымі органамі друку, праз якія здзяйснялася цесная сувязь з насельніцтвам, станавіліся «Известия...» рабочых, сялянскіх і салдацкіх дэпутатаў. Гэты тып перыядычных выданняў узнік з неабходнасці шырокага інфармавання насельніцтва ў пераходны перыяд ад капіталізму да сацыялізму. З назвы «Известия...» вынікала іх рэвалюцыйная сутнасць. У першую чаргу газеты як органы савецкай улады дэкларавалі правы народа на кіраванне дзяржавай. Тыповым для «Известий...» было друкаванне дэкрэтаў, абавязковых пастаноў, дакументаў, справаздач партыйных, савецкіх, ваенных органаў. Гэта мела вялікае значэнне для ўмацавання ўлады на месцах.

Ва ўмовах адсутнасці заканадаўчага кодэкса савецкай улады, прынцыпаў грамадскіх паводзін людзей у абставінах ваеннага часу газеты з афіцыйнымі матэрыяламі спрыялі прывядзенню ў дзеянне грамадскага механізма, накіроўвалі энергію насельніцтва на рашэнне тактычных задач рэвалюцыйнага руху. «Известия...» як бы знаходзіліся паміж рэвалюцыйнай партыяй і асноўнай часткай працоўнага насельніцтва, садзейнічалі падпарадкаванню апошніх бальшавікам.

«Известия...» сталі фактарам умацавання аўтарытэту бальшавіцкай партыі і савецкай улады. Яны выступалі ад імя народа. Адлюстраванне жыцця працоўных было асноўным іх зместам, a галоўнай задачай «Известий...» была мабілізацыя рабочых і сялян на абарону рэвалюцыі.

Ва ўсіх губернскіх гарадах, свабодных ад кайзераўскіх войскаў, у 1917 г. былі створаны буйныя газеты: «Известия Военно-революционного комитета города Витебска», «Известия Гомельского Совета рабочих, солдатских н крестьянских депутатов», «Известия Могилевского губернского исполнительного комитета Советов крестьянских, солдатских и рабочих депутатов»; Саветы многіх павятовых гарадоў (Орша, Клімавічы, Сянно і інш.) таксама выдавалі свае «Известия...».

Становішча беларускага краю было вельмі складаным. Працяглая сусветная вайна разбурыла яго прамысловасць і сельскую гаспадарку, з акупіраваных тэрыторый кайзераўскае ваеннае камандаванне вывозіла ў Германію нарабаваную маёмасць. Супраць Савецкай Расіі выступілі аб'яднаныя імперыялістычныя сілы. Дзяржавы Антанты 29 снежня 1917 г. у Парыжы вырашылі падтрымаць контррэвалюцыю на Украіне, у Беларусі, на Каўказе і ў Сібіры. Аднак пажар вайны ў Беларусі быў пачаты контррэвалюцыйным польскім корпусам, рэакцыйнае камандаванне якога 25 студзеня 1918 г. аб'явіла вайну савецкаму ўраду. (Корпус польскіх легіянераў пад камандаваннем генерала Доўбар-Мусніцкага быў сфарміраваны ў чэрвені 1917 г.Часовым урадам. Яго падраздзяленні ў асноўным дыслацыраваліся ў Магілёўскай губерні. Ваенная аперацыя, аб'яўленая «свяшчэннай» вайной супраць Савецкай Расіі, была скіравана на тое, каб надаць контррэвалюцыйнай агрэсіі бачнасць міжнароднага канфлікту.)

З гэтага часу ўзброеная барацьба супраць унутранай контррэвалюцыі і замежнай інтэрвенцыі, стварэнне моцнай Чырвонай Арміі, прапаганда неабходнасці абароны рэвалюцыі становяцца галоўнымі тэмамі ў дзейнасці савецкага перыядычнага друку.

Праз газету «Звезда» Савет Народных Камісараў Заходняй вобласці і фронту заклікаў працоўных да ўзброенай барацьбы супраць легіянераў. У звароце ўказвалася, што партыйная арганізацыя і мясцовыя Саветы павінны стварыць узброеныя атрады, пазбавіць польскіх легіянераў прадуктаў і фуражу, блакіраваць іх сувязі з нямецкімі войскамі. Разам з гэтым Саўнарком Заходняй вобласці і фронту заклікаў працоўных да мужнасці, вытрымкі і рэвалюцыйнай дысцыпліны.

Звяртаючыся да салдат і насельніцтва, газета пісала: «Няхай ніхто не асмеліцца думаць, што ён беспакарана можа пазарыцца на дасягненні рабочай і сялянскай рэвалюцыі. Контррэвалюцыйны генерал і яго прыспешнікі панясуць заслужаную кару і мяцежная шайка будзе ліквідавана самым жорсткім чынам». Зварот падпісалі М.Калмановіч і В.Кнорын. Арганізацыя барацьбы з белапалякамі стала галоўнай праблемай савецкай рэспублікі і асноўным зместам перыядычнага друку.

10 студзеня 1918 г. выйшаў першы нумар «Известий Могилевского Совета...». У звароце да чытачоў гаварылася: «У момант мабілізацыі буржуазіі на барацьбу з рэвалюцыяй поспех усебакова залежыць ад згуртаванасці працоўнага народа, яснага разумення лозунгаў, якія напісала на сваім сцягу Кастрычніцкая рэвалюцыя. Калі рабочыя, сяляне, салдаты згуртуюцца вакол выбраных імі Саветаў, ніхто не зможа спыніць рух рэвалюцыі. Моц Саветаў – у падтрымцы мас». Так рэдакцыя выказвала асноўную існасць палітычнага моманту. Неабходна было, каб кожны рабочы і селянін зразумеў, што Саветы – гэта рэвалюцыйная ўлада, якая ахоўвае інтарэсы народа і існуе для народа. Указваючы, што самай жывой сувяззю Саветаў з масамі з'яўляецца газета, рэдакцыя падкрэслівала: «Выканаўчы камітэт, выдаючы сваю газету " Известия Могилевского Совета...", мае на ўвазе адно: пры дапамозе друкаванага слова ўвайсці ў цесную сувязь са сваімі выбаршчыкамі і, акрамя таго, на старонках газеты трымаць справаздачу перад імі аб сваёй працы...

Акрамя таго, задачай нашай газеты будзе самая рашучая барацьба з пошлай кляўзай і наветамі, якімі кішмя кішаць буржуазныя газеты ў адрас Кастрычніцкай рэвалюцыі».

З рэдакцыйнага звароту да чытачоў і наступнай дзейнасці газеты відаць, як рэдакцыя разумела рэвалюцыйныя задачы працоўных Магілёўскай губерніі. Газета выступала супраць ідэй распушчанага бальшавікамі Устаноўчага сходу, растлумачвала неабходнасць умацавання савецкай улады на месцах, саюзу рабочых і сялян, заклікала да барацьбы з контррэвалюцыяй.

Але галоўнай тэмай была неабходнасць абароны рэвалюцыі. 13 студзеня газета надрукавала рэзалюцыю 4-га губернскага з'езда сялянскіх дэпутатаў Магілёўскай губерні: «Толькі савецкая ўлада можа супыніць анархію і давесці Расію да перамогі рэвалюцыйных заваёў. На абарону гэтай улады павінен устаць увесь працоўны люд, а ўсякія праявы барацьбы з ёю і непадпарадкаванне яе пастановам аб'яўляюцца контррэвалюцыйнымі памкненнямі і будуць неадкладна знішчацца самымі рашучымі мерамі. Для абароны савецкай улады і для ўмацавання цвёрдага парадку пры ўсіх Саветах павінны быць створаны дружыны чырвонай гвардыі». Бальшавікі будавалі сваю прапаганду такім чынам, што чытачы павінны былі зразумець: ратунак ад контррэвалюцыі і захопніцкіх дзеянняў польскага легіёна – толькі ва ўсенароднай барацьбе.

Неабходнасць стварэння ўзброеных атрадаў для абароны рэвалюцыі газета абгрунтоўвала цяжкім ваенным становішчам рэспублікі і друкавала звесткі аб перамовах савецкага ўрада з камандаваннем германскіх войскаў, паведамляла чытачам аб ваенным умяшанні імперыялізму ва ўнутраныя справы савецкай рэспублікі і дыпламатычным змане сусветнай грамадскай думкі аб «злачынствах» чырвонай Расіі.

Газета выкрывала стратэгічныя і тактычныя мэты інтэрвенцыі. Калі польскія легіёны акупіравалі г. Рагачоў, «Известия Могилевского Совета...» надрукавалі рэзалюцыю губернскага з'езда сялян «Аб польскіх легіёнах». У ёй гаварылася, што контррэвалюцыйныя войскі разбураюць гарады і вёскі, тэрарызуюць насельніцтва, у саюзе з тутэйшымі памешчыкамі і буржуазіяй імкнуцца захапіць уладу ў свае рукі. Сялянскі з'езд ацаніў контррэвалюцыйнае выступленне польскага корпуса як спрыянне інтэрвенцкім мэтам імперыялізму і пастанавіў неадкладна прыступіць да ўзбраення народа, патрабуючы ад рэвалюцыйнай Стаўкі 15 тыс. вінтовак. Гэта сведчанне таго, што неабходнасць барацьбы з легіянерамі пашыралася і ахоплівала ўсё насельніцтва. У газеце асвятлялася дзейнасць губвыканкома па мабілізацыі салдат на барацьбу з польскімі легіёнамі, лакалізацыі і супыненні ваеннага канфлікту, уратаванні ад пераследавання ваенных і мірных грамадзян.

Было надрукавана ў «Известиях...» і распаўсюджана сярод польскіх салдат у захопленым Рагачове спецыяльнае пасланне: «Таварышы, – гаварылася ў ім, – вы служыце сляпой зброяй і танным сродкам для дасягнення карысных мэт вашых генералаў, якія імкнуцца вярнуць сабе сваё багацце і землі, належаўшыя ў Беларусі працоўным сялянам, рабочым і салдатам, а ў Польшчы працоўным польскім рабочым, салдатам і сялянам, але не памешчыкам, не капіталістам, не генералам, якія заўсёды і ў вас, і ў нас былі нашымі прыгнятальнікамі».

Звяртаючыся да польскіх працоўных, да іх пачуццяў салідарнасці, газета раскрывала контррэвалюцыйныя і зладзейскія мэты польскага генералітэту, які пасылаў на смерць сваіх салдат, a таксама нёс гібель і разруху для мірных савецкіх грамадзян. Каб палажыць гэтаму канец, адзначала газета, польскія салдаты павінны скінуць сваіх камандзіраў-контррэвалюцыянераў, не падпарадкоўвацца ім, выбіраць кіраўнікоў са свайго асяроддзя і адстойваць законныя правы вяртання на радзіму.

Такая актыўная і пераканаўчая прапаганда бальшавікоў прыносіла станоўчыя вынікі. Сярод польскіх салдат пачалося рэвалюцыйнае ўзрушэнне, яны абураліся палітыкай сваіх камандзіраў, разумелі, што з'яўляюцца саўдзельнікамі злачынства супраць савецкай улады. Каб супакоіць салдат, камандаваннем былі праведзены арышты.

Звесткі аб контррэвалюцыйных выступленнях польскага корпуса, дзякуючы шырокай інфармацыі газет, хутка распаўсюдзіліся па ўсёй Беларусі. Газеты не толькі паведамлялі аб пачатку ваенных дзеянняў, яны растлумачвалі прычыны канфлікту, паказвалі цесную сувязь легіёнаў з захопніцкай палітыкай польскага буржуазнага ўрада, выкрывалі чарговую ўзброеную вылазку імперыялізму супраць савецкай улады. «Найміты буржуазіі, падагрэтыя французскімі грашыма ў тайным саюзе з украінскай радай, – гаварылася ў загадзе Вярхоўнага галоўнакамандуючага Крыленкі, які быў надрукаваны ў «Звезде» 23 студзеня 1918 г., польскі камітэт і другія кіруючыя колы польскай буржуазіі нездарма так пярэчылі дэмакратызацыі арміі. Яны ведалі, чым пахне для іх выбарны пачатак у войсках, і калі стрымліваць дэмакратызацыю больш не маглі, ішлі на ўсё. Падманутыя афіцэрамі польскія войскі занялі станцыі Рагачоў і Бабруйск». Контррэвалюцыйны корпус і яго камандаванне былі пастаўлены паза законам, пазбаўлены ўсіх сродкаў забеспячэння, салдатам і камандзірам было прапанавана пакінуць размяшчэнне часцей і з'явіцца да савецкіх улад. У выніку невыканання загаду ў дзеянне ўступалі законы ваеннага часу.

У перыяд барацьбы з польскімі легіёнамі беларускі друк шырока інфармаваў працоўных аб дзеяннях савецкіх войскаў, цяжкасцях, паражэннях і стратах. Праўдзівая інфармацыя была лепшым сродкам агітацыі. У гэтым была сіла савецкага друку. Яго матэрыялы ўспрымаліся з хваляваннем, заклікалі да дзеяння і далейшага аб'яднання вакол рэвалюцыйных Саветаў. «Таварышы рабочыя! звяртаўся да насельніцтва горада аршанскі Савет. Рэвалюцыя ў небяспецы. Зноў ёй наносіцца ўдар у спіну. Польская шляхта, якая па сягонняшні дзень на чале польскіх легіёнаў, аб'явіла вайну юднай уладзе... Заклікаем усе выканкомы Саветаў рабочых аргаіцый і заводскафабрычныя камітэты Аршанскага раёна неадкна прыступіць да ўтварэння рабочасялянскай Чырвонай гвар, узяць на сябе ахову гарадоў, мястэчак і сёл і быць гатовымі да ідучага бою з контррэвалюцыянерамі, пад якімі б маскамі яны не хаваліся». Гэты зварот надрукаваны ў «Оршанском вестнике» студзеня 1918 г. Газета не з'яўлялася органам аршанскага Савеале друкавала абавязковыя пастановы савецкай улады. Дзякуючы шырокай агітацыйна-прапагандысцкай рабоце, былі выкрыты злачынныя дзеянні рэакцыйнага афіцэрства польска корпуса, мабілізаваны сілы Чырвонай Арміі, былі таксама віты рэвалюцыйныя настроі польскіх салдат, якія спынялі ваыя дзеянні і здаваліся ў палон.

У Бабруйску, дзе знаходзіўся штаб корпуса, былі выяўлены спісы 3317 салдат і афіцэраў, дэмабілізаваных як ненадзейныя элементы. Патрэбна падкрэсліць, што рэвалюцыйная прэса сістэмнай агітацыяй выхоўвала ў працоўных арганічную неабходнасць змагацца за сваю свабоду супраць чужаземных захопнікаў.

Важную ролю ў барацьбе з контррэвалюцыяй і інтэрвенцыяй адыгралі ваенныя бальшавіцкія выданні. Віднае месца ў агітаіна-прапагандысцкай рабоце сярод салдат займала газета «Революционная ставка» – орган Цэнтральнага камітэта дзеючых армій і флатоў. Яна пачала выдавацца 23 лістапада 1917 г. і выходзіла да сакавіка 1918 г. у Магілёве.

Кожны дзень салдацкае выданне на чатырох старонках выходзіла ў горадзе, дзе знаходзілася камандаванне рускай арміі Зааяга фронту. Адсюль і яго спецыфічнасць. «Революционная ставка» аб'явіла ўсім ваеннаслужачым аб першых дэкрэтах савецкага ўрада, аб скасаванні саслоўных чыноў і званняў, адмене палачнай дысцыпліны ў арміі, правяла растлумачальную работу сярод салдат аб неабходнасці абароны рэвалюцыі і ўтварэнні Чырвонай Арміі. Пачынаючы са студзеня 1918 г., газета выхоа пад лозунгам «Усе ў Чырвоную Армію!».

«Революцнонная ставка» пісала, што савецкая ўлада ёсць кроў ад крыві рабочых і сялян, яна сцвярджае права ўсіх грамадзян будавацьсацыялістычную дзяржаву свабоднай працы без памешчыкаў і капіталістаў. У той жа час газета тлумачыла, што буржуазія і контррэвалюцыя, імперыялісты ўсяго свету не могуць змірыцца з існаваннем савецкай рэспублікі. Вось чаму яе трэба абараняць.

Газета заклікала салдат умацоўваць абарону рэспублікі, а таксама савецкую ўладу на месцах, каб захаваць моцны тыл. Салдатам, якія вярталіся дамоў, «Революцнонная ставка» наказвала аб'ядноўваць вакол сябе рабочых і сялян, абапірацца на беднату, утвараць і падтрымліваць Саветы, бальшавіцкія партыйныя ячэйкі. «Болын рашучасці, менш уступак ворагам пралетарыяту і бязлітасная барацьба з імі, і вера ў творчы розум і сілу працоўных мас – і перамога пралетарскай рэвалюцыі будзе забяспечана».

Зразумела, што армейскія газеты знаходзіліся пад непасрэдным уплывам бальшавікоў, якія ўмела выкарыстоўвалі палітычныя абставіны для падпарадкавання арміі сваім мэтам развіцця рэвалюцыі, умацавання Саветаў і барацьбы з інтэрвенцыяй і контррэвалюцыяй.

Бальшавіцкія армейскія газеты ў час Грамадзянскай вайны атрымалі шырокае распаўсюджанне. Яны выкрывалі культ самадзяржаўнага афіцэрства, антынародны сэнс закліку «За цара і айчыну», паказвалі, што пры савецкай уладзе інтарэсы арміі і народа супадаюць, што салдаты змагаюцца за сваю радзіму, з'яўляюцца патрыётамі і абараняюць яе ад іншаземных захопнікаў і іх саюзнікаў – унутранай контррэвалюцыі.

Армейскія газеты былі рэвалюцыйнай школай для салдат, прапагандавалі сярод іх палітыку бальшавіцкай партыі і савецкай улады, нейтралізоўвалі рэакцыйнае афіцэрства, выкрывалі захопніцкія каланіяльныя мэты імперыялістычнай вайны і грабежніцкі характар замежнай інтэрвенцыі на савецкую рэспубліку. Ваенны друк выхоўваў рэвалюцыйную свядомасць салдат.

У першым нумары «Известий армейского Совета...» В.Кнорын у артыкуле «З'езд Саветаў і Устаноўчы сход» пісаў: «Наша чарговая задача, бальшавіцкіх рабочых, салдат і сялян, прыкласці ўсе сілы, усю энергію для таго, каб усвядоміць сабе і цвёрда запомніць прычыны і характар гэтага грандыёзнага сутыкнення класаў. Лішні раз мы павінны даказаць няверуючым і сумняваючымся, што Саветы – адзіны сапраўдны народны парламент і адзіная народная ўлада». Аўтар пераканаўча даказваў, што для ўмацавання Саветаў неабходна актыўная прапаганда і агітацыя, якая дасць магчымасць салдатам усвядоміць неабходнасць імкнення да міру, да арганізацыі цвёрдай улады, аднаўлення разбуранай вайной гаспадаркі.

Агітацыя і прапаганда бальшавікоў разбівалі ілюзорны лозунг «Вайна да пераможнага канца», выкрывалі ўрапатрыятычныя настроі трацкістаў, якія адмаўляліся падпісаць Брэсцкі дагавор з Германіяй, укаранялі ў свядомасць працоўных неабходнасць абароны рэвалюцыйных заваёў і ўмацавання Чырвонай Арміі. «Известия... X армии» 6 студзеня 1918 г. надрукавалі справаздачу «Франтавы сход армій Заходняга фронту», падпісаную Мясніковым і Ягоравым. У ёй выкладзены падрабязны план стварэння новай арміі, у аснову якога была пакладзена рэвалюцыйная свядомасць і дысцыпліна салдат і афіцэраў, Газета растлумачвала, што армія рабочых і сялян павінна дабравольна абараняць свае правы на свабоднае жыццё, кіраванне краінай без памешчыкаў і капіталістаў.

З гэтага часу ў кожным нумары газеты рэдакцыя аб'яўляла аб запісе ў Чырвоную Армію, растлумачвала неабходнасць яе стварэння, расказвала аб баявых дзеяннях рэвалюцыйных атрадаў. Мабілізацыйная работа газеты значна ўзрасла, калі рэвалюцыйныя войскі змагаліся супраць польскіх легіёнаў. Ад імя армейскага Савета дэпутатаў X арміі газета звярталася да працоўных: «Тыя, каму дарагія заваёвы Кастрычніцкай рэвалюцыі, каму патрэбна Зямля і Воля, хто абараняе інтарэсы працоўных, каму ненавісныя ўстоі буржуазнай дзяржавы, усе запісвайцеся ў рабочасялянскую Чырвоную Армію. У ёй наша сіла, наша моц, у ёй аплот нашага дабрабыту ў цяжкую хвіліну барацьбы з капіталам, барацьбы за поўную роўнасць і братэрства; барацьбы за дыктатуру пралетарыяту...».

Развіваючы ідэю неабходнасці ўтварэння Чырвонай Арміі, газета ўказвала, што яна патрэбна савецкай уладзе не толькі для разгрому інтэрвенцыі і контррэвалюцыі, але і для абароны наступнага за гэтым этапа пабудовы асноў сацыялізму. Побач з заклікам уступлення ў Чырвоную Армію рэдакцыя надрукавала Дэкларацыю правоў працоўнага і эксплуатуемага народа.

Ваенныя выданні распаўсюджвалі свой уплыў не толькі на армейскія падраздзяленні. Рэдакцыі наладжвалі сувязі з Саветамі рабочых і сялянскіх дэпутатаў, інфармавалі салдат аб падзеях на фабрыках і заводах, расказвалі аб зборы матэрыяльных сродкаў, ахвяраваннях насельніцтва ў фонд арміі. Напрыклад, у Полацку з лістапада 1917 г. да лютага 1918 г. выдавалася спецыяльная газета «Известия армейского Совета солдатских депутатов III армии и Полоцкого Совета рабочих, солдатских и крестьянских депутатов».

Такімі метадамі агітацыі балыпавікі здзяйснялі сваю важнейшую стратэгічную задачу: армія павінна быць на баку рэвалюцыйнага народа, тады перамога будзе забяспечана.

Газета «Известия... X армии» звярталася да салдат, якія накіроўваліся дамоў, і выказвала надзею, што рэвалюцыйныя салдаты падтрымаюць мясцовыя органы савецкай улады, аб'яднаюць вакол сябе сялянскую беднату, пралетарыят прадпрыемстваў, каб адзіным фронтам выступіць супраць рэакцыі і інтэрвенцыі.

Тэма ўмацавання Саветаў, перадачы зямлі бяднейшым сялянам асабліва моцна гучала ў газеце «Трудовое крестьянство» – органе выканаўчага камітэта салдатсялян Заходняга фронту, якая выходзіла ў Мінску. Рэдакцыя прапагандавала ідэі рэвалюцыі, заклікала салдат і сялян: «Усе на дапамогу Саветам, усе аб'яднайцеся вакол іх, усе да зброі! Спробы буржуазіі разбіць народную ўладу неабходна жорстка падаўляць. У краіне павінна быць моцная ўлада, улада Саветаў, улада працоўных».

Выданне такой спецыфічнай газеты мела значны палітычны сэнс. Яна звязвала інтарэсы сялян-земляробаў і сялянсалдат, ставіла іх лёс у залежнасць ад рэвалюцыі, якую неабходна было абараняць. Ваенная прэса падтрымлівала і растлумачвала чытачам-салдатам, што армія моцная, дзякуючы дапамозе тылу, a Чырвоная Армія – яшчэ і тым, што змагаецца з ворагамі за свае кроўныя інтарэсы.

У перыяд актывізацыі ўзброенай барацьбы савецкай улады з інтэрвентамі рэзка абвастрыліся адносіны паміж дэмакратычнымі партыямі. Палеміка вялася па галоўнай праблеме – формаўтварэнне беларускай дзяржавы пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі. Леварадыкальныя сілы былі аб'яднаны вакол Беларускага абласнога камітэта (БАК). Яны адлюстроўвалі інтарэсы асноўнай часткі рабочых і сялян, мясцовай інтэлігенцыі, якія імкнуліся да стварэння беларускай савецкай дзяржавы ў федэрацыі з РСФСР.

Поўнасцю рэзалюцыя з'езда не была зацверджана, таму што ў ноч з 17 на 18 снежня Усебеларускі з'езд быў закрыты ваеннымі Мінскага гарнізона, што, безумоўна, яшчэ больш пагоршыла палітычную сітуацыю ў Беларусі.

Меншавіцкія, эсэраўскія, бундаўскія газеты аналізавалі рэваюцыйную сітуацыю і крытыкавалі дзейнасць бальшавікоў. «Мінкая газета» пісала, што пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі бальшавікі пайшлі па шляху рэпрэсій, у краіне ўладарыць голад, на вуліцах грабяжы. Антысавецкія выданні выказваліся па ўсіх пытаннях рэвалюцыйнага руху, імкнуліся растлумачыць чытачам свае югляды, вельмі актыўна і згодна вялі ўзмоцненую прапаганду ў падтрымку Устаноўчага сходу. Газета «Витебский рабочий» – орган віцебскага цэнтральнага савета прафесійных саюзаў – сцвярджала, што рэвалюцыя з першых дзён пайшла па зманнаму шляху. «Пасля трохмесячнага вопыту бальшавікоў зусім зразумела, што пралетарыят, складаючы меншасць у краіне, вымушаны быць ізаляваным і не мае сілы выканаць задачы рэвалюцыі», – пісала газета 17 студзеня 1918 г. Далей газета ўказвала на першачарговыя меры па стабілізацыі абставін у краіне: «Неабходна аднавіць дзейнасць Устаноўчага сходу і згоду ў ім сацыялістычных партый у імя стварэння рэвалюцыйнай улады, здольнай ліквідаваць вайну і вырашыць асноўныя праблемы рускай рэвалюцыі».

Агульныя мэты і задачы меншавіцкага друку можа наглядна ўявіць, аналізуючы дзейнасць віцебскай газеты «Наш путь». У артыкуле «Германскае наступленне» рэдакцыя крытыкавала бальшавікоў, якія не нясуць мір народу, не ратуюць яго ад голаду і разрухі. Аўтары адзначалі, што Саўнарком аб'явіў аб стварэнні Чырвонай Арміі, і выказвалі свае адносіны да гэтага: кожны павінен абараняць сваю Айчыну, але з Устаноўчым сходам!

Выдаўцы і рэдактары палемізавалі з бальшавікамі, выступалі супраць Саветаў. Калі ў сакавіку ўзнікла пагроза акупацыі гораца кайзераўскімі войскамі і там было ўведзена ваеннае становішча, «Наш путь» расцаніў гэта як «паход на рабочых», на іх палітычную свабоду. Рэдакцыя рабіла вывад, што «бальшавіцкая ўлада гіне на нашых вачах». А раз «гіне ўлада», працягвала газета, то краіна будзе ўцягнута ў стыхію анархіі, рабочы клас застанецца без зброі супраць націску контррэвалюцыйных сіл, лёс дзяржавы будзе аддадзены ў рукі авантурыстаў. На падставе гэтага ставілася задача захопу ўлады. «У нашым горадзе складваецца такая шчаслівая сітуацыя. У радзе прафесійных саюзаў абраны ў Саветы бундаўцы, меншавікі і эсэры». Альянс гэтых партый прэтэндаваў на ролю выратавальнікаў рэвалюцыі.

Бальшавікі ў сваю чаргу вялі непрымірымую барацьбу з антысавецкай прапагандай. «Звезда» змясціла рэзалюцыю франтавога з'езда, якая забараняла буржуазным газетам друкаваць тэлеграмы асобнымі выпускамі, устанаўлівала цэнзуру для супынення правакацыйных чутак. Рэдакцыя газеты пільна сачыла за манеўрамі буржуазіі і своечасова выкрывала яе памкненні ўшіываць на грамадскую думку, прыцягваць увагу працоўных, рэзка крытыкавала тую ж «Минскую газету», якая пашырала антыбальшавіцкую прапаганду.

У адным з артыкулаў «Звезды» гаварылася, што гэта газета выступае ад імя Мінскай арганізацыі Расійскай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі і фракцыі сацыял-дэмакратаў – інтэрнацыяналістаў 2-га франтавога з'езда.

Вось чаму адным з вострых пытанняў была праблема свабоды друку. Буржуазныя партыі ў сваіх выданнях запэўнівалі чытачоў, што бальшавікі парушаюць законы дэмакратыі, абмяжоўваюць свабоду друку. В.Кнорын у артыкуле «Свабода друку» канкрэтна выказаўся з гэтай нагоды: «Мы ўжо раней гаварылі, што не стаім за " абсалютную" свабоду друку рэвалюцыйнага рабочага класа. Інтарэсы рэвалюцыі вышэй за ўсё. Калі яе інтарэсы патрабуюць, павінны быць прынятыя самыя рэзкія меры, як супраць сацыялістычных, так і супраць буржуазных газет». Такім чынам, устанавілася свабода друку толькі адной партыі – бальшавіцкай – і абмяжоўвалася свабода выданняў іншых партый.

Значнае месца ў ідэалагічнай рабоце бальшавікоў Беларусі займала газета «Советская правда» – цэнтральны орган Абласнога выканаўчага камітэта Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў Заходняй вобласці і фронту.

Газета выходзіла ў Мінску з 1 снежня 1917 г. да 19 лютага 1918 г., да акупацыі Мінска кайзераўскімі войскамі. Шырокі палітычны кругагляд рэдакцыі, надзённасць заклікаў і лозунгаў, рэзкая крытыка ідэйных апанентаў, актыўная мабілізацыйная работа – такая шырокая тэматыка змясцілася на старонках газеты і зрабіла яе папулярнай, апраўдала яе назву і прызначэнне.

У першым нумары рэдакцыя так сфармулявала свае задачы: «Нашаму органу належыць быць правадніком ідэй народнай улады, весці барацьбу з усімі ворагамі сапраўднага народаўладдзя, выкрываць згубную палітыку правых згодніцкіх паўсацыялістычных партый і колаў...

Нашы лозунгі – умацаванне асноў савецкай улады на месцах, правядзенне ў жыццё дэкрэтаў Урада Народных Камісараў, давядзенне да пераможнага заканчэння пачатай барацьбы за мір, за зямлю, за сучасную, сапраўдную народную волю».

Характэрнай асаблівасцю «Советской правды» было тое, што газета ўважліва сачыла за манеўрамі палітычных апанентаў, папярэджвала аб гэтым сваіх чытачоў, заклікала рабочых, салдат і сялян, якія былі яе асноўнымі чытачамі, да пільнасці і пастаяннай гатоўнасці да адпору ўнутранай рэакцыі і знешняй контррэвалюцыі. У артыкуле «Патрэбна быць на варце» газета разважала: «Для ворагаў рэвалюцыі настаў выгадны момант, яны, напэўна, выкарыстаюць двух нашых ворагаў – голад і рэакцыю ў сваіх мэтах і, прыкрываючыся іменем Устаноўчага сходу, паспрабуюць захапіць уладу ў свае рукі. Яны могуць адурманіць частку дэмакратыі і звесці ў дружны саюз бундаўцаў, сабатажнікаў, каледзінцаў, аб'яднаных нянавісцю да Саветаў». У сувязі з гэтым газета заклікала ўмацоўваць бальшавіцкія Саветы, выкрываць згодніцкую тактыку правых эсэраў, меншавікоў і бундаўцаў, аргументаванай і пераканаўчай прапагандай і агітацыяй дыскрэдытаваць Устаноўчы сход у масах працоўных, паказаць, што спроба падмяніць уладу Саветаў згодніцкім органам — гэта чарговае наступленне рэакцыі і яе супольнікаў з розных партый і груповак на пазіцыі пралетарскай рэвалюцыі.

Наступальнасць, аргументаванасць і доказнасць былі асноўнымі аргументамі «Советской правды» ў барацьбе супраць прыхільнікаў Устаноўчага сходу. У адказ на прапагандысцкую дзейнасць меншавіцкіх газет, разгорнутую пасля разгону «ўчрадзілкі», рэдакцыя друкавала тэлеграмы А.Мяснікова з Петраграда аб дзеяннях і тактыцы бальшавікоў, аб настроі рабочых і салдат, якія падтрымалі Саветы як адзіную форму народнай улады.

«Советская правда» заклікала працоўных да роспуску старых і непатрэбных савецкай уладзе ўстаноў, да спынення рабаўніцтва, анархісцкіх выхадак, сабатажу, друкавала рэзалюцыі саветаў воінскіх атрадаў і падраздзяленняў у падтрымку бальшавікоў. Публіцыстычнае асэнсаванне і палітычная завостранасць фактаў і з'яў дапамагалі чытачам зразумець стратэгію і тактыку бальшавікоў.

Пастаяннай тэмай у газеце была абарона рэвалюцыі. З пачатку 1918 г., калі ваеннае становішча савецкай рэспублікі абвастрылася, а ў Беларусі ўчасціліся драпежніцкія вылазкі польскага рэакцыйнага корпуса, «Советская правда» вяла сістэматычную агітацыйную работу па стварэнні Чырвонай Арміі.

Амаль у кожным нумары змяшчаліся заклікі аб запісе ў армію, тлумачылася, што ў склад Чырвонай Гвардыі прымаюцца ўсе рабочыя па рэкамендацыі партыйных і дэмакратычных арганізацый, якія прызнаюць уладу Саветаў і гатовыя выступіць на яе абарону са зброяй у руках. Ад заклікаў аб стварэнні новай арміі газета перайшла да шырокага тлумачэння неабходнасці яе ўмацавання і ўсенароднай падтрымкі, a 23 студзеня 1918 г. надрукавала Дэкрэт савецкага ўрада, які падпісаў У.Ленін, аб стварэнні Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі.

Шырокае адлюстраванне рэпрэсіўных дзеянняў германскай і польскай ваеншчыны, неабходнасць ўзброенай абароны насельніцтва ад далейшага рабавання і насілля далі моцны штуршок для хуткага стварэння часцей і падраздзяленняў Чырвонай Арміі, здольных супрацьстаяць унутранай рэакцыі і знешняй інтэрвенцыі. Ініцыятыва працоўных, падтрымка мерапрыемстваў савецкай улады аналізаваліся на старонках «Советской правды». З'езд салдатбежаяцаў Заходняга фронту, які адбыўся 11 студзеня, прыняў рэзалюцыю аб абароне савецкай улады і барацьбе з імперыялізмам. Салдаты выказвалі рашучасць абараняць рэвалюцыю ад інтэрвентаў і разграміць контррэвалюцыю, якая пайшла па шляху тэрору, подкупа і правакацый.

Зноў створаныя атрады Чырвонай Арміі праходзілі воінскае загартаванне ў баях супраць польскіх легіёнаў. «Советская правда» ў артыкуле «Паўстанне польскіх анархістаў» расказвала чытачам, што палякамі захоплены горад Рагачоў, усе савецкія ўстановы распушчаны, а іх супрацоўнікі арыштаваны. Адначасова пачаліся выступленні рэакцыйнай ваеншчыны ў Сенненскім павеце, Смаленскай губерні і іншых месцах. Газета ўказвала, што выступленне польскага корпуса мела вялікія мэты. Польскі штаб у Рагачове безпадстаўна аб'явіў аб анексіі Магілёўскай губерні ў склад Польшчы. Чытач упэўніваўся ў тым, што рэакцыйнае афіцэрства так паступіць і з іншымі губернямі Беларусі. Такім чынам, газета ў поўным аб'ёме паказвала рабочым і сялянам маштаб небяспекі, якая навісла над савецкай рэспублікай.

У той жа час «Советская правда», зыходзячы з рэальнага становішча рэчаў, указвала, што польскі корпус неаднародны па сваім складзе. Мэты салдат, польскіх рабочых і сялян са зброяй дыяметральна разыходзяцца з задачамі генералітэту. I яны рана ці позна зразумеюць памылковасць сваіх дзеянняў. Акрамя гэтага, пісала газета, у савецкай улады знойдуцца сілы, каб разграміць чарговую контррэвалюцыйную вылазку. У загадзе Вярхоўнага галоўнакамандуючага Крыленкі камандаванне польскага корпуса было аб'яўлена паза законам, як вораг рэвалюцыі. Рэвалюцыйным войскам прадпісвалася зрабіць супраць афіцэраў польскіх легіёнаў рашучыя дзеянні, а калі яны прыменяць зброю, то расстрэльваць без суда.

Газета паведамляла аб разгроме легіянераў у розных месцах Беларусі, пераходзе польскіх салдат на бок савецкіх войскаў, уступленні іх у Чырвоную Армію, адказе ад ваенных дзеянняў і выказванні патрабаванняў аб адпраўцы на радзіму. Ужо 31 студзеня 1918 г. «Советская правда» пісала, што ў выніку паспяховых дзеянняў Чырвоная Армія заняла Смаленск, Рагачоў і Жлобін, у раёне Віцебска раззброена 1200 легіянераў.

У перыяд разгрому белапольскага рэакцыйнага корпуса розныя партыі пачалі складваць сістэму сваіх выданняў, якія былі разлічаны на асноўныя рэвалюцыйныя сілы. Узніклі павятовыя, а таксама газеты рэвалюцыйных вайсковых аб'яднанняў. Разам з партыйнымі ў Беларусі з'явіліся газеты Саветаў. Адпаведна пашырылася палітычная прапаганда. Яе стратэгічным кірункам былі ідэі сацыялістычнай рэвалюцыі, а тактыкай – арганізацыя абароны ад інтэрвенцыі і контррэвалюцыі.

 


Поделиться с друзьями:

mylektsii.su - Мои Лекции - 2015-2024 год. (0.02 сек.)Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав Пожаловаться на материал