Студопедия

Главная страница Случайная страница

КАТЕГОРИИ:

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Беларускі друк у час нямецкай акупацыі. Газеты «Западная Коммуна», «Подпольная правда», «Дзянніца». Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі






 

18 лютага 1918 г. аўстрагерманскія войскі перайшлі ў наступленне. Болыная частка тэрыторыі Беларусі была акупіравана. Лінія фронту праходзіла каля Полацка, Оршы, Магілёва, Рагачова. Нямецкае камандаванне ў саюзе з контррэвалюцыйнымі элементамі аднаўляла ўладу буржуазіі і памешчыкаў, пераследавала бальшавікоў, прадстаўнікоў савецкай улады і яе прыхільнікаў.

Часова было прыпынена і выданне партыйных і савецкіх га'зет. Цэнтрам выдавецкай дзейнасці бальшавікоў стаў Смаленск, куды былі эвакуіраваны з Мінска савецкія ўстановы. У Смаленску пачала выходзіць і газета «Звезда».

Важнасць грамадска-палітычнай дзейнасці газеты ўзрасла. Ва ўмовах хуткага наступлення нямецкіх войскаў неабходна было папярэдзіць панічны настрой і дэзарганізаванасць, падняць рэвалюцыйную дысцыпліну сярод партыйных і савецкіх работнікаў, салдат Чырвонай Арміі, мабілізаваць працоўных на адпор ворагу. «Звезда» павінна была даць аператыўную і праўдзівую інфармацыю аб становішчы спраў на фронце, аб тэроры і марадзёрстве захопнікаў, аб узмоцненым супраціўленні народных мас. Рэдакцыя паставіла таксама перад сабой задачу замяніць усе выданні, якія спынілі выхад на акупіраванай тэрыторыі.

Дзейнасць газеты была падначалена рашэнню тактычнай ваеннай задачы – мабілізацыі сіл на разгром кайзераўскіх захопнікаў, яна адлюстроўвала працэс умацавання арміі. Пасля аб'яўлення рашэння савецкага ўрада аб стварэнні Чырвонай Арміі ў Беларусі была разгорнута работа па добраахвотным запісе ў армію рабочых і сялян. У лютым 1918 г. у Магілёве ў войска ўступілі 2 тыс. рабочых. У Горках да канца сакавіка была арганізавана амаль тысяча добраахвотнікаў, у Магілёўскай губерні іх колькасць дасягнула 15 731 чалавек. Чырвоная Армія папаўнялася пралетарыятам, які складаў яе ядро і забяспечваў выкананне задач абароны рэспублікі.

«Звезда» растлумачвала, што нямецкая акупацыя – гэта чарговая акцыя міжнароднага імперыялізму супраць улады народа, гэта асуджаная на правал спроба знішчыць дыктатуру пралетарыяту і аднавіць дыктатуру буржуазіі і памешчыкаў. Выкрываючы намеры інтэрвенцыі і контррэвалюцыі, газета паказвала чытачам, што ні цяжкія вынікі адступлення Чырвонай Арміі, ні вялікія ахвяры працоўных не дапамогуць ворагу зламаць супраціўленне народа. Наадварот, рабаўніцкая палітыка кайзераўскай Германіі, пракаланіяльныя памкненні буржуазных партый выклікаюць глыбокае абурэнне народа, рашучы пратэст, які выяўляецца ў выступленнях супраць акупантаў. Рабочыя і сяляне ўступалі ў Чырвоную Армію, арганізоўвалі партызанскія атрады, стачкі і забастоўкі на фабрыках і заводах, адмаўляліся працаваць у адноўленых акупантамі маёнтках, чырвонаармейцы на фронце браталіся з нямецкімі салдатамі.

У наваколлі акупіраванага Лепеля, паведамляла газета, узмацняюцца хваляванні сялян. Каля мястэчка Камень быў забіты нямецкі камендант. Паколькі вінаватых знайсці не ўдалося, захопнікі спалілі ўсё сяло. Гэта выклікала ўсеагульнае абурэнне сялян. Каб задушыць выступленне, нямецкаму камандаванню прыйшлося ў кожнай вёсцы пакінуць узброены атрад. Такая інфармацыя была павучальнай для чытачоў «Звезды» на акупіраванай тэрытарыі. Рабочыя і сяляне разумелі, што толькі самі яны могуць абараніць сябе ад нямецкага прыгнёту. Інакш захопнікі давядуць іх да жабрацкага стану. Газета паведамляла, што на акупіраванай тэрыторыі нямецкія ваенныя ўлады абклалі сялян непасільнымі падаткамі, караюць іх за несвоечасовую плату, a тых, хто адмаўляецца ці не можа заплаціць, расстрэльваюць, адбіраюць жывёлу і каштоўную маёмасць, пакідаючы жанчын, старых і дзяцей без сродкаў для існавання.

Мэтанакіраванае выкрыццё захопніцкай палітыкі кайзераўскіх войскаў у газеце «Звезда» садзейнічала таму, што за кароткі тэрмін значная частка працоўных была зарыентавана на адпор акупантам. Гэта выявілася ў актыўнай мабілізацыйнай рабоце. У лютым 1918 г. у Віцебску было сфарміравана два батальёны з 1242 добраахвотнікаў.

У працэсе арганізацыі барацьбы з нямецкімі акупантамі, удзяляючы першасную ўвагу Чырвонай Арміі, разгортванню партызанскага руху, рэдакцыя «Звезды» трымала ў полі зроку важнейшыя грамадска-палітычныя пытанні, якія таксама былі складаемымі агульнай перамогі над ворагам. Газета пастаянна падкрэслівала неабходнасць умацавання саюзу рабочых і сялян, крытыкавала лозунгі меншавікоў і эсэраў, заклікала ўзмацняць класавую барацьбу. Свядомая частка гарадскога пралетарыяту, гаварылася ў артыкуле «Паглыбляйце класавую барацьбу» 12 сакавіка 1918 г., павінна прыйсці на дапамогу бяднейшаму сялянству, каб актывізаваць барацьбу з кулакамі, адмежавацца ад заможных сялян, стаць галоўнай апорай савецкай улады ў вёсцы. Якраз самы час, каб зрабіць гэта аператыўна і смела, падкрэслівалася ў артыкуле. «Камуністычная партыя тым і моцная, што яна не чакае ўрокаў ад жыцця, а сама стараецца ўплываць на ход грамадскага развіцця тым, што вывучэннем і разуменнем сягонняшняга дня імкнецца авалодаць заўтрашнім днём. Яна ідзе наперадзе падзей, у той час, калі эсэры і меншавікі плятуцца ў хвасце альбо стараюцца затрымаць, бег калясніцы гісторыі». Газета ўказвала, што няма патрэбы баяцца магчымых памылак і пралікаў, рабочым і сялянам не было ў каго вучыцца рэвалюцыйнай барацьбе.

У сярэдзіне 1918 г. з новай сілай разгарнулася барацьба за бальшавізацыю Саветаў, выдаленне з іх кулацкіх элементаў, была вызначана неабходнасць стварэння камітэтаў беднаты. «Звезда» надрукавала некалькі тэарэтычных артыкулаў, у якіх тлумачыла, што стварэнне камбедаў – гэта новы этап класавай барацьбы ў вёсцы, а затым пастаянна друкавала матэрыялы аб іх стварэнні. «Што азначае стварыць камбеды? – задавала пытанне газета 15 чэрвеня 1918 г. і сама на яго адказвала. – Гэта азначае, што мы настройваем клас супраць класа, мы ўводзім класавую барацьбу ў яе вёсцы. Класавая барацьба гэта не што іншае, як барацьба беднаты з багатымі, якія цягнуць з яе ўсе сокі. Нашы ворагі крычаць: " Грамадзянская вайна!.. Мы грамадзянскай вайны не жадаем! Аддайце дабром закапаны хлеб, які нашай працай дабыты! He жадаеце аддаць – возьмем сілай. Якая тут грамадзянская вайна, простая справядлівасць, – таму няма сэнсу слухаць падбухторванні розных эсэраў, меншавікоў і іншых партый"».

Газета даказвала, што першая справа камбедаў – адабраць хлеб у кулакоў. Яны пачнуць крычаць, што бальшавікі арганізуюць рэпрэсіі, але чым больш яны будуць крычаць, тым лягчэй будзе распазнаць, хто нашы ворагі. Сярод кулакоў ёсць шмат крыкуноў, якія ўмеюць падысці да мужыка, улезці да яго ў давер. У іх «на губах мёд, а ў сэрцы змяя, жартуючы з беднякамі, яны і грабяць іх, астаўляючы галоднымі, хаваюць і гнаяць хлеб. З імі неабходна весці бязлітасную барацьбу. Калі да гэтага часу, – пісала газета ў тым жа нумары, – ва ўсіх валасных Саветах разам з беднякамі прымалі ўдзел кулакі і нават маглі пралезці на пасады старшыні, камісара і г.д., адным словам, далучыцца да ўлады і кіраваць беднякамі, то зараз гэтага не павінна быць».

Глыбокае сістэмнае абмеркаванне становішча ў вёсцы, своечасовая палітычная арыентацыя сялянства ва ўмовах жорсткай класавай барацьбы, з аднаго боку, дапамагалі балыыавіцкай партыі ажыццяўляць кіраўніцтва рэвалюцыйным працэсам, умацоўваць сувязь з сялянствам, з другога – павышалі аўтарытэт «Звезды», усёй бальшавіцкай прэсы.

В.Кнорын у артыкуле «У камітэтах беднаты» 18 чэрвеня 1918 г. пісаў, што стварэнне камбедаў глыбока закранула вёску. Гэта ўкараніла рэвалюцыйную свядомасць у масы батракоў, якія сумесна з беднатою складаюць самую моцную аснову камбедаў. У асноўнай масе, падкрэсліваў аўтар, сяляне ідуць за камуністамі. У адным толькі Мсціслаўскім раёне ў апошні час было арганізавана дзесяць бальшавіцкіх ячэек.

Газета паведамляла, што сяляне ўсё больш вучацца барацьбе ў рабочых, а ў ручасны момант у іх з'явілася яшчэ адна важная задача – сумеснымі намаганнямі адабраць у кулакоў хлеб, каб пракарміць і горад, і вёску. Перад сілай рабочых і сялян кулак не вытрымае. «Асноўнае пытанне палітыкі сённяшняга дня — гэта пытанне аб хлебе, – падкрэслівала газета, – і яго неабходна рашаць, ад чаго залежыць жыццё людзей і лёс рэвалюцыі». Лозунгавасць інфармацыі газеты грунтавалася на глыбокім аналізе агульнапалітычнага становішча. Кулакі баяцца сілы, пісала газета, якая пераўзыходзіць іх сваёй магутнасцю, – гэта саюз рабочых і сялян. А на вёсках, дзе няма бальшавіцкіх ячэек, дзе Саветы знаходзяцца пад уплывам кулакоў, яны пужаюць сялян і падбухторваюць супраць савецкай улады. Гэтаму будзе пакладзены канец, калі пралетарыят горада накіруе арганізаваныя атрады ў вёску, a сялянская бедната пакажа ім кулацкія хлебныя схованкі. Такое супрацоўніцтва дасць не толькі хлеб, яно ўзаконіць правы бяднейшых сялян на выкарыстанне прадуктаў сваёй працы, падарве ўплыў кулакоў і пазбавіць іх апошняй апоры ў вёсцы шляхам выкрыцця контррэвалюцыйнай сутнасці.

«Звезда» малявала тыповы ў яе разуменні вобраз кулака. «Трапіўшы ў Савет, кулак з агітатара ператвараецца ў дзяльца, скідае маску народнага добраахвотніка і паказвае сваю сапраўдную кулацкую сутнасць. Ён перш за ўсё стараецца вярнуць сабе частку накладзеных на яго кантрыбуцый, імкнецца абараніць сябе ад сялянскіх замахаў на маючыя ў яго лішкі зямлі, найм работнікаў для яе апрацоўкі, так як ён нібыта заняты ў Савеце і дома яму працаваць няма часу».

Такім чынам з бальшавіцкай пазіцыі газета паказвала, хто асноўны вораг працоўнага сялянства, выкрывала яго тактыку барацьбы з савецкай уладай, распрацоўвала аб'ектыўныя формы і метады нейтралізацыі кулацтва і кансалідацыі сіл вясковай беднаты на баку бальшавікоў і Саветаў. Ужо ў жніўні «Звезда» паведамляла, што ў Магілёўскай губерні былі створаны і дзейнічалі больш за 400 камбедаў.

Значнае месца ў агітацыйна-прапагандысцкай рабоце бальшавікоў Беларусі ў час нямецкай акупацыі займала газета «Известия исполнительного комитета Советов Западной области и Смоленского Совета рабочих, солдатских и крестьянских депутатов». Выданне было інфармацыйна вельмі насычаным, асвятляла пытанні эканамічнага, палітычнага і культурнага жыцця, змяшчала матэрыялы аб міжнародным становішчы, абмяркоўвала працэс палітычнай барацьбы паміж партыямі ў Расіі і за мяжой, друкавала паведамленні з усіх франтоў.

Плошча газеты была самай вялікай з усіх выданняў часоў Грамадзянскай вайны ў Беларусі. Яна друкавалася на чатырох старонках павялічанага (больш памеру А2) фармату, таму рэдакцыя выкарыстоўвала розныя жанры публіцыстыкі – тэарэтычныя артыкулы, агляды, фельетоны, заметкі, справаздачы, друкавала рэпартажы. Дзейнасць газеты была скіравана на мабілізацыю сіл для разгрому інтэрвенцыі і контррэвалюцыі.

Рэдакцыя ўважліва сачыла і ўмела аналізавала манеўры імперыялістычных сіл, якія прыкладалі адчайныя намаганні ў падаўленні пралетарскага руху, імкнуліся знішчыць савецкую ўладу. Публіцысты газеты тлумачылі сваім чытачам, што гэтыя спробы дарэмныя і яны хутка завершацца поўным паражэннем рэакцыйных сіл буржуазіі.

У артыкуле «Ці гэта мір?» газета выкрывала супярэчнасць паміж «саюзнікамі»: Англіяй, Францыяй і Германіяй. «Прызнанне Брэсцкага міру – гэта самая непрыймальная ўмова для " саюзнікаў", якія, магчыма, маглі б і даць згоду на ўзнаўленне старых межаў на Захадзе і на вяртанне ранейшых калоній. Брэсцкі мір дае Германіі значную перавагу і настолькі яе ўзмацняе, што ні адзін з " саюзнікаў" пайсці на гэта не можа», – гаварылася ў артыкуле.

Далей газета адзначала, што ў міжусобіцы капіталістычных драпежнікаў утойваецца і іх слабасць, непазбежнае паражэнне ў захопніцкай вайне, якая набліжаецца з нарастаннем рэвалюцыйнай барацьбы ў Заходняй Еўропе. Але Брэсцкі мір гэта не выйгрыш і для Германіі, якая, выкарыстоўваючы часовую перавагу сіл, акупіравала і грабіла тэрыторыю савецкай рэспублікі. «Вайна, – пісала газета ў тым жа артыкуле, – з'яўляецца галоўнай прычынай незадавальнення народа. У арміі разлажэнне, дэзерцірства. Кайзераўцы баяцца сваёй арміі і рэвалюцыйных выступленняў у ёй. Пагэтаму яны і разыгрываюць камедыю міру ў надзеі адтэрмінаваць рэвалюцыю».

Логіка зместу газеты выцякала з аналізу законаў рэвалюцыйнага руху, выспявання ўмоў рэвалюцыі ў Германіі і іншых краінах, павышэння аўтарытэту савецкай улады ў вачах сусветнага пралетарыяту. Выкрываючы экспансіянісцкія мэты інтэрвентаў, газета асноўную ўвагу ўдзяляла выхаванню стойкасці, упартасці пралетарыяту ў дасягненні поўнай перамогі, заклікала адказаць жорсткасцю на жорсткасць белага тэрору дзеля захавання рэвалюцыі і жыццяў мільёнаў рабочых і сялян. «Эпапея карнілаўшчыны, каледзеншчыны, дутаўшчыны і г. д., – так пісала газета пра сістэму арганізацыі імперыялістычнай бойні ў Расіі, – грамадзянская вайна на поўдні, на ўсходзе, на захадзе з польскімі легіёнамі... Чэхаславакі... Масавы белы тэрор у Самары, Казані, да гэтага у Адэсе, Кіеве, па ўсёй Украіне.

Хто ў гэтым вінаваты? Былыя генералы, былыя памешчыкі, былыя паліцаі і г. д. Яны павінны за гэта адказаць».

Пастаянныя заклікі газеты, непасрэдны зварот яе да працоўных, глыбокае тлумачэнне ёю палітычнага моманту фарміравалі ў чытача асэнсаваную ацэнку складанай сітуацыі савецкай улады, поўнае ўяўленне аб гаротным існаванні народа на акупіраванай тэрыторыі, выклікалі пратэст супраць грабежніцкіх дзеянняў нямецкіх захопнікаў. Для ліквідацыі гэтага становішча неабходна было арганізацыйна і палітычна ўмацоўваць Чырвоную Армію, уліваць у яе рады самых сумленных і стойкіх змагароў. «Нас чакае экзамен, – звярталася рэдакцыя да чытачоў, – экзамен нашай палітычнай сталасці, нашай гатоўнасці легчы касцямі за рэвалюцыю».

Так вялася ў газеце агітацыйна-мабілізацыйная работа. Рэдакцыя растлумачвала, што новая армія павінна ператварыцца ў надзейную зброю класавага панавання пралетарыяту ў яго барацьбе супраць буржуазіі. Таму кожны рабочы і селянін, кожны прыхільнік рэвалюцыі павінен свядома аднесціся да ваеннага будаўніцтва і памятаць пра тое, што, абараняючы рэвалюцыйныя заваёвы, ён аберагае сябе, сваю сям'ю ад эксплуатацыі памешчыкаў і капіталістаў.

Газетная прапаганда дала добры вынік. Летам 1918 г. у Магілёўскай губерні з працоўных, чырвонаармейцаў і партызан былі сфарміраваны тры стралковыя палкі. На калчакаўскі фронт магілёўская бальшавіцкая арганізацыя адправіла 25% свайго саставу, у сувязі з наступленнем белапалякаў было мабілізавана 50% камуністаў і 20% камсамольцаў.

Публіцыстычнасць газеты, здольнасць рэдакцыі звярнуцца да самых патаемных пачуццяў чытача, закрануць і ўзбудзіць у ім патрыятычныя памкненні, уменне журналістаў своечасова і ўсебакова асвятляць праблему, якая хвалявала ўвесь народ, пастаянна ўмацоўвалі аўтарытэт «Известий...», фарміравалі давер чытачоў да журналістаў. Сваімі поспехамі рэдакцыя ў многім была абавязана галоўнаму рэдактару газеты В.Г.Кнорыну. Чалавек шырока і ўсебакова адукаваны, партыйны і дзяржаўны дзеяч, рэвалюцыянер, журналіст, ён добра ведаў сілу і дзейснасць публіцыстычнага слова, а таксама ўмеў прымяняць на практыцы канструктыўныя формы і метады прапаганды. У «Известиях Западной Коммуны» В.Кнорын выступаў як стратэг і тактык бальшавіцкай партыі, крытыкаваў меншавікоў і эсэраў, зразумела і доказна выкладаў праблемы міжнароднага становішча і ўнутранага жыцця Савецкай Расіі.

Грабежніцкая акупацыйная палітыка германскага мілітарызму, узмацненне падпольнай і партызанскай барацьбы выклікалі неабходнасць стварэння адзінага цэнтра для ажыццяўлення агульнага кіраўніцтва рэвалюцыйным рухам.

У жніўні 1918 г. у Смаленску адбылася канферэнцыя камуністычных арганізацый акупіраваных раёнаў Беларусі і Літвы, дзе быў створаны Краявы камітэт кіруючы цэнтр барацьбы супраць германскіх войскаў. Краявы камітэт 12 кастрычніка 1918 г. выпусціў газету «Подпольная правда». У падрыхтоўцы выдання прымалі ўдзел Крыніцкі, Русецкі, Ройцес і інш. У Мінску, у доме Чакалінскага на Даўгабродскай вуліцы (цяпер Казлова), бальшавік Стронгін адкрыў падпольную друкарню. Там і была надрукавава новая газета тыражом 6 тыс. экземпляраў. Праз явачныя кватэры, сувязных паміж падпольнымі арганізацыямі яна шырока разышлася па Беларусі.

Падобная на лістоўку, надрукаваная на маленькіх шасці старонках, «Подпольная правда» стала спецыфічным органам партызанскага друку, які клікаў рабочых і сялян да вызвалення ад нямецкай інтэрвенцыі. «Дарагія таварышы! – звярталася рэдакцыя да беларускага народа. – Пасля доўгай і напружанай працы па аднаўленні разбураных германскімі і айчыннымі імперыялістамі партыйных ячэек, па аб'яднанні іх у адно цэлае мы заяўляем пра сваё існаванне». Далей у артыкуле гаварылася, што, нягледзячы на складаныя ўмовы, у якіх вядуць рэвалюцыйную работу падпольныя арганізацыі, на ілжывую буржуазную прапаганду, крадзяжы, пераследаванні і расстрэлы, расце і мацнее хваля народнага гневу, абрушаная на захопнікаў.

Рэдакцыя расказвала чытачам пра баявыя алерацыі партызанскіх атрадаў, разгром нямецкіх гарнізонаў і аднаўленне савецкай улады ў асобных вёсках, пра рэвалюцыйныя настроі ў акупацыйных часцях і падраздзяленнях, прыводзіла факты непадпарадкавання кайзераўскіх салдат сваім камандзірам і адмаўлення іх ад правядзення карных аперацый супраць мірнага насельніцтва.

Выхад «Подпольной правды» меў вялікае грамадска-палітычнае значэнне. Працоўныя рэспублікі атрымалі маральную падтрымку. Іх барацьба супраць акупантаў злучылася з баявымі дзеяннямі Чырвонай Арміі. У той жа час «Подпольная правда» адкрывала невычэрпныя сілы і баявыя рэзервы ў масах беларускіх рабочых і сялян, заклікала іх да рашучай сутычкі з інтэрвентамі, якія не ўстаяць перад усеагульным выступленнем народа. «Няхай яны святкуюць свае " поспехі" над змучаным галодным пралетарыятам, – пісала газета ў першым нумары, – нахабна лямантуюць на ўсіх перакрыжаваннях, што абараняюць культуру і чалавечыя правы, і адначасова самым бессаромным чынам зносяць з твару зямлі цэлыя гарады і пасёлкі, арыштоўваюць і расстрэльваюць усіх тых, хто смела кідае ім у твар іх злачынствы, – мы ясна бачым, у якой цяжкай перадсмяротнай агоніі б'ецца капіталістычны звер, ператварыўшы ўвесь свет у сапраўднае пекла».

Увосень 1918 г. нямецкія войскі пад націскам Чырвонай Арміі, партызанскай барацьбы, а таксама ў сувязі з рэвалюцыяй у Германіі пачалі пакідаць захопленыя тэрыторыі. Бальшавіцкі беларускі друк выкарыстаў гэты момант для ўзмацнення палітычнай прапаганды, павелічэння ўдараў Чырвонай Арміі па ворагу, акрамя таго, абмяркоўваў першачарговыя задачы Саветаў у вызваленых раёнах. У артыкуле «Што рабіць?» «Звезда» давала праграму аднаўлення савецкай улады ў гарадах і вёсках Беларусі.

Каб пазбегнуць непатрэбных ахвяр і кровапраліцця, газета заклікала рабочых і сялян да пільнасці. Адразу ж пасля адыходу нямецкіх войскаў неабходна было паўсюдна ствараць Саветы, браць на сябе ўсю ўладу, спыняць контррэвалюцыйныя вылазкі беларускай буржуазіі і памешчыкаў, гатовых прыняць уладу ад нямецкага камандавання.

Развіваючы ідэю аднаўлення савецкай улады, газета заклікала працоўных усімі сродкамі перашкаджаць кайзераўскім войскам вывозіць нарабаванае дабро. «Нямецкія імперыялісты... разгарнулі харчовую чыстку акупіраваных абласцей, – гаварылася ў названым артыкуле. – Сялян Мінскай, Магілёўскай і Віцебскай губерняў мы заклікаем да ўпартай барацьбы з кулацкай рэшткаю германскага імперыялізму. Hi аднаго зерня, ні адной бульбіны і ні каплі зямлі нямецкім рабаўнікам. У крайнім выпадку знішчайце харчаванне, каб яно не дасталося душыцелям волі». Да такіх жорсткіх мер вымушаны былі звяртацца савецкія і партыйныя органы, камандаванне Чырвонай Арміі, каб выратаваць матэрыяльныя каштоўнасці беларускага народа, зберагчы працоўных ад голаду.

Справу «Звезды» працягвалі і развівалі мясцовыя органы друку, якія зноў пачалі стварацца ў паветах Беларусі. У Лепелі 12 снежня 1918 г. выйшаў першы нумар «Известий Лепельского уездного Совета крестьянских, рабочих, красноармейских и батрацких депутатов». Стварэнне перыядычнага друку ў вызваленых паветах мела надзвычай важнае значэнне. Ён распаўсюджваў і сцвярджаў прынцыпы арганізацыі савецкай улады, быў асноўным сродкам сувязі з шырокімі масамі працоўных. Рэдакцыя «Известий Лепельского Совета...» апавяшчала чытачоў пра свае задачы: «Даць усе неабходныя і кіруючыя ўказанні савецкага ўраду для карыстання імі і больш шырокага распаўсюджання, прапанаваць увазе чытачоў тое ці іншае пытанне, асветленае з нашага камуністычнага пункту погляду, даць магчымасць абмеркаваць важныя і актуальныя пытанні і даць адказы на ўсё, што будзіць увагу людзей».

Рэдакцыя лічыла, што ва ўмовах, вызвалення тэрыторыі павета ад захопнікаў неабходна ў першую чаргу наладзіць сістэму найбольш поўнага інфармавання насельніцтва, звярнуць увагу сялян на першачарговыя задачы па арганізацыі і ўмацаванні савецкай улады, пашырыць іх палітычны кругагляд. Таму рэдакцыя толькі што створанай газеты ставіла перад сабой і ідэалагічную задачу. «Рэдакцыя Лепельскіх весцяў у асобе прадстаўнікоў савецкай уладьі на старонках сваёй газеты будзе імкнуцца развеяць туман хлусні і паклёпу, распаўсюджваемых панамі, памешчыкамі, ураднікамі і іншай нечыецю, жадае абудзіць ад цяжкага сну гэты глухі куток, Лепельскі павет». Выхаванне рэвалюцыйнай свядомасці мас, аб'яднанне іх вакол Саветаў, арганізацыя і ўмацаванне балынавіцкіх ячэек, прыцягненне рабочых і сялян да актыўнай барацьбы па ўмацаванні ўлады – усё гэта было самымі надзённымі праблемамі, рашэнне якіх залежала ад актыўнай прапаганды.

Акрамя таго, была яшчэ адна важная задача – гаспадарчая. «Наша мэта, – пісала газета, – залячыць раны, нанесеныя няпрошанымі і нядаўна адышоўшымі немцамі, рассеяць цемру, якая пануе над вёскамі, з коранем вырваць рэштку контррэвалюцыі і пракласці вострую мяжу паміж кулакамі і бяднейшымі сялянамі».

Такое разуменне рэдакцыямі павятовых газет сваіх задач вылучыла гэтыя выданні на пярэдні край барацьбы за савецкую ўладу, рабіла вялікае мабілізуючае ўздзеянне на чытачоў, а таксама паказвала эфектыўнасць бальшавіцкай прапаганды.

У Бабруйску адразу ж пасля выгнання акупантаў пачала выходзіць газета «Известия Бобруйского революционного комитета», якая разгарнула актыўную прапагандысцкую работу. Газета пісала пра мужнасць часцей Чырвонай Арміі, фарміраванне новых палкоў, вызваленыя беларускія гарады, расстрэлы і грабяжы, якія былі праведзены акупантамі ў вёсках Вялікія і Малыя Бортнікі, друкавала загады ваеннага камандавання, паведаміла пра першы легальны сход бальшавікоў, змясціла заклікі да рэвалюцыйнай дысцыпліны, спакою насельніцтва і нават надрукавала дэкрэт аб увядзенні новага правапісу.

Удзяляючы першачарговую ўвагу дапамозе фронту, уключыўшыся ў работу па фарміраванні ў горадзе чырвонага палка, газета настойліва тлумачыла неабходнасць умацоўваць тыл, наладжваць у павеце мірнае жыццё, засцерагаць рабочых і сялян ад буржуазіі, кулакоў – розных контррэвалюцыйных элементаў, якія наносілі прыкметную шкоду ў прыфрантавой паласе. Ад імя бальшавіцкага камітэта рэдакцыя звярталася да працоўных: «Таварышы рабочыя і сяляне! Заўтра і паслязаўтра перавыбары Саветаў... Hi аднаго голаса абаронцам, ні аднаго голаса меншавікам, эсэрам, бундаўцам, тым, хто выносіў толькі рэзалюцыі і ў плыні слоў без справы нішчыў рэвалюцыю».

Спецыфічным выданнем была віцебская газета «К оружию», якая выходзіла ў снежні 1918 г. Выконваючы сваё асноўнае прызначэнне – мабілізацыю працоўных на абарону рэвалюцыі, – рэдакцыя газеты з нумара ў нумар растлумачвала неабходнасць умацавання Чырвонай Арміі, фарміравання новых часцей і падраздзяленняў, расказвала чытачам аб тым, як па-геройску змагаюцца віцебскія палкі на розных франтах Грамадзянскай вайны.

У той жа час газета несла чытачам і шырокую мірную інфармацыю. Расказвала пра жыццё рабочых і арганізацыю вытворчасці на фабрыках і заводах, пра ўмацаванне савецкай улады на вёсцы, разгортванне бальшавікамі шырокай прапагандысцкай і культурна-масавай работы.

Канструктыўны падыход павятовага друку да размежавання палітычных сіл, тлумачэнне сутнасці Грамадзянскай вайны і замежнай інтэрвенцыі, несумненна, узмацнялі пазіцыі пралетарыяту і працоўнага сялянства, ачышчалі свядомасць працоўных ад капітулянцкіх лозунгаў. Рэдакцыі павятовых газет не толькі прапагандавалі бальшавіцкі лозунг апоры на масы, яны сталі механізмам умацавання саюзу рабочых і сялян.

Арганізуючы масы працоўных на разгром кайзераўскіх акупантаў, бальшавікі Беларусі пашырылі спектр палітычнай прапаганды праз прэсу. Рэдакцыі газет «Звезда», «Западная Коммуна», «Подпольная правда» далі чытачам класавае разуменне нямецкай інтэрвенцыі, якая злівалася з агульным працэсам наступлення імперыялізму на Савецкую Расію.

Характэрнай асаблівасцю прааналізаванага перыяду з'яўляецца тое, што на часова акупіраванай тэрыторыі рэспублікі бальшавіцкія камітэты выпускалі таксама і нелегальныя перыядычныя выданні. Найбольш вядомай, як адзначалася вышэй, была «Подпольная правда».

Адным са значных грамадска-палітычных выданняў у час Грамадзянскай вайны была таксама газета «Дзянніца», якая пачала выходзіць з 1 сакавіка 1918 г. у Петраградзе як веснік Беларускага нацыянальнага камісарыята.

Белнацком быў створаны дзеля аб'яднання беларускіх дэмакратычных сіл на тэрыторыі Расіі, аказання дапамогі шматлікім бежанцам, якія пакінулі рэспубліку ў сувязі з нямецкай акупацыяй. Аднак гістарычнае значэнне «Дзянніцы» аказалася значна шырэйшым, чым практычныя мэты Белнацкома.

Рэдакцыя газеты, групуючы вакол сябе прагрэсіўныя, патрыятычныя беларускія элементы, пастаянна падтрымлівала і развівала ідэю стварэння беларускай дзяржаўнасці ў федэратыўным саюзе з рускім народам, выступала актыўным арганізатарам барацьбы з нямецкімі акупантамі і імкнулася да збліжэння з нацыянальнымі элементамі на тэрыторыі Беларусі.

Пралетарская пазіцыя газеты, яе важнае месца ў рэвалюцыйным працэсе падкрэсліваюцца ўжо тым, што ў першым нумары была надрукавана Дэкларацыя правоў працоўнага і эксплуатуемага народа як асноўны дакумент савецкай улады, прыняты на 3-м Усенародным з'ездзе Саветаў рабочых і сялянскіх дэпутатаў 10-20 студзеня 1918 г. У дэкларацыі было запісана, што ўся ўлада перайшла ў рукі Саветаў рабочых, сялянскіх і салдацкіх дэпутатаў, устаноўлена раўнапраўе ўсіх грамадзян, праведзены экспрапрыяцыя буржуазіі і памешчыкаў, нацыяналізацыя зямлі і сродкаў вытворчасці, культурных каштоўнасцей.

Асноўныя палажэнні гэтага дакумента газета аналізавала з нумара ў нумар, імкнулася папулярна растлумачыць чытачам асноўныя задачы беларускай нацыі па ўмацаванні рэвалюцыйных заваёў і дасягненні самавызначэння рэспублікі. Яна канкрэтна ўказвала, што «нацыянальнае самавызначэнне народа можа ісці толькі праз рукі рабочых і сялян – тады яно дасягне мэты, а не стане самавызначэннем буржуазіі».

Дзеля выхавання ў рабочых і сялян усведамлення неабходнасці ўстанаўлення ў рэспубліцы трывалай улады Саветаў рэдакцыя сістэматычна інфармавала чытачоў аб падзеях на акупіраванай тэрыторыі, аб бясчынствах нямецкіх улад і іх мясцовых памагатых. Крадзяжы, здзекі, экзекуцыя розгамі і шампаламі, расстрэлы сталі нормай кіравання ваенных акупацыйных улад, паведамляла газета. Грабежніцкая палітыка нямецкага камандавання прыводзіць да яшчэ большага разбурэння прамысловасці, транспарту, сельскай гаспадаркі рэспублікі. 3 аднаго боку, гэта вяло да далейшага збяднення народа, а з другога – абуджала ў ім рашучы пратэст, узнімала яго на ўзброеную барацьбу з інтэрвентамі. «Партызанская барацьба ў Беларусі не заціхае, а пашыраецца, прымаючы арганізаваныя формы, – пісала газета. – Гэта барацьба разліваецца па ўсёй Беларусі. Каля Рэчыцы сялянскія атрады вядуць баі з немцамі. У адным з баёў разбіты атрад, у якога адабрана 1000 вінтовак і 4 кулямёты, на Магілёўшчыне сяляне вядуць барацьбу з палякамі, у Чавусах у легіянераў удалося забраць 600 вінтовак».

Матэрыялы пра бясчынствы акупацыйных войскаў мелі вялікі ўплыў на насельніцтва. Газета заклікала павялічваць удары па ворагу. Звяртаючыся да рабочых, сялян і салдат Беларусі, яна папярэджвала іх пра небяспеку стратэгічнай мэты германскага імперыялізму – аб пераўтварэнні рэспублікі ў сыравінны прыдатак, выкрывала іх тактыку барацьбы – згоды з усімі ворагамі беларускага народа. Рэзкай (і часам незаслужанай) крытыцы падвяргалася на старонках газеты Рада БНР, «марыянетачны ўрад», як пісала бальшавіцкая прэса, абвешчаны беларускімі нацыянальна-дэмакратычнымі партыямі.

Сапраўды, у час нямецкай акупацыі частка палітычных груповак і грамадскіх арганізацый праявіла калабарацыянісцкі ўхіл і звязвала мэту ўсталявання незалежнай улады на Беларусі з прагерманскімі інтарэсамі. Пасля таго як 19 лютага 1918 г. савецкія партыйныя органы эвакуіраваліся ў Смаленск, Выканаўчы камітэт Савета Усебеларускага з'езда перад уступленнем нямецкіх войскаў у Мінск 21 лютага абвясціў сябе вышэйшай уладай. Была надрукавана першая «Устаўная грамата да народа Беларусі», дзе абвяшчалася новая ўлада; быў створаны Народны сакратарыят, як часовы орган выканаўчай улады, надрукаваны склад членаў урада.

Нямецкія акупацыйныя ўлады, нягледзячы на лаяльнасць да іх з боку Народнага сакратарыята, не прызналі яго паўнамоцтваў. Палажэнне яшчэ больш ускладнілася пасля падпісання Брэсцкага мірнага дагавора 3 сакавіка 1918 г. Беларусь была падзелена: частка адышла да Літоўскай Тарыбы (Рады), паўднёвыя землі – да Украіны, цэнтральная з Мінскам была занята Германіяй, і толькі на невялікай тэрыторыі Магілёўскай і Віцебскай губерняў захавалася савецкая ўлада. У гэтых умовах 9 сакавіка 1918 г. Народны сакратарыят другой Устаўнай граматай абвясціў Беларускую Народную Рэспубліку ў гістарычных межах рассялення беларусаў.

Была створана Рада БНР, пашыраны яе склад, пачалася распрацоўка асноўных дакументаў функцыянавання Рады, устаноўлены сувязі з грамадскімі арганізацыямі і палітычнымі партыямі, a таксама распачата работа па прызнанні БНР суседнімі краінамі. Дарэчы, 10 сакавіка ўрад Германіі адхіліў ноту прызнання БНР.

I ўсё ж 25 сакавіка 1918 г. была аб'яўлена незалежная Беларуская Народная Рэспубліка ў складзе Мінскай, Магілёўскай, Віцебскай, Гродненскай, беларускіх частак Віленскай, Смаленскай, Чарнігаўскай губерняў. Гэта быў адметны гістарычны факт, які характарызуе аб'ектыўны шлях нацыянальна-дэмакратычнага руху да стварэння самастойнай беларускай дзяржаўнасці.

Аднак арыентацыя на нямецкую падтрымку, тэлеграма Вільгельму II з просьбай «умацавання дзяржаўнай незалежнасці і недзялімасці краю ў саюзе з Германскай імперыяй» перарвалі логіку палітычнай дзейнасці Рады БНР, пазбавілі яе падтрымкі народных мас і некаторых дэмакратычных партый, вызвалі рэзкую канфрантацыю бальшавікоў. Рада БНР фактычна парвала адносіны з Савецкай Расіяй, адмяніўшы «ўсе дэкрэты ўрада Леніна, a таксама былых народных камісараў Заходняй вобласці і фронту».

Зразумела, што дзейнасць БНР выклікала рэзкую крытыку з боку бальшавіцкай прэсы.

У той час усё было інакш. Патрэбна падкрэсліць, што сёння існаванне БНР разглядаецца з дэмакратычных пазіцый, як неад'емная частка нацыянальнай гісторыі і пазбаўлена ранейшых агульных абвінавачанняў.

Падзяляючы ідэю ўтварэння беларускай дзяржавы, «Дзянніца» пісала, што «бэнээраўцы» – гэта здраднікі беларускага народа. Яны сустракалі хлебам-соллю войскі Вільгельма на вуліцах зруйнаванага Мінска, імкнуліся прадставіць нямецкую акупацыю як збаўленне і абвясцілі «самастойную народную рэспубліку» для далейшага грабяжу буржуазіяй працоўных і сялян разам з акупацыйнымі варожымі войскамі, а таксама імкнуліся да гвалтоўнага прымусу аддзялення беларусаў ад саюзу з рускім і другімі народамі Расіі.

У шматлікіх артыкулах газеты вымалёўваўся вобраз нацыяналістаў як памагатых нямецкіх захопнікаў і міжнароднага імперыялізму, якія ваявалі супраць народнай улады. Мэта ў іх адна, пісала газета: дабіўшыся цаною здрады і пры дапамозе германскіх імперыялістаў «нацыянальнай самастойнасці», усталяваць буржуазны лад, ранейшыя інстытуты ўлады, накіраваныя на эксплуатацыю працоўных.

Аб гэтым гаварылі практычныя справы ўрада БНР, які стаяў на каленях перад акупацыйнымі нямецкімі ўладамі. Члены ўрада БНР спрыялі арганізацыі пабораў сярод насельніцтва для патрэб кайзераўскай арміі, праводзілі рэквізіцыю жывёлы і маёмасці рабочых і сялян, навязвалі ім памешчыкаў і ўпраўляючых, пераследавалі прадстаўнікоў савецкай улады і ўсіх, хто выступаў супраць буржуазіі і акупацыйнага рэжыму.

Для крытыкі дзейнасці БНР «Дзянніца» друкавала найбольш цікавыя дакументы, якія, на думку рэдакцыі, з'яўляліся характарыстыкай сапраўднага палітычнага становішча. Гэтыя матэрыялы былі не толькі сродкам выкрыцця беларускай буржуазіі, яны фарміравалі, па разуменні аўтараў, «свядомасць актыўнай барацьбы працоўных з памагатымі акупантаў».

Публіцыстычныя выступленні «Дзянніцы» ачышчалі свядомасць працоўных ад шалупіння нацыяналізму, вучылі распазнаваць шавіністычныя лозунгі розных партый і груповак, якія парознаму (з польскім, нямецкім, сіянісцкім акцэнтамі, а ўвогуле, з буржуазнымі ўхіламі) імкнуліся падпарадкаваць беларускі народ свайму ўплыву. «Памятайце, – папярэджвала кіраўнікоў БНР газета, – што беларускі народ ніколі не даруе вам вашай здрады і тых пакут, на якія вы яго асуджаеце і вакол якіх вы па ўказцы Берліна праходзіце, закрыўшы вочы. Памятайце, што рана ці позна надыдзе момант, калі свабодная працоўная Беларусь скіне ваша ярмо, так старанна апранутае вамі пры дапамозе германскіх штыкоў; памятайце, што тады высветліцца ўся ваша агідная роля ў задуманым вамі пад маркай самавызначэння прыгнечаных працоўных мас.

Вы з германскімі войскамі можаце забіваць, гвалтаваць, разбураць наш край, але рэвалюцыйнага духу працоўных вы ніколі не знішчыце. Ён вечна будзе жыць, і чым крывавей будуць вашы катаванні, тым хутчэй надыдзе мяжа цярпення вашых ахвяр і тым жудасней будзе адплата».

Такая рэзкая характарыстыка акупацыйных дзеянняў бальшавіцкай газетай была справядлівай. Беларускі народ усё больш рэальна ставіўся да замежнай інтэрвенцыі, прадажнай пазіцыі буржуазіі, бачыў поспех барацьбы ў аб'яднанні з працоўнымі Расіі. Газета ў кожным нумары змяшчала матэрыялы аб неабходнасці фарміравання ўзброеных атрадаў. Ужо ў першым нумары было напісана: «Перамогшы царызм, перамогшы буржуазію і Керанскага, мы не павінны скарыцца перад германскімі баявікамі. Да зброі, таварышы! Усе ў шэрагі рэвалюцыйна-сацыялістычнай арміі, усе ў шэрагі баявых дружын!»

Заклік «Да зброі, таварышы!» рэдакцыя падмацоўвала інфармацыяй з акупіраванай тэрыторыі Беларусі. У рубрыках «Што чуваць у Беларусі», «Вайна ў Беларусі», «З Беларусі», «У акупіраванай Беларусі» і іншых газета расказвала чытачам аб жорсткасці акупацыйнага рэжыму. У артыкуле «Аб расстрэлах у Беларусі» паведамлялася, што нямецкія і белапольскія войскі вешаюць і расстрэльваюць пленных чырвонаармейцаў, прадстаўнікоў савецкай улады. Прычынай расстрэлаў з'яўляецца таксама адказ ад вьшлаты падаткаў, спроба абараніць сябе ад грабяжу. У адной вёсцы Буда-Кашалёўскага раёна польскія ўланы абстралялі, а затым запалілі хаты. Віна жыхароў была ў тым, што яны не змаглі выплаціць золатам і хлебам запатрабаваную палякамі кантрыбуцыю. Такія расправы адбываліся і ў другіх месцах Беларусі.

Заклікі газеты былі пачуты тысячамі беларускіх бежанцаў, якія вярталіся дадому і ўступалі ў партызанскія атрады. Разам з бежанцамі ў Беларусь трапляла і газета «Дзянніца». Чытачы бачылі, што ў Петраградзе і Маскве, ды і па ўсёй Расіі, ведаюць аб трагічным становішчы беларускага народа і імкнуцца дапамагчы вызваліцца ад нямецкіх захопнікаў.

Газета «Дзянніца» адыграла значную ролю ў фарміраванні дэмакратычнай свядомасці беларускага народа. У даступнай форме яна растлумачвала чытачам мэты і задачы савецкай улады, неабходнасць абароны рэвалюцыі, даказвала непазбежнасць перамогі над інтэрвенцыяй.

Несумненна, што высокі аўтарытэт газеты сярод чытачоў у першую чаргу ствараў яе рэдактар, пісьменнік і публіцыст Зміцер Жылуновіч (Ц.Гартны). У цяжкіх умовах ён змог арганізаваць першую паслярэвалюцыйную газету на беларускай мове. Здзіўляла працаздольнасць гэтага чалавека. Асобныя нумары «Дзянніцы» ўтрымлівалі па 2-3 і болей яго артыкулаў. 23 сакавіка 1918 г. З.Жылуновіч надрукаваў артыкулы «Партызанская вайна ў Беларусі», «З першых дзён рэвалюцыі», «З Мінску прыходзяць весткі», вершы «Землякопам Рэвалюцыі» і «Я люблю». Для подпісу сваіх артыкулаў ён выкарыстоўваў псеўданімы Ц.Гартны, Змітро, крыптанімы: Д.Ж., Ц.Г., З.Ж.

Магчыма, што рэдактар пісаў таксама пад псеўданімамі Мужык, Беларус, Жыла («Дзянніца», 1918 г., 23 сакавіка), Беларус З., Ян Блудзенскі («Дзянніца», 21 мая), Шчыры Беларус, Стары С.Д. («Дзянніца», 22 чэрвеня). Гэта пацвярджаецца і аналізам артыкулаў. Ёсць таксама меркаванне, што вершы, надрукаваныя пад рубрыкай «Фельетон» і падпісаныя псеўданімам Авадзіон, таксама належаць Ц.Гартнаму.

Жылуновіч надрукаваў у газеце шэраг навукова-тэарэтычных артыкулаў: «Аб нацыянальным руху», «Нашы задачы», цыкл артыкулаў «М.Копыль у рэвалюцыі», вялікую колькасць вершаў, нарысаў і апавяданняў. Яго творчасць была накіравана на ўмацаванне савецкай улады, стварэнне савецкай рэспублікі, разгром замежнай інтэрвенцыі і ўнутранай контррэвалюцыі. Публіцыстыка Ц.Гартнага ў газеце «Дзянніца» стала таксама эфектыўным фактарам фарміравання нацыянальнай свядомасці беларускага народа.

Рэдакцыя «Дзянніцы» разам са «Звездой» закладвала асновы беларускай савецкай крытыкі і сатыры ў перыядычным друку. Пад рубрыкай «Фельетон» друкаваліся вершаваныя і празаічныя фельетоны і апавяданні, «героямі» якіх былі нямецкія акупанты, памешчыкі і буржуазія. Фельетон «Беларусы» прысвечаны мясцовым магнатам, якія красамоўнымі прамовамі і паклонамі сустрэлі ў Мінску нямецкіх захопнікаў. Аўтар з'едліва і вобразна выкрывае згоднікаў і здраднікаў, якія разам з хлебамсоллю паднеслі кайзераўцам на продаж рабочых і сялян Беларусі. У фельетоне «Начальнікі не паладзілі» газета паказала чытачам, якая грызня за партфелі ідзе сярод «міністраў» Рады БНР. Яны былі гатовы поўзаць на каленях перад нямецкімі генераламі, каб уцерціся да іх у давер, a разам і атрымаць абарону сваіх «дзяржаўных спраў».

Журналісты «Дзянніцы» далі слова кожнаму «міністру» ў фельетоне «Чортава гульбішча Беларускай рады», дзе яны прызнаюцца, як прадаюць інтарэсы народнай рэвалюцыі германскаму імперыялізму.

Актуальнасць тэматыкі, публіцыстычнасць матэрыялаў, шырыня палітычных поглядаў рэдакцыі і яе высокі прафесійны ўзровень зрабілі газету «Дзянніца» адным з адметных выданняў перыяду Грамадзянскай вайны. Акрамя Ц.Гартнага ў ёй друкаваліся творы М.Дзяркача, М.Гарэцкага, Я.Коласа, што несумненна садзейнічала поспеху выдання.

У кароткай гісторыі газеты праявіліся лепшыя традыцыі дэмакратычнай беларускай журналістыкі. Яе ідэі аб адраджэнні беларускага народа, стварэнні нацыянальнай дзяржавы былі прадоўжаны і атрымалі далейшае развіццё ў беларускім савецкім друку.

У час нямецкай акупацыі актывізавалі сваю дзейнасць мясцовая буржуазія, меншавікі, эсэры і іншыя партыі. Пад крылом нямецкіх захопнікаў, за шырмай свабоды і незалежнасці ў гарадах рэспублікі сталі ўзнікаць выданні «незалежнай», «свабоднай» думкі, а на самай справе – газеты, у якіх апаненты савецкай улады віталі германскіх захопнікаў, пераконвалі чытачоў, што кайзераўская Германія з'яўляецца выратавальніцай беларускага народа: расстрэлы, пажары, руйнаванне гарадоў і сёл ставілі ў віну бальшавікам.

Такія газеты, як «Мршский голос», «Листок Могилевского общества " Труд"», «Могилевский голос», «Эхо» і іншыя, вялі прапаганду супраць бальшавікоў, дэзінфармавалі насельніцтва. «Нямецкая акупацыя адкрыла ў Магілёве свабоду праяўлення сваіх грамадзянскіх пачуццяў, – адкрыта праяўляла сваю прагерманскую пазіцыю газета «Листок Могилевского общества " Труд"»....Цяпер усякі можа любіць сваю радзіму, не баючыся за гэта расстрэла і турмы. Наперадзе чакаюцца радасныя дні вызвалення!» – усклікаў аўтар.

Прымаючы германскую захопніцкаю палітыку «заспакаення» на Беларусі, газета рэзка крытыкавала бальшавікоў за тое, што яны ўцягнулі краіну ў вайну, і вінаваціла іх у пагібелі рэвалюцыі. «Листок...» заклікаў чытачоў «не падаць духам, хаця справа рэвалюцыі прайграна». «Цяпер ужо ўсім зразумела, сцвярджалі ідэолагі з суполкі «Труд», – што рэвалюцыйная справа прайграна беззваротна, што да свабоды мы аказаліся непадрыхтаваныя і што сённязаўтра ў Расіі з дапамогай саюзнікаў будзе адноўлена канстытуцыйная манархія. Прызываем! За справу! Адновім дзяржаўны механізм, які цяпер канчаткова разбураны бальшавікамі!»

У антысавецкай прапагандзе, прымірэнні журналістаў з нямецкімі захопнікамі ўважлівыя чытачы распазнавалі сапраўдныя мэты буржуазіі – апраўданне рабаўніцкай кайзераўскай палітыкі. Выдаўцы буржуазных газет выступалі хаўруснікамі захопнікаў. «Бобруйскнй день» 6 чэрвеня 1918 г. змясціў справаздачу аб прыёме нямецкім камендантам г. Бабруйска дэпутацыі мясцовай буржуазіі. Адбылася размова, падобная на дыялог пана са сваімі халопамі.

Нямецкі камендант ад імя кайзера Германіі заявіў, што «нямецкія салдаты прыйшлі сюды не як прыгнятальнікі», імі будзе кіраваць імкненне да навядзення ў горадзе парадку, а дэпутацыя пазгодніцку абяцала, што яны палюбоўна ўжывуцца з нямецкімі акупантамі, як да гэтага ўжываліся з польскімі легіянерамі, што былі ў Бабруйску да немцаў. У адказ на поўную згоду абодвух ба, коў нямецкі палкоўнік паціснуў выступаўшаму руку, паведамляла газета. А гэта быў гарадскі галава, адзін з рэдактараў «Бобруйского дня».

Такія матэрыялы апазіцыйнай бальшавікам прэсы паказвалі чытачам мэты мясцовай буржуазіі, якая супрацоўнічала з нямецкімі акупантамі.

У той жа час буржуазная прапаганда мела свой уплыў, аб'ядноўвала антысавецкія і антыбальшавіцкія элементы, а таксама імкнулася раз'яднаць рабочых і сялян. Свае мэты і задачы рознапартыйныя выданні хавалі за лозунгі беспартыйнасці і незалежнасці, аб'яўлялі сябе толькі інфармацыйнымі, якія працуюць для адукацыі і культуры. У гэтым пераконваў чытачоў «Могилевский голос» – грамадска-палітычная і літаратурная газета. «Першы нумар нашай газеты (13 сакавіка 1918 г.), – пісала рэдакцыя, – пазбаўленай партыйнасці і праследуючай, галоўным чынам, задачы шырокай інфармацыі магіляўчан аб мясцовых падзеях, аб'ектыўнага асвятлення ўсіх фактараў, якія з'яўляюцца цяпер каштоўным укладам у летапіс Магілёва, выходзіць у свет у той момант, калі на карту пастаўлены лёс усяго нашага шматпакутнага краю, у момант, калі 4-гадовая вайна набліжаецца да сваёй трагічнай развязкі...»

Аднак за гэтым адчувалася падрыхтоўка буржуазіі да лаяльнай сустрэчы нямецкіх акупантаў, што выдаўцы «Могилевского голоса» лічылі «вызваленнем», тым момантам, калі пачнецца «новы летапіс Магілёва», г.зн. чарговая спроба беларускай буржуазіі адарваць беларускі народ ад Расіі і падпарадкаваць яго польска-нямецка-беларускай буржуазіі. У адным з нумароў «Могилевского голоса» чытачы пачулі гэта без усялякага камуфляжу. «Урэшце рэшт, якія перспектывы чакаюць Беларусь у будучым: ці разарвуць яе па частках суседзі, аддадзена яна будзе ўладзе балынавікоў, або яна створыць самастойную дзяржаву – невядома, – пісала газета. – Ва ўсякім разе з Вялікаросіяй, пакуль у ёй пануе бальшавізм, Беларусь ісці не можа!». «Голасаўцы» выступалі ў падтрымку БНР у саюзе з нямецкім камандаваннем, польскай і ўкраінскай буржуазіяй. Бальшавікам была аб'яўлена ідэалагічная вайна.

Канфлікт буржуазных і нацыянальна-дэмакратычных партый, з аднаго боку, і бальшавікоў, з другога, усё больш павялічваўся. У сваім друку бальшавікі Беларусі адзначалі, што адкрытая буржуазная прапаганда, тэматыка бундаўскіх і эсэраўскіх газет гэта звенні рэакцыйнага наступлення на пазіцыі дыктатуры пралетарыяту. Іх агульная мэта – аслабіць сілы рабочых і сялян, падарваць уплыў бальшавіцкай партыі на насельніцтва. Палемізуючы з буржуазнымі прапагандыстамі, бальшавіцкая прэса падвяргала крытыцы ідэі апанентаў, паказвала перспектыву развіцця ідэйнай барацьбы, да чаго прывядзе той ці іншы антырэвалюцыйны лозунг або антысавецкая прапаганда ў цэлым.

В.Кнорын у артыкуле «Когда крысы возвращаются» адказваў на пытанне, чаму правыя эсэры імкнуцца пранікнуць у Саветы. «Яны ўступаюць зноў у Саветы з канкрэтнымі мэтамі: перашкодзіць савецкай рабоце ўсімі сіламі і ўнутры іх праводзіць тую контррэвалюцыйную справу, якая не ўдалася паза Саветамі... Рэвалюцыя не церпіць кпінаў!» – сцвярджаў аўтар. Крытычная ацэнка балынавікамі дзейнасці розных палітычных груповак садзейнічала павышэнню класавай свядомасці мас.

Бальшавікі выступілі супраць праекта стварэння нацыянальна-дэмакратычнага ўрада. У артыкуле «Беларусам аб беларусах» «Звезда» сцвярджала: «Правіцелі Беларусі ў вобразе беларускай грамады, гэта кучка невядомых людзей беларускаму народу, узяла на сябе права перадаць яго пад апеку Каралеўства Польскага; з усяго гэтага зразумела, што паны і памешчыкі хочуць падабраць вас у свае лапы і больш не выпускаць.

Тыя абставіны, калі Беларусь будзе пад абаронай Расіі, то ўсе паны будуць пазбаўлены сваіх маёнткаў, а калі яны будуць з Польшчай, то маёнткі застануцца ў іх, гэта і застаўляе іх цягнуць у той бок, дзе будзе манархічны лад».

Такім чынам, бальшавіцкая прэса сістэматычна крытыкавала тэарэтычныя асновы буржуазных партый, што несумненна паўплывала на зніжэнне іх аўтарытэту, а затым і адыход ад грамадскай дзейнасці.

У першыя месяцы савецкай улады, а пазней – барацьбы з польскімі легіёнамі і нямецкімі войскамі, дэмакратычная прэса выканала важную ролю ва ўмацаванні ўлады на месцах. Бальшавіцкі друк аб'ядноўваў людзей вакол Саветаў на аснове палітыкі дэмакратыі, свабоды, нацыяналізацыі сродкаў вытворчасці, a таксама ідэі, што ўлада народа – гэта адзіны шлях выхаду з вайны, да перамогі над інтэрвенцыяй і самавызначэння нацый у адзінай савецкай дзяржаве.

Беларуская журналістыка ва ўмовах нямецкай акупацыі, разбуранай эканомікі і ўсеагульнага збяднення народа стала адным з важнейшых фактараў фарміравання нацыянальнай свядомасці. Бальшавіцкі друк быў афіцыйным веснікам савецкіх органаў улады, рэгламентуючым іх адносіны з рознымі слаямі насельніцтва ў складаных умовах ваеннага часу. Зыходзячы з пазіцый савецкай улады, характарыстыкі палітычнага моманту, перыядычны друк накіроўваў грамадскую свядомасць на вырашэнне важнейшых сацыяльна-эканамічных і ваенных задач.

 

3. Стварэнне Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь. Разгром другога інтэрвенцкага паходу белапалякаў. Газеты «Белорусская правда», «Савецкая Беларусь»

 

Выгнанне нямецкіх захопнікаў з тэрыторыі Беларусі мела вялікае значэнне як для ўмацавання рэвалюцыйных заваёў у Расіі, так і для паглыблення і нарастання пралетарскай барацьбы ў краінах Еўропы. У той жа час гэта ўзняло аўтарытэт савецкай улады і канчаткова замацавала лідэрства бальшавіцкай партыі ў палітычным жыцці Беларусі.

У такі гістарычны момант беларускі народ устанавіў сваю дзяржаўнасць. 30-31 снежня 1918 г. на VI Паўночна-Заходняй абласной канферэнцыі РКП(б), якая абвясціла сябе першым з'ездам Кампартыі Беларусі, было вырашана стварыць Савецкую Сацыялістычную Рэспубліку Беларусь (ССРБ).

Тым часам былі пераадолены супярэчнасці ў падыходах да вызначэння беларускай дзяржаўнасці. Яны былі вельмі значныя і зыходзілі ад некаторых уплывовых партыйных і савецкіх кіраўнікоў, якія ўвогуле адмаўлялі магчымасць і неабходнасць стварэння самастойнай беларускай дзяржавы. «Западная Коммуна» ў артыкуле «Нацыянальныя рэспублікі Саветаў» канстатавала: «Паўстае пытанне: навошта гэта гульня ў савецкія рэспублікі? Абвяшчэнне Савецкай Рэспублікі Беларусь не толькі не адпавядала б інтарэсам барацьбы з нацыяналістычнымі тэндэнцыямі дробнай буржуазіі... А гэта супярэчыць інтарэсам сацыялістычнай рэвалюцыі». Такая пазіцыя выклікала дыскусію ў нацыянальна-дэмакратычнай прэсе. З.Жылуновіч у артыкуле з характэрнай назвай «Як жа з Беларуссю?» у газеце «Дзянніца» прапанаваў неадкладна вырашыць пытанне беларускай дзяржаўнасці. Супярэчнасці былі ліквідаваны з дапамогай расійскага ўрада.

У «Маніфесце Часовага Рабоча-Сялянскага ўрада Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі», які быў перададзены па радыё 1 студзеня 1919 г., было абвешчана права беларускага народа на жыццё без памешчыкаў і капіталістаў, пад кіраўніцтвам бальшавіцкай партыі будаваць грамадства свабоднай працы – сацыялізм.

Стварэнне ССРБ аказала рашучае ўздзеянне на кансалідацыю ўсіх прагрэсіўных сіл для далейшай барацьбы супраць інтэрвенцыі і контррэвалюцыі, разгортвання народна-гаспадарчага будаўніцтва на сацыялістычных асновах. Цэнтралізацыя савецкай улады паскорыла працэс палітычнага расслаення класавых сіл і ўзмацнення пазіцый Саветаў і бальшавіцкай партыі на месцах, замацавала рэвалюцыйны працэс арганізаванасцю, дысцыплінай, адказнасцю перад уладай, унесла ў свядомасць працоўных элемент устойлівасці і непахіснасці пазіцый народа ў барацьбе за сваю свабоду і незалежнасць.

Кампартыя Беларусі правяла шэраг мер для ўдасканалення дзейнасці перыядычнага друку. Асновай для перабудовы прэсы ў новых умовах служылі матэрыялы першага з'езда КП(б)Б. У іх было запісана: «Наша партыйная газета павінна быць пастаўлена так, каб яе чыталі не толькі члены партыі, але і спачуваючыя маглі ганарыцца ёю...» На з'ездзе прэса была прыпадобнена да зброі: «Наша партыйная прэса, у прыватнасці газета, павінна быць люстэркам нашай партыі і ўсяго нашага духоўнага багажу».

Перад партыйнымі камітэтамі ва ўмовах недахопу матэрыяльных сродкаў, паперы, журналісцкіх кадраў была пастаўлена задача цэнтралізацыі друку ў губернскіх гарадах.

Бальшавіцкая партыя, звяртаючы галоўную ўвагу на ўмацаванне абароназдольнасці рэспублікі, скарыстоўвала часовы перапынак у ваенных дзеяннях для ўмацавання арганізацыйнай структуры партыйных ячэек, гаспадарчага апарату, для ўзмацнення адказнасці савецкіх работнікаў усіх рангаў за пастаноўку справы, функцыянаванне ўстаноў і выкананне імі сваіх абавязкаў. Усе гэтыя мерапрыемствы былі неабходны для эфектыўнай дзейнасці савецкай улады і вырашэння неадкладных пытанняў па павелічэнні прамысловай і сельскагаспадарчай вытворчасці, забеспячэнні насельніцтва харчаваннем і таварамі першай неабходнасці. Бальшавіцкая партыя пераходзіла да разгортвання народнай гаспадаркі на новых сацыялістычных асновах.

Праз сваю прэсу КП(б)Б тлумачыла надзённыя задачы ваенных і гаспадарчых дзеянняў. У артыкуле «Трэба падцягнуцца» А.Мяснікоў паставіў перад бальшавіцкімі камітэтамі неадкладную задачу палітычнага ўмацавання партыйных арганізацый. На вызваленых тэрыторыях былыя падпольныя ячэйкі мелі патрэбу ў канкрэтнай дапамозе. Яны былі невялікімі, разрозненымі. Адчуваўся востры недахоп кваліфікаваных прапагандысцкіх і арганізатарскіх кадраў.

«Зараз становішча змянілася, – адзначаў аўтар. – У партыю ідзе большасць свядомых рабочых і сялян. Але ім патрэбна арганізацыйная і асветніцкая дапамога. Наспела задача мабілізаваць усе вопытныя партыйныя кадры, накіраваць іх у рабочыя кварталы для агітацыі і прапаганды; ачысціць установы ад варожых элементаў і паставіць іх работу пад балыпавіцкі кантроль; наладзіць моцныя сувязі паміж усімі партыйнымі арганізацыямі і весці паўсядзённую карпатлівую працу па выхаванні партыйнай дысцыпліны... Партыйная дысцыпліна павінна стаяць на вышэйшым узроўні. Hi для каго ніякіх выключэнняў! Усе партыйныя работнікі дзеля партыйных мэтаў у любы час павінны знаходзіцца ў поўным распараджэнні партыйных арганізацый».

Ідэі ўмацавання сацыялістычных асноў жыцця былі выкладзены ў артыкуле В.Кнорына «Мінскі Савет». У ім гаварылася, што перад Саветамі стаіць адна з важнейшых задач, вырашэння якой чакаюць усе працоўныя. Гэта работа па аднаўленні разбуранай вайной народнай гаспадаркі на новых камуністычных асновах. Але для таго, каб выканаць гэтыя задачы, пісаў В.Кнорын, неабходна, каб улада была актыўнай дзеючай сілай, здольнай усвядоміць рэальны фронт работы, аб'яднаць і накіраваць масы на іх выкананне. Такімі баяздольнымі могуць быць толькі бальшавіцкія Саветы, і за іх стварэнне трэба настойліва змагацца.

Кіруючыя кадры КП(б)Б аб'ядналіся вакол рэдакцыі «Звезды». Яна стала палітычнай газетай, якая не толькі ўзнімала надзённыя праблемы, але і распрацоўвала іх з пункту гледжання палітычнага моманту. У полі зроку рэдакцыі былі асноўныя кірункі развіцця сацыяльных працэсаў у Беларусі. Гэта сведчыла пра тое, што палітыка-эканамічнае жыццё ў рэспубліцы поўнасцю знаходзілася пад кантролем Саветаў і бальшавіцкіх арганізацый.

Кожнае мерапрыемства ўрада, манеўр ці перастаноўка ў палітычнай «гульні» фракцый і груповак тлумачыліся ў газеце аргументамі і доказамі з далёка ідучымі вывадамі ў глыб перспектыўнага развіцця факта ці з'явы. А.Мяснікоў у артыкуле «Гібель Бунда» даследаваў прычыны развалу яўрэйскай партыі. «Стрыжнем бундаўскай тэорыі да гэтага часу лічыцца так званая нацыянальнакультурная аўтаномія, – гаварылася ў матэрыяле. – Гэта магічнае для кожнага бундаўца паняцце, ад уражання якога не могуць пазбавіцца нават многія левыя, камуністычныя бундаўцы. Аднак рэвалюцыйны час, працэс умацавання савецкай улады даказалі яўрэйскім рабочым ілюзорнасць і абмежаванасць вузканацыяналістычных лозунгаў іх правадыроў, нежыццяздольнасць " тэорыі нацыянальнай аўтаноміі". Зараз 90% былых бундаўцаў ідуць за камуністамі, і гэта азначае поўны крах іх арганізацыі», – заключае аўтар.

«Звезда», а разам з ёю і ўся беларуская партыйная прэса вялі мэтанакіраваную работу па ўмацаванні палітычнага адзінства грамадства, аб'яднанні рабочых і сялян вакол бальшавіцкай партыі і накіраванні іх намаганняў на гаспадарчае будаўніцтва. Газета ўказвала, што нястача, разбурэнне і голад цесна пераплятаюцца толькі з дзвюмя асноўнымі прычынамі: 1) вынік шматгадовай барацьбы паміж працай і капіталам; 2) вынік чатырохгадовай грабежніцкай вайны. I якой бы цяжкай ні была задача, а на яе выкананне будуць патрэбны не месяцы, а гады, яна будзе паспяхова вырашана. «У народных масах захаваны вялікія стваральныя сілы, якія неабходны для наладжвання гаспадарчага жыцця краіны і перабудовы яе на сацыялістычных пачатках», – гаварылася ў артыкуле. Рабочыя і сяляне пад кіраўніцтвам бальшавікоў здолелі аказаць супраціўленне і разбіць рэгулярныя белагвардзейскія арміі, нанесці паражэнне германскаму імперыялізму. У гэтай жорсткай барацьбе ў народнай гушчы выспелі непераможныя сілы, якія пастаянна ўзрастаюць. Таму рабочыя і сяляне ў адзіным саюзе змогуць наладзіць і запусціць механізм сацыялістычнага гаспадарання.

Гэтую выснову газета падмацоўвала фактамі адраджэння эканамічнага жыцця ў рэспубліцы, паказвала, як пад кантролем Саветаў развіваўся гандаль, адкрываліся школы, прамысловыя прадпрыемствы, наладжвалася забеспячэнне насельніцтва прадуктамі. Такая інфармацыя аказвала спрыяльнае ўздзеянне на чытачоў. Доказныя і значныя крокі ў аднаўленні гаспадарчага жыцця абуджалі ў людзях свядомае жаданне сваімі дзеяннямі падтрымліваць мерапрыемствы савецкай улады, самім прымаць удзел у развіцці народнай гаспадаркі.

Аднак асноўным пытаннем жыццядзейнасці савецкай улады заставалася ўмацаванне абароназдольнасці рэспублікі. «Арганізацыя ўлады... урэгуляванне гаспадарчага жыцця і стварэнне магутнай Чырвонай Арміі – вось тыя сферы, куды павінна накіроўвацца інтэнсіўная работа савецкіх органаў», – пісала «Звезда» 30 студзеня 1919 г. Газета тлумачыла, што баявыя дзеянні Савецкай Беларусі не закончыліся адступленнем кайзераўскіх войскаў. На яе межах збіраюцца новыя ворагі, якія пагражаюць рабочаму класу і працоўнаму сялянству. На гэтай падставе бальшавіцкі друк заклікаў умацоўваць Чырвоную Армію, фарміраваць новыя падраздзяленні, збіраць зброю, выяўляць дэзерціраў.

Бальшавіцкі друк у сваёй агітацыйнай працы выкарыстоўваў метад падрабязнай дэталізацыі любой з'явы і факта, дзейнасці пар.1 тыйных і савецкіх арганізацый па фарміраванні сіл на разгром інтэрвенцыі. У артыкуле «У радах Чырвонай Арміі» «Звезда» ўказвала, што побач з фарміраваннем новых часцей і падраздзяленняў неабходна ўзмацніць бальшавіцкімі элементамі камандаванне, павялічыць партыйную праслойку ў дзеючай арміі. Многія афіцэры былой царскай арміі сумленна служаць рэвалюцыі, аддаюць ёй свой вопыт і веды. За імі ідуць масы пралетарскіх салдат. Аднак нямала выпадкаў, калі былое афіцэрства ўносіць дэзарганізацыю ў воінскі парадак, падрывае асновы стваральнай дысцыпліны, не выконвае свае прамыя абавязкі. Ад гэткіх камандзіраў неабходна пазбаўляцца, паколькі яны не павышаюць баявое майстэрства падраздзяленняў, а толькі аслабляюць яго.

Газета ўказвала таксама на неабходнасць усямернага павышэння адказнасці вайскоўцаў, для чаго трэба было разгарнуць шырокую палітыка-выхаваўчую работу, каб салдат быў не толькі чалавекам са зброяй, а свядомым, перакананым барацьбітом за ўладу Саветаў. «Жывое слова, друкаванае слова, чалавечыя адносіны і сувязь з нашымі салдатамі – вось чаго не хапае ў арміі, вось што патрэбна салдатам савецкай краіны».

У гэты час беларускія газеты паралельна з шырока распаўсюджанай рубрыкай «На фронце» ўводзяць «Старонку чырвонаармейца», «Жыццё Чырвонай Арміі» і асабліва вядомы «Лісток чырвонаармейца». Пад такімі рубрыкамі змяшчаліся матэрыялы аб фарміраванні новых часцей Чырвонай Арміі, баявой вучобе, росце свядомасці і дысцыпліны, мужнасці чырвонаармейцаў і іх баявых камандзіраў на розных франтах. Газеты расказвалі пра тое, што органы савецкай улады клапоцяцца аб хворых і параненых чырвонаармейцах, аказваюць матэрыяльяую дапамогу іх сем'ям, у вёсцы апрацоўваюць і засяваюць зямельныя надзелы, а ў горадзе калектывы прадпрыемстваў шэфствуюць над сем'ямі сваіх таварышаў, якія пайшлі на фронт. Такім чынам, бальшавіцкая прапаганда дапамагала вырашаць адну з важнейшых задач умацаванне фронту і тылу.

Правакуючы новае наступленне інтэрвенцыі, контррэвалюцыйныя сілы ў Беларусі таксама актывізавалі сваю дзейнасць. У сакавіку 1919 г. у Гомелі адбыўся контррэвалюцыйны мяцеж. Скарыстаўшы эканамічныя цяжкасці, недахоп харчавання і абмундзіравання, рэакцыйныя элементы зрабілі спробу выкарыстаць у сваіх мэтах хібы ў арганізацыі некаторых падраздзяленняў Чырвонай Арміі. Як стала вядома пазней, вясной 1919 г. у Гомелі існавала падпольная контррэвалюцыйная арганізацыя, звязаная з белагвардзейскімі групамі па ўсёй Расіі, а таксама з Антантай. Яна засылала сваіх агентаў у савецкія ўстановы, воінскія часці. (29 сакавіка 1920 г. у Гомелі выйшла газета «АгитРоста», прысвечаная гадавіне разгрому мяцяжу, дзе падрабязна апісаны гэтыя падзеі.)

Контррэвалюцыя нанесла жорсткі ўдар партыйным і савецкім арганізацыям горада. Яны былі разгромлены. Пры абароне Гомеля загінула ці была расстраляна большасць кіруючых работнікаў. Трагічна загінуў і рэдактар газеты «Известия Гомельского Совета рабочих, крестьянских н красноармейских депутатов» М.С.Білецкі.

Контррэвалюцыйная вылазка была хутка ліквідавана, аднак яна паслужыла сур'ёзным урокам для павышэння рэвалюцыйнай пільнасці, падштурхнула органы савецкай улады паваеннаму вырашаць усе пытанні: максімум кантролю, жалезнай дысцыпліны і рэвалюцыйнай адказнасці кожнага чалавека за свае справы і ўчынкі. Газеты асудзілі крывавую вылазку гомельскай рэакцыі, растлумачылі яе прычыны і вынікі. «Coxa и молот» 3 красавіка 1919 г. пісала: «Таварышы! Кучкай дэзертыраў-наймітаў буржуазіі ў Гомелі падняты мяцеж. Белагвардзейцы, чарнасоценцы, папы і жандары справакавалі некаторыя воінскія часці на паўстанне супраць улады працоўных, думаючы гэтым знішчыць рабочых і сялян і аднавіць уладу белагвардзейскага кнута. Няхай не святкуюць загадзя, у нас хопіць сіл расправіцца з імі».

З выступленнем контррэвалюцыйных сіл у Гомелі закончыўся мірны перыяд развіцця рэвалюцыі ў Беларусі. На савецкую рэспубліку пачалі наступленне войскі буржуазнай Польшчы. Тэрыторыя Беларусі зноў становіцца арэнай баёў Заходняга фронту. Увесь бальшавіцкі друк уключаецца ў мабілізацыйную працу па арганізацыі адпору ворагу.

Партыйна-савецкая прэса Беларусі дзейнічала ў новых умовах. Яна выступала ад імя самастойнай савецкай рэспублікі і яе партыйнай арганізацыі. Гэта ў значнай ступені ўзмацніла ўплыў перыядычнага друку, пашырыла дыяпазон яго ўздзеяння на розныя групы чытачоў. Статус кожнай газеты і часопіса як выразнікаў грамадскай думкі непамерна ўзрос. Прэса Беларусі станавілася масавай.

Чарговае наступленне інтэрвентаў зноў абвастрыла пытанні арганізацыі абароны рэспублікі, умацавання Чырвонай Арміі, тылу, аб'яднання намаганняў рабочых і сялян. У гэты час была створана Літоўска-Беларуская Савецкая Рэспубліка (ЛітБел). 20 лютага 1919 г. з'езд Саветаў Літвы прыняў пастанову аб уз'яднанні з Беларуссю, затым на сумесным пасяджэнні за аб'яднанне выказаліся выканкомы Саветаў рэспублік; 4 сакавіка «Звезда» паведаміла аб Першым аб'яднаўчым з'ездзе Кампартыі Літвы і Беларусі.

Аб'яднанне дзвюх рэспублік мела больш ваеннае значэнне, чым палітычнае. У напружаных умовах рэспубліка ўмацоўвала прамысловасць, ваенныя рэсурсы, а таксама ўзбройвала армію. ЛітБел стала інтэрнацыянальнай рэспублікай. У адным саюзе былі беларусы, літоўцы, рускія, палякі, яўрэі і іншыя нацыянальнасці. На аснове агульных інтарэсаў літоўскі і беларускі народы выступілі супраць інтэрвенцыі.

Пасля стварэння ЛітБела значна павялічылася колькасць перыядычных выданняў. ЦК КП(б) Літвы і Беларусі прыняў пастанову аб выданні газет: «Звезда» – на рускай, «Камуністас» – на літоўскай, «Млот» – на польскай, «Штэрн» – на яўрэйскай мовах. Стварэнне разгалінаванай сістэмы рэспубліканскага друку павялічыла магчымасці прапагандысцкай дзейнасці бальшавікоў. «Звезда» і іншыя цэнтральныя газеты друкавалі шырокую інфармацыю аб падзеях у рэспубліцы і за мяжой. У кожнай газеце была рубрыка «Па Беларусі і Літве». Асаблівасць яе была ў тым, што газетныя матэрыялы інфармавалі насельніцтва аб самых важных падзеях, паказвалі чытачам аднароднасць сацыяльна-палітычных працэсаў на беларускай і літоўскай землях.

Аб'яўленне г. Вільні сталіцай ЛітБела, выданне там цэнтральных газет выклікалі неабходнасць стварэння ў Мінску мясцовай газеты. 2 красавіка 1919 г. выйшаў першы нумар газеты «Минскнй пролетарий» – орган Мінскага Савета рабочых і чырвонаармейскіх дэпутатаў і Губваенрэўкома. Неабходна адзначыць, што, нягледзячы на кароткатэрміновасць дзейнасці «Минского пролетария» (газета спыніла выхад 30 красавіка 1919 г.), газета выканала сваё прызначэнне – часова замяніць «Звезду» і ўсебакова асвятляць рэвалюцыйныя падзеі.

У першым нумары рэдакцыя паведамляла чытачам: «Мэта нашай газеты – быць органам перадавога пралетарыяту горада Мінска, адлюстраваннем яго памкненняў і вырашэння чарговых задач у справе сацыялістычнага будаўніцтва. Другая наша задача – адлюстраванне работы нашых савецкіх устаноў... бязлітаснае выкрыццё ўсіх прымазаўшыхся, тайна і яўна дыскрэдытуючых савецкую ўладу». Газета сістэмна інфармавала чытачоў аб палітычнай, гаспадарчай і культурнай дзейнасці ў горадзе і рэспубліцы, асаблівую ўвагу ўдзяляла ўмацаванню Чырвонай Арміі. Характэрнай рысай «Минского пролетария» было тое, што газета, абапіраючыся на гарадскую партыйную арганізацыю, працоўныя калектывы, вяла размову аб аднаўленні гаспадарчага жыцця: пра дзейнасць прамысловых прадпрыемстваў, транспарту, медыцынскіх і гандлёвых устаноў.

Рэдакцыя звярталася да насельніцтва з прапановай аб неабходнасці навядзення ў горадзе чысціні і парадку; барацьбы з пагрозай эпідэмій, марадзёрствам, спекуляцыяй, сабатажам; прыняцця мер для забеспячэння жыхароў прадуктамі. Газета адзначала, што, нягледзячы на пастаянны недахоп прадуктаў, не засеяны вялікія плошчы ўрадлівай зямлі, нацыяналізаванай у памешчыкаў у прыфрантавой зоне. Таму, лічыла рэдакцыя, насельніцтву ў вясенні час неабходна пасадзіць у горадзе і вакол яго сады і агароды, засеяць збажыной усе палеткі.

Пераканаўчасць публіцыстычных артыкулаў спрыяла актывізацыі грамадскага жыцця Мінска. У той жа час газета выкрывала пагромшчыкаў, правакатараў, заклікала да навядзення рэвалюцыйнага парадку.

«Минскнй пролетарий» – адна з першых спроб стварэння гарадской газеты. Безумоўна, яна моцна ўплывала на ўмацаванне савецкай улады ў Мінску. «Минскнй пролетарий» вызначыўся энергічнай мабілізацыйнай працай. Калі пачалося наступленне белапалякаў, газета друкавала лозунгі: «Камуністы, да зброі!», «Камуністы, у армію!». Камуністычная партыя аб'явіла мабілізацыю: 50% камуністаў неадкладна адпраўляюцца на фронт, другая палова для аховы тылу ад унутраных ворагаў.

Супраць белапалякаў узнімалася ўся працоўная рэспубліка. Барацьбе з акупантамі быў прысвечаны змест усіх бальшавіцкіх выданняў. Магілёўская «Coxa и молот», гомельская «Путь Советов» заклікалі працоўных да ўмацавання абароны. Газеты тлумачылі, што недастаткова паставіць у ваенныя шэрагі ўсіх, хто можа трымаць зброю. Перш неабходна навучыць людзей ваяваць, забяспечыць увагай сем'і чырвонаармейцаў, тады армія будзе непераможнай. «Цяпер не час для " крытычных" сентэнцый», – гаварылася ў адным з артыкулаў «Сохн и молота». «Цяпер справа ідзе аб тэрміновай арганізацыі самаабароны. Патрэбны не рэзалюцыі, а работа, ні словы, а справы, не спачуванне, а рэальная падтрымка. Тыл павінен стаць апорай Чырвонага фронта».

Газета адлюстроўвала аб'ектыўную неабходнасць энергічных дзеянняў усіх працоўных у агульнай барацьбе з інтэрвенцыяй. «Чырвонай Арміі было неабходна папаўненне – ствараліся рэзервы з рабочых і сялян. Было разгорнута ўсеагульнае ваеннае навучанне....Сотні тысяч байцоў хутка, не адрываючыся ад роднага вугла і сям'і, вучыліся валодаць зброяй, каб пайсці на ўмацаванне і папаўне


Поделиться с друзьями:

mylektsii.su - Мои Лекции - 2015-2024 год. (0.031 сек.)Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав Пожаловаться на материал