Главная страница Случайная страница КАТЕГОРИИ: АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника |
Сацыяльна-эканамічнае становішча заходнебеларускіх зямель у 1920-е – 1930-е гг. 5 страница
У 1990-я гг. у даволі складаным становішчы аказалася навука. Як вядома, яшчэ ў савецкі перыяд Беларусь адрознівалася сваім высокім навуковым патэнцыялам. Але цяжкае эканамічнае становішча ў перыяд перабудовы прывяло да рэзкага зніжэння аб'ёмаў дзяржаўнага фінансавання навукі, што негатыўна адбілася на матэрыяльна-тэхнічнай базе і кадрах. Зменшыўся прыток моладзі ў навуку і, наадварот, павялічылася колькасць навукоўцаў, якія перайшлі ў камерцыйныя структуры або з'ехалі за мяжу, дзе ў той час яны маглі атрымаць лепшыя ўмовы для навуковай працы. Каб выправіць палажэнне, у 1993 г. быў прыняты Закон «Аб асновах дзяржаўнай навукова-тэхнічнай палітыкі», згодна з якім было некалькі палепшана фінансаванне навукі, а адказнасць за развіццё фундаментальных навуковых даследаванняў ускладзена на Акадэмію навук Беларусі. У складзе НАН Беларусі з'явіліся новыя навуковыя інстытуты. Пашырыліся і міжнародныя сувязі навукоўцаў Беларусі. У 1993 г. Акадэмія навук Беларусі прынята ў якасці нацыянальнага члена ў Міжнародны савет навуковых саюзаў.У 1998 г. прыняты Закон «Аб навуковай дзейнасці», сталі праводзіцца конкурсы на лепшы даследчы праект, вылучацца гранты на правядзенне найбольш перспектыўных даследаванняў. 5 сакавіка 2002 г. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь падпісаў дэкрэт «Аб удасканаленні дзяржаўнага кіравання ў сферы навукі». Была створана сістэма дзяржаўнага кіравання, якая складаецца з Камітэта па навуцы і тэхналогіях пры Савеце Міністраў РБ, Вышэйшай атэстацыйнай камісіі (ВАК) і Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Гэтыя і іншыя меры дазволілі падняць узровень навуковых даследаванняў у рэспубліцы. У апошні час навука пачынае выходзіць на страчаныя раней рубяжы, стабільна развіваецца, пашыраюцца кантакты з навуковай супольнасцю замежных краін. Арыгінальныя, вельмі перспектыўныя і значныя адкрыцці былі зроблены беларускімі даследчыкамі ў 2002 г. У прыватнасці, навукоўцы А. Краўкліс К.І. Буянкоў, В. Мінкіна, С. Шабуня, У. Гаўрылюк, У. Зайкін сумесна з працаўнікамі “Белтрансгаза” і французскай фірмай “Эр-Лікід” распрацавалі і ажыццявілі праект па стварэнні рэактара, пераўтвараючага прыродны газ у вадарод. Акрамя таго, пад кіраўніцтвам акадэміка А. Мартыненкі ў рэспубліцы наладжана вытворчасць нанаматэрыялаў, а гэта значыць, што Беларусь практычна ўвайшла ў клуб нанатэхналагічных дзяржаў. Як вядома, за нанаматэрыяламі велізарная будучыня ўсёй навукі, тэхналогіі і эканомікі. Яркімі прыкладамі новых дасягненняў беларускай навукі сталі запуск у 2012 г. беларускага касмічнага апарата і палёт у касмічную прастору трэцяга беларускага касманаўта Алега Навіцкага. Палітыка галоснасці і дэмакратызацыі жыцця, пераход да рыначных адносін, пабудова незалежнай беларускай дзяржаўнасці наклалі свой адбітак на развіццё літаратуры. З аднаго боку, з'явілася маса твораў невысокай пробы, камерцыйнага характару, сапраўднае мастацтва стала дарагім і недаступным для часткі насельніцтва, па фінансавым прычынам ускладнілася публікацыя высокамастацкіх твораў. З другога боку, у культуры, асабліва літаратуры, з'явіліся напрамкі, тэмы, характэрныя для адраджэнчага перыяду, якія раней замоўчваліся. Тэму рэпрэсій узнялі ў сваіх творах С. Грахоўскі, В. Быкаў. Адраджэнскімі матывамі прасякнуты кнігі Н. Гілевіча, Р. Барадуліна, А. Разанава, У. Някляева. Са спецхранаў і сховішчаў былі вернуты і надрукаваны працы А. Мрыя, М. Гарэцкага, А. Гаруна, У. Ластоўскага, Л. Геніюш, К. Буйло, Н. Арсенневай і шматлікіх іншых літаратараў, у тым ліку, эмігрантаў і раней рэпрэсіраваных. Убачылі святло раней не друкаваўшыяся творы Я. Купалы, Я. Коласа. У рэспубліцы сталі выдавацца серыі кніг “Нашы знакамітыя землякі”, “Беларускі кнігазбор”, “Памяць” і іншыя. У 1998 г. да 200-годдзя з дня нараджэння А. Міцкевіча вышла яго паэма “Пан Тадэвуш” на беларускай, польскай і рускай мовах. Адной з важных тэм у літаратуры стала гістарычная. У жанры гістарычнай прозы плённа працуюць Л. Дайнэка, У. Арлоў, К. Тарасаў, В. Чаропка, А. Лойка, В. Іпатава. Экалагічная тэма, трагедыя Чарнобыля прагучалі ў творах І. Шамякіна, У. Казько, С. Алексіевіч. Актывізацыі працы пісьменнікаў садзейнічала сустрэча ў кастрычніку 2011 г. членаў Саюза пісьменнікаў, які на той час налічваў 567 членаў, з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка. Важную ролю ў прапагандзе кнігі, пашырэнні ведаў чытачоў адыграла правядзенне шэрагу мерапрыемстваў, звязаных з вызначэннем у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка 2012 года як года Кнігі. У краіне былі праведзены шматлікія канферэнцыі чытачоў, дыспуты, выстаўкі кніг, сустрэчы з пісьменнікамі. За год Кнігі ў Беларусі было выдадзена 11344 найменняў кніг і брашур агульным накладам звыш 33 млн. экзэмпляраў. Пры гэтым выданне кніг на беларускай мове ў параўнанні з 2011 годам узрасло на 36 %. Напрамкі, вызначаныя ў літаратуры, характэрны і для беларускай драматургіі. А. Дудараў, С. Кавалёў звярнуліся да гістарычнага мінулага беларускага народа. М. Арэхоўскі, І. Сідарук, наадварот, звярнуліся ў сваіх п'есах да мадэрнісцкіх матываў. У драматургію таксама прышлі і маладыя аўтары – У. Сауліч, С. Кавалёў і інш. У новым стагоддзі расце цікавасць да творчасці маладога драматурга А. Курэйчыка (“Страчаны рай”, “Ілюзіён”). Яго п'еса “П'емонцкі звер” стала лаўрэатам першага драматычнага конкурсу, які праводзілі Міністэрства культуры Расіі сумесна з МХАТ імя А.П. Чэхава. Па-ранейшаму ў беларускай прозе, паэзіі, драматургіі распрацоўваецца тэма Вялікай Айчыннай вайны. Новы час прывёў да з'яўлення новых тэатральных студый: тэатры-студыі «Абзац», «Жэст», тэатр-лабараторыя нацыянальнай драматургіі «Вольная сцэна». Вядомым далёка за межамі рэспублікі стаў творчы калектыў Дзяржаўнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь. Напрыклад, Міжнародная асацыяцыя ў Парыжы, якая дзейнічае пад эгідай ЮНЭСКА, прызнала балет «Страсці» лепшай балетнай пастаноўкай у свеце ў 1995 г., а яго стваральнікам у 1996 г. была прысуджана Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь. Працягвае творчыя пошукі і Дзяржаўны тэатр музычнай камедыі Беларусі. Тут былі пастаўлены спектаклі “Джулія”, “Шклянка вады”, “Халопка”, “Хэлло, Долі! ”, “Марыца" і інш. На базе гэтага тэатра ў 1991 г. адкрыўся Дзіцячы музычны тэатр, у 1992 г. пачаў працаваць харэаграфічны калектыў “Мінск-балет”. Далейшае развіццё атрымала музычнае мастацтва. У галіне эстраднай музыкі плённа працуюць кампазітары І. Лучанок, Э. Ханок, В. Іваноў, Л. Захлеўны, Э. Зарэцкі, А. Елісеенкаў. Шмат зрабілі для беларускай музыкі кампазітары і выканаўцы В. Роўда, М. Казінец,, С. Картэс, Д. Смольскі, У. Солтан, а таксама вакальна-інструментальныя ансамблі “Песняры”, “Верасы”, “Сябры”. Беларусь мае высокапрафесійныя музычныя дзяржаўныя калектывы, у тым ліку, Дзяржаўны канцэртны аркестр Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам М. Фінберга, Прэзідэнцкі аркестр (кіраўнік В. Бабарыкін), Дзяржаўны камерны хор Беларусі, акадэмічны народны хор імя І. Цітовіча, акадэмічную харавую капэлу імя Р. Шырмы. Істотнымі падзеямі ў культурным жыцці рэспублікі сталі фестывалі музычнага мастацтва – «Славянскі кірмаш» у Віцебску, «Залаты шлягер» у Магілёве, фестываль беларускай песні і паэзіі ў Мала-дзечне, фестываль духоўнай музыкі «Магутны божа» у Магілёве і інш. Па выніках 2000 г. Міжнародная федэрацыя арганізатараў фестываляў прызнала (з 188 прэтэндэнтаў) Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі кірмаш» у Віцебску лепшым. Інтэнсіфікацыя ўсіх напрамкаў мастацкай творчасці ва ўмовах самастойнага развіцця незалежнай Рэспублікі Беларусь дазволіла маладым музыкантам актыўней удзельнічаць у розных міжнародных конкурсах. Многія з іх сталі лаўрэатамі і дыпламантамі такіх конкурсаў па класе фартэпіяна, віяланчэлі, скрыпкі і іншых музычных інструментаў. Толькі ў 2002 г. лаўрэатамі розных міжнародных конкурсаў сталі студэнты Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі піяністы К. Красніцкі, А. Паначоўны, баяніст А. Шувалаў. Адметнай з’явай у развіцці беларускага музычнага мастацтва стала заваёва ў 2005 г. Ксеніяй Сітнік першага месца на дзіцячым конкурсе “Еўравідзенне”. Яе поспех годна прадоўжылі Андрэй Кунец (2-е месца, 2006 г.), Аляксей Жыгалковіч (1-е месца, 2007 г.) і іншыя. У мэтах падтрымкі таленавітых дзеячоў мастацтва лепшым выканаўцам і арганізатарам сталі ўручацца прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, лаўрэатамі яе сталі 16 дзеячоў культуры і мастацтва і 5 творчых калектываў. Сярод асноўных напрамкаў развіцця беларускага жывапісу канца ХХ–пачатку ХХI стст., як і раней, вызначаецца рэалістычная тэндэнцыя, прадстаўленая палотнамі мастакоў М. Данцыга, Л. Шчамялёва, М. Савіцкага, У. Грамыка. Але ў той жа час у мастацтве ўзмацніўся ўплыў мадэрна, дэкаданса, сюррэалізма. Адкрыліся недзяржаўныя галерэі сучаснага мастацтва, з'явіліся новыя творчыя аб'яднанні. Нефармальны ўплыў адчуваецца ў карцінах мастакоў М. Селяшчука, Г. Скрыпнічэнка, В. Альшэўскага, У. Тоўсціка і іншых. У сучасным выяўленчым мастацтве Беларусі выяўляюцца таксама творчыя шуканні і ў новых кірунках: трансавангарда, постмадэрнізму, " метафізічнага", " псіхалагічнага" жывапісу і інш. Выклікае цікавасць няпростае для ўспрыймання эпатажнае мастацтва групы мастакоў-сімвалістаў, якія назвалі свой нефармальны саюз " Магія круга" (У. Герасімаў, А. Савіч, У. Савіч, Ю. Хілько). З пералічанымі сучаснымі мастацкімі кірункамі ўжываюцца ўстойлівыя плыні неатрадыцыяналізму і творчага традыцыяналізму. У жывапісе працягваюць культывіравацца стылістычныя прыёмы і формы неапрымітывізму або " наіўнага мастацтва" (народнага сялянскага мастацтва, гарадскога выяўленчага фальклору, дзіцячай творчасці і г.д.). У розных жанрах жывапісу новыя цікавыя працы напісалі А. Кузьміч, А. Марачкін, Ф. Янушкевіч, Г. Вашчанка, А. Кішчанка, Г. Паплаўскі, З. Літвінава, В. Шкаруба і іншыя вядомыя мастакі. Так, любімым вобразам карцін А. Кузьміча сталі мадонны. Чарнобыльскай катастрофе, людскому гору прысвяціў сваю новую серыю карцін (усяго іх 10) пад агульнай назвай " Чорны боль" акадэмік жывапісу М. Савіцкі. У 1991–2001 гг. ён завяршыў другі цыкл работ “Запаветы блажэнства”. Новым ў беларускім мастацтве апошніх гадоў стала ўзмацненне гістарычнай тэмы, зварот да беларускага фальклору. Гэта характэрна для палотнаў А. Марачкіна, Ф. Янушкевіча, Г. Вашчанкі. Значнай па-дзеяй у мастацкім жыцці Беларусі сталі пленэры, у прыватнасці, прысвечаныя М. Шагалу, Я. Драздовічу, В. Бялыніцкаму-Бірулі. Гэтая ж тэма пераважае і ў творах манументальнага мастацтва. За апошнія дзесяцігоддзі ўстаноўлены помнікі К. Тураўскаму ў Тураве, Ф. Скарыне ў Мінску, Лідзе, Рагнедзе і Ізяславу ў Заслаўі, Е. Полацкай у Полацку, Мінску і Рэчыцы, С. Полацкаму ў Полацку, Я. Драздовічу, В. Ваньковічу і М. Гарэцкаму ў Мінску, Ф. Багушэвічу ў Смаргоні, А. Багдановічу ў Халопенічах, А. Міцкевічу ў Навагрудку, Мінску, Н. Ордзе ў г. Іванава, Я. Чачоту ў в. Новая Мыш, М. Шагалу ў Віцебску і інш. Новым стала таксама ўзвядзенне помнікаў князям, якія далі імя таму ці іншаму гораду, напрыклад, князю Давыду ў г. Давыд-Гарадку, князю Барысу ў Барысаве. У цэлым жа беларуская мастацкая культура ў канцы ХХ – пачатку ХХI стст. набыла пэўныя рысы рамантызму. Сучасная беларуская архітэктура характарызуецца адраджэннем гістарычных і нацыянальных традыцый у спалучэнні з новымі матэрыяламі, архітэктурнымі ідэямі і будаўнічымі тэхналогіямі. У канцы 90-х гадоў ХХ і пачатку ХХІ стст. у рэспубліцы сур'ёзная ўвага надавалася рэканструкцыі, абнаўленню і добраўпарадкаванню невялікіх гарадоў і пасёлкаў, чаму ў некаторай ступені спрыялі іх юбілеі, а таксама правядзенне ў іх Дзён беларускай пісьменнасці, “Дажынак”. За апошнія гады непазнавальна змянілі сваё аблічча, наблізіліся да еўрапейскага ўзроўня Полацк, Заслаўль, Барысаў, Мазыр, Пінск, Шклоў, г.п. Мір, Пружаны, Кобрын, Ліда, Маладзечна, Глыбокае, Орша, Бабруйск і іншыя населеныя пункты. Рэстаўрацыі і рэканструкцыі падвергліся таксама старадаўнія сядзібы, мемарыялы, замкі, царкоўныя будынкі, шматлікія вуліцы і плошчы, паркі і скверы, медыцынскія і спартыўныя аб’екты. Сярод іх Нясвіжскі, Мірскі і Лідскі замкі, мемарыяльны комплекс “Брэсцкая крэпасць-герой”, Курган славы, Мінская, Нясвіжская, Шклоўская, Магілёўская ратушы і іншыя аб'екты гісторыка-культурнага значэння. Пачалася рэстаўрацыя Косаўскага, Ружанскага і іншых палацаў, былі распрацаваны і зацверджаны дзяржаўныя праграмы аднаўлення замкаў і вытворчасці слуцкіх паясоў на бліжэйшыя гады. У 2013 г. 5425 аб'ектаў Беларусі маюць статус гісторыка-культурных каштоўнасцяў. Да найбольш цікавых архітэктурных комплексаў, збудаваных за апошнія дзесяцігоддзі, можна аднесці будынкі Палаца Рэспублікі, аўтавакзала “Маскоўскі”, новага чыгуначнага вакзала, Мінск-арэны, веладрома, крытага футбольнага манежа і Нацыянальнай бібліятэкі ў Мінску, лядовыя спартыўныя палацы і іншыя пабудовы ў гарадах рэспублікі. У рэспубліцы з'явілася мноства сучасных будынкаў розных устаноў, банкаў, прадпрыемстваў. Паступова аднаўляюцца тэмпы жыллёвага будаўніцтва, пераважна за кошт грамадзян і долевых фондаў. Пры пабудове сучасных будынкаў шырока ўжываюцца спецыяльнае шкло, новыя фарбы, прагрэсіўныя тэхналогіі. Даволі складаны этап у сваім развіцці прайшло беларускае кіно. У апошнія гады на айчыннай кінастудыі імя Ю.В. Тарыча быў створаны рад цікавых фільмаў, ў асноўным, гістарычнай тэматыкі. Сярод лепшых фільмаў апошніх гадоў варта назваць “У жніўні 1944-га” (рэж. М. Пташук), “Двое на выспе слёз” (рэж. В. Дашук), “Шляхціч Завальня” (рэж. В. Тураў), “Анастасія Слуцкая” (рэж. Ю. Елхаў) і інш. Айчынныя кінастудыі надаюць сур'ёзную ўвагу экалагічным праблемам, перыпетыям беларускай гісторыі, “меладрамам сучаснасці”. Паспяхова развіваецца дакументальнае і анімацыйнае кіно. У жанры гістарычнай меладрамы У. Арловым упершыню быў зняты самы доўгі тэлесерыял (33 серыі) “Праклятая ўтульная хата”. З 1993 г. у Мінску праводзіцца міжнародны кінафестываль «Лістапад». З 1997 г. беларускія кінематаграфісты праводзяць нацыянальны кінафестываль у Брэсце. У той жа час назіраецца значнае скарачэнне колькасці фільмаў, выпушчаных на кінастудыі «Беларусьфільм», каля 90 % рэпертуара ў рэспубліканскім пракаце складаюць заакіянскія фільмы, якія, як правіла, адносяцца да кітчу (амерыканскія фільмы катэгорый Б і В). Нягледзячы на фінансавыя цяжкасці, у рэспубліцы прымаюцца меры па ўмацаванню матэрыяльна-тэхнічнай базы культуры, хутчэйшаму развіццю яе прыярытэтных кірункаў, пашырэнню паслуг для насельніцтва ў сферы вольнага часу, актывізацыі творчай дзейнасці моладзі і г.д. Гэта дазволіла павялічыць лік музеяў, тэатраў, канцэртных залаў; выкупіць такія рарытэты, як кнігі “Вялікае мастацтва артылерыі” К. Семяновіча, Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 г., старажытныя гісторыка-геаграфічныя карты і іншыя каштоўнасці. Пашырыліся міжнародныя культурныя сувязі, узраслі сацыяльная значнасць культуры, яе роля ў жыцці грамадства. У розныя сферы культуры прыйшлі маладыя таленты, з’явіліся новыя арыгінальныя мастацкія творы, узрасла актыўнасць культур нацыянальных меншасцяў, паглыбіліся культурныя сувязі з Расіяй. Шырока былі адзначаны 600-годдзе Грунвальдскай бітвы, 200-годдзе Айчыннай вайны 1812 г., 60-годдзе і 65-годдзе Перамогі над нацызмам і іншыя даты нашай гісторыі. У дні святкавання гэтых юбілеяў адбыліся шматлікія сустрэчы ветэранаў, дзеячоў культуры, рыцарскія баі, святочныя вечарыны, розныя выстаўкі, былі пабудаваны новыя і адноўлены некаторыя помнікі, якія па розным прычынам раней былі разбураны (напрыклад, героям Айчыннай вайны 1812 г. у Полацку і пад Вілейкай). Новай з’явай для рэспублікі стала вызначэнне культурнай сталіцы Беларускай зямлі. У 2010 г. статус культурнай сталіцы атрымаў Полацк, у 2011 г. – Гомель, у 2012 г. – Нясвіж. З іншага боку, у сферы культурнай дзейнасці назіраюцца і некаторыя адмоўныя тэндэнцыі: адбываецца зніжэнне капіталаўкладанняў у культуру, пераход яе ў значнай частцы на камерцыйную аснову, прыкметны адыход ад традыцыйных маральных і эстэтычных прынцыпаў; зачыняюцца некаторыя клубныя ўстановы, бібліятэкі (без адэкватнай замены, асабліва ў сельскай мясцовасці), памяншаецца лік калектываў мастацкай самадзейнасці і іх удзельнікаў. Нізкай застаецца зарплата працаўнікоў устаноў адукацыі і культуры, што стварае кадравую праблему. У апошнія гады звужаецца сфера ўжывання беларускай мовы, знізілась цікавасць да чытання кніг і інш. Усё гэта дазваляе зрабіць вывад аб наяўнасці творчага спалучэння ў беларускай культуры нацыянальных традыцый і сучаснасці, дасягненні значных поспехаў і ў той жа час з'яўленні рада новых праблем, звязаных з спецыфікай сучаснага этапа гістарычнага развіцця Беларусі. Важнейшыя даты гісторыі Беларусі
100–35 тыс. гг. да н.э. З’яўленне першых людзей на тэрыторыі Беларусі 26–24 тыс. гг. да н.э. Верхнепалеалітычныя стаянкі першабытнага чалавека каля в. Юравічы Калінкавіцкага р-на і в. Бердыж Чачэрскага р-на VI–VII стст. н.э. Славянскі этап засялення Беларусі VIII–IX стст. н.э. Рассяленне на тэрыторыі Беларусі славянскіх плямён крывічоў, дрыгавічоў, радзімічаў 862 г. Полацк упершыню ўзгадваецца ў пісьмовых крыніцах 980 г. Княжанне ў Полацку Рагвалода. Захоп Полацка ноўгарадскім князем Уладзімірам. Першае ўзгадванне аб г. Тураве. 988 г. Прыняцце хрысціянства ў Кіеве 992 г. Утварэнне Полацкай епархіі. 1003–1044 гг. Княжанне ў Полацку Брачыслава Ізяславіча 1005 г. Утварэнне епархіі ў Тураве 1021 г. Бітва на р. Судамір 1044–1101 гг. Княжанне ў Полацку Усяслава Брачыславіча 50-я гг. XI ст. Будаўніцтва ў Полацку Сафійскага сабора 1067 г. Першы ўспамін у “Аповесці часовых гадоў” аб Мінску ў сувязі з бітвай на Нямізе паміж полацкім князем Усяславам і кіеўскімі князямі Яраславічамі. 1101 г. Падзел Полаччыны на ўдзельныя княствы 1127 г. Падпарадкаванне Полацкага княства Кіеўскаму Мсціславам 1161 г. Стварэнне Лазарам Богшай Крыжа Ефрасінні Полацкай 1202 г. Заснаваны ордэн мечаносцаў 1210, 1223 Дамовы Полацка з Рыгай і Смаленскам аб свабодным гандлі па р.Заходняя Дзвіна 1240-е гг. Заснаванне Вялікага княства Літоўскага 1240-е гг. – 1263 г. Княжанне Міндоўга ў Вялікім княстве Літоўскім 1307 г. Уваходжанне ў Вялікае княства Літоўскае Полацка 1323 г. Перанос сталіцы ВКЛ у Вільна 1348 г. Бітва на р. Стрэве 1363 г. Бітва на р. Сінія Воды 1368, 1370, 1372 гг. Паходы войск ВКЛ пад кіраўніцтвам Альгерда на Маскву 1385 г. Заключэнне Крэўскай уніі 1390 г. Атрыманне Бярэсцем Магдэбургскага права 1392 г. Востраўскае пагадненне 1392–1430 гг. Княжанне Вітаўта ў Вялікім княстве Літоўскім 1399 г. Бітва на р. Ворскле 1401 г. Віленска-Радамская ўнія 1410 г., 15 ліпеня Грунвальдская бітва 1413 г. Гарадзельская ўнія 1432–1436 г. Грамадзянская вайна ў Вялікім княстве Літоўскім. Абвяшчэнне ў Полацку Вялікага княства Рускага 1447 г. Прывілей князя Казіміра 1468 г. Судзебнік князя Казіміра ~ 1490 г. – ~ 1551 г. Жыццё і дзейнасць Ф. Скарыны 1492 г. Прывілей князя Аляксандра 1492–1494, 1500–1503, 1507–1508, 1512–1522, 1534–1537 гг. Войны ВКЛ з Маскоўскім княствам 1500 г. Бітва на р. Ведрашы 1506 г. Разгром татар войскамі ВКЛ пад камандаваннем М. Глінскага пад Клецкам 1514 г., 8 верасня Бітва на р. Крапіўне (бітва пад Оршай) 1517–1519 гг. Выданне Ф. Скарынам першых друкаваных кніг у Празе 1520 г. Утварэнне першай друкарні ў ВКЛ у Вільна 1529, 1566, 1588 гг. Прыняцце Статутаў ВКЛ 1557 г. Прыняцце “Уставы на валокі” (зямельная рэформа) 1558–1583 гг. Лівонская вайна 1562 г. Утварэнне друкарні ў г. Нясвіжы 1563 г. Заняцце Полацка рускімі войскамі 1565–1566 гг. Адміністратыўна-тэрытарыяльная і судзебная рэформы 1569 г., 1 ліпеня Заключэнне Люблінскай уніі. Утварэнне Рэчы Паспалітай 1569 г. Вызваленне Полацка войскамі С. Баторыя 1582 г. Ям-Запольскае мірнае перамір’е паміж Маскоўскай дзяржавай і Рэччу Паспалітай 1596 г. Брэсцкая царкоўная ўнія 1600–1629 гг. Вайна Рэчы Паспалітай са Швецыяй 1609–1618 гг. Вайна Польшчы з Маскоўскай дзяржавай 1648–1651 гг. Антыфеадальная казацка-сялянская вайна 1654–1667 гг. Вайна Расіі з Рэччу Паспалітай 1655 г. Кейданская ўнія 1700–1721 гг. Паўночная вайна 1708 г., 9 кастрычніка Бітва пры Лясной 1740–1744 гг. Паўстанне ў Крычаўскім старостве 1767 г. Стварэнне Таруньскай і Слуцкай канфедэрацый 1768 г. Стварэнне Барскай канфедэрацыі 1772 г. Першы падзел Рэчы Паспалітай 1773 г. Стварэнне Адукацыйнай камісіі 1788–1792 гг. Рэформы Чатырохгадовага сейма 1791 г., 3 мая Прыняцце Канстытуцыі Рэчы Паспалітай 1792 г. Стварэнне Таргавіцкай канфедэрацыі 1793 г. Другі падзел Рэчы Паспалітай 1794 г. Паўстанне пад кіраўніцтвам Т. Касцюшкі 1795 г. Трэці падзел Рэчы Паспалітай 1803 г. Адкрыццё Віленскага ўніверсітэта 1807–1884 гг. Жыццё і творчасць В.І. Дуніна-Марцінкевіча 1812 г. Вайна Расіі з Францыяй 1812 г., 1 ліпеня Стварэнне Часовага ўраду Вялікага княства Літоўскага 1830–1831 гг. Паўстанне ў Польшчы, Беларусі, Літве 1831, 1840 г. Адмена Статута ВКЛ ў Віцебскай і Магілёўскай губернях, затым на астатняй тэрыторыі Беларусі 1832 г. Закрыццё Віленскага ўніверсітэта 1839 г. Полацкі царкоўны сабор, ліквідацыя ўніяцкай царквы на Беларусі 1840–1857 гг. Правядзенне рэформы П.Д. Кісялёва ў дзяржаўных вёсках 1840–1900 гг. Жыццё і творчасць Ф. Багушэвіча 1848 г. Стварэнне Горы-Горацкага земляробчага інстытута 1861 г., 19 лютага Адмена прыгоннага права 1862 г. Будаўніцтва першай чыгункі на тэрыторыі Беларусі 1863–1864 гг. Паўстанне ў Польшчы, Літве і Беларусі пад кіраўніцтвам К. Каліноўскага 1864 г. Закрыццё Горы-Горацкага земляробчага інстытута 1862–1882 гг. Буржуазныя рэформы 1884 г. Стварэнне беларускімі студэнтамі-народнікамі групы “Гоман” у Санкт-Пецярбургу 1897 г. Утварэнне партыі БУНД 1898 г. Першы з’езд РСДРП у Мінску 1902 г. Стварэнне партыі эсэраў 1902–1903 гг. Стварэнне Беларускай сацыялістычнай грамады 1905–1907 гг. Першая расійская рэвалюцыя 1906–1913 гг. Выданне газет “Наша доля” і “Наша ніва” 1906–1915 гг. Сталыпінская аграрная рэформа 1907–1913 гг. Дзейнасць першай беларускай тэатральнай трупы І. Буйніцкага 1911 г. Увядзенне земстваў у Віцебскай, Мінскай і Магілёўскай губернях 1914–1918 гг. Першая сусветная вайна 1917 г. Перамога лютаўскай рэвалюцыі ў Расіі. Стварэнне Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў 1917 г., 25–27 сакавіка З’езд беларускіх нацыянальна-дэмакратычных арганізацый. Стварэнне Беларускага нацыянальнага камітэта (БНК) 1917 г., ліпень Другі з’езд беларускіх нацыянальна-дэмакратычных арганізацый. Стварэнне Беларускай цэнтральнай рады (БЦР) 1917 г, 25 кастрычніка Перамога ўзброенага паўстання ў Петраградзе 1917 г., 26 лістапада Стварэнне абласнога выканаўчага камітэта Савета Заходняй вобласці і фронту (Аблвыканкамзах) і СНК Заходняй вобласці 1917 г., снежань Першы Усебеларускі з’езд (кангрэс) 1918 г.. 18 лютага Пачатак наступлення нямецкіх войск і акупацыі Цэнтральнай і Усходняй Беларусі 1918 г., 20–21 лютага Першая статутная грамата. Стварэнне Народнага сакратарыяту Беларусі 1918 г., 3 сакавіка Заключэнне Савецкай Расіяй Брэсцкага міру 1918 г., 9 сакавіка Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР) 1918 г., 25 сакавіка Абвяшчэнне незалежнасці БНР 1918 г., снежань Вызваленне Беларусі ад нямецкіх акупантаў 1919 г., 1 студзеня Абвяшчэнне Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусі 1919 г., 2–3 лютага Першы Усебеларускі з’езд Саветаў. Прыняцце першай Канстытуцыі ССРБ 1919–1920 гг. Польска-савецкая вайна 1919 г., люты Стварэнне Літоўска-Беларускай ССР 1920 г., 10 снежня Заснаванне Беларускага палітэхнічнага інстытута 1921 г., 18 сакавіка Рыжскі мірны дагавор 1921 г., 21 сакавіка Дэкрэт аб замене харчразвёрсткі харчпадаткам 1921 г., 30 кастрычніка Утварэнне Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта 1921 г. Стварэнне першага Беларускага дзяржаўнага драматычнага тэатра 1922 г. Адкрыццё ў Мінску Інстытута беларускай культуры (Інбелкульт) 1922 г., 30 снежня Стварэнне СССР 1923 г., кастрычнік Стварэнне КПЗБ 1924 г., 7 сакавіка Першае ўзбуйненне БССР 1924 г. Пастанова другой сесіі ЦВК БССР аб правядзенні палітыкі беларусізацыі 1925–1927 гг. Дзейнасць у Заходняй Беларусі Беларускай сялянска-работніцкай Грамады (БСРГ) 1929 г., 1 студзеня Стварэнне Акадэміі навук БССР 1939 г., 1 верасня Пачатак Другой сусветнай вайны 1939 г., 17 верасня Пераход Чырвонай арміяй савецка-польскай мяжы. Пачатак уз’яднання Заходняй Беларусі з БССР 1939 г., Народны(Нацыянальны) сходу Беластоку 28–30 кастрычніка абвясціў аб устанаўленні савецкай улады ў Заходняй Беларусі і ўваходжанні ў склад СССР 1939 г., 2 лістапада Нечарговая V сесія Вярхоўнага Савета СССР прыняла закон аб уключэнні Заходняй Беларусі ў склад СССР і ўз’яднанні з БССР 1941 г., 22 чэрвеня Пачатак Вялікай Айчыннай вайны 1941 г., 22 чэрвеня – 27 ліпеня Абарона Брэсцкай крэпасці 1941 г., 28 чэрвеня Акупацыя германскімі войскамі Мінска 1941 г., 3–26 ліпеня Абарона Магілёва 1942 г., 9 верасня Стварэнне Беларускага штаба партызанскага руху 1943 г., верасень Пачатак вызвалення Беларусі ад акупантаў 1944 г., 23 чэрвеня – 29 жніўня Беларуская наступальная аперацыя “Баграціён” 1944 г., 3 ліпеня Вызваленне г. Мінска 1945 г, чэрвень Беларусь удзельнічала ў заснаванні ААН 1947 г. Адмена карткавай сістэмы 1948 г. Пачатак суцэльнай калектывізацыі ў заходняй Беларусі 1958 г. Стварэнне Савета народнай гаспадаркі БССР 1965 г. Аднаўленне галіновага прынцыпа кіравання 1986 г., 26 красавіка Аварыя на Чарнобыльскай АЭС 1990 г., 26 студзеня Вярхоўны Савет БССР прыняў Закон “Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь” 1990, 27 ліпеня Вярхоўны Савет БССР прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце БССР 1991 г., 25 жніўня Вярхоўны Савет БССР надаў Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце БССР статус канстытуцыйнага закону 1991 г., 8 снежня “Белавежскае” пагадненне аб спыненні дзейнасці СССР і утварэнні СНД 1994 г., 14 сакавіка Прынята Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь 1994 г., 10 ліпеня Выбары першага Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 1995 г., 14 мая Рэспубліканскі рэферэндум 1996 г., красавік Падпісанне Дагавора аб стварэнні Садружнасці Беларусі і Расіі 1996 г., 24 лістапада Рэспубліканскі рэферэндум 1997 г., 2 красавіка Падпісанне Дагавора аб стварэнні Саюза Беларусі і Расіі 2001 г., 9 верасня Выбранне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка на другі прэзідэнцкі тэрмін 2004 г., 17 кастрычніка На рэспубліканскім рэферэндуме ўнесены змены ў Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь 2006 г., 19 сакавіка Выбранне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка на трэці прэзідэнцкі тэрмін Літаратура
|