Главная страница Случайная страница КАТЕГОРИИ: АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника |
Перыядызацыя гісторыі Беларусі.Стр 1 из 101Следующая ⇒
УВОДЗІНЫ “Гісторыя Беларусі” з’яўляецца абавязковым для вывучэння прадметам ва ўсіх вышэйшых навучальных установах Рэспублікі Беларусь. Мэта вывучэння дысцыпліны – фарміраванне сацыяльна-асобасных кампетэнцый студэнтаў, што павінна забяспечыць іх самавызначэнне ў сістэме каштоўнасцей, выпрацаваных у працэсе гістарычнага развіцця беларускага народа. У выніку вывучэння дысцыпліны студэнт павінен ведаць: 1) асноўныя гістарычныя перыяды грамадскага развіця на тэрыторыі Беларусі; 2) асаблівасці эвалюцыі сацыяльна-эканамічных адносін у розныя гістарычныя перыяды на тэрыторыі Беларусі; 3) этапы станаўлення і развіцця форм дзяржаўнасці на тэрыторыі Беларусі, вытокі дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь; 4) дасягненні ў развіцці матэрыяльнай і духоўнай культуры беларускага народа; 5) месца і ролю беларускіх земляў у геапалітычных працэсах у розныя гістарычныя перыяды, месца суверэннай Рэспублікі Беларусь у сучасным свеце. Студэнт павінен умець: 1) рабіць характарыстыку асаблівасцяў развіцця грамадства на тэрыторыі Беларусі ў розныя гістарычныя перыяды; 2) вызначаць спецыфічныя рысы сацыяльна-эканамічнага развіцця беларускіх зямель у розныя гістарычныя перыяды, тлумачыць прычыны сацыяльна-эканамічных трансфармацый у гісторыі Беларусі; 3) аналізаваць працэс фарміравання і развіцця розных форм дзяржаўнасці і сацыяльна-палітычных адносін на тэрыторыі Беларусі, вызначыць вытокі станаўлення суверэнітэту Рэспублікі Беларусь; 4) тлумачыць уплыў розных культурна-цывілізацыйных фактараў на развіццё беларускага грамадства і вызначаць асноўныя дасягненні ў развіцці матэрыяльнай і духоўнай культуры; 5) характарызаваць геапалітычнае становішча беларускіх зямель у розныя гістарычныя перыяды, аналізаваць месца і ролю суверэннай Рэспублікі Беларусь ва ўмовах глабалізацыі. Структура вучэбна-метадычнага комплекса ўключае ў сябе два блокі: 1) лекцыйны, які ўтрымлівае ў сабе інфармацыйна-аналітычны матэрыял у межах дысцыпліны; 2) практыкум, які змяшчае кантрольныя пытанні і заданні па асобных тэмах курса, а таксама прыкладную тэматыку дакладаў і рэфератаў у якасці спосабаў засваення дадатковай інфармацыі ў межах курса. У канцы ВМК змешчаны спіс асноўнай і дадатковай літаратуры, неабходнай для засваення матэрыялу курса, а таксама тэрміналагічны слоўнік. Уводзіны ў дысцыпліну “Гісторыя Беларусі” Гісторыя як навука. Прадмет і аб’ект гісторыі. Метадалогія гістарычнай навукі. Асноўныя падходы да вывучэння гісторыі. Перыядызацыя гісторыі Беларусі.
|