Главная страница Случайная страница КАТЕГОРИИ: АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника |
Каменны век на тэрыторыі Беларусі.
Паводле асноўнага матэрыялу з якога людзі рабілі прылады працы, археолагі першым перыядам у гісторыі чалавецтва называюць каменны век (храналагічныя межы на тэрыторыі Беларусі: (100-40 – 2 тыс. да н.э.). У сваю чаргу каменны век падзяляюць на тры перыяды: палеаліт (ранні каменны век; 100-40 – 10 тыс. да н.э.); мезаліт (сярэдні каменны век; 10 – 5 тыс. да н.э.); неаліт (позні каменны век; 5 – 3 тыс. да н.э.). Палеаліт (100-40 – 10 тыс. да н.э.). У гэты перыяд на тэрыторыю Беларусі перыядычна наступае і адыходзіць ледавік, пануе арктычны клімат. Прыблізна 100-40 тыс. гг. да н.э. на тэрыторыю Беларусі прыходзяць першыя людзі. Гэта былі неандэртальцы. Паводле сваіх фізіялагічных параметраў яны ўяўлялі з сябе людзей з сучасным памерам і будовай мозгу, але былі больш нізкарослыя, мускулістыя, з вялікімі надброўнымі дугамі і слабавыражанай сківіцай. Аб пранікненні неандэртальцаў на тэрыторыю Беларусі сведчаць археалагічныя знаходкі каля вёсак Свяцілавічы, Абідавічы, Бердыж. Яны карысталіся грубаабабітымі прыладамі працы — востраканечнікамі, рубіламі, нажамі і іншымі, навучыліся паляваць на маманта, здабываць агонь, будаваць прымітыўнае жытло са скур жывёл. Наступленне новага ледавіку спыніла пражыванне неандэртальцаў на тэрыторыі Беларусі. Прыблізна 40 – 30 тыс. гг. да н.э. адбываецца адліга і на поўдзень тэрыторыі Беларусі прыходзяць краманьёнцы, якія ствараюць стаянкі каля в. Юравічы (26 тыс. гг. да н.э.) і Бердыжа (23 тыс. гг. да н.э.). У гэты перыяд людзі жылі на невялікіх стаянках па 20-30 чалавек у шалашах і паўзямлянках, якія пакрывалі скурамі і насціламі з дрэва. Асноўныя прылады працы – гэта скрэблы, праколкі, рубілы, наканечнікі дзідаў і г.д. Асноўныя матэрыялы, з якіх яны вырабляліся – косткі жывёл, дрэва, камяні і крэмень. Выкарыстоўваўся агонь. Галоўнымі відамі заняткаў насельніцтва з’яўляліся загоннае паляванне на буйных жывёл і збіральніцтва. Паляванне ажыццяўлялася калектыўна на мамантаў, паўночных аленяў, шарсцістых насарогаў, тураў, якіх заганялі ў ямы і пасткі і забівалі камянямі і грубаапрацаванымі прыладамі (сякерамі, коп’ямі). У перыяд палеаліту складваецца першы тып сацыяльнай арганізацыі людзей – родавая абшчына. Род (аб’яднанне людзей аднаго паходжання, што пражываюць на вызначанай тэрыторыі) меў агульныя прыкметы: - адзінства паходжання; - агульная (калектыўная) ўласнасць на сродкі і вынікі працы. Радство ў межах абшчыны вылічвалася, як правіла, па жаночай лініі (матрыярхат). Гэта пацвярджаецца наскальным роспісам і “неалітычнымі Венерамі” (лічыцца скульптуркамі жаночых багінь-абярэгаў). Прыкладна 18 – 10 тыс. гг. да н.э. на тэрыторыі Беларусі адбылося новае абледзяненне, якое прывяло да адыходу людзей. Мезаліт (10 – 5 тыс. да н.э.) На пачатку гэтага перыяду ледавік канчаткова адыйшоў і на тэрыторыі Беларусі сфарміравалася рачная і азёрная сетка, выраслі лясы, склаўся сучасны раслінны і жывёльны свет. Тэрыторыя была цалкам заселена, увайшла ў айкумену – паверхню Зямлі, дзе жыве чалавек. Вядома каля 120 стаянак гэтага перыяду, на якіх пражывала каля 4, 5-6 тыс. чалавек. Амаль усе яны знаходзіліся на берагах рэк, каля радовішчаў крэменю. Мезалітычныя стаянкі былі невялікія па памерах, складаліся з шалашоў і зямлянак. Асноўнымі заняткамі насельніцтва з’яўляліся паляванне, збіральніцтва, рыбалоўства. Да ліку асноўных вынаходніцтваў дадзенага перыяду належаць: - лук і стрэлы (дзякуючы ім паляванне набывае індывідуальны характар); - касцяныя кручкі і гарпуны, драўляныя чоўны (дзякуючы ім узнікае рыбалоўства); - выраб састаўных прылад працы; - прыручэнне сабакі. Асноўнымі відамі матэрыялу для вырабу прылад працы заставаліся крэмень, косткі і дрэва. У сацыяльнай арганізацыі грамадства ўмацоўваецца родавая абшчына.
|