Главная страница Случайная страница КАТЕГОРИИ: АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника |
Неаліт (5 – 3 тыс. да н.э.).
Да гэтага перыяду вядомыя каля 500 стаянак на тэрыторыі Беларусі, насельніцтва якіх налічвала каля 27-36 тыс. чалавек. Асноўнымі заняткамі насельніцтва застаюцца паляванне, рыбалоўства, збіральніцтва. У той жа час удасканальваюцца прылады працы за кошт новых тэхналогій апрацоўкі крэменю: шліфаванне, свідраванне, паліраванне. Гэта дазволіла ствараць больш якасныя прылады працы, асабліва палепшыліся магчымасці выкарыстання сякер, якія з гэтага часу не прывязваліся да дрэўка, а насаджваліся на яго. Павялічваюцца памеры здабычы крэменю, ствараюцца шматлікія шахты для здабычы крэменю. Пад в. Краснаселле Ваўкавыскага раёну археолагі знайшлі больш 1000 шахтаў па здабычы крэменю, якія заглыбляліся ў крэйду на 5-8 метраў. Узнікаюць новыя віды дзейнасці – ткацтва і ганчарства. У выніку ўзнікаюць адзенне з тканіны, гліняны ляпны посуд з вострым дном і г.д. У рыбалоўстве на змену выкарыстання гарпуна прыйшлі вуда, кручок і рыбалоўныя сеткі. Асноўныя тыпы жытла ў перыяд неаліту – паўзямлянкі і наземныя жытлы слупавой канструкцыі. З’яўляюцца першыя формы міжрэгіянальнага абмену. Перыяд неаліту ў сусветным маштабе характарызуецца такой з’явай як неалітычная рэвалюцыя – працэс пераходу ад прысвойваючай гаспадаркі (паляванне, рыбалоўства, збіральніцтва) да вытворчай. Першымі формамі вытворчай гаспадаркі з’явіліся земляробства і жывёлагадоўля. На паўднёва-заходняй тэрыторыі сучаснай Беларусі з 4 тыс. да н.э. пачынаецца станаўленне матычнага земляробства (сеялі ячмень, лён) і жывёлагадоўлі (прыручаны буйная рагатая жывёла, свінні). На астатняй тэрыторыі да канца неаліту пераважае прысвойваючая гаспадарка. У сацыяльнай арганізацыі грамадства назіраецца росквіт родавай абшчыны. Павелічэнне прадуктаў харчавання ў выніку ўдасканалення прылад працы прыводзіць да пераходу ад ураўняльнага размеркавання ў межах роду да размеркавання згодна звычаю. Гэта азначала, што лепшы паляўнічы ці рыбалоў мог пакінуць сабе большую і лепшую частку здабычы. Разрастанне родаў прыводзіць да іх падзелу і ўзнікнення плямёнаў – аб’яднанняў некалькіх родаў, якія маюць агульнае паходжанне. Плямёны адрозніваюцца пэўнай агульнасцю матэрыяльнай і духоўнай культуры. Плямёны або аб’яднанні плямён эпохі неаліту атаясамліваюцца з пэўнымі археалагічнымі культурамі гэтага перыяду. Адрозненні археалагічных культур атаясамліваюцца перш за ўсё з формай і арнаментам глінянай керамікі, якія мелі сваю спецыфіку ў розных плямёнаў. Большасць даследчыкаў лічыць, што з 3 тыс. да н.э. на поўначы і на ўсходзе тэрыторыі Беларусі пераважаюць фіна-угорскія плямёны. Такім чынам, на працягу каменнага веку на тэрыторыі Беларусі адбываецца фарміраванне чалавечага грамадства, замацоўваюцца асноўныя формы яго прысвойваючай гаспадаркі (паляванне, збіральніцтва, рыбалоўства) і сацыяльнай арганізацыі (родавая абшчына).
|