Студопедия

Главная страница Случайная страница

КАТЕГОРИИ:

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Утварэнне ВКЛ.






Канцэпцыі фарміравання ВКЛ. У асяроддзі гісторыкаў існуе некалькі канцэпцый таго, якім чынам і на аснове якой этнічнай групы ўзнікла Вялікае Княства Літоўскае, Рускае, Жамойцкае і іншых зямель.

1) Паводле найбольш распаўсюджанай у літоўскай і савецкай гістарыяграфіі канцэпцыі ў 13 ст. адбываецца “ літоўскае заваяванне ” (В. Пашута, Е. Ахманьскі, Е.Гудавічус). Балтамоўныя літоўцы заваявалі паслабленыя феадальнай раздробленасцю ўсходнеславянскія княствы і падначалілі іх сваёй уладзе. Гэтая канцэпцыя мае вытокі ў ідэалогіі маскоўскіх цароў 16 – 17 стст. для абгрунтавання сваіх тэрытарыяльных прэтэнзій на землі беларусі і Ўкраіны, а таксама ў літоўскім нацыянальным руху 19 ст.

2) Канцэпцыя “Русі Літоўскай” узнікла ў расійскай імперскай гістарычнай навуцы 19 ст. (С. Салаўеў). Яна падкрэслівала тое, што ўсходнеславянская ў асноўнай сваёй масе “Русь Літоўская” няўдала супернічала з “Руссю Маскоўскай”. Прычым само існаванне беларусаў, ўкраінцаў і іх інтарэсы ў мінулым адмаўляліся.

3) Канцэпцыя “Літоўска-рускай дзяржавы”, распрацаваная расійскім гісторыкам М. Любаўскім на пачатку 20 ст. Усе ўсходнеславянскія народы паводле гэтай канцэпцыі называлася “рускімі”, без размежавання на беларусаў, рускіх, украінцаў. За імі прызнавалася другарадная, але важная роля ў стварэнні ВКЛ.

4) Канцэпцыя “Беларуска-літоўскай дзяржавы”, распрацаваная ў 1920-я гг. беларускім гісторыкам У. Ігнатоўскім. Яна сцвярджала, што беларусы адыгралі вядучую ролю ў эканамічным і культурным жыцці (большасць тэрыторыі і гарадоў ВКЛ і дзяржаўная мова ВКЛ), а літоўцы склалі аснову войска, княжацкіх і магнацкіх фамілій ВКЛ.

5) Канцэпцыя “Беларускай дзяржавы”, распрацаваная гісторыкамі беларускага адраджэння у 1920-я і 1980-1990-я гг. (В. Ластоўскі, М. Доўнар-Запольскі, М. Ермаловіч). Яна сцвярджала, што беларускі этнас быў вядучым стваральнікам ВКЛ; гістарычная Літва – гэта землі сучаснай заходняй Беларусі ад Маладзечна да Новагародка, а сучасныя чыста балцкія землі (Жмудзь, Жамойція) былі заваяваныя ёй у 15 ст.

6) Канцэпцыя “Поліэтнічнай ці кантактнай паласы” (А. Краўцэвіч) створана ў беларускай навуцы ў наш час. Яна прадугледжвае прыблізна роўны ўдзел у дзяржаватворчых працэсах у Верхнім Панямонні балцкіх і славянскіх элементаў. Лічыцца, што з 19 ст. гарады рэгіёну былі славянскімі (Новагародак, Вільня, Гародня), а сельская ваколіца заставалася балцкай. Гіпотэза пацвярджаецца археалагічнымі знаходкамі, тапанімікай і тым, што ў Сярэднявеччы ядро дзяржавы называлася “Літвой”, пад “Руссю” разумелася Падзвінне і Падняпроўе, а балцкая Жмудзь была далучана да ВКЛ канчаткова толькі ў 19 ст.

Большасць даследчыкаў згодныя з тым што асноўнымі прычынамі і перадумовамі стварэння ВКЛ сталі:

1) неабходнасць сумеснай абароны ад крыжацкай і мангола-татарскай агрэсіі;

2) наяўнасць моцнай дзяржаўнай і вайсковай традыцыі ў усходніх славян, пры тагачаснай слабасці іх раздробленых на удзелы княстваў;

3) высокае эканамічнае і сацыяльнае развіццё рэгіёну, назапшванне багаццяў, сацыяльная дыферынцыяцыя, якія эліце неабходна было падтрымліваць і абараняць пры дапамозе моцнай дзяржавы;

4) наяўнасць у Верхнім Панямонні і Падзвінні традыцыі мірнага супрацоўніцтва, а не гістарычных канфліктаў паміж балцкім і славянскім насельніцтвам і распрацаванасць механізмаў міжэтнічных кантактаў.

Цэнтрам аб’яднання княстваў на тэрыторыі Беларусі становіцца Новагародак, а таксама прылеглыя да яго землі балцкіх плямёнаў Літвы. Да сярэдзіны 13 ст. Новагародскае княства знаходзілася ў васальнай залежнасці ад Галіцка-Валынскага княства. У межах Новагародскага княства вылучаюцца ўдзельныя княствы: Ваўкавыскае, Слонімскае, Здзітаўскае і інш.

Прычыны ўзвышэння палітычнага значэння Новагародскай зямлі:

– найбольш развітая сельская гаспадарка на тэрыторыі сучаснай Беларусі;

– высокі ўзровень развіцця рамяства (асабліва апрацоўкі жалеза, каляровых і каштоўных металаў);

– наяўнасць развітых гандлёвых сувязяў у рэгіёне;

– тэрыторыя знаходзілася ў аддаденасці ад тэатраў баявых дзеянняў і не пацярпела ад набегаў крыжакоў і мангола-татараў.

Другім цэнтрам утварэння адзінай дзяржавы становяцца землі балцкіх плямёнаў, размешчаных на сумежжы з Новагародскім княствам. Галоўную ролю сярод іх меў саюз плямёнаў Літвы. Сярод гісторыкаў няма адзінства адносна таго, дзе знаходзілася тэрыторыя Літвы ў 13ст. Асноўныя версіі:

– паўднёва-усходняя частка сучаснай Літвы;

– землі на захадзе сучаснай Беларусі (паміж Навагрудкам, Слонімам і Мінскам);

– тэрыторыі на сумежжы сучасных Беларусі і Літвы.

У першай палове 13 ст. сярод літоўскіх плямёнаў адбываецца працэс утварэння дзяржаўнасці; пад палітычны ўплыў Літвы трапляюць суседнія балцкія плямёны аўкштайтаў, дзяволтвы, нальшчанаў і інш., якія знаходзіліся на тэрыторыі сучаснай усходняй Літвы, а таксама часткова паўночна-заходняй Беларусі. Устанаўліваюцца саюзныя адносіны Літвы з балцкімі плямёнамі жамойтаў (паўночна-заходняя частка сучаснай Літвы) і яцвягаў. У 1230 – 1240-я гг. адбываецца працэс фарміравання адзінай Літоўскай дзяржавы. Вярхоўным князем у ёй становіцца Міндоўг, які праводзіць палітыку падначалення сабе асобных балцкіх плямён і княстваў. Для ўмацавання сваёй улады ў Літве Міндоўг працяглы час знаходзіўся ў саюзніцкіх адносінах з Галіцка-Валынскім княствам.

Каля 1246 г. Міндоўг быў абраны князем у Новагародку: такім чынам новагародскае баярства разлічвала з дапамогай Літвы пазбавіцца залежнасці ад Галіцка-Валынскага княства, а Міндоўг з дапамогай Новагародскага княства разлічваў умацаваць сваю ўладу ў Літве. У 1248-1249 гг. ён з дапамогай новагародскага войска праводзіць актыўную барацьбу, накіраваную на ўмацаванне сваёй улады ў балцкіх землях. Перспектыка стварэння новай моцнай дзяржавы ў рэгіёне выклікала занепакоенасць суседніх дзяржаў. Супраць дзяржавы Міндоўга ў 1248 – 1249 гг. выступіла кааліцыя, у склад якой уваходзілі Галіцка-Валынскае княства, Лівонскі Ордэн і некаторыя балцкія княствы, а таксама канкурэнты Міндоўга ў Літве на чале з Таўцівілам. Сіламі кааліцыі ў 1248 – 1254 гг. было ажыццёлена некалькі паходаў на Новагародак і землі Літвы.

З мэтай разбурэння кааліцыі Міндоўг праводзіць перамовы з пасланнікамі рымскага папы, абяцаючы ўвядзенне хрысціянства ў Літве. У 1253 г. Міндоўг карануецца ў Новагародку ў якасці каталіцкага караля Літвы. У выніку быў заключаны мір з Ордэнам, паводле якога Міндоўг прызнаваў уладу крыжакоў у Жамойці. Тады адбылося перамір’е з Галіцка-Валынскім княствам. Паводле яго, князем у Новагародку становіцца галіцкі княжыч Раман Данілавіч. Рэзідэнцыі Міндоўга знаходзіліся ў літоўскіх гарадах Варуце і Кернаве.

У 1258 г. уладу ў Новагародкім княстве захапіў сын Міндоўга Войшалк. У 1260 г. пачынаецца паўстанне жамойтаў супраць улады крыжакоў. Выкарыстаўшы гэтую акалічнасць, Міндоўг разрывае саюз з Ордэнам, адмаўляецца ад каталіцызму і разам з атрадамі палачан пачынае вайну супраць крыжакоў. У бітве на возеры Дурбэ 1260 г. войскі Міндоўга і жамойтаў разбіваюць крыжакоў. У выніку пачатку 1260-х гг. пад уладай Міндоўга знаходзілася дзяржава, у склад якой уваходзілі Літва і прылеглыя да яе балцкія землі, Новагародская зямля, Жамойць. Пазней гэтая дзяржава атрымала назву Вялікае княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае.

Такім чынам, у сярэдзіне 13 ст. пад уплывам шэрагу сацыяльна-эканамічных і знешнепалітычных фактараў на тэрыторыі Панямоння пачынаецца фарміраванне новай дзяржавы, якая склала аснову Вялікага княства Літоўскага. Цэнтрамі фарміравання новай дзяржавы сталі Новагародская зямля і балцкае племянное княжанне Літва.

 


Поделиться с друзьями:

mylektsii.su - Мои Лекции - 2015-2024 год. (0.007 сек.)Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав Пожаловаться на материал