Студопедия

Главная страница Случайная страница

КАТЕГОРИИ:

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Люблінская унія. Яе перадумовы і вынікі.






У сярэдзіне 16 ст. назіраецца працэс больш цеснага збліжэння паміж Польшчай і ВКЛ, вынікам якога стала стварэнне адзінай федэратыўнай дзяржавы. Асноўнымі прычынамі інтэграцыі паміж Вялікім княствам Літоўскім і Польскім каралеўствам з’яўляліся:

- імкненне польскай шляхты да пашырэння палітычнага і эканамічнага ўплыву на землі ВКЛ;

- цяжкасці ВКЛ падчас Інфлянцкай вайны: страта Полацка ў 1563 г., неабходнасць ваенна-палітычнай і фінансавай падтрымкі ад Польшчы;

- імкненне дробнай і сярэдняй шляхты ВКЛ атрымаць прававы статус і прывілеі, якімі на той момант карысталася шляхта ў Польшчы, дзе на той час была ўстаноўлена шляхецкая дэмакратыя, якая запэўнівала палітычную роўнасць ўсіх слаёў шляхты;

- наяўнасць працяглага досведу папярэдніх уній;

- асабістая воля апошняга прадстаўніка дынастыі Ягелонаў – Жыгімонта Аўгуста.

Ініцыятарам уніі з’яўлялася польская шляхта, якую падтрымліваў кароль. Паводле польскага праекта уніі, прадугледжвалася фактычнае далучэнне ВКЛ да Польскага каралеўства. Палітычная эліта ВКЛ пагаджалася з неабходнасцю уніі ў складаных знешнепалітычных умовах, але ў якасці саюза раўнапраўных дзяржаў. Да захавання найбольшай самастойнасці ВКЛ у выніку уні імкнулася групоўка арыстакратыі на чале з Радзівіламі, якая баялася страты сваёй манаполіі на палітычную ўладу ў выніку уніі. Паводле прапанаванага ёй праекта уніі прадугледжвалася стварэнне агульных соймаў Польскага каралеўства і ВКЛ для правядзення агульных выбараў караля і вялікага князя і вырашэння ключавых пытанняў знешепалітычнай бяспекі пры захаванні асобных соймаў, Паноў Рады, дзяржаўнага апарату, судаводства, войска і фінансавай сістэмы. Іншыя групоўкі арыстакратыі, а таксама сярэдняя і дробная шляхта пазітыўна ставіліся да ідэі уніі. У верасні 1562 г. у вайсковым лагеры пад Віцебскам адбыўся з’езд шляхты ВКЛ, сабранай на вайну з маскоўскімі войскамі, які выступіў з патрабаваннямі стварэння супольных соймаў з Польшчай, уніфікацыі прававой сістэмы ВКЛ і Польшчы; аднак, пры гэтым падкрэслівалася неабходнасць захавання самастойнасці ВКЛ (асобныя дзяржаўныя пасады, войска і г.д.).

10 студзеня 1569 г. у Любліне быў скліканы сумесны сойм прадстаўнікоў Польшчы і ВКЛ, на якім вырашалася пытанне уніі дзвях дзяржаў. Патрабаванні польскай шляхты аб поўным і безумоўным далучэнні ВКЛ да Польшчы былі адхіленыя дэлегацыяй ВКЛ на чале з М. Радзівілам “Рудым”, Я. Хадкевічам, Я. Валовічам, якая пакінула сойм. Пасля гэтага ў сакавіку 1569 г. з мэтай прымусіць палітычную эліту ВКЛ да хутчэйшага заключэння уніі паводле рашэння Жыгімонта Аўгуста да Польшчы была далучана значная частка тэрыторыі ВКЛ: Кіеўшчына, Валынь, Падолле, Падляшша. Шляхта дадзеных зямель падтрымала дадзеную акцыю ў спадзяванні на атрыманне правоў і прывілеяў польскай шляхты (за выключэнем шляхты Мазырскага павета, які застаўся ў складзе ВКЛ). Тэрыторыя ВКЛ зменшылася да тэрыторыі сучасных Беларусі і Літвы. Арыстакратыя ВКЛ выказала пратэст супраць падобных дзеянняў і адмаўлялася працягваць перамовы наконт уніі, аднак шляхта ВКЛ на спецыяльна скліканых сойміках выказалася за заключэнне уніі. Таму дэлегацыя ВКЛ вымушана была вярнуцца на Люблінскі сойм і падпісала акт Люблінскай уніі 1 ліпеня 1569 г.

Паводле ўмоваў уніі ВКЛ і Польскае каралеўства аб’ядноўваліся ў адзіную федэратыўную дзяржаву, якая атрымала назву Рэч Паспалітая (пераклад з лацінскай мовы – агульная справа, рэспубліка). Унія прадугледжвала наступныя палажэнні:

1) У ВКЛ і Польшчы павінен быць адзіны манарх, які адначасова з’яўляецца польскім каралём і вялікім князем літоўскім. Ён абіраецца сумесна шляхтай абедзвюх дзяржаў.

2) Ствараецца агульны вальны сойм Рэчы паспалітай, асобныя соймы ВКЛ і Польшчы былі скасаваны.

3) Абвяшчаецца адзінства знешняй палітыкі дзвюх дзяржаў.

4) Абвяшчаецца права на набыццё зямельнай маёмасці шляхтай ВКЛ і Польшчы на ўсёй тэрыторыі Рэчы Паспалітай.

5) Лівонія (Інфлянты) пераўтвараецца ў сумеснае ўладанне ВКЛ і Польшчы (рэальна з 1588 г.), а Курляндскае герцагства васалам Польшчы і ВКЛ.

6) Абвяшчаецца палітычнае і эканамічнае раўнапраўе шляхты ВКЛ і Польшчы ў межах Рэчы Паспалітай.

7) У ВКЛ захоўваюцца асобная арганізацыя дзяржаўнай улады, заканадаўства, войска, фінансавая і мытная сістэма, а таксама атрыбуты дзяржаўнай улады: герб, пячатка, тытулы.

8) Дзяржаўныя пасады ў ВКЛ і Польшчы маглі займаць толькі мясцовыя ўраджэнцы.

Такім чынам, у выніку Люблінскай уніі ствараецца новая федэратыўная дзяржава – Рэч Паспалітая. Разам з тым ВКЛ захавала значную самастойнасць у межах дадзенай дзяржавы. Унія стала вынікам кампрамісу паміж шляхтай ВКЛ і Польшчы, яна садзейнічала працэсам палітычнага, эканамічнага і культурнага збліжэння дзвюх дзяржаў. Аб’яднанне садзейнічала пашырэнню палітычных правоў і прывілеяў шляхты ВКЛ. Магнаты ВКЛ, хаця і страцілі былыя пазіцыі ў кіраванні дзяржавай, але захавалі свой палітычны і эканамічны ўплыў.

 


Поделиться с друзьями:

mylektsii.su - Мои Лекции - 2015-2024 год. (0.007 сек.)Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав Пожаловаться на материал