Студопедия

Главная страница Случайная страница

КАТЕГОРИИ:

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Развіццё гарадоў, рамяства і гандлю. Магдэбургскае права.






У 14 — першай палове 16 стст. ва ўмовах далейшага развіцця феадальных адносін ішоў інтэнсіўны працэс аддзялення рамяства і гандлю ад сельскай гаспадаркі. Гэта суправаджалася ростам гарадоў і мястэчак (невялікіх гандлёва-рамесных паселішчаў). Калі ў 14 ст. у ВКЛ налічвалася 83 гарады, то да канца 16 ст. каля 530. Насельніцтва гарадоў і мястэчак у асноўным было занята рамяством і гандлем. Жыхары мястэчак і невялікіх гарадоў побач з гэтым былі яшчэ цесна звязаны з апрацоўкай зямлі і сельскагаспадарчымі промысламі.

Асноўныя крыніцы папаўнення гарадскога насельніцтва:

- перасяленне сялян (асабліва да сярэдзіны 16 ст.);

- іміграцыя іншаэтнічнага насельніцтва (яўрэяў, татар, караімаў, немцаў, цыган і г.д.).

У той жа час працэс урбанізацыі (росту гарадскога насельніцтва) стрымлівалі войны і запрыгонванне сялян.

Буйнейшымі гарадамі ВКЛ былі ў 16 ст. Полацк (12 тыс. жыхароў), Вільня, Берасце, Гародня, Віцебск, Менск, Новагародак, Слуцк.

Паводле прававога становішча гарады і мястэчкі падзяляліся на вялікакняжацкія і прыватныя. Прыватнымі былі пераважна дробныя гарады і мястэчкі. 3 пачатку 16 ст. у многіх вялікакняжацкіх гарадах Беларусі пачалі вылучацца асобныя адміністрацыйныя кварталы, якія знаходзіліся пад уладай прыватных асоб – юрыдыкі. Мяшчане (гарадское насельніцтва) неслі павіннасці на карысць уладальніка – дзяржавы або феадала: плацілі грашовыя подаці, выконвалі будаўнічыя і гаспадарчыя работы, пастаўлялі падводы (фурманкі) і г.д. Жыхары юрыдык не выплочвалі гарадскія падаткі і не падлягалі гарадскому суду.

У разлядаемую эпоху адной з галоўных палітычных мэт мяшчан была барацьба за права на самакіраванне гарадоў. Гэтым яны забяспечывалі сваю незалежнасць ад судовых і эканамічных злоўжыванняў дзяржаўных чыноўнікаў і феадалаў. У выніку ў канцы 14 – 16 стст. большасць вялікакняжацкіх гарадоў атрымалі права на самакіраванне – магдэбургскае права. У немалой ступені гэта было абумоўлена імкненнем вялікіх князёў заручыцца палітычнай падтрымкай гарадоў.

Прывілеі на самакіраванне, якія ўтрымлівалі ранейшыя правы горада і афармлялі іх згодна з еўрапейскімі юрыдычнымі нормамі (магдэбурскага права) падпісваў вялікі князь. Правы, што прадастаўляліся гарадам, былі розныя. Агульным было тое, што мяшчане вызваляліся з-пад адміністрацыйнай і судовай улады ваявод і стараст; замест феадальных павіннасцей уводзіўся адзіны дзяржаўны грашовы падатак для горада; у горадзе ствараліся органы самакіравання.

Першым горадам ВКЛ які атрымаў магдэбурскае права была Вільня (1387). Затым яго атрымалі Берасце (1390), Гародня (1391), Слуцк (1441), Полацк (1498), Менск (1499), Віцебск (1597). Да канца 16 ст. самакіраванне атрымалі ўсе больш-менш значныя гарады ВКЛ.

У гарадах, якія атрымалі магдэбургскае права, склаліся наступныя органы гарадскога кіравання:

- Войт – кіраўнік гарадской адміністрацыі і суда. Яго прызначаў вялікі князь з Панамі Радай з ліку шляхты ці знатных гараджан; часам права выбараў войта выкуплялі самі гараджане. Функцыі войта: падтрыманне парадку ў горадзе; вызначэнне правілаў гандлю; збор падаткаў; ажыццяўленне суду. Дапамагаў войту яго намеснік – ленвойт.

- Магістрат – орган гарадскога самакіравання, які складаўся з рады і лавы. Рада вызначала агульны напрамак развіцця гарадской гаспадаркі, займалася добраўпарадкаваннем, абарончымі збудаваннямі, зборам падаткаў, кантралявала гарадскія расходы, ажыццяўляла суд па маёмасных і грамадзянскіх справах. У склад рады ўваходзілі выбраныя мяшчанамі горада радцы на чале з адным або некалькімі бурмістрамі. Бурмістры выбіралася мяшчанамі ці прызначалася войтам. Лава (складалася з войта, ленвойта, лаўнікаў – асоб, выбраных з мяшчан або прызначаных войтам ці радай) займалася разглядам крымінальных і некаторых грамадзянскіх спраў мяшчан.

На першым этапе распаўсюджання самакіравання значную ролю меў агульны сход мяшчан (сойм, веча, капа). На ім слухалі справаздачы бурмістраў, складалі скаргі, вызначалі памеры збору сродкаў на гарадскія патрэбы, маглі змясціць некаторых асоб самакіравання.

Асноўным відам заняткаў мяшчан з’яўлялася рамяство. Найбольшае распаўсюджанне мелі наступныя рамёствы:

апрацоўка металаў (кавальства, вытворчасць зброі, слесарства, ювелірная справа і інш.);

апрацоўка дрэва (вырабляліся асноўныя часткі плугоў, сох, лапаты, вёслы, граблі, а таксама посуд і іншы інвентар, будаваліся жыллё, гаспадарчыя памяшканні, павозкі, караблі);

ганчарства (вытворчасць посуду, цэглы, чарапіцы, кафлі);

апрацоўка скур (гарбарная, рымарная, шавецкая, кушнерская вытворчасць);

ткацтва (шавецтва, кравецтва).

Асноўнай стала работа не на заказ, а на продаж. 3’яўляецца асоба скупшчыка, што арганізуе рэгулярны гандаль.

Асноўнай формай грамадскай арганізацыі ў сярэднявечным грамадстве была карпаратыўныя саюзы. З 16 ст. рамеснікі аб’ядноўваюцца ў цэхі (брацтвы). Цэхі аб’ядноўвалі рамеснікаў аднаго веравызнання. Яны прымалі рамеснікаў адной ці некалькіх сумежных спецыяльнасцяў і абаранялі іх ад канкурэнцыі з боку прышлых сельскіх і іншагародніх рамеснікаў. У 16 ст у гарадах Беларусі налічвалася каля 100 цэхавых спецыяльізацый (срэбнікі, кавалі і гд.), у 18 ст. – ужо 200. У склад цэха ўваходзіла каля 60-100 чалавек. Сярод членаў цэхаў вылучаліся:

- Майстры – самастойныя гаспадары, якія мелі ва ўласнасці прылады працы і майстэрні, дасканала валодалі прафесіяй. З іх ліку на год выбіраўся кіраўнік цэха – стараста (цэхмістр).

- Чаляднікі - падручныя майстроў, якіы прайшлі курс навучання, але не мелі сваіх прылад працы і не атрымалі статусу майстра; пры пэўных умовах (выкананне ўзорнай работы, тэрмін працы і г.д.) чаляднік мог перайсці ў катэгорыю майстра.

- Хлопцы -вучні майстроў.

Дзейнасць цэха і кожнага яго члена рэгламентавалася пісьмовым статутам. У ім распісваўся парадак навучання, найму вучняў і чаляднікаў, пераход з разраду вучняў у чаляднікі і далей у майстры, адносіны ўнутры цэха, адносіны цэха да рамеснікаў, якія не ўступілі ў цэх, сувязі цэха з гарадскім самакіраваннем. Толькі ўдзельнікі цэхаў маглі прадаваць сваю прадукцыю ў гарадах; рамеснікі, якія не ўваходзілі ў цэх, называліся “ партачамі ”, а ў выпадку іх выкрыцця ўладамі і братчыкамі, яны страчвалі тавар і плацілі вялікія штрафы.

Пад уплывам агульнага росту эканомікі адбываецца развіццё гандлю. Наладжваецца пастаянны гандаль у гарадах і мястэчках у лавах і крамах. Кожны тыдзень у мястэчках і гарадах праходзілі таргі (пераважалі аптовыя і дробнааптовыя аперацыі); у буйных гарадах кожны год праводзіліся кірмашы. Узмацняюцца гандлёвыя сувязі розных рэгіёнаў краіны, нягледзячы на пастаянныя войны. Гэтыя адносіны стымулявалі будаўніцтва дарог-гасцінцаў. Самая вялікая звязвала Берасце, Менск з Оршай і Смаленскам.

Ідзе працэс аб’яднання купцоў у брацтвы ці гільдыі. Яны атрымлівалі дзяржаўныя прывілеі на вядзенне гандлю. Аформілася спецыялізацыя ў сферы гандлю.Міжнародны гандаль ажыццяўлялі “ госці ”; аперацыямі па перапродажу сярэдніх партый тавараў, якія збіраліся па сельскай мясцовасці займаліся “ перасолы ”, а дробным разносным гандлем займаліся “ шкоты ” (назва паходзіць ад шатланцаў-наёмнікаў, якія аселі ў ВКЛ).

У сістэме знешняга гандлю на экспарт праз Познань, Крулявец і Рыгу вывозіліся тавары лясных промыслаў (поташ, зала, бярвенні), збожжа, мёд, лён, радзей – рамесніцкія вырабы; імпарт складалі металы, металічныя паўфабрыкаты і вырабы, сукно, каштоўнае ўзбраенне, прадметы раскошы, віно, селядцы, соль.

Такім чынам, у сярэднявечных гарадах ВКЛ у 14 -16 стст. адбываліся працэсы, характэрныя для большасці краін рэгіёну: хуткае развіццё рамяства і гандлю, стварэнне сістэмы гарадскога самакіравання, фарміраванне грамадскіх карпарацый.


Поделиться с друзьями:

mylektsii.su - Мои Лекции - 2015-2024 год. (0.009 сек.)Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав Пожаловаться на материал