Главная страница Случайная страница КАТЕГОРИИ: АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника |
Фарміраванне беларускай народнасці.
Па пытаннях узнікнення беларусаў як этнічнай супольнасці ў асяроддзі навукоўцаў розных эпох вызначаюць некалькі падходаў-канцэпцый, асноўныя з якіх: Польская (Л. Галембоўскі) – беларусы – гэта сапсаваныя рускімі князямі і праваслаўнай рэлігіяй палякі. Вялікаруская (А. Сабалеўскі, І. Сразнеўскі) – беларусы – гэта сапсаваныя польскім уплывам рускія. Крывіцкая (Я. Карскі, В. Ластоўскі) – племянны саюз крывічоў разглядаўся вызначальны фактар у стварэнні дзяржаўных і этнічных структур сучаснай Беларусі. Фінская (І. Ласкоў) – першым гістарычна вядомым насельніцтвам Беларусі абвяшчаюцца фіна-вугорскія плямёны. Менавіта яны сталі асновай на якой сфарміраваўся беларускі народ, з часам славянізаваны. Пацверджаннем тэзы выступаюць шэраг назваў рэк і азёраў (Дзвіна). Балцкая (У.Сядоў) – адзначаецца вядучая роля балцкіх плямёнаў, якія жылі на тэрыторыі Беларусі. Менавіта яны сфарміравалі культуру і антрапалагічны тып сучасных беларусаў. У выніку славянізацыі балцкага субстрату і сфарміраваліся беларусы, як рускія – у выніку асіміляцыі славянамі вугра-фінаў і татар. Крывіцка-дрыгавіцка-радзіміцкая (М. Грынблат, М. Доўнар-Запольскі) –беларуская народнасць узнікла ў выніку паступовага аб’яднання розных славянскіх плямёнаў, якія жылі на тэрыторыі Беларусі. Савецкая (С. Токараў) – сцвяржалася, што ў межах раннефеадальнай дзяржавы Кіеўская Русь у 9 – 13 стст. сфарміравалася т.зв. старажытнаруская народнасць, на аснове якой у 14 – 16 стст. узнікаюць тры брацкія народы: рускія, украінцы і беларусы. Працэс фарміравання этнічных супольнасцяў як аб’яднанняў людзей з аднолькавай самасвядомасцю, агульнай тэрыторыяй, эканамічным, палітычным і культурным жыццём мае складаны, шматэтапны і шматлінейны характар. Першаснымі і найбольш простымі формамі аб’яднання грамадства былі арганізацыі кроўных сваякоў – роды. Роды злучаліся спачатку ў плямёны, затым племянныя саюзы і іншыя этнічныя супольнасці. Тэрыторыя Беларусі ў эпоху першабытнага грамадства была заселена фінскімі і балцкімі плямёнамі, якія ў Сярэднявеччы былі асіміліраваны славянамі, аднак перадалі частку сваёй культуры новым этнічным аб’яднанням. Этнакультурныя працэсы, якія адбываліся на тэрыторыі Беларусі ў сярэднія вякі ўключалі ў сябе славянскія (крывічы, дрыгавічы, радзімічы, валыняне) і балцкія (літва, яцвягі) племянныя этнічныя супольнасці. Стымулюючым фактарам этнічнай кансалідацыі было ўтварэнне ВКЛ. Падпарадкаванне на працягу другой паловы 13 – 14 стст. звыш двух дзесяткаў княстваў адзінай цэнтральнай уладзе спрыяла стварэнню агульнай этнічнай тэрыторыі, актывізавала культурныя сувязі паміж рознымі яе тэрытарыяльнымі часткамі. У рамках Вялікага Княства Літоўскага 14 – 18 cт. адбывалася паступовае збліжэнне палітычных, эканамічных і культурных адрозненняў асобных рэгіёнаў, пачалося фарміраванне этнічных і моўных асаблівасцяў, характэрных для беларускай народнасці. Народнасць – аб’яднанне людзей на пэўнай тэрыторыі, з агульнай гісторыяй, мовай і культурай, умовамі жыцця. Але ў той жа час у прадстаўнікоў дадзенага аб’яднання адсутнічала выразная самаідэнтыфікацыя з дадзенай супольнасцю. У 14 – 16 стст. розныя сацыяльныя групы насельніцтва ВКЛ мелі некалькі тыпаў самасвядомасці: - рэгіянальная самасвядомасць (палачане, віцябляне, палешукі, гарадзенцы, жамойты і г.д.); - канфесійная самасвядомасць (Русь, русіны – г.зн. праваслаўныя; лаціняне – г.зн. католікі); - агульнадзяржаўная самасвядомасць (літвіны, г.зн. жыхары ВКЛ). З 16 ст. фарміруецца паняцце літоўскага палітычнага народу, пад якім разумелася ўся шляхта ВКЛ незалежна ад этнічнага паходжання і веравызнання. Шляхта разглядала сябе як самастойную супольнасць, надзеленую асобымі правамі і прывілеямі і этнічна аддзеленую ад астатняга насельніцтва (абгрунтаванню гэтага служылі легенды пра паходжанне арыстакратыі ВКЛ ад старажытных рымлян або ад старажытных стэпавых качэўнікаў – сарматаў, што абумовіла фарміраванне ў 17 – 18 стст. ідэалогіі сарматызму). Назва “Беларусь” узнікла і замацавалася за нашымі тэрыторыямі не адразу. У 12 ст. яна адносіцца да Уладзіміра-Суздальскага княства. Крыжакі (напр. П. Сухенвірт у 1360) пасля сканчэння ўжывання этноніма “крывічы” у сярэдзіне 13 – 14 стст. размяшчалі Белую Русь паміж Літвой і Масквой, называючы Полацкія, Смаленскія і Пскоўскія землі. У 14 – 16 ст. канфесіёнім “рускі” азначаў праваслаўных Рэчы Паспалітай, у адрозненне ад “маскавітаў” – падданых Масквы. Згодна са звесткамі паляка Я. Чарнкоўскага, Полацк называецца “крэпасцю Белай Русі”, а наёмнік-італьянец у 16 ст. А.Гваніні і яго наступнікі называюць тэрмінам “беларусцы” жыхароў Падзвіння і Падняпроўя, а Меншчыны і Гарадзеншчыны азначаюць як “літву”, адрозніваючы ад балтамоўнай “жмудзі”. У 17 – 18 стст. Магілеўская праваслаўная епархія называлася “беларускай”. Толькі ў выніку дзейнасці стваральнікаў беларускай літаратуры і нацыянальнага руху (Ф. Багушэвіч, А. Гурыновіч, Я. Купала, і інш.) ў 19 – пачатку 20 стст канчаткова этнонім “беларусы” замацаваўся і пачаў прызнавацца за саманазву за ўсімі жыхарамі нашай тэрыторыі. На працэс фарміравання беларускай народнасці вялікі ўплыў аказвала станаўленне старабеларускай мовы, якая фарміруецца на аснове царкоўнаславянскай мовы і мясцовых гаворак і з 14 ст. пачала выцясняць з афіцыйнага ўжытку царкоўнаславянскую мову. У 14-16 стст. у асяроддзі шляхты і адукаванага насельніцтва старабеларуская мова замацоўваецца ў якасці асноўнай. Гэтая мова становіцца агульнадзяржаўнай, на ёй выдаюцца дзяржаўныя дакументы, ажыццяўляецца справаводстваў канцылярыі ВКЛ і ва ўсіх рэгіянальных органах улады. З другой паловы 16 ст. у асяроддзі шляхты і адукаванага насельніцтва пачынае пераважаць польская мова. Важную ролю ў грамадскім жыцці адыгрывалі таксама лацінская мова (мова рымска-каталіцкай царквы, міжнародных зносін) і царкоўнаславянская мова (мова праваслаўнай царквы). Такім чынам, у 14 – 16 стст. адбываецца працэс фарміравання беларускай народнасці. Аднак гэты працэс запавольваўся шматканфесійным і шматмоўным характарам насельніцтва ВКЛ, наяўнасцю розных тыпаў самасвядомасці ва ўмовах карпаратыўнага сярэднявечнага грамадства.
|