Студопедия

Главная страница Случайная страница

КАТЕГОРИИ:

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Абвяшчэнне БССР і Літоўска-Беларускай ССР.






Пасля аднаўлення Савецкай улады на большай частцы тэрыторыі Беларусі бальшавіцкі ўрад у Маскве змяніў адносіны да беларускага нацыянальнага пытання. Ён пайшоў на стварэнне беларускай дзяржаўнасці, залежнай ад Савецкай Расіі, на чым настойвалі прадстаўнікі прабальшавіцкай часткі беларускага нацыянальнага руху. Дадзеныя змены былі абумоўлены наступнымі фактарамі:

- неабходнасць дэманстрацыі перад міжнароднай супольнасцю павагі да абвешчанага права нацый на самавызначэнне (пасля абвяшчэння БНР факт існавання беларускай нацыі бальшавіцкімі ўладамі адкрыта не адмаўлялўся);

- імкненне да стварэння савецкай беларускай дзяржаўнасці ў якасці альтэрнатывы антыбальшавіцкай БНР;

- імкненне да стварэння буфернай дзяржавы паміж Савецкай Расіяй і Польскай рэспублікай, якая была створана ў лістападзе 1918 г. і выяўляла прэтэнзіі на беларускія тэрыторыі;

- імкненне да пашырэння сацыяльнай базы сярод беларускага насельніцтва.

У дадзеных умовах 30 снежня 1918 г. у Смаленску адбыўся І з’езд Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі (КП(б)Б), якая стала аўтаномнай адзінкай у складзе РКП(б). У кіраўніцтве КП(б)Б пераважалі былыя дзеячы Аблвыканкамзаха (А.Ф. Мяснікоў, М.І. Калмановіч, В.Р. Кнорын), якія не былі беларусамі і непрыхільна ставіліся да ідэі беларускай дзяржаўнасці. Аднак пад націскам Масквы яны выказаліся за пераўтварэнне Заходняй камуны ў Беларускую Савецкую Сацыялістычную Рэспубліку (БССР).

1 студзеня 1919 г. было афіцыйна абвешчана утварэнне БССР у Маніфесце Часовага рабоча-сялянскага ўрада БССР, дзе былі вызначаны асноўныя палажэнні яе дзяржаўнага статуса. Тэрыторыя БССР ахоплівала Мінскую, Віцебскую, Гродзенскую, Магілёўскую, Смаленскую, часткі Віленскай і Чарнігаўскай губерняў. Сталіцай станавіўся Смаленск, а з 5 студзеня 1919 г. – Мінск. На чале Часовага рабоча-сялянскага ўрада стаў лідэр беларускіх камуністаў Зміцер Жылуновіч; але ў цэлым ва ўрадзе пераважалі былыя дзеячы Аблвыканкамзаха.

Але ўжо 16 студзеня Цэнтральны камітэт РКП(б) прыняў рашэнне аб перадачы Смаленскай, Віцебскай, Магілёўскай губерняў у склад РСФСР, а астатняй частцы БССР было дырэктыўна прапанавана стварыць сумесную дзяржаву з Літоўскай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікай, утворанай у снежні 1918 г. Гэта выклікала ўрадавы крызіс, у выніку якога ўрад БССР пакінулі 6 міністраў на чале з З.Жылуновічам. На чале ўрада стаў А.Ф. Мяснікоў.

2-3 лютага 1919 г. у Мінску адбыўся І Усебеларускі з’езд Саветаў, на якім прысутнічала 230 дэлегатаў. На ім была прынята першая Канстытуцыя БССР. Паводле яе, была вызначана сістэма органаў улады і кіравання. Вышэйшым органам улады ў БССР абвяшчаўся Усебеларускі з’езд Саветаў, а ў перыяд паміж з’ездамі – выбіраемы з’ездам Цэнтральны выканаўчы камітэт (ЦВК). Функцыі выканаўчай улады ўскладаліся на Вялікі прэзідыум, фарміруемы ЦВК. У канстытуцыі дэклараваліся грамадзянскія і палітычныя правы і свабоды працоўнага народа. У той жа час пазбаўляліся выбарчых і некаторых іншых палітычных правоў прадстаўнікі былых эксплуататарскіх класаў, тыя, хто выкарыстоўваў наёмную працу. Выбары ў Саветы з’яўляліся непрапарцыянальнымі, шматступеньчатымі і адкрытымі. Фактычна органы ўлады БССР знаходзіліся ў залежнасці ад Масквы.

У ходзе з’езда быў сфарміраваны Вялікі прэзідыум, у які ўвайшлі пераважна былыя дзеячы Аблвыканкамзаха на чале з А.Ф. Мясніковым.

27 лютага 1919 г. на аб’яднаным пасяджэнні ЦВК БССР і Літоўскай ССР была створана адзіная Літоўска-Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка (ЛітБелССР) са сталіцай у Вільні. Структура ўлады ў ЛітБелССР была падобнай да той, што стваралася ў БССР. Аднак у якасці вышэйшага органа выканаўчай улады прадугледжваўся Савет народных камісараў (СНК). На чале ЦВК ЛітБелССР стаў К. Цыхоўскі, а СНК – В. Міцкявічус-Капсукас. Беларускіх камуністаў у складзе кіраўніцтва ЛітБелССР не было. Адбылося і аб’яднанне кампартый Літвы і Беларусі. Стварэнне ЛітБелССР тлумачылася стварэннем новай буфернай дзяржавы ва ўмовах барацьбы з Польскай і Літоўскай рэспублікамі. Улады ЛітБелССР падпарадкоўваліся кіраўніцтву РСФСР; дакладнае размежаванне функцый паміж уладамі РСФСР і ЛітБелССР адсутнічала.

У канцы 1918 – пачатку 1919 гг. ва ўмовах абвастрэння эканамічнага крызісу і грамадзянскай вайны ў Расіі бальшавіцкія ўлады пачынаюць ажыццяўленне палітыкі “ ваеннага камунізму ”, якая прадугледжвала наступныя мерапрыемствы:

- увядзенне харчовай развёрсткі – прымусовай рэквізіцыі ў сялян сельскагаспадарчай прадукцыі для пакрыцця выдаткаў на войска і ўтрыманне гарадскога насельніцтва;

- увядзенне дзяржаўнай манаполіі на гандаль, ліквідацыя прыватнага гандлю;

- нацыяналізацыя амаль усёй прамысловасці, уключаючы дробную;

- устанаўленне жорсткай сістэмы размеркавання харчовых і прамысловых тавараў;

- увядзенне ўсеагульнай працоўнай павіннасці.

Характэрна тое, што канфіскаваныя на тэрыторыі цэнтральнай і ўсходняй Беларусі памешчыцкія землі не перадаваліся сялянам, а пераўтвараліся ў дзяржаўныя і калектыўныя гаспадаркі. Палітыка “ваеннага камунізму”, а таксама правядзенне мабілізацый у Чырвоную армію для ўдзелу ў грамадзянскай вайне ў Расіі выклікалі масавую незадаволенасць сялянства. У розных паветах адбыўся шэраг сялянскіх паўстанняў. Мелі месца хваляванні і ў Чырвонай арміі, самым значным сярод якіх было паўстанне салдат у Гомелі і Рэчыцы пад кіраўніцтва палкоўніка М. Стракапытава ў сакавіку 1919 г. Падаўленне гэтых паўстанняў суправаджалася ўзмацненнем палітыкі чырвонага тэрору з боку бальшавіцкай улады.

Разам з тым дадзеныя акалічнасці абумовілі нетрываласць улады ў ЛітБелССР. Да восені 1919 г. амаль уся тэрыторыя ЛітБелССР была занята войскамі Польскай і Літоўскай рэспублік. Кіраўніцтва ЛітБел ССР і кампартыі Літвы і Беларусі перабраліся ў Смаленск. Фактычна дадзеная рэпубліка спыніла сваё існаванне.

Такім чынам, у 1919 г. адбылося фарміраванне беларускай дзяржаўнасці ў форме БССР, а затым ЛітБелССР, у межах якіх утварыліся дзяржаўныя структуры, якія фактычна знаходзіліся ў аўтаномных адносінах да Савецкай Расіі. Разам з тым гэтыя формы дзяржаўнасці на той момант аказаліся нетрывалымі, што абумоўлівалі тыя ж фактары, якія не спрыялі ажыццяўленню дзяржаўнасці ў форме БНР, а таксама адсутнасць дакладнага размежавання паўнамоцтваў паміж уладамі новаўтвораных рэспублік і Расіі.

 


Поделиться с друзьями:

mylektsii.su - Мои Лекции - 2015-2024 год. (0.006 сек.)Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав Пожаловаться на материал