Студопедия

Главная страница Случайная страница

КАТЕГОРИИ:

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Міжнародная дзейнасць Беларускай ССР у пасляваенны перыяд






 

Удзел Беларускай ССР у міжнародных сувязях меў важнае значэнне для павышэння яе сусветнага аўтарытэту. Дэлегацыя Беларускай ССР у складзе К.Кісялёва, А.Жэбрака, В.Байдакова і Ф.Шмыгава, ўдзельнічала разам з іншымі 50 дэлегацыямі у распрацоўцы, а затым і падпісанні Статута Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, які ўступіў у сілу з 24 кастрычніка 1945 г. З гэтага часу Беларуская ССР стала членам-заснавальнікам ААН, а яе дэлегацыі ўдзельнічалі і ўдзельнічаюць ва ўсіх пасяджэннях Генеральнай Асамблеі ААН.

Дзейнасць БССР у самай прэстыжнай міжнароднай арганізацыі, хаця і была абмежаванай, бо становішча рэспублікі ў складзе СССР пры той строга цэнтралізаванай каманда-адміністрацыйнай сістэме не давала магчымасці дзейнічаць самастойна, але дазваляла паступова пашыраць свае сувязі і набываць міжнародны вопыт. Прадстаўнікі БССР уваходзілі ў розныя органы ААН. Беларуская ССР з’яўлялася членам спецыялізаваных устаноў ААН: Міжнароднай арганізацыі працы – з 1954 г. па справах адукацыі, навукі і культуры (ЮНЕСКО) – з 1954 г.; Міжнароднага саюза электрасувязі з 1947 г.; Сусветнага паштовага саюза – з 1947 г.; Сусветнай арганізацыі аховы здароўя з 1948 – 1949 гг. БССР удзельнічала ў заключэнні двух і шматбаковых міжнародных дагавораў з Польшчай у 1944 – 1946 гг.; мірных дагавораў з Балгарыяй, Венгрыяй, Італіяй, Румыніяй, Фінляндыяй у 1947 г. і шмат якіх канвенцый.

Дэлегацыі Беларускай ССР удзельнічалі ў абмеркаванні найбольш значных праблем міжнароднага суіснавання краін, падтрыманні міру, асуджэнні прапаганды вайны, ліквідацыі каланіяльнай сістэмы і іншых. БССР адстойвала прынцыпы раўнапраўнага ўзаемавыгаднага міжнароднага эканамічнага, гандлёвага і навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва. У 1948 – 1949 гг. БССР – член аднаго з галоўных органаў ААН – эканамічнага і сацыяльнага савета. Яна штогод удзельнічла ў сесіях Еўрапейскай эканамічнай камісіі ААН, з’яўлялась членам яе органаў па сельскай гаспадарцы, лесаматэрыялах, будаўніцтву і іншых.

Вядома, што жалезная заслона, якою адгарадзіўся Савецкі Саюз ад іншых дзяржаў, значна перашкаджала міжнародным зносінам, але гістарычны працэс збліжэння ўсіх народаў паміж сабой няўхільна ламаў заслону, і ў гэтай справе важную роль адыгрывалі міжнародныя кантакты ў галіне навукі, адукацыі, культуры і спорту.

Навуковыя сувязі беларускіх вучоных з навукоўцамі замежных краін даволі інтэнсіўна пачалі развівацца падчас хрушчоўскай «адлігі». У першую чаргу з краінамі сацыялістычнай садружнасці: Польшчай, Балгарыяй, Германскай дэмакратычнай рэспублікай, Чэхаславакіяй, Венгрыяй.

Сувязі ў галіне літаратуры і мовазнаўства развіваліся ў розных накірунках. Перш за ўсё гэта пераклады і выданне твораў замежных аўтараў на Беларусі і выданне твораў беларускіх пісьменнікаў за мяжой на польскай, балгарскай, нямецкай, чэшскай, ангельскай і іншай мовах. Па-другое, гэта асабістыя сустрэчы і сумесныя літаратурна-навуковыя канферэнцыі і сімпозіумы. За мяжой добра ведалі творы Я.Коласа, Я.Купалы, М.Багдановіча, Я.Брыля, В.Быкава, К.Крапівы, Н.Гілевіча, М.Танка і іншыя. На беларускай мове выдадзены творы класікаў сусветнай культуры: Х.Андэрсена, Дж. Лондана, М.Твена, А.Франса, В.Гюго, Ч.Дзікенса, Д.Байрана, А.Бальзака, У.Шэкспіра і многіх сучасных зарубежных пісьменнікаў.

Міжнародныя спартыўныя сувязі беларускіх спартсменаў доўгі час былі даволі абмежаванымі, бо яны ўдзельнічалі ў міжнародных спаборніцтвах і сусветных алімпіядах толькі ў складзе каманды СССР.

На XV Алімпійскіх гульнях у Хельсінкі (1952) у складзе зборнай СССР было ўсяго 7беларускіх спартсменаў. На XVI Алімпійскіх гульнях у Мельбурне (1956) – 9 беларускіх спартсменаў. На XVIІ Алімпійскіх гульнях у Рыме (1960) – 11 беларускіх спартсменаў.

Міжнародны турызм у Беларускай ССР свае першыя крокі зрабіў у 1958 г., калі ў СССР пачалі арганізоўвацца групавыя замежныя паездкі савецкіх грамадзян. Замежных турыстаў на Беларусі пачалі прымаць з 1955 г. Аб паступовым развіцці міжнароднага турызму сведчаць наступныя лічбы. У 1960 г. па лініі прафсаюзных арганізацый у турысцкіх паездках пабывалі 535 чалавек, у 1972-ім – 5733 чалавекі. У наступныя гады колькасць людзей, наведаўшых замежныя краіны, значна ўзрасла.

Кароткі агляд міжнародных сувязяў беларускага народа з народамі іншых краін дазваляе зрабіць высновы, што ў пасляваенны перыяд, калі яшчэ існавала жалезная заслона і савецкія людзі былі практычна пазбаўлены магчымасці выязджаць за мяжу, паступова і павольна, пад кантролем бюракратычнага апарату і Камітэта дзяржаўнай бяспекі частка грамадзян БССР атрымала магчымасць выяджаць за мяжу і знаёміцца з умовамі жыцця іншых народаў.

 


Поделиться с друзьями:

mylektsii.su - Мои Лекции - 2015-2024 год. (0.006 сек.)Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав Пожаловаться на материал