Студопедия

Главная страница Случайная страница

КАТЕГОРИИ:

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Глава 1. Выбарчая сістэма






Артыкул 64. Выбары дэпутатаў і іншых асоб, якія выбіраюцца на дзяржаўныя пасады народам, з'яўляюцца ўсеагульнымі: права выбіраць маюць грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія дасягнулі 18 гадоў.

У выбарах не ўдзельнічаюць грамадзяне, прызнаныя судом недзеяздольнымі, асобы, якія ўтрымліваюцца па прыгавору суда ў месцах пазбаўлення волі. У галасаванні не прымаюць удзелу асобы, у адносінах да якіх у парадку, устаноўленым крымінальна-працэсуальным заканадаўствам, выбрана мера стрымання - утрыманне пад вартай. Любое прамое або ўскоснае абмежаванне выбарчых правоў грамадзян у іншых выпадках з'яўляецца недапушчальным і караецца згодна з законам.

Артыкул 65. Узроставы цэнз дэпутатаў і іншых асоб, якія выбіраюцца на дзяржаўныя пасады, вызначаецца адпаведнымі законамі, калі іншае не прадугледжана Канстытуцыяй.

Артыкул 66. Выбары з'яўляюцца свабоднымі: выбаршчык асабіста вырашае, ці ўдзельнічаць яму ў выбарах і за каго галасаваць.

Падрыхтоўка і правядзенне выбараў праводзяцца адкрыта і галосна.

Артыкул 67. Выбары з'яўляюцца роўнымі: выбаршчыкі маюць роўную колькасць галасоў.

Колькасць выбаршчыкаў у кожнай выбарчай акрузе павінна быць прыкладна роўнай.

Кандыдаты, якія выбіраюцца на дзяржаўныя пасады народам, удзельнічаюць у выбарах на роўных падставах.

Артыкул 68. Выбары з'яўляюцца прамымі: дэпутаты выбіраюцца грамадзянамі непасрэдна.

Артыкул 69. Галасаванне на выбарах з'яўляецца тайным: кантроль за волевыяўленнем выбаршчыкаў у ходзе галасавання забараняецца.

Артыкул 70. Права вылучэння кандыдатаў у дэпутаты належыць грамадскім аб'яднанням, працоўным калектывам і грамадзянам у адпаведнасці з законам.

Артыкул 71. Расходы на падрыхтоўку і правядзенне выбараў ажыццяўляюцца за кошт дзяржавы ў межах выдзеленых на гэтыя мэты сродкаў.

Артыкул 72. Правядзенне выбараў забяспечваюць выбарчыя камісіі.

Парадак правядзення выбараў вызначаецца законамі Рэспублікі Беларусь.

Выбары не праводзяцца ў перыяд надзвычайнага або ваеннага становішча.

ГЛАВА 2.
РЭФЕРЭНДУМ (НАРОДНАЕ ГАЛАСАВАННЕ)

Артыкул 73. Для вырашэння важнейшых пытанняў дзяржаўнага і грамадскага жыцця могуць праводзіцца рэспубліканскія і мясцовыя рэферэндумы.

Артыкул 74. Рэспубліканскія рэферэндумы назначаюцца Вярхоўным Саветам Рэспублікі Беларусь па прапанове Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь або не менш як 450 тысяч грамадзян, якія валодаюць выбарчым правам.

Вярхоўны Савет не пазней чым за 30 дзён пасля ўнясення на яго разгляд у адпаведнасці з законам прапаноў Прэзідэнта або грамадзян аб правядзенні рэферэндуму абавязаны назначыць дату правядзення рэспубліканскага рэферэндуму.

Пытанне аб правядзенні рэспубліканскага рэферэндуму можа быць разгледжана Вярхоўным Саветам таксама па ініцыятыве не менш як 70 дэпутатаў Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 75. Мясцовыя рэферэндумы назначаюцца адпаведнымі мясцовымі прадстаўнічымі органамі па сваёй ініцыятыве або па прапанове не менш дзесяці працэнтаў грамадзян, якія валодаюць выбарчым правам і пражываюць на адпаведнай тэрыторыі.

Артыкул 76. Рэферэндумы праводзяцца шляхам усеагульнага, свабоднага, роўнага і тайнага галасавання.

У рэферэндумах удзельнічаюць грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія валодаюць выбарчым правам.

Артыкул 77. Рашэнні, прынятыя рэферэндумам, могуць быць адменены або зменены толькі шляхам рэферэндуму, калі іншае не будзе вызначана рэферэндумам.

Артыкул 78. Парадак правядзення рэспубліканскіх і мясцовых рэферэндумаў, а таксама пералік пытанняў, якія не могуць быць вынесены на рэферэндум, вызначаюцца законам Рэспублікі Беларусь.


Поделиться с друзьями:

mylektsii.su - Мои Лекции - 2015-2024 год. (0.006 сек.)Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав Пожаловаться на материал