Главная страница Случайная страница КАТЕГОРИИ: АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника |
Глава 3. Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь
Артыкул 79. Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь з'яўляецца найвышэйшым прадстаўнічым пастаянна дзеючым і адзіным заканадаўчым органам дзяржаўнай улады Рэспублікі Беларусь. Артыкул 80. Вярхоўны Савет складаецца з 260 дэпутатаў, якія выбіраюцца грамадзянамі Рэспублікі Беларусь. Дэпутатам Вярхоўнага Савета можа быць любы грамадзянін Рэспублікі Беларусь, які валодае выбарчым правам і дасягнуў 21 года. Артыкул 81. Тэрмін паўнамоцтваў Вярхоўнага Савета - пяць гадоў. Паўнамоцтвы Вярхоўнага Савета могуць быць датэрмінова спынены па пастанове Вярхоўнага Савета, прынятай большасцю не менш як дзве трэці ад выбраных дэпутатаў. Выбары новага складу Вярхоўнага Савета назначаюцца не пазней чым за тры месяцы да заканчэння паўнамоцтваў Вярхоўнага Савета. Артыкул 82. Першае пасяджэнне Вярхоўнага Савета склікаецца Цэнтральнай камісіяй Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенню рэспубліканскіх рэферэндумаў не пазней чым праз 30 дзён пасля выбараў. Артыкул 83. Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь: 1) назначае рэспубліканскія рэферэндумы; 2) прымае і змяняе Канстытуцыю; 3) прымае законы і пастановы і ажыццяўляе кантроль за іх выкананнем; 4) дае тлумачэнне Канстытуцыі і законаў; 5) назначае чарговыя выбары дэпутатаў Вярхоўнага Савета і мясцовых Саветаў дэпутатаў; выбары Прэзідэнта; 6) утварае Цэнтральную камісію па выбарах і правядзенню рэспубліканскіх рэферэндумаў; 7) выбірае Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь, Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь, Вышэйшы Гаспадарчы Суд Рэспублікі Беларусь, Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь, Старшыню і Савет Кантрольнай палаты Рэспублікі Беларусь, Старшыню і членаў Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь; 8) вызначае парадак вырашэння пытанняў адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання дзяржавы; 9) вызначае асноўныя напрамкі ўнутранай і знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь; 10) зацвярджае рэспубліканскі бюджэт, справаздачу аб яго выкананні, нарматывы адлічэнняў ад агульнадзяржаўных падаткаў і даходаў у мясцовыя бюджэты; 11) устанаўлівае рэспубліканскія падаткі і зборы, ажыццяўляе кантроль за грашовай эмісіяй; 12) ратыфікуе і дэнансуе міжнародныя дагаворы Рэспублікі Беларусь; 13) прымае рашэнні аб амністыі; 14) вызначае ваенную дактрыну; 15) аб'яўляе вайну і заключае мір; 16) устанаўлівае дзяржаўныя ўзнагароды, класныя чыны і званні Рэспублікі Беларусь; 17) прымае пастановы аб роспуску мясцовых Саветаў дэпутатаў і назначае новыя выбары ў выпадку сістэматычнага або грубага парушэння імі патрабаванняў заканадаўства; 18) адмяняе распараджэнні Старшыні Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь у выпадках, калі яны супярэчаць законам і пастановам Вярхоўнага Савета. Вярхоўны Савет можа вырашаць іншыя пытанні ў адпаведнасці з Канстытуцыяй. Артыкул 84. Галасаванне на пасяджэннях Вярхоўнага Савета ажыццяўляецца дэпутатамі асабіста. Законы і пастановы Вярхоўнага Савета лічацца прынятымі пры ўмове, што за іх прагаласавала большасць выбраных дэпутатаў, калі іншае не прадугледжана Канстытуцыяй. Прынятыя законы ў дзесяцідзённы тэрмін з дня прыняцця накіроўваюцца на подпіс Прэзідэнту. Артыкул 85. Вярхоўны Савет выбірае з ліку дэпутатаў Вярхоўнага Савета Старшыню Вярхоўнага Савета, Першага намесніка Старшыні Вярхоўнага Савета і намеснікаў Старшыні Вярхоўнага Савета. Артыкул 86. Старшыня Вярхоўнага Савета выбіраецца тайным галасаваннем. Ён падсправаздачны Вярхоўнаму Савету. Артыкул 87. Старшыня Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь: 1) ажыццяўляе агульнае кіраўніцтва падрыхтоўкай пытанняў, якія падлягаюць разгляду Вярхоўным Саветам; 2) вядзе пасяджэнні Вярхоўнага Савета; 3) прадстаўляе Вярхоўны Савет у адносінах з органамі і арганізацыямі ўнутры краіны і за мяжой; 4) падпісвае пастановы, прынятыя Вярхоўным Саветам; 5) прадстаўляе Вярхоўнаму Сазету кандадатуры для выбрання на пасады Першага намесніка і намеснікаў Старшыні Вярхоўнага Савета, Генеральнага пракурора, Старшыні кантрольнай палаты; 6) кіруе работай апарату Вярхоўнага Савета. Старшыня Вярхоўнага Савета выдае распараджэнні. Першы намеснік і намеснікі Старшыні Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь выконваюць па даручэнню Старшыні Вярхоўнага Савета асобныя яго абавязкі і замяшчаюць Старшыню Вярхоўнага Савета ў выпадку яго адсутнасці або немагчымасці ажыццяўлення ім сваіх абавязкаў. Артыкул 88. Вярхоўны Савег выбірае з ліку дэпутатаў пастаянныя камісіі і іншыя органы для вядзення законапраектнай работы, папярэдняга разгляду і падрыхтоўкі пытанняў, якія адносяцца да ведання Вярхоўнага Савета, ажыццяўлення кантролю за выкананнем законаў. У выпадку неабходнасці Вярхоўны Савет можа ствараць следчыя, рэвізійныя і іншыя часовыя камісіі. Артыкул 89. Для арганізацыі работы Вярхоўнага Савета ствараецца Прэзідыум Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь. У склад Прэзідыума Вярхоўнага Савета ўваходзяць Старшыня Вярхоўнага Савета, Першы намеснік Старшыні Вярхоўнага Савета, намеснікі Старшыні Вярхоўнага Савета і дэпутаты ў парадку, прадугледжаным Рэгламентам Вярхоўнага Савета. Прэзідыум Вярхоўнага Савета ўзначальвае Старшыня Вярхоўнага Савета. Артыкул 90. Права заканадаўчай ініцыятывы ў Вярхоўным Савеце Рэспублікі Беларусь належыць дэпутатам Вярхоўнага Савета, пастаянным камісіям Вярхоўнага Савета, Прэзідэнту, Вярхоўнаму Суду, Вышэйшаму Гаспадарчаму Суду, Генеральнаму пракурору, Кантрольнай палаце, Нацыянальнаму банку, а таксама грамадзянам, якія валодаюць выбарчым правам, у колькасці не менш як 50 тысяч чалавек. Артыкул 91. Паўнамоцтвы Вярхоўнага Савета захоўваюцца да адкрыцця першага пасяджэння Вярхоўнага Савета новага склікання. Артыкул 92. Дэпутат Вярхоўнага Савета ажыццяўляе свае паўнамоцтвы ў Вярхоўным Савеце на прафесійнай аснове або па яго жаданню не парываючы з вытворчай або службовай дзейнасцю. Дэпутатамі Вярхоўнага Савета не могуць быць Прэзідэнт, члены Кабінета Міністраў, суддзі, а таксама іншыя асобы, якія назначаюцца на пасаду Прэзідэнтам або па ўзгадненню з ім. Артыкул 93. Дэпутат Вярхоўнага Савета не нясе юрыдычнай адказнасці за сваю дзейнасць у Вярхоўным Савеце, якая ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Канстытуцыяй, як у перыяд выканання дэпутацкіх паўнамоцтваў, так і пасля іх спынення. Дэпутат Вархоўнага Савета не можа быць прыцягнуты да крымінальнай адказнасці, арыштаваны, іншым чынам пазбаўлены асабістай свабоды без згоды Вярхоўнага Савета, акрамя выпадкаў затрымання на месцы ўчынення злачынства. Крымінальная справа супраць дэпутата Вярхоўнага Савета можа быць узбуджана Генеральным пракурорам са згоды Вярхоўнага Савета, а ў перыяд паміж сесіямі - са згоды Прэзідыума Вярхоўнага Савета. Артыкул 94. Парадак дзейнасці Вярхоўнага Савета, яго органаў і дэпутатаў вызначаецца Рэгламентам Вярхоўнага Савета, які прымаецца Вярхоўным Саветам і падпісваецца яго Старшынёй, а таксама іншымі заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.
|