Студопедия

Главная страница Случайная страница

КАТЕГОРИИ:

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Глава 4. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь






Артыкул 95. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь з'яўляецца кіраўніком дзяржавы і выканаўчай улады.

Артыкул 96. Прэзідэнтам можа быць выбраны грамадзянін Рэспублікі Беларусь не маладзейшы за 35 гадоў, які валодае выбарчым правам і пражывае ў Рэспубліцы Беларусь не менш дзесяці гадоў.

Артыкул 97. Прэзідэнт выбіраецца непасрэдна народам Рэспублікі Беларусь. Тэрмін паўнамоцтваў Прэзідэнта - пяць гадоў. Адна і тая ж асоба можа быць Прэзідэнтам не болып двух тэрмінаў.

Кандыдаты на пасаду Прэзідэнта вылучаюцца не менш чым 70 дэпутатамі Вярхоўнага Савета, грамадзянамі Рэспублікі Беларусь - пры наяўнасці не менш як 100 тысяч подпісаў выбаршчыкаў.

Выбары Прэзідэнта назначаюцца Вярхоўным Саветам не пазней чым за пяць месяцаў і праводзяцца не пазней чым за два месяцы да сканчэння тэрміну паўнамоцтваў папярэдняга Прэзідэнта.

Калі пасада Прэзідэнта аказалася вакантнай, выбары праводзяцца не раней чым праз 30 дзён і не пазней чым праз 70 дзён з дня адкрыцця вакансіі.

Артыкул 98. Лічыцца, што выбары адбыліся, калі ў галасаванні прынялі ўдзел больш паловы грамадзян Рэспублікі Беларусь, уключаных у спіс выбаршчыкаў.

Прэзідэнт лічыцца выбраным, калі за яго прагаласавала больш як палова грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія прынялі ўдзел у галасаванні.

Калі ні адзін з кандыдатаў не набраў неабходнай колькасці галасоў, то ў двухтыднёвы тэрмін праводзіцца другі тур галасавання па двух кандыдатах, якія атрымалі найбольшую колькасць галасоў выбаршчыкаў. Выбраным лічыцца кандыдат у Прэзідэнты, які атрымаў пры паўторным галасаванні больш паловы галасоў выбаршчыкаў, што прынялі ўдзел у галасаванні.

Парадак правядзення выбараў Прэзідэнта вызначаецца законам Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 99. Прэзідэнт заступае на пасаду пасля прынясення Прысягі наступнага зместу:

«Заступаючы на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, урачыста клянуся служыць народу Рэспублікі Беларусь, выконваць Канстытуцыю і законы Рэспублікі Беларусь, добрасумленна выконваць ускладзеныя на мяне высокія абавязкі».

Прысяга прыносіцца ва ўрачыстай абстаноўцы на спецыяльным пасяджэнні Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь не пазней двух месяцаў з дня выбрання Прэзідэнта. 3 моманту прынясення Прысягі нававыбраным Прэзідэнтам паўнамоцтвы папярэдняга Прэзідэнта спыняюцца.

Артыкул 100. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь:

1) прымае меры па ахове суверэнітэту, нацыянальнай бяспекі і тэрытарыяльнай цэласнасці Рэспублікі Беларусь, забеспячэнню палітычнай і эканамічнай стабільнасці, захоўванню правоў і свабод грамадзян;

2) кіруе сістэмай органаў выканаўчай улады і забяспечвае іх узаемадзеянне з прадстаўнічымі органамі;

3) стварае і скасоўвае міністэрствы, дзяржаўныя камітэты і іншыя цэнтральныя органы кіравання Рэспублікі Беларусь;

4) са згоды Вярхоўнага Савета назначае і вызваляе ад пасады Прэм'ер-міністра, яго намеснікаў, міністраў замежных спраў, фінансаў, абароны, унутраных спраў, Старшыню Камітэта дзяржаўнай бяспекі; назначае і вызваляе ад пасады іншых членаў Кабінета Міністраў; прымае адстаўку ўказаных у гэтым пункце асоб;

5) прадстаўляе Вярхоўнаму Савету кандыдатуры для выбрання на пасады Старшыні Канстытуцыйнага Суда, Старшыні Вярхоўнага Суда, Старшыні Вышэйшага Гаспадарчзга Суда, Старшыні Праўлення Нацыянальнага банка;

6) штогод прадстаўляе Вярхоўнаму Савету даклады аб становішчы дзяржавы, па ўласнай ініцыятыве або па прапанове Вярхоўнага Савета інфармуе Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь аб рэалізацыі ўнутранай і знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь;

7) звяртаецца з пасланнямі да народа Рэспублікі Беларусь і Вярхоўнага Савета;

8) паведамляе Вярхоўнаму Савету аб Праграме дзейнасці Кабінета Міністраў;

9) мае права ўдзельнічаць у рабоце Вярхоўнага Савета і яго органаў, выступаць перад імі ў любы час з прамовай або паведамленнем;

10) назначае суддзяў Рэспублікі Беларусь, акрамя тых, выбранне якіх аднесена да кампетэнцыі Вярхоўнага Савета;

11) назначае іншых службовых асоб, пасады якіх вызначаны ў адпаведнасці з законам, калі іншае не прадугледжана Канстытуцыяй;

12) вырашае пытанні аб прыёме ў грамадзянства Рэспублікі Беларусь, яго спыненні і прадастаўленні прытулку;

13) узнагароджвае дзяржаўнымі ўзнагародамі, прысвойвае класныя чыны і званні;

14) ажыццяўляе памілаванне асуджаных грамадзян;

15) прадстаўляе дзяржаву ў адносінах з іншымі краінамі і міжнароднымі арганізацыямі;

16) вядзе перагаворы і падпісвае міжнародныя дагаворы, назначае і адклікае дыпламатычных прадстаўнікоў Рэспублікі Беларусь у замежных дзяржавах і пры міжнародных арганізацыях;

17) прымае даверчыя і адзыўныя граматы акрэдытаваных пры ім дыпламатычных прадстаўнікоў замежных дзяржаў;

18) у выпадку стыхійнага бедства, катастрофы, а таксама беспарадкаў, што суправаджаюцца гвалтам ці пагрозай гвалту з боку групы асоб і арганізацый, у выніку якіх узнікае небяспека жыццю і здароўю людзей, тэрытарыяльнай цэласнасці і існаванню дзяржавы, уводзіць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь або ў асобных яе мясцовасцях надзвычайнае становішча з унясеннем у трохдзённы тэрмін прынятага рашэння на зацвярджэнне Вярхоўнага Савета;

19) у выпадках, прадугледжаных законам, мае права адкласці правядзенне забастоўкі або прыпыніць яе не болыш чым на двухмесячны тэрмін;

20) падпісвае законы, мае права не пазней чым у дзесяцідзённы тэрмін з дня атрымання закона вярнуць яго са сваімі пярэчаннямі ў Вярхоўны Савет для паўторнага абмеркавання і галасавання. Калі Вярхоўны Савет большасцю не менш як дзве трэці ад выбраных дэпутатаў пацвердзіць раней прынятае ім рашэнне, Прэзідэнт абавязаны падпісаць закон у трохдзённы тэрмін; нявернуты ва ўказаны тэрмін закон лічыцца падпісаным;

21) мае права адмяняць акты падведамных яму органаў выканаўчай улады;

22) прыпыняе рашэнні мясцовых Саветаў дэпутатаў у выпадку неадпаведнасці іх закону;

23) узначальвае Савет Бяспекі Распублікі Беларусь;

24) з'яўляецца Галоўнакамандуючым Узброенымі Сіламі Рэспублікі Беларусь;

25) уводзіць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь у выпадку ваеннай пагрозы або нападу ваеннае становішча, аб'яўляе поўную або частковую мабілізацыю;

26) ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы, ускладзеныя на яго Канстытуцыяй і законамі.

Прэзідэнт не мае права дэлегаваць якім-небудзь органам ці службовым асобам свае паўнамоцтвы як кіраўніка дзяржавы.

Артыкул 101. Прэзідэнт выдае ў межах сваіх паўнамоцтваў указы і распараджэнні, арганізуе і кантралюе іх выкананне.

Артыкул 102. Прэзідэнт не можа займаць іншыя пасады, атрымліваць апрача заработнай платы грашовыя ўзнагароджанні, за выключэннем ганарараў за творы навукі, літаратуры і мастацтва.

Прэзідэнт прыпыняе членства ў палітычных партыях і іншых грамадскіх аб'яднаннях, якія дамагаюцца палітычных мэт, на ўвесь тэрмін паўнамоцтваў.

Артыкул 103. Прэзідэнт можа ў любы час падаць у адстаўку. Адстаўка Прэзідэнта прымаецца Вярхоўным Саветам.

Артыкул 104. Прэзідэнт можа быць зняты з пасады ў выпадку парушэння Канстытуцыі або ўчынення ім злачынства, а таксама датэрмінова вызвалены ад пасады пры немагчымасці выканання ім сваіх абавязкаў па стану здароўя пастановай Вярхоўнага Савета, прынятай большасцю не менш як дзве трэці ад выбраных дэпутатаў Вярхоўнага Савета.

Пытанне аб зняцці Прэзідэнта можа быць пастаўлена па прапанове не менш як 70 дэпутатаў Вярхоўнага Савета. Заключэнне аб парушэнні Прэзідэнтам Канстытуцыі даецца Канстытуцыйным Судом, аб учыненні злачынства - спецыяльнай камісіяй Вярхоўнага Савета. 3 моманту вынясення заключэння Канстытуцыйнага Суда аб парушэнні Канстытуцыі ці заключэння спецыяльнай камісіі аб учыненні злачынства Прэзідэнт не можа выконваць свае абавязкі да вынясення Вярхоўным Саветам адпаведнага рашэння.

У выпадку зняцця Прэзідэнта ў сувязі з учыненнем злачынства справа па сутнасці абвінавачання разглядаецца Вярхоўным Судом.

Артыкул 105. У вьшадку вакансіі пасады Прэзідэнта або немагчымасці выканання ім сваіх абавязкаў яго паўнамоцтвы да прынясення Прысягі нававыбраным Прэзідэнтам пераходзяць да Старшыні Вярхоўнага Савета.

У гэтым выпадку абавязкі Старшыні Вярхоўнага Савета пераходзяць да Першага намесніка Старшыні Вярхоўнага Савета.

Артыкул 106. Для рэалізацыі паўнамоцтваў выканаўчай улады ў галінах эканомікі, знешняй палітыкі, абароны, нацыянальнай бяспекі, аховы грамадскага парадку і іншых сферах дзяржаўнага кіраўніцтва пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь ствараецца Кабінет Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 107. Кабінет Міністраў складае свае паўнамоцтвы перад нававыбраньм Прэзідэнтам.

Члены Кабінета Міністраў назначаюцца і вызваляюцца ад пасады Прэзідэнтам. Прэм'ер-міністр, яго намеснікі, міністры замежных спраў, фінансаў, абароны, унутраных спраў, Старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі назначаюцца і вызваляюцца ад пасады Прэзідэнтам са згоды Вярхоўнага Савета.

Прэм'ер-міністр ажыццяўляе непасрэднае кіраўніцтва дзейнасцю Кабінета Міністраў, падпісвае акты Кабінета Міністраў, якія маюць абавязковую сілу на ўсёй тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, выконвае іншыя ўскладзеныя на яго функцыі.

Вярхоўны Савет мае права заслухаць справаздачу любога члена Кабінета Міністраў па пытаннях выканання законаў. У выпадку парушэння членам Кабінета Міністраў Канстытуцыі і законаў Вярхоўны Савет мае права паставіць перад Прэзідэнтам пытанне аб датэрміновым. вызваленні яго ад пасады.

Артыкул 108. Кампетэнцыя Кабінета Міністраў, парадак яго дзейнасці вызначаюцца на аснове Канстытуцыі Законам аб Кабінеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.


Поделиться с друзьями:

mylektsii.su - Мои Лекции - 2015-2024 год. (0.009 сек.)Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав Пожаловаться на материал