Студопедия

Главная страница Случайная страница

КАТЕГОРИИ:

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Раннесярэднявечнае права аб крымин. Адказнасци






Злачынства, па " Рускай Праўдзе", вызначалася не як па­рушэнне закона ці княжацкай волі, а як " крыўда", што значыць прычыненне маральнага ці матэрыяльнага урону асобе або групе асоб. Крымінальнае правапарушэнне не адрознівалася законам ад грамадзянска-прававога. Да аб'ектаў зла­чынства " Руская Праўда" адносіла асобу і маёмасць. Аб'ектыўны яго бок распадаўся на дзве стадыі: замах на зла­чынства (напрыклад, караўся чалавек, які выняў меч, хоць і не ўдарыў ім нікога) і закончанае злачынства. Суб'ектам зла­чынства магла быць любая фізічная асоба, акрамя халопа, за дзеянні якога караўся гаспадар. Аб узроставым цэнзе для суб'ектаў злачынства ў законе нічога не гаварылася. Суб'ектыўны бок злачынства ўключаў намер і неасцярожнасць.

Сярод крымінальных дзеянняў супраць асобы называліся забойствы, цялесныя пашкоджанні, пабоі, знявага дзеяннем. Да маё-масных злачынстваў адносіліся разбой, крадзёж (татьба), знішчэнне чужой маёмасці, падпал, канакрадства (як асобны від крадзяжу), злосны неплацёж доўгу і інш. Найболыл дэталёва рэгламентавалася паняцце " татьба".

Сістэма пакаранняў была адносна простай і мяккай. Вышэйшая мера пакарання - " поток й разграбленйе". Часам гэта азначала смерць асуджанага і разбор яго маёмасці, іншы раз -продаж у халопы. Наступнай па цяжкасці мерай пакарання была " віра" (штраф), якая прызначалася толькі забойцам. Калі за злачын-цу разлічвалася яго " вервь" (абшчына), тады гэта называлася " дзікай вірай". Інстытут " дзікай віры" выконваў паліцэйскую функцыю, бо звязваў усіх членаў абшчыны кругавой пару-кай. Усе астатнія злачынствы як супраць асобы, так і маёмасныя караліся " продажей" (штрафам), памер якой знаходзіўся ў залежнасці ад цяжкасці злачынства. " Продажа" ішла ў казну, а пацярпеўшы атрымліваў " урок" - грашовую ўзнагароду за панесеную страту.

" Руская Праўда" яшчэ не рабіла дакладнага размежавання паміж крымінальным і грамадзянскім працэсамі. Судовы працэс меў яскрава выяўлены спаборны (спрэчны) характар: ён пачынаўся толькі па ініцыятыве істца, бакі ў ім (ісцец і адказчык) мелі роўныя правы. Судаводства было адкрытым і вусным.

Граматы аб адносінах Смаленска, Полацка і Віцебска з Рыгай і нямецкімі купцамі, а таксама дагаворы 1229, 1263 і 1338 гг. Аналіз юрыдычных помнікаў Старажытнай Беларусі дазваляе сцвярджаць, што з далейшым развіццём і ўмацаваннем феадалізму пашыралася роля прававых нормаў у рэгуляванні грамадскіх адносін і перш за ўсё нормаў цывільнага і кры­мінальнага права. У першую чаргу гэта адбілася на ўсталяванні рознай праваздольнасці простых людзей і феадалаў. Найбольш абароненымі законам былі князі, баяры і вышэйшыя слаі духавенства.

Крыніцы дазваляюць сцвярджаць, што ў залежнасці ад класавай прыналежнасці пацярпеўшага і злачынцы ўстанаўлівалася і розная крымінальная адказнасць. Напрык­лад, у адпаведнасці з дагаворам 1229 г. за забойства свабод-нага чалавека з вінаватага спаганялася 10 грыўнаў серабра, за папа або пасла - 20, за халопа - 1 грыўна серабра.

Заканадаўства разглядаемага перыяду перш за ўсё вылу-чае такія віды пакарання, як маёмасныя спагнанні і выдача

злачынцы пацярпеўшаму. За асабліва цяжкія злачынствы за­кон прадугледжваў расправу і рабаванне як самога вінаватага, так і яго сям'і.

8. УТВАРЭННЕ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛГГОЎСКАГА

Адно з самых складаных і спрэчных. Аб яго першапачатковым палітычным і тэрытарыяльным цэнтры ў навукоўцаў склаліся дзве асноўныя канцэпцыі.

Першая, якая адлюстравана ў шматлікіх публікацыях савецкіх гісторыкаў, звязвае ўзнікненне ВКЛ з паскораным развіццём феадальных адносін на тэрыторыі ўсходняй часткі сучаснай Літвы (Аўкштайціі). Вынікам гэтага з'явілася палітычная кансалідацыя плямёнаў, што пражывалі на азначанай тэрыторыі, і ўзнікненне моцнага дзяржаўнага ўтварэння на чале з уласнай княжацкай дынастыяй. Такі пункт гледжання азначае, што ВКЛ ўтворана знешнімі сіламі без удзелу ўсходніх славян, а таму ВКЛ было чужым для беларусаў і ўкраінцаў.

Больш памяркоўныя даследчыкі адзначаюць, што ўтварэнне ВКЛ не мела ў сваёй аснове ваеннай сілы, а больш важную ролю тут адыгрывалі працэсы натуральнай сацыяльна-эканамічнай і, адпаведна ёй, палітычна-тэрытарыяльнай кансалідацыі беларуска-літоўскіх зямель. Але яны не рашаліся выказаць думку, што ВКЛ — гэта гістарычная форма дзяржаўнасці нашых продкаў і што нашы продкі не адчувалі сябе чужынцамі ў гэтым «Літоўскім княстве».

Другая канцэпцыя атрымала права на жыццё з выхадам у свет работ беларускага гісторыка М. Ермаловіча.

Выкарыстоўваючы дадзеныя летапісаў, тапанімікі, археалогіі, аўтар прасочвае лёс нашай зямлі са старажытнасці і да ўтварэння і ўмацавання ВКЛ. М. Ермаловіч сцвярджае, што летапісная «літва» не мела нічога агульнага з тэрыторыяй сучаснай Літвы, а таксама з яе ўсходняй часткай — Аўкштайціяй. На яго думку, летапісная «літва» знаходзілася ў Верхнім Панямонні, паміж Навагрудкам і Мінскам з захаду на ўсход і паміж Маладзечнам і Слонімам з поўначы на поўдзень. «Яна ўрэзвалася клінам паміж Полацкай, Турава-Пінскай і Новагародскай землямі і побач з імі з'яўлялася гістарычнай вобласцю Беларусі».

М. Ермаловіч прыйшоў да высновы, што не літоўскія князі захапілі частку новагародскай і іншых беларускіх зямель, а, наадварот, «Новагародак паставіў яго (Міндоўга.— А.В.) сваім князем для больш паспяховага ажыцяўлення сваёй дзяржаўнай мэты — заваявання " літвы"».

Такім чынам, кіруючыя колы Новагародскага княства выкарысталі палітычныя супярэчнасці ў літоўскай зямлі і пры дапамозе Міндоўга падпарадкавалі яе сабе. А Новагародскае княства ёсць падставы лічыць тым палітычным цэнтрам, вакол якога пачалася кансалідацыя беларускіх, літоўскіх, а потым і ўкраінскіх зямель.

Некаторыя даследчыкі разглядалі ўтварэнне ВКЛ як адну з магутных плыней палітычнага развіцця ўсходніх славян (Масква і ВКЛ). Адсюль і бярэ паходжанне тэрмін «Літоўская Русь».

На наш погляд, ВКЛ з'яўляецца вынікам беларуска-літоўскага грамадскага сінтэзу. Галоўнай рухаючай сілай аб'яднання беларускіх і літоўскіх княстваў у адну буйную дзяржаву было развіццё прадукцыйных сіл і эканамічных сувязей паміж княствамі. Паскарэнню гэтага працэсу паслужыла неабходнасць аб'яднання ваенных сіл у барацьбе з крыжакамі, а таксама з нашэсцем мангола-татараў. Здаецца, Полацкае княства, якое мела багатыя традыцыі самастойнага існавання, павінна было стаць абядноўваючым цэнтрам навакольных зямель. Але ж справа ў тым, што Полаччына XIII ст. не была ўжо настолькі ба-гатай і магутнай, як у папярэднія стагоддзі, бо страта выхаду да Балтыкі, зацяжная барацьба з крыжацкай агрэсіяй падтачылі яе сілы. Наадварот, цэнтрам палітычнага жыцця на беларускіх землях у сярэдзіне XIII ст. паступова становіцца Новагародак, які падчас двух вялікіх супрацьстаянняў — з крыжакамі і татара-манголамі — быў адносна бяспечнай тэрыторыяй.

Менавіта Новагародская зямля разам с суседнімі з ёй літоўскімі землямі стала ядром зараджэння княства Літоўскага. Міндоўг зрабіў Новагародак сталіцай сваёй краіны.

Становішча маладой дзяржавы было даволі хісткім у небяспечным суседстве з магутнай Галіцкай зямлёй, Тэўтонскім і Лівонскім ордэнамі. Стабільнасць дасягалася не толькі выгадным геаграфічным становішчам, тонкай дыпламатыяй, але сілай і крывёю. Цэлае стагоддзе, нават крыху больш, працягвалася пераўтварэнне Літоўскай дзяржавы ў ВКЛ, Рускае і Жамойцкае. Да сярэдзіны XV ст. гаспадарства афіцыйна называлася Вялікім княствам Літоўскім і Рускім, а пазней—ВКЛ, Рускім, Жамойцкім і іншых зямель. Тэрмін «Літва» тады адносіўся да тэрыторыі Верхняга і Сярэдняга Панямоння, а пад «Руссю» разумелася Верхняе Падзвінне і Падняпроўе.

Канцэпцыи: Беларуска-цэнтрысцкая (Ермалович, Ластоуски, Доунар-запольски//урбан, Шкалёнак), Беларуска-лит.синтез (Крауцэвич, Насевич, Баранаускас – не у 13ст. а у 1180г.), Литоуска-цэнтрысцкая канцэпцыя (Лашнянски), сувязь з развиццём феад. адносин на тэрыт. Аукштайции (знешния силы без удзелу усх.славян, сувязь з уцискам сталинскай палитыки(Литва и П. – буржуазныя, значыць, варожыя (Пашута, Абэцэдарски – Лит. Захопливали бел., а бел. Марыли з`яднацца з масквой))

9. ГРАМ. ЛАД ВКЛ Ў XIV - I ПАЛ. XVI ст. (ДА 1569 г.)

У Вялікім княстве Літоўскім, у склад якога да сярэдзіны XIV ст. увайшлі ўсе беларускія землі, панаваў феадальны грамадскі лад. Як і ва ўсякім класавым грамадстве феадальнага перыяду ў Беларусі ў адзначаны час існавалі два галоўныя класы: феадалаў — землеўладальнікаў і феадальна-залежных сялян. Акрамя таго, у гарадах і вёсках пражывала значная колькасць людзей, якія лічыліся асабіста свабоднымі - мяшчан, сялян-даннікаў і інш.

Клас феадалаў, які займаў пануючае становішча ў эканамічных і прававых адносінах, не ўяўляў сабой адзінага цэлага і падраздзяляўся на шэраг груп.

У вышэйшую сацыяльную групу ўваходзіла найбольш багатая, прывілеяваная частка феадалаў: князі (нашчадкі знакамітых родаў) і паны. Дакументы адрозніваюць паноў радных (паноў рады) і паноў харугоўных, якія маглі ў час ваенных дзеянняў выставіць вялікую колькасць войска пад сваім сцягам (харугвай). Валодаючы вялікімі зямельнымі плошчамі і значнай колькасцю залежных сялян, гэта група займала важнейшыя дзяржаўныя пасады ў ВКЛ. Князі і паны пад тэрмінам «магнаты». Яны мелі шырокія судовыя паўнамоцтвы і ўласныя ўзброеныя сілы. Некаторыя з іх займалі адначасова некалькі важных дзяржаўна-адміністрацыйных пасад, хаця гэта забаранялася заканадаўствам.

Акрамя буйных былі яшчэ сярэднія і дробныя феадалы, якія валодалі невялікімі маёнткамі, меншай колькасцю зямлі і залежных сялян.

Калі першыя мелі значную ролю ў дзяржаўным апараце, то другія з цягам часу маглі разарыцца ў выніку драблення гаспадаркі і перайсці ў больш нізкія сац. групы. Як сярэднія, так і дробныя феадалы знаходзіліся ў васальнай залежнасці ад князёў і паноў.

У Беларусі прадстаўнікі класа феадалаў увайшлі ў прывілеяванае саслоўе (стан) шляхты.

У саслоўе шляхты ўваходзілі не толькі феадалы, але і прадстаўнікі іншых сацыяльных груп. У саслоўе шляхты на Беларусі былі залічаны многія свабодныя людзі, якія, валодаючы невялікімі зямельнымі надзеламі, вялі сваю гаспадарку ўласнай працай. Некаторыя шляхціцы арандавалі невялікія надзелы зямлі ў буйных феадалаў або знаходзіліся ў іх на службе ў якасці ляснічых, канюшых і г. д. Их трэба разглядаць як асобную катэгорыю юрыдычна свабодных людзей.

Шляхецкія саслоўныя правы пераходзілі нашчадкам — мужчынам ад патомных шляхціцаў, а таксама дочкам. Шляхецтва можна было атрымаць ад вялікага князя літоўскага, а таксама за мужнасць на полі бітвы. Шляхецтва давалася дзіцяці ў сувязі з яго ўсынаўленнем, абвешчаным у судзе шляхціцам (адопцыя).

Страта шляхецкай годнасці магла наступіць па суду ў сувязі з учыненым злачынствам, а таксама ў тым выпадку, калі шляхціц пачынаў здабываць сабе сродкі для жыцця гандлем або рамяством.

Пачатак юрыдычнаму афармленню правоў шляхецкага стану (саслоўя) паклалі агульназемскія прывілеі (граматы) 1387, 1413, 1432, 1447 гт. першапачаткова правы і прывілеі замацоўваліся толькі за шляхтай каталіцкага веравызнання (прывілеі 1387 і 1413 гг.), а затым прывілеем 1432 г. Прывилей1492 г. вялікага князя Аляксандра першай агульнадзяржаўнай хартыяй шляхецкіх вольнасцей.

Усе прадстаўнікі шляхты мелі агульныя саслоўныя прывілеі: валодаць зямлёй у неабмежаваных памерах на праве ўласнасці; прыцягвацца да адказнасці толькі па суду; займаць пасады ў дзяржаўным апараце і ўдзельнічаць у фарміраванні дзяржаўных і судовых органаў; права асабістай недатыкальнасці і недатыкальнасці маёмасці; былі вызвалены ад падаткаў і павіннасцей, акрамя выплаты падатку на ваенныя Патрэбы і ўдзелу ў шляхецкім апалчэнні (паспалітым рушэнні), і інш.

Аналізуючы пытанні прававога становішча сялянства, трэба звярнуць увагу на тое, што да канца XVI ст. яно ў ВКЛ было запрыгонена. Першым заканадаўчым актам Вялікага княства Літоўскага, які не толькі сведчыў аб на-яўнасці прыгонных, але і аформіў прыгоннае права, з'яўляецца прывілей 1447 г. Працэс запрыгоньвання, які распачаўся ў XV ст., больш выразна ўвасобіўся ў Статутах ВКЛ 1529, 1566 гг. і быў завершаны ў апошняй рэдакцыі агульнадзяржаўнага заканадаўства — Статуце 1588 г.

3 сац. групы сялян:. Гаспадарскія, якія залежалі непасрэдна ад вялікакняжацкай адміністрацыі і жылі на дзяржаўных землях.///////// Панскія, якія жылі на прыватнаўласніцкіх землях і залежалі ад асобных феадалаў. ////Царкоўныя, якія жылі на землях царквы, манастыроў і кляштараў, вышэйшага духавенства і залежалі ад адміністрацыі духоўнага ведамства.

У сваю чаргу, гэтыя групы таксама падзяляліся на шэраг катэгорый. Н явольная чэлядзь, якая з'яўлялася заканадаўча замацаваным аб'ектам падаравання. Паводле Статутаў ВКЛ існавала некалькі прычын ператварэння сялян у нявольную чэлядзь. Лічыліся нявольнымі дзеці, якія нарадзіліся ў законным шлюбе нявольных і вольных. Першапачаткова сяляне гублялі волю ў выніку самапродажу ў няволю, але ў XVI ст. такія здзелкі закон пачаў прызнаваць несапраўднымі. Да сярэдзіны XVI ст. нявольнікамі станавіліся іншы раз і крымінальныя злачынцы. Палон

Насельніцтва беларускіх гарадоў у сваёй асноўнай масе складалася з простых людзей. Да сярэдзіны XVI ст. яны выдзяліліся ў саслоўе мяшчан.

Прававы статус гараджан вызначаўся ўзроўнем сацыяльна-эканамічнага развіцця іх горада. Па маёмаснаму становішчу насельніцтва гарадоў на тры групы: вярхушку (патрыцыят), куды ўваходзілі заможныя купцы і ўладальнікі буйных рамесных майстэрань; сярэднія пласты — дробныя гандляры і простыя рамеснікі; гарадскія нізы—вучні майстроў, хатняя прыслуга і інш. Зразумела, што ў залежнасці ад эканамічнага стану мяшчан знаходзілася і іх прававое становішча, якое вызначалася: прыналежнасцю горада (прыватнаўласніцкі ці вялікакняжацкі); наяўнасцю ў горадзе магдэбургскага права; займаемай пасадай у органах гарадскога самакіравання і г. д. Напрыклад, найбольш заможныя гараджане прывілеяваных вялікакняжацкіх гарадоў (Вільня, Бярэсце, Полацк, Менск) мелі права валодаць маёнткамі па-за межамі горада і павінны былі выконваць вайсковыя абавязкі асабіста або выстаўляць за сябе пэўную колькасць узброеных людзей нароўні з іншымі феадаламі.

Мяшчане гарадоў з магдэбургскім правам вызваляліся ад прыгонных работ, падводнай павіннасці, выплаты праязных пошлін (мыта) на ўсёй хэрыторыі ВКЛ і некаторых іншых павіннасцей. Крымінальнае права ўстанаўлівала павышаную адказнасць за іх забойства. Увогуле можна адзна-чыць, што жыхары гарадоў, якія мелі магдэбургскае пра-ва, атрымлівалі шэраг правоў і прывілей. Перш за ўсё гэта тычыцца права ўдзельнічаць у фарміраванні органаў га-радскога самакіравання і суда, на стварэнне рэлігійных брацтваў і на аб'яднанне ў цэхі па прафесіях. Адначасова трэба звярнуць увагу на тое, што кіраванне агульнымі справамі ў гарадах, якія карысталіся магдэбургскім правам, знаходзілася, як правіла, у руках заможных гараджан.


Поделиться с друзьями:

mylektsii.su - Мои Лекции - 2015-2024 год. (0.013 сек.)Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав Пожаловаться на материал