Главная страница Случайная страница КАТЕГОРИИ: АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника |
Виленска-радамская и гарадзельская унии
18 студзеня 1401 г. ў Вільні найбольш уплывовыя феадалы-католікі пацвердзілі саюз з Польшчай, а ў сакавіку таго ж года ў Радаме польскія феадалы прынялі аналагічную пастанову. Такім чынам, саюз, заснаваны на персанальнай уніі, быў зноў юрыдычна замацаваны ў Віленска-Радамскім дагаворы. Феадалы ВКЛ абяцалі выступаць супраць ворагаў і ахоўваць польскія інтарэсы як свае ўласныя, а польскія феадалы абяцалі бараніць інтарэсы літоўскай знаці. Віленска-Радамская унія пацвердзіла адасобленасць і самастойнасць Вялікага княства, а таксама правы Вітаўта як самастойнага кіраўніка дзяржавы. Акт Віленска-Радамскай уніі вызначыў сутнасць дзяржаўна-прававой сувязі княства з Польшчай як персанальную унію дзвюх дзяржаў пад верхаводствам аднаго гасудара. саваў буйныя княствы, у Полацк і Віцебск замест князёў былі накіраваны намеснікі і г.д. Найбольшы аўтарытэт Вітаўт набыў пасля разгрому Тэўтонскага ордэна 15 ліпеня 1410 г. пад Грунвальдам. Глы-бокае задавальненне, атрыманае ў выніку сумеснага про-цістаяння крыжакам, выклікала да жыцця новыя спробы уніі і больш цеснае збліжэнне Польшчы і ВКЛ. Аднак Польшча, якую падштурхоўваў каталіцкі свет, жадала навязаць свае ўмовы ўсходняму суседу. Таму, калі па ініцыятыве Ягайлы ў кастрычніку 1413 г. у Гарадзельскім замку (на Заходнім Бугу) выпрацоўвалі ўмовы уніі дзвюх дзяржаў, кароль і польская шляхта пачалі шукаць падтрымку ў шырокіх слаях літоўскай і беларускай шляхты каталіцкага веравызнання. Асноўныя палажэнні Гарадзельскай уніі юрыдычна замацаваны ў трох граматах (прывілеях). Першая выдадзена ад імя 47 польскіх феадалаў, якія надзялялі 47 феадалаў-католікаў ВКЛ сваімі гербамі і тым самым прымалі іх у свае гер-бавае брацтва. У другой феадалы-католікі прымалі гербы польскіх феадалаў і абяцалі быць з імі ў вечным сяброўстве і саюзе. У выпадку смерці Вітаўта яны абяцалі не абіраць сабе князя без нарады і згоды польскіх феадалаў. Тыя у сваю чаргу у выпадку смерці Ягайлы таксама не павінны былі выбіраць новага караля без парады і згоды Вітаўта і феадалаў ВКЛ. У трэцяй грамаце, якая ўвайшла ў гісторыю як Гарадзельскі прывілей, польскі кароль Ягайла і вялікі князь Вітаўт абяцалі прызначаць на дзяржаўныя пасады феадалаў-католікаў, якія прынялі польскія гербы, і дазваляць ім свабодна распа-раджацца маёмасцю ў сваіх маёнтках, каб узняць іх грамад-скае становішча. У прывілеі канстатавалася, што з прыняццем каталіцтва ВКЛ " далучаецца, уключаецца, злучаецца, перадаецца" Польскаму каралеўству. Сведчыла аб раўнапраўным становішчы Вялікага княства і Польскага каралеўства, саюз дзвюх дзяржаў не змяніўся, застаўшыся ў форме персанальнай уніі. 16. ЛЮБЛІНСКІ СОЙМ I ЎМОВЫ АБ'ЯДНАННЯ ВКЛ 3 ПОЛЬШЧАЙ 10 студзеня 1569 г. пачаў работу Люблінскі сойм, які працягваўся амаль шэсць драматычных месяцаў. Кожны бок ставіў свае ўмовы уніі. Ліцвінскі праект аб'яднання дзвюх дзяржаў быў такім: агульны ўладар, які захоўваў тытул вялікага князя літоўскага; агульныя соймы вырашаюць толькі справы абедзвюх дзяржаў; на Літве працягваюць дзейнічаць свае вальныя соймы і павятовыя соймікі; пры ўладары знаходзіцца і ліцвінская рада, а ў Княстве застаецца вялікакняжацкая рада. Умовы польскага боку былі наступнымі: Польскае кара-леўства і Вялікае княства Літоўскае злучаюцца ў адну дзяр-жаву з адным уладаром — польскім каралём, якога абіраюць палякі і ліцвіны ў Польшчы, адным соймам, адной агульнай пячаткай, адным сенатам, адным войскам, адной манетай — словам, ад Княства не павінна застацца і назвы. Зразумела, што ліцвіны не прынялі польскі праект уніі. Калі паслы Княства ўбачылі пагрозу гвалтоўнага заключэння уніі на непрымальных для іх умовах, яны 1 сакавіка 1569 г. пакінулі Люблін. I тут польскі бок пайшоў на дэманстрацыю сілы. Польскія феадалы дамагліся ад Жыгімонта Аўгуста здрады інтарэсам Княства: кароль польскі і вялікі князь літоўскі 5 сакавіка 1569 г. выдалі незаконны акт аб аддзяленні ад ВКЛ Падляшскай зямлі з гарадамі Драгічынам, Мельнікам, Бельскам і інш. і далучэнні яе да Польшчы. Феадалам і службовым асобам Падляшша было загадана пад страхам канфіскацыі маёмасці прысягнуць на вернасць Кароне. Калі гэты захопніцкі акт не атрымаў належнага адпору, Жыгімонт Аўгуст далучыў да Польшчы і ўкраінскія землі — Валынь, Падолле і Кіеўшчыну. Дакументы аб аддзя-ленні зямель не былі замацаваныя пячаткай Княства, што таксама рабіла іх несапраўднымі. Нягледзячы на незаконныя акты па далучэнню часткі зямель ВКЛ да Кароны, вялікакняжацкі ўрад не мог ісці на ваенны канфлікт з Польшчай перш за ўсё таму, што на значнай частцы Княства гаспадарыла маскоўскае войска і самастойна весці вай-ну ў яго не было сілы. Агульны сойм зноў распачаў работу. 1 ліпеня 1569 г. быў падпісаны акт Люблінскай уніі. «3 гэтага часу абедзве дзяржавы ўяўляюць сабой адно непадзельнае цела, а таксама адну агульную Рэч Паспалітую» Вышэйшым органам улады станавіўся агульны сойм, які мог збірацца на тэрыторыі Польшчы. Асобных соймаў як для Кароны, так і для Княства не прадугледжвалася. Манарх бачыўся агульным:, абіраемы супольнымі галасамі Польшчы і Літвы». Тытул вялікага князя за-хоўваўся. Выключна да кампетэнцыі Рэчы Паспалітай адыходзіла знешняя палітыка. Усе ранейшыя законы і дагаворы, што былі накіраваны супраць інтарэсаў аднаго з бакоў, павінны былі быць скасаваны. Дазвалялася набываць маёнткі і валодаць імі палякам у Літве, а літоўцам у Польшчы. Люблінскі акт павінен быў выклікаць і некаторыя змены ў заканадаўстве Княства. Княству Люблінскім актам не адводзілася роля польскай каланіяльнай ускраіны. Тут захоўваліся былы адміністрацыйны апарат, асобнае ад Польшчы заканадаўства і судовая арганізацыя, назва дзяржавы «ВКЛ» і дзяржаўная пячатка, а таксама войска.
|