Главная страница Случайная страница КАТЕГОРИИ: АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника |
Унутраная аснова гістарычнай навукі – збіранне фактаў, іх сістэматызацыя і аналіз ва ўзаемасувязі.
Асноўнымі функцыямі гістарычнай навукі з’яўляюцца такія сацыяльныя функцыі як · Навукова-пазнавальная дазваляе на канкрэтным прыкладзе гістарычнага шляху развіцця грамадства ад старажытнасці да сучаснасці выяўляе галоўныя тэндэнцыі развіцця гістарычнага працэсу, дае фундаментальныя тэарэтычныя навуковыя веды; · Практычна-рэкамендацыйная заключаецца ў тым, што гісторыя ўвогуле выяўляе заканамернасці развіцця грамадства, дапамагае вырашэнню сучасных праблем краіны; · Выхаваўчая адыгравае значную ролю ў фарміраванні навуковага светапогляда, патрыятызму. Важная роля належыць гісторыі ў фарміраванні светапогляду людзей. Гісторыя дае веды аб мінулым, праз якія адбываецца фарміраванне сістэмы грамадзянскага мыслення, замацаваецца ў грамадскай свядомасці пэўная іерархяі каштоўнасцей, выхоўвываецца павага да папярэдніх пакаленняў і цярпімасць да іншых поглядаў. У выступлені Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі на Другім з’язде настаўнікаў 3 лістапада 2001 г. падкрэслівалася, што “ только та школа имеет будущее, которая живет жизнью своей страны. Школа, которая учит и воспитывает патриотов, а не «Иванов, не помнящих родства», людей, далеких от реальных проблем и забот своего Отечества».( Курс “ Гісторыі Беларусі” ахоплівае гісторыю беларускага народа ад старажытных часоў да нашых дзён. Ён адлюстроівае гісторыю той часткі чалавецтва, якая на працягу тысячагоддзяў насяляла тэрыторыю сучаснай Беларусі. Гісторыя Беларусі з’яўляецца часткай сусветнай гістарычнай навукі. Першыя звесткі пра падзеі ІХ- ХІІ стст. на тэрыторыі Беларусі змешчаны ў летапісным зводзе “Аповесць мінулых гадоў” (пач. ХІІ ст.) Першым гісторыкам ВКЛ лічыцца Мацей Стрыйкоўскі, які ў сваёй “Хроніцы польскай, лістоўскай, жамойцкай і ўсея Русі” (1582) выкарыстаў разнастайныя дакументальныя крыніцы. У цэнты ўвагі аўтара – князі і іх бітвы, паходы Вялікага князя ВКЛ Альгерда, магутнасць дзяржавы пры Вітаўце. Хроніка карысталася папулярнасцю, служыла аснўінай крыніцай для многіх гісторыкаў. Першай спробай пабудовы сістэматызаванага курса па гісторыі ВКЛ была “Гісторыя Літвы ” (1650-1669) А. Віюк-Каяловіча. У ХУІІ – ХУІІІ стст. пытанні гісторыі ВКЛ ўзнімалі ў сваіх працах Я.Пашкоўскі, С.Растоўскі, Ф.Папроцкі і інш. Пачынальнік беларускай археалогіі І.І.Грыгаровіч выдаў “Беларускі архіў старажытных грамат”. У ХІХ - пач.ХХ ст. дзяржаўна-прававыя, палітычныя, эканамічныя, сацыяльныя і інш. пытанні гісторыі ВКЛ даследавалі рускія, польскія і украінскія гісторыкі. Расійская афіцыяная навука зыходзіла з вялікадзяржаўніцкіх поглядаў на Беларусь як на спадчыннае ўладанне расійскіх манархаў, а на беларусаў як на частку велікарускага народа. Так, прадстаўнік тэорыі “заходнерусізму” М.Каяловіч сцвярджаў, што народ “Западной Расіі (беларусы і украінцы) гэта галіна рускага народа, якая пасля мангола-татарскага пагрому Паўночна-Усходняй Русі папала спачатку пад уладу Літоўскага княства, а потым – Польскай дзяржавы. Таму Расія павінна не толькі вызваліць “истинно”рускія землі, але і давесці неабгрунтаваннасць прэтэнзій польскага боку на землі “Западной России”. Польскія вучоныя разглядалі Беларусь як частку Польшчы. Згодна з ідэалагічнымі пабудовамі польскіх навукоўцаў, беларусы, як і украінцы, з’яўляліся толькі галіной адзінага польскага народа. Найбольш значным прадстаўніком польскага вялікадзяржаўнага напрамку лічыцца Л.Галембоўскі. Напрыканцы ХІХ–пачатку ХХ ст. стваральнікамі беларускай гістарычнай школы з’яўляліся В. Ластоўскі, М. Доўнар-Запольскі, У. Ігнатоўскі, У. Пічета і нш. Першая спроба паглядзець на гісторыю Беларусі вачыма беларусаў была кніга Вацлава Ластоўскага “Кароткая гісторыя Беларусі”, якая была выдадзена ў Вільні ў 1910 г. Складаным быў лёс Беларусі ў 30-я гады ХХ ст., калі ў савецкім грамадстве ўсталяваўся таталітарызм і частка прадстаўнікоў белерускай гістарычнай школы стала ахвярамі сталінскіх рэпрэсій. У пасляванный час, у перыяд хрушчоўскай адлігі былі выдадзены шэраг прац, сярод якіх трэба вызначыць двухтомнае выданне “Гісторыі Беларусі”, у 70-я гады было выдадзена пяцітомнае выданне “Гісторыі Беларусі”. Значна павялічылася цікавасць да мінулага сваёй Бацькаўшчыны у 90-я гады, калі была абвешчана незалежнась Беларусі. Сярод прац, прысвечанных гісторыі Беларусі трэба адзначыць 6-томную “Энцыклапедыю гісторыі Беларусі”, дапаможнікі для ВНУ пад рэдакцыяй П. Брыгадзіна, Крэня, Коўкеля, Марцуля, Новіка, Я.Трашчанка і інш.
|