Студопедия

Главная страница Случайная страница

КАТЕГОРИИ:

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Цывілізацыйны і фармацыйны тэорыі развіцця. Перыядызацыя гісторыі






У сучаснай навуцы існуюць розныя падыходы да разгляду і вывучэння гістарычнага працэсу:

· Культуралагічны.

· фармацыйны

· цывілізацыйны.

Культуралагічны падыход разглядае гістарычны працэс як змену культуры, сацыяльных адносін і 2совокупносці2 асоб у іх узаемадзейнасці. Прадстаўнікамі такога падыхода з'яўляюцца П.Сарокін, О.Шпенглер, Н.Данілеўскі.

Фармацыйны падыход займаў пануючае месца ў савецкай гістарыяграфіі. К. Маркс распрацаваў перыядызацыю гісторыі чалавецтва на аснове змены спосабаў вытворчасці і грамадска-эканамічных фармацый. Вызначальнай прыкметай пры характырыстыцы грамадска-эканамічнай фармацыі з'яўляецца матэрыяльны спосаб вытворчасці, які разглядаецца ў дыялектычным адзінстве прадукцыйных сіл і вытворчых адносін. Аднак, існаваўшая працяглы час мадэль фармацыйнага працэса аказалася несумяшчальнай з гісторыяй ўсіх рэгіёнаў свету. Яшчэ К.Маркс увёў паняцце азіяцкага спосабу вытворчавсці, але ў марксісцскай навуцэ пнанаваі фармацыйны падыход, калі ўлічваліся толькі сацыяльна-эканамічныя ўмовы развіцця грамадства. Імкненне адыйсці ад яго недахопаў прывяло да ўзнікнення цывілізацыйнага падыхода.

У сучаснай гістарычнай навуцы пануючым з’яўляецца цывілізацыйны падыход. Цывілізацыя лічыцца галоўнай умоўнай адзінкай гісторыі. Станоўчы бок цывілізацыйнага падыхода заключаецца ў твм, што ён ўключае чалавека як галоўную каштоўнасць у грамадскія навукі, дазваляе ўлічваць ўсе формы жыццядзейнасці грамадства (матэрыяльныя, духоўныя, культурныя, рэлігійныя і інш.).

Аднак, сярод навукоўцаў існуюць розныя падыходы да цывілізацыі. Яна сёння разглядаецца ў 3-х аспектах:

· Цывілізацыя = культура

· Цывілізацыя і культура з'явы супрацьлеглыя (Шпенглер казаў, што цывілізацыя – упадак і дэградацыя культуры.)

· Цывілізацыя разглядаецца як гістарычная ступень развіцця чалавецтва (Прыкладам гэтаму можа з'яўляцца вывад зроблены К.Марксам на падставе работ Моргана.)

Сёння навукоўцы працуюць над праблемай суадносін фармацыйнага і цывілізацыйнага падыходаі у вывучэнні грамадства. Д.г.н. Ул.Сідарцоў супастаўляючы цывілізацыйны і фармацыйны падыходы ў гістарыяграфіі робіць выснову аб тым, што цывілізацыйны падыход дапускае разгляд штодзённага жыцця людзей, а не толькі «дзеянні герояў». Яму ўласціва разуменне грамадства як цэласнай сістэмы. Гістарычны працэс разглядаецца як з пункту гледжання ўплыву матэрыяльных акалічнасцяў на штодзённае жыццё людзей, уключаючы экалагічныя, эканамічныя і сацыяныя, так і ў аспекце ўнутранай матывацыі паводзін людзей, вызначанай арганізацыі іх усведамлення. У цывілізвцыйнай канцэпцыі спалучаюцца аб'ектыўна-структурныя і антрапалагічныя накірункі сацыяльнай гісторыі, якія звязаны паміж сабой прынцыпам дадатковасці. У цэнтры ўвагі цывілізацыйнага падыходу знаходзіцца чалавек. А дэтэрмінатарам гістарычнага працэсу выступае не адзін, а множасць яго элементаў.

Такім чынам, пры характарыстыцы цывілізацыі за аснову бярэцца цэласнасць матэрыяльнай і духоўнай культуры ў пэўных культурна-гістарычных супольнасцях, кожная якіх развіваецца па ўласцівых ёй законах і робіць свой уклад у сацыяльны прагрэс. У ходзе гісторыі адбывалася прагрэсіўнае, паступальнае развіццё грамадства ад ніжэйшых ступеней развіцця да вышэйшых. Важнейшай прыкметай гэтага працэсу з’яўляецца рост прадукцыйнасці працы, які быў вынікам паступовага паляпшэння і ўдасканалення апылад працы, ведаў і навыкаў чалавецтва.

Крыніцы гістарычныя – гэта матэрыяльныя аб'екты, якія маюць сацыяльную прыроду паходжання, адлюстроўваюць гістарычнае мінулае грамадства, уцягнуты ў сферу гістарычнага даследвання і служаць сродкам гістарычнага познання.

Крыніцы гістрычныя існуюць ў форме рэальных аб'ектаў і не залежаць ад людзей, якія іх стварылі. Яны нясуць у сабе суб'ектыўны пачатак, які адлюстроўвае свайго стваральніка-чалавека, яго патрэбнасці, свядомасць, магчымасці. Аб'ектыўнае і суб'ектыўнае ў крыніцах існуе непарыўна. Яны ўзнікаюць ў канкрэтных гістарычных умовах і адлюстроваюць іх.

Крыніцы групуюць па храналагічных перыядах, тэрыторыях, тэмах, спосабах захавання ці тэхніцы выканання, больш высокім узроўнем групавання іх з'яўляецца сістэматызвцыя і класіфікацыя.

На аснове археалахічных крыніц вывучаюцца пытанні сацыяльна-эканамічнага развіцця і заняткаў насельніцтва, эканамічных і культурных сувязей.

Пісьмовыя крыніцы класіфікуюцца па тыпах і відахна заканадаўчыя акты, матэрыялы справаводства, эканамічна-геаграфічныя, гаспадарчае апісанне, статыстычныя матэрыялы, летапісы і хронікі, мемуарную літаратуру, літаратурныя і публіцыстычныя творы, матэрыялы перыядычнага друку.

Лінгвістычныя Беларуская мова з яе асаблівасцямі дазваляе пры гістарычна-параўнальным вывучэнні казаць аб тым прадстаўнікі якіх этнічных груп насельніцтва ў той ці іншы час жыла на тэрыторыі Беларусі (што знайшло адлюстраванне ў шэрагу тапанімічных назваў і інш.), аб стасунках насельніцтва Беларусі з іншымі рэгіёнамі свету (аб чым будут сведчыць запазычанныя з іншых моў словы).

Этнаграфічныя крыніцыдаюць звесткі аб народах-этнасах, іх культуры і побыту ад старажытных часоў да нашых дзён, этнічных і этнасацыяльных працэсах, якія адбываліся на пэўнай тэрыторыі.

Антрапалагічныя крыніцы даюць магчымасць даведацца аб паходжанні чалавека і яго месце ў жывельнным свеце, якім чынам розныя фактары ўплывалі на яго развіццё, як выглядаў чалавек ў розныя гістарычныя эпохі.

 


Поделиться с друзьями:

mylektsii.su - Мои Лекции - 2015-2024 год. (0.009 сек.)Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав Пожаловаться на материал