Главная страница Случайная страница КАТЕГОРИИ: АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника |
У ХУ–ХУІ стст. пагоршыліся адносіны ВКЛ з Маскоўскім княствам. Па падліках Ключэўскага З 1492 па 1582 – 40 гадоў былі звязаны з войнамі паміж ВКЛ і Маскоўскай дзяржавай.
Тэрыторыі сумежныя –Смаленск, Бранск–пачаргова захопліваліся то Маскоўскай, то беларуска-літоўскай дзяржавай. Канфрантацыя прыняла антаганістычны характар пасля таго, як Вялікі князь Маскоўскі Іван ІІІ у 1462 г. аб’явіў сябе “государём усея Русі”, гэта значыць адкрыта заявіў аб прэтэнзіях на ўсе старажыныя землі Русі, у тым ліку беларускія і украінскія. Ён неаднаразова казаў, што: “Ано не то одна наша отчина, кои городаы и волости ныне за нами: И вся Русская земля, Киев, Смоленск и иные городы, которые он (Александр) за собой держит к Литовской земле, з божьей волею из старицы от наших прародителей наша отчина”. 1492-1494 вайна Маскоўскай дзяржавы за так званую “отчіну”. У маі Іван ІІІ накіравал да польскага караля і князя ВКЛ Казіміра пасольства з тэрыторыяльнымі патрабаваннямі, але пасол вярнуўся з поўдарогі (Гродна) з-за смерці караля. Склалася спрыяльная сітуацыя для вайны, якая пачалася ў жніўні. У гэты час парабеглі князі з парубежных тэрыторый ВКЛ –С.Варатынскі, М.Мязецкі, А.і В.Бялеўскія. Пры дапамозе князёў перабежчыкаў былі заняты шэраг гарадоў. Вял.кн.маскоўскі заклікаў крымскага хана Менглі-Гірэя нанесці ўдар па ВКЛ з поўдня. У 1493 г. пасольства маскоўскага князя наведала Конрада Мазавецкага і магістра Тэўтонскага ордэна з правановай стварыць альянс супраць ВКЛ. У адказ на гэта Аляксандр накіраваў сваіх паслоў у Крым, Заволжскую Арду і да польскага караля свайго брата Яна Альбрэхта. Каб спыніць агрэсію віленскі двор прапанаваў выдаць дачку Івана ІІІ за Аляксандра. “Вялікае пасольства” 17.01.1494 прыбыло ў Маскву і ў выніку складаных перагавораў было дасягнута пагадненне аб новай мяжы паміж дзяржавамі (да Маск. дзяржавы адыйшлі Вяземскае кн-ва і землі ў басейне Акі, ВКЛ адмовілася ад сваіх прэтэнзій на Ноўгарад Вялікі, Цвер, Пскоў, Разань). Станоўчы адказ быў атрыманы на сватанне Аляксандра да дачкі Івана ІІІ. Але спадзяванні на паляпшэнне адносін паміж суседнімі краінамі не былі рэалізаваны. Бацькі Алёны –Іван ІІІ і Софья ПАлеолаг– патрабавалі ад дачкі каб яна ні на якіх умовах не адмаўлялася ад праваслаўя, што ў далейшым ускладніла ўзаемаадносіны паміж рознымі канфесіямі ў ВКЛ, а чуткі аб тым, што Алену–жонку Александра-вял. князя, як бы прымушаюць да каталіцтва. Аб гэтым паведамляў Івану ІІІ яе духоўнік Фама. 1500–1503 вайна Масквы за ўсходнеславянскія землі. Фармальная прычына-чуткі аб ганеннях на праваслаўных: Іван ІІІ “за хрысціянства хочет стояці”. (на баку Масквы войскі Менглі-Гірыя, ВКЛ падтрымал Лівонскі ордэн і Заволжская Арда). У 1501 г. памірае польскі кароль, Аляксандр становіцца адначасова і польскім каралем, узнавілася унія паміж ВКЛ і каралеўствам. 4.03.1503 у Маскву прыбыло пасольства Аляксандра. Бакі пасля вострых спрэчак аб’вясцілі аб 6-гадовым перамір’і (1503-1509)і новых межах паміж дзяржавамі. Да Маскоўскага княства перайшлі Старадубскае і Ноўгарад-Северскае княствы, а таксама 25 гарадоў, мярод якіх былі Бранск, Мцэнск і інш., што складала трэць тэрыторыі ВКЛ. 1507–1508 Віленскі сойм у лютым 1597 г. прыняў рашэнне аб вяртанні зямель, страчанных у папярэдніх войнах. Пасольства Жыгімонта Старога вясной ва ультыматыўнай форме запатрабавала вярнуць гарады і землі, захопленныя Іванам ІІІ. У адказ на гэта маскоўскі ўрад аб’вясціў аб сваёй гатоўнасці пачаць вайну.Рускія войскі накіраваліся на Смаленск і Полацк. Яны пакінулі землі ВКЛ пасля таго, як сабралася рушэнне паспалітае. У 1508 пачалося паўстанне М.Глінскага. 19.09.1508 было падпісана пагадненне аб “вечным міры” якое замацавала межы, які склаліся ў выніку папярэдніх войн.
1512-1522 Васіль ІІІ заручыўся падтрымкай Лівонскага і Тэўтонскага ордэнаў. Адбылося 3 паходы на Смаленск. 8.09.1514 войскі ВКЛ пад кіраўніцтвам К. Астрожскага разбілі 80-тыс. маскоўскае войска. (Аршанская бітва) Перамогі над тэўтонцамі і пагадненне падпісанае Жыгімонтам з Крымскім ханствам пайсці на перагаворы. Было падпісана перамір’е на 5 год, потым планавалася падпісаць вечны мір. Смаленск застаўся ў Маскоўскай дзяржаве, шматлікі “маскоўскі палон” у ВКЛ. 1534–1537. У 1533 памер Васіль ІІІ і склалася спрыяльная сітуацыя для вяртання страчанных раней зямель. У 1537 г. было падпісана пагадненне па якому Гомель са ўсёй зямлёю заставаўся ў складзе ВКЛ, Себеж і Забалоцце перадаваліся Маскоўскай дзяржаве, астатняя межа засталася нязменнай. Па пагадненню прадуглежвалася перамір’е на 5 гадоў, мір на межах і свабода гандлю.
|