Студопедия

Главная страница Случайная страница

КАТЕГОРИИ:

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Гарады Беларусі ХІV– ХVІІ стст.






У ХІV– ХV стст. у жыцці еўрапейскіх краін адбыліся значныя перамены, звязанныя з тэхналагічнымі зменамі ў вытворчасці (крывашыпны механізм, зубчатая перадача, свідравальны станок, пад’ёмны кран, землекапальная машіна і інш.), асноўную ролю ў грамадстве сталі адыгрываць гарады. Паступова склалася саслоўе гараджан, асноўным заняткам якіх была гандлёва-рамесніцкая дзейнасць. У канцы ХV– першай палове ХVІ ст. у Заходняй Еўропе адбываецца фарміраванне мануфактурнай вытворчасці. Таварная вытворчасць прыйшла на змену рамяству.

У сувязі з чым, у Заходняй Еўропе ў ХІV – ХVстст. адбываецца пераход ад традыцыйнага да індустрыяльнага грамадства.

У XVI - першай паловы XVII стст. адбываўся працэс урбанізацыі і на тэрыторыі ВКЛ, павялічвалася колькасць гарадоўна беларускіх землях. Тут налічвалася 467 гарадоў і мястэчак. У заходніх паветах Беларусі ступень урбанізацыі была большая, чым у Падняпроўі і Падзвінні. Найболып буйнымі былі Полацк, Магілёў, Віцебск, Брэст, Пінск, Слуцк, Мінск і інш. Гарады былі дзяржаўніцкімі (вялікакняскіямі) і прыватнаўласніцкімі.

З канца ХІУ ст на беларускіх землях пачало распаўсюджвацца магдэбургскае права– права горада на самакіраванне, якое да канца XVI ст. атрымала большасць гарадоў і мястэчак Беларусі. У горадзе ствараліся органы самакіравання– гарадская рада магістрат, які складаўся з рады і лавы. На чале гарадской адміністрацыі і суда стаяў войт, якога прызначаў гаспадар. Б урмістр –выбірашся гараджанамі, прызначаўся войтам. Бурмістры вырашалі бягучыя пытанні гарадскога жыцця – наглядалі за гандлем, рамеснікамі, займаліся добраўпарадкаваннем горада, гарадскімі ўмацаваннямі, вартавай службай, ажыццяўлялі правасуддзе па дробных справах.

Лава займалася разглядам крымінальных і грамадзянскіх спаў гараджан.

У другой палове XVI ст. большая частка насельніцтва беларускіх гарадоў займалася рамяством. Дакументы нагадваюць больш за 100 прафесій і спецыяльнасцяў. Найбольш пашыранымі былі а працоўка металаў (выраб зброі, ю велірная справа, прылады працы, а працоўка дрэва, ганчарства, ткацтва, апрацоўка скуры і інш. З мэтай абароны сваіх інтараэсаў рамеснікі пачалі аб’ядноўвацца ў цэхі, купцы ствараць брацтвы або гільдыі.

 

. Паўстанне 1863-1864 гг. Для кіравання і каардынацыі падрыхтоўкі паўстання ў Варшаве ў сакавіку 1862 г. быў створаны Цэнтральны нацыянальны камітэт (ЦНК) на чале з " чырвонымі" Я. Дамброўскім, 3. Серакоўскім, В. Урублеўскім. З мэтай падрыхтоўкі паўстання ў Беларусі і Літве, у Вільні стварыўся Літоўскі правінцыяльны камітэт (ЛПК), фармальна падначалены ЦНК.

Пад уплывам гэтых падзей складвалася сітуацыя ў Беларусі, дзе найбольш актыўную ролю адыгрываў Кастусь Каліноўскі. Сумесна з В. Урублеўскім і Ф. Ражанскім выдаваў нелегальную газету " Мужыцкая праўда", на працягу 1862-1863 гг. выйшла яе сем нумароў.

Паўстанце пачалося ў Царстве Польскім у ноч з 22 на 23 студзеня 1863 г. 1 лютага 1863 г. ЛПК абвясціў сябе Часо­вым правінцыяльным урадам Літвы і Беларусі і абнародаваў праграмныя дакументы, у якіх насельніцтва заклікалася падняцца на ўзброеную барацьбу, жыхары аб'яўляліся раўнапраўнымі грамадзянамі, незалежна ад саслоўнай прыналежнасці, нацыянальнасці і веравызнання. Агульнага плана дзеянняў і ўзаемнай каардынацыі сярод паўстанцаў не было. Не хапала таксама зброі. Дзейнічалі яны партызанскімі метадамі. Усяго на Беларусі (у сучасных яе межах) з лютага па жнівень 1863 г. зафіксавана 46 баёў і баявых сутычак паўстанцаў з царскімі войскамі; 2/3 з іх адбыліся на Гродзеншчыне і Віленшчыне.

Калі першапачаткова ініцыятыва належала " чырвоным"., то потым “белыя” ўстанавілі кантроль над кіруючымі органамі паўстанцаў. Прыход " белых" да кіраўніцтва кампра-метаваў справу ў вачах сялянскіх мае, чым шырока карысталіся ўлады праваслаўная царква, якія прадстаўлялі гэта паўстанне як выступленне паноў супраць " цара-вызваліцеля" з мэтай аднаўлення прыгону. У выніку, асноўная маса беларускага сялянства не да-лучылася да паўстанцаў, іх доля склала каля 18%.

У чэрвені 1863 г., пасля арышту многіх членаў Аддзела кіраўніцтва правінцыямі Літвы, у яго былі ўведзены Каліноўскі і іншыя левыя. Яны неўзабаве стварылі так званы Літоўска-Беларускі чырвоны жонд - падпольны урад, які спрабаваў удыхнуць у паўстанне новыя сілы. Але было ўжо позна, рэальных паспехаў дасягнуць не ўдалося.. Восенню 1863 г. узброеная барацьба на Беларусі спынілася, а летам і восенню 1864 г. былі разгромлены апошнія атрады ў Полыпчы.

Паводле афіцыйных дадзеных, у Беларусі і Літве 128 паўстанцаў былі пакараны смерцю, больш 850 асуджаны на катаргу, каля 12 тыс. чалавек сасланы і выселены. У Беларусі і Літве быў устаноўлены рэжым выключных законаў, накіраваны на змяншэнне польскага уплыву і ўзмацненне русіфікацыі краю.

Паўстанне 1863 г. было апошнім значным сумесным выступлением за аднаўленне дзяржаўнасці на зем­лях былой Рэчы Паспалітай і Вялікага княства Літоўскага. Паўстанне 1863 г. атрымала шырокі міжнародны рэзананс і аказала вялікі ўплыў на развіццё грамадска-палітычнага вызваленчага руху народаў Еўропы. У. Ленін адзначаў, што " пакуль народныя масы Расіі і большасці славянскіх краін спалі яшчэ непрабудным сном, пакуль у гэтых краінах не было самастойных, масавых, дэмакратычных рухаў, шляхецкі вызваленчы рух у Полыпчы набываў гіганцкае, першаступеннае значэнне з пункту гледжання дэмакратыі не толькі ўсерасійскай, не толькі ўсеславянскай, але і ўсееўрапейскай".


Поделиться с друзьями:

mylektsii.su - Мои Лекции - 2015-2024 год. (0.005 сек.)Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав Пожаловаться на материал