Студопедия

Главная страница Случайная страница

КАТЕГОРИИ:

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Утварэнне БССР і Літоўска-Беларускай ССР






Сярод партыйнага і савецкага кіраўніцтва не было адзінага погляда на пытанне аб беларускай дзяржаўнасці.

· Кіраўнікі Аблвыкамзаха і Паўночна-Заходняга абласнога камітэта РСДРП(б) (А.Мяснікоў, А.Ландар) займалі негатыўную пазіцыю па гэтаму пытанню. Прадстаўнікі Аблвыканкамзаха лічылі галоўным перамогу сусветнай пралетарскай рэвалюцыі і таму вырашэнне бел. нац. пытання для іх цікавасці не ўяўляла.

·. Кіраўнікі Белнацкама, які быў створаны 31 студзеня 1918 г. у расійскай сталіцы быў утвораны Беларускі нацыянальны камісарыят (Белнацкам) як асобны аддзел Народнага камісарыята па справах нацыянальнасцей РСФСР, А. Чарвякоў, 3. Жылуновіч і іншыя лічылі неабходным стварэнне Беларускай Савецкай Рэспублікі і ўстанаўленне цесных сувязяў з РСФСР (на прынцыпах аўтаноміі).

У лістападзе 1918 года ў Германіі адбылася рэвалюцыя, першая сусветная вайна скончылася паражэннем гэтай краіны, яе войскі павінны былі быць выведзены з акупаваных тэрыторый і іх пачалі займаць савецкія войскі. У новых палітычных умовах зноў узнікла беларускае пытанне.

У верасні 1918 г. Беланцком выступіў з прапановай аб перайменаванні Заходняй вобласці ў Беларуска-Літоўскую. Беланцком вёў палеміку з дзеячамі Паўночна-Заходняга абкома РКП(б) і Аблвыканкамзаха (Мяснікоў, Кнорын), якія выступалі супраць ідэі беларускай дзяржаўнасці. 12 снежня 1918 г. на экстранным пасяджэнні членаў Камісіі Белнацкома, Цэнтральнага бюро беларускіх секцый РКП(б) быў вызначаны спіс кандыдатаў у склад Часовага ўрада Беларускай Савецкай Рэспублікі. Тайным галасаваннем на пасаду старшыні быў прапанаваны Жылуновіч.

У Часовы рабоча-сялянскі ўрад Беларусі ад Белнацкома і Беларускіх секцый РКП(б) увайшлі: Жылуновіч (старшыня), Чарнушэвіч, Квачанюк, Чарвякоў, Шантыр і інш.

На канферэнцыі Беларускіх секцый РКП(б) у Маскве
21-23 снежня 1918 года было выбрана Цэнтральнае бюро беларускіх камуністычных арганізацый і было прынята рашэнне аб неабходнасці сварэння БССР, бо беларуская тэрыторыя цалкам ужо кантралявалася Чырвонай арміяй. 23 снежня адбылася сустрэчы кіраўнікоў Бюро з У.Леніным, які падтрымаў ідэю аб стварэнні БССР. 25 і 27 снежня на экстрэнных паседжаннях Белнацкама і Цэнтральнага бюро беларускіх камуністычных арганізацый рыхтаваўся Маніфест аб беларускім урадзе і распрацоўвалася структура ўрада БССР.

30 снежня 1918 г. адкрылася ў Смаленску VI Паўночна-Заходняя абласная партыйная канферэнцыя, якая пераўтварылася ў І з’езд Камуністычнай партыі бальшавікоў Беларусі. Дэлегаты аднагалосна выказаліся за абвяшчэнне БССР. Канферэнцыя абвясціла стварэнне Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь (ССРБ) ў межах Мінскай, Магілёўскай, Гродзенскай губерняў поўнасцю, Віцебская губерня без Дзвінскага, Рэжыцкага і Люцынскага паветаў, а таксама частка тэрыторыі Смаленскай губерні, населенай пераважна беларусамі.

Старшынёй урада быў зацверджаны 3. Жылуновіч. 1 студзеня 1919 г. Часовы ўрад Беларусі абнародаваў маніфест у сувязі з утварэннем БССР. Уся ўлада на Бела­русі, адзначалася ў маніфесце, належыць Саветам рабочых, сялянскіх, батрацкіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў. 5 студзеня 1919 г. Часовы рэвалюцыйны рабоча-сялянскі ўрад БССР, ЦБ КПБ(б) пераехалі ў Мінск, які з гэтага часу стаў сталіцай БССР.

16 студзеня ЦК РКП(б) прыняў рашэнне аб перадачы Смаленскай, Віцебскай, Магілёўскай губерняў у склад РСФСР, а Мінскай і Гродзенскай губерням было дырэктыўна прапанавана стварыць сумесную дзяржаву з Літоўскай Савецкай Рэспублікай.

2-3 лютага 1919 года ў Мінску адбыўся I з’езд Саветаў Беларусі. На ім быў абраны Цэнтральны выканаўчы камітэт (ЦВК) – галоўны орган улады на Беларусі, пераважна з прадстаўнікоў Аблвыкамзаха. Была прынята першая Канстытуцыя БССР, герб і флаг. Была ўстаноўлена федэратыўная сувязь з РСФСР і аб’яўлена аб стварэнні ЛітБелССР., з мэтай аб’яднання рэвалюцыйных сіл для барацьбы з контррэвалюцыяй і інтэрвентамі і барацьбы з мясцовым нацыяналізмам.

27 лютага 1919 г. на аб’яднаным пасяджэнні ЦВК ССРБ і ЛССР было створана сумеснае кіраўніцтва гэтым буферным дзяржаўным утварэннем паміж Савецкай Расіяй і “імперыялістычнымі краінамі”, у першую чаргу – буржуазнай Польшчай.

Палітыка “ ваеннага камунізму ” – харчразвёрстка, масавая прымусовая мабілізацыя насельніцтва ў Чырвоную Армію, “чырвоны” тэрор выклікалі значны рост антысавецкіх выступленняў, асабліва сярод сялян, у 1919 годзе. Самым значным антысавецкім выступленнем быў мяцеж армейскіх частак у Гомелі і Рэчыцы, якім кіраваў эсэр М.Стракапытаў (24-29 сакавіка 1919 года).

Ростам антысавецкіх настрояў скарысталіся ў Польшчы. Яшчэ ў 1918 годзе ў заходніх рэгіёнах Беларусі пасля адыходу нямецкіх войск стварыліся прапольскія атрады “мясцовай самаабароны”. У лістападзе 1918 г. падчас адступлення нямецкіх войск была створана незалежная польская дзяржава, якая абапіралася на ідэю адраджэння Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. Па сутнасці гэта азначала вайну з Савецкай Расіяй, да якой польскае кіраўніцтва пры фінансавай падтрымцы буйнейшых заходніх краін было добра падрыхтавана.

У снежні 1918 г. Польшча перайшла ў наступленне на беларускія і ўкраінскія землі. Да сакавіка 1919 г. польскія войскі акупіравалі шэраг беларускіх гарадоў, у тым ліку Ліду, Вільну, Гродна. У жніўні 1919 г. быў захоплены Мінск. Фактычна летам 1919 г. ЛітБелССР і БССР як яе частка перасталі існаваць. Восенню фронт усталяваўся на р. Беразіна-Днепр.

На занятых тэрыторыях польскія акупанты праводзілі надзвычай жорсткую палітыку. Да арганізаваных камуністамі і эсэрамі партызанскіх атрадаў пачалі далучацца прадстаўнікі іншых палітычных сіл. Распачатае вясной 1920 г. наступленне палякаў дазволіла ім захапіць шэраг беларускіх і ўкраінскіх гарадоў, аднак летам Чырвоная Армія пачала контрнаступленне, і да жніўня 1920 г. ўся тэрыторыя Беларусі была занята савецкімі вайскамі. Адначасова Савецкая Расія была вымушана пачаць супрацоўніцтва з буржуазным урадам Літвы – Тарыбай. 12 ліпеня 1920 года Савецкая Расія і Літва падпісалі дагавор, згодна з якім Літве перадавалася Віленская і Гродзенская губерніі з гарадамі Вільна, Гродна, Ліда, Вілейка, Ашмяны, Дзісна. Дагавор падпісалі без згоды з урадам БССР, і гэта было юрыдычным канцом ЛітБелССР.

31 ліпе­ня 1920 г. у Мінску была прынята " Дэкларацыя аб абвяшчэнні незалежнасці Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь". Адбылося другое абвяшчэнне БССР. У адпаведнасці з Дэкларацыяй уся ўлада на тэрыторыі Беларусі да склікання Усебеларускага з'езда Саветаў пераходзіла да Ваенна-рэвалюцыйнага Камітэта(старшыня – А.Чарвякоў), які павінен быў дзейнічаць да II з’езда Саветаў Беларусі. Беларуская Рэспубліка аднаўлялася ў межах адной Мінскай губерніі, а дакладней, толькі 6 яе паветаў (52 тыс. Кв. Км, 1, 5 млн. чаалвек)

У жніўні 1920 г. польская армія здолела разбіць пад Варшавай Чырвоную Армію, перайсці ў наступленне і зноў заняць значную частку Беларусі. 12 кастрычніка 1920 г. у Рызе паміж Украінай і Расіяй з аднаго боку і Польшчай з другога быў падпісаны дагавор аб перамір’і.

18 сакавіка 1921 г. паміж Савецкай Расіяй, Украінай і Польшчай быў падпісаны Рыжскі мірны дагавор, паводле якога Польшча атрымала заходнюю частку Беларусі з больш чым 4-мільённым насельніцтвам. Усходняя частка Беларусі складзе Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі і РСФСР.

 


Поделиться с друзьями:

mylektsii.su - Мои Лекции - 2015-2024 год. (0.007 сек.)Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав Пожаловаться на материал