Студопедия

Главная страница Случайная страница

КАТЕГОРИИ:

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Пачатак Вялікай Айчыннай вайны






22 чэрвеня 1941 г. Германія пачала вайну супраць Савецкага Саюза, нямецкія ўзброеныя сілы атакавалі дзяржаўную граніцу СССРад Чорнага да Баранцава мораў. Праз Беларусь наступала група арміі " Цэнтр", якая налічвала 50 дывізій. Абарончая аперацыя ў Беларусі праводзілася войскамі Западнага фронта. Шырына фронта баявых дзеяняў 450-800 км, глубіна адыходу савецкіх войск –450-600 км.

Галоўны удар па савецкіх войсках у Беларусі германс­кая армія нанесла ў раёнах Брэста і Гродна, тут нямецкія войскі у жывой сіле і тэхніцы пераўзыходзіла савецкія войскі ў 5 разоў. 3 3 па 26 ліпеня савецкія войскі гераічна абаранялі Магілёў. Амаль 20 дзён працягваліся баі за Гомель. Пад сценамі горада вермахт страціў звыш 80 тыс. сваіх салдат і афіцэраў. I толькі ў ноч на 20 жніўня 1941 г. Гомель быў пакінуты савецкімі войскамі і апалчэнцамі. Да пачатку верасня 1941 г. уся тэрыторыя Беларусі была акупіравана нямецкімі войскамі.

Адначасова з ваеннымі дзеяннямі летам 1941 г. ішла інтэнсіўная ра­бота па мабілізацыі людскіх і тэхнічных рэсурсаў рэспублікі.. У ліпені-жніўні ўці Чырвоную Армію было мабілізавана амаль 500 тыс. чалавек жыхароў Беларусі. У ліпені-жніўні 1941 г. было эвакуіравана ў тыл 1, 5 млн. спецыялістаў народнай гаспадаркі і членаў іх сямей, 124 буйныя прамысловыя прадпрыемствы.

Прычыны няўдач Чырвонай Арміі ў пачатку 1941 г.:

· меў месца грубейшы пралік ў вызначэнні сіл германскай арміі, якія ў сціслы тэрмін маглі бцыь дыслацыраваны ля граніцы з СССР.

· Адбыўся дэмантаж ўзбраення з умацавання старой граніцы, што пазбавіла Чырвоную Армію другой лініі абароны.

· Важным фактарам трагедыі 1941 г. сталі рэпрэсіі каманднага саставу Чырвонай Арміі.

· Пераацэнка палітычным кіраўніцтвам СССР значэння савецка-германскага дагавора.

· Ваенна-эканамічны патэнцыял Германіі напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны пераўзыходзіў аналігічны патэнцыял СССР у 2, 5 раза. На ваенную магутнасць вермахта працавала эканоміка 11 краін Еўропы, якія былі захоплены Германіяй.

На захапленнай немцамі тэрыторыі была праведзена ліквідацыі дзяржаўных органаў кіравання, тэрыторыя БССР была падзелена паміж рознымі адміністрацыйна– тэрытарыяльнымі адзінкамі акупацыйных улад. Восенню 1941 г. тэрыторыя Беларусі была ўключана ў склад рэйхскамісарыятаў “Остланд” і “Украіна”, частка раёнаў Беларусі адыйшлі зоны армейскага тыла групы арміі “Цэнтр”. Акупаваная тэрыторыя Савецкага Саюза падпарадкоўвалася як ваеннай, так і цывільнай адміністрацыі.

З восені 1941 г. вышэйшае нацысцкае кіраўніцтва пачало праводзіць тактыку татальнага выкарыстання акупаваннай тэрыторыі Беларусі як аднаго з гаспадарчых аб’ектаў каланіальнай эканомікі на Усходзе, галоўнымі мэтамі якой было забяспячэнне патрэб войск і максімальны збор прадуктаў харчавання і сыравіны для патрэб Германіі. Гаспадарчым штабам “Ост”быў абвешчаны лозунг “Хлеб толькі за работу”. Восенню 1941 г. на ўсёй тэрыторыі Беларусі была ўведзена картачная сістэма размеркавання харчавання, якая была важным інструментам да прыцягвання насельніцтва да работы і для кантроля за яе якасццю. На тэрыторыі Беларусі зімой і вясной 1942 г. праводілася земельная рэарганізацыя і вяліся работы па стварэнню сельскагаспадарчых таварыстваў па землекарыстанню.

Адным з галоўных накірункаў акупацыйнага рэжыму з’яўлялася праведзенне палітыкі генацыду. Паводле плана “Ост” прадуглежвалася знішчыць або перасяліць у іншыя рэгіёны 75 % беларусаў, астатніх неабходно было анемечыць і зрабіць рабамі. Прадуглежвалася 100% знішчэнне яўрэйскага і цыганскага насельніцтва.


Поделиться с друзьями:

mylektsii.su - Мои Лекции - 2015-2024 год. (0.007 сек.)Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав Пожаловаться на материал