Студопедия

Главная страница Случайная страница

КАТЕГОРИИ:

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Нарастанне крызісных з’яў у СССР. Палітыка перабудовы






Другая палова 1980-х гг. увайшла ў гісторыю СССР спробай сур'ёзных рэформаў, усебаковага абнаўлення грамадства, якія атрымалі назву " палітыкі перабудовы". Да гэтага часу праявы застою ў сацыяльна-эканамічным развіцці краіны станавіліся ўсё больш відавочнымі і пагражалі перарасці ў агульнадзяржаўны крызіс. У гэты час праявілася тэндэнцыя апераджальнага росту грашовых даходаў (у 3 разы) насельніцтва і іх плацежздольнага попыту ў параўнанні з вытворчасцю тавараў і паслуг (у 2 разы). Нарастала незбалансаванасць рынку(грашовы даходы павялічваліся, а тэмпы эканамічнага развіцця зніжаліся), што прывяло да таго, што ў сярэдзіне 80-х гадоў практычна паўсюдна было ўведзена нарміраванае забяспячэнне па шэрагу прадуктаў харчаванняЖыццёвы ўзровень насельніцтва СССР быў непараўнальна ніжэйшы, чым у краінах Захаду (СССР па ўзроўню асабістага спажывання займаў 77 месца ў свеце), да таго ж савецкі рэжым рэзка крытыкаваўся за парушэнне правоў чалавека і адсутнасць дэмакратыі.

Ініцыятары перабудовы (1985 г.) на чале з Генеральным сакратаром партыі М. Гарбачовым першапачаткова разлічвалі вывесці краіну з паласы застою пад лозунгам удасканальвання сацыялізму, не закранаць істотна асноў сістэмы. Выйсце бачылася ў паскарэнні эканамічнага развіцця краіны і дэмакратызацыі грамадства.

Канкрэтным праяўленнем новых падыходаў у эканоміцы стаў перавод з 1987 г. прадпрыемстваў і аб'яднанняў на гаспадарчы разлік і самафінансаванне. На гэтыя ўмовы ў Беларусі з 1988 г. перайшлі прамысловасць, аграпрамысло-вы комплекс, транспарт, болынасць будаўнічых арганізацый. У 1989-1991 гг. былі прыняты законы СССР аб кааперацыі, аб уласнасці, аб індывідуальнай працоўнай дзейнасці, аб сялянскай гаспадарцы, аб арэндзе і арэндных адносінах, аб зямлі і інш. Узнікненне розных формаў улас­насці і гаспадарання сведчыла аб паступовым укараненні элементаў дэмакратыі да рыначнай эканомікі.

Аднак эканамічныя пераўтварэнні гадоў перабудовы ішлі супярэчліва і непаслядоўна. Яны не спынілі нарастанне агульнасаюзнага эканамічнага і палітычнага крызісу. Для Беларусі становішча ўскладнялася наступствамі аварыі на Чарнобыльскай атамнай станцыі.

Перабудова эканамічных і сацыяльных адносінаў не магла ісці ў адрыве ад рэфармавання грамадска-палітычнай сферы. Адміністрацыйна-камандная сістэма, якая склалася за гады савецкай улады, аказалася слабаўспрымальнай да пераменаў. У грамадска-палітычную практыку ўкараніліся прынцьшы галоснасці (пераадоленне цэнзуры і закрытасці дзеянняў уладных структур). Дэмакратызацыя грамадскага жыцця на Беларусі пачалася з узнікнення нефармальных аб'яднанняў і клубаў па інтарэсах. У краіне была ліквідавана манаполія КПСС на ўладу, што прывяло да аднаўлення шматпартыйнасці. Аднак, перабудова сутыкнулася з шэрагам цяжкасцей, як аб’ектыўнага, так і суб’ектыўнага плана. Перабудова, якая пачыналася з мэтай удасканальвання савецкага грамадства, прывяла да рэвалюцыйных вынікаў, у сувязі з чым, яно ператала існаваць.

 


Поделиться с друзьями:

mylektsii.su - Мои Лекции - 2015-2024 год. (0.006 сек.)Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав Пожаловаться на материал