Студопедия

Главная страница Случайная страница

КАТЕГОРИИ:

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Грамадска-палітычнае жыццё савецкага грамадства ў другой палове 40-х–першай палове 80-х гг.






3 сакавіка 1953 г. памірае Сталін і ў савецкай гісторыі пачаўся новы перыяд. У гісторыі краіны прамежак часу 1953-1964 гг. называюць дзесяцігоддзем хрушчоўскай “адлігі”. У гэты час неабходна было вырашыць комплекс пытанняў: Ліквідацыя таталітарнага рэжыму і пераход да калектыўнага кіраўніцтва; спыненне масавых рэпрэсій і рэабілітацыя ахвяр сталінскага рэжыму, змяненне эканамічнай палітыкі, падлягалі перагляду асноўныя палажэнні знешняпалітычнай дактрыны і г.д. Рашэнні ХХ з’езда КПСС (люты 1956 г.)падцвердзілі змяненні палітычнага курсу. На закрытым пасяджэнні з’езда з дакладам “Аб кульце асобы і яго выніках” выступіў М.С.Хрушчоў, 30 чэрвеня 1956 г. выйшла пастанова ЦК КПСС “Аб кульце асобы і яго выніках”. У гэтых дакументах рабілася спроба прааналізаваць прычыны, якія прывялі краіну да аўтарытарнага рэжыму, паказаць шкоду, якую культ всобы прынёс грамадству. Пачаўся працэс рэабілітацыі. У БССР з 1955 па 1963 гг. было рэабілітавана 5619 чалавек. Аднак рэабілітацыя праходзіла выбарачна. Толькі ў 1988 г быў рэабілітаваны Дз. Жылуновіч (Цішка Гартны). У тыя часы не цалкам была адноўлена справедлівасць у адносінах да В.Ластоўскага, У.Ігнатоўскага, Я.Лёсіка і інш.

У гармадска-палітычным жыцці таго часу існавалі дзве тендэнцыі, якія змагаліся паміж сабою: Дэмакратычная якая імкнулася да вызвалення ўсіх сфер жыцця ад скажэнняў сталінскай эпохі і кансерватыўная якая імкнулася прастасаваць старыя рычагі для новых грамадскіх рэалій.

Дэмакратызаця закранула перш за ўсё дзейнасць Кампартыі. Рэгулярна склікаліся партыйныя з’езды і пленумы, шырока практыкавалася абмеркаванне партыйных і дзяржаўных дакуменатаў у друку і сходах працоўных калектываў.

У тыя часы партыйную арганізацыю Беларусі ўзначальвалі: Кірыл Цімафеевіч Мазураў, Пётр Міронавіч Машэраў; Савет Міністраў – Ціхан Якаўлевіч Кісялёў;

Вярхоўны Савет– Сяргей Восіпавіч Прытыцкі.

У дзейнасці кампартыі Беларусі, саветаў, прафсаюзаў і камсамола паглыблялася калегіальнасць і рабіліся пэўныя захады па пашырэнню насельніцтва ў іх рабоце. Пры саветах стварліся пастаянныя камісіі куды на гармадскіх пачатках уваходзілі прадстаўнікі розных сацыяльных груп насельніцтва. Аднак саветы рэальнай уладай не валодалі. Пашыраліся правы саюзных рэспублік. Так, паводле Закона 1957 г. рэспублікі самі маглі вырашаць пытанні абластнога і краявага адміністрацыйна-тэрытарыяльнага будаўніцтва. У кампентэнцыю рэспублік ўвайшло прыняцце грамадянскага, крымінальнага і працэсуальнага кодэксаў.

 

Адміністрацыйна-камандная сістэма не магла функцыяваць без штодзенных мабілізацый сваіх грамадзян для дасягнення розных мэт. Вось чаму у 1961 г. на ХХІ з’езде КПСС была прынята новая партыйная праграмма –будаўніцтва каммунізму.

У кастрычніку 1964 г. генсекам КПСС быў абраны Л.І.Брэжнеў, які паступова засяродзіў усю паўнату ўлады: стаў Старшыней Савета Обароны і Старшынёй Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР. Пры ім значна павысілася роля партыі ў жыцці грамадства, партыйныя органы дубліравалі органы гаспадарчага кіраўніцтва. Арт.6 Канстытуцыя СССР 1977 г. замацаваў кіруючую ролю партыі. У палітычны лексікон увайшло паняцце “развіты сацыялізм” (камунізма не пабудавалі). Новая канцэпцыя прызвана была вырашыць супярэчнасці паміж дэкларацыяй аб блізкай перамозе камунізму і нерэалізаваным яго ўвасабленнем у жыцці.

У грамадстве складваўся разрыў паміж лозунгамі і рэальнымі справамі. Усе больш мацнелі заклікі да працоўных мабілізаваць сродкі, раздаваліся пагрозы ў адрас вінаватых. У грамадстве паступова заціхла крытыка Сталіна. Пры Л. Брэжневе было – імкненне стварыць новы культ. У навучальных установах пачалося вывучэнне кніг Л.Брежнева: “Цаліна”, “Новая зямля”, “Адраджэнне”.

Між тым у краіне наспявала незадавальненне, фарміравалася апазіцыя. Аўтарытэт партыі ў грамадстве паменшаўся. Частка інтэлігенцыя пачала выступаць з крытыкай сістэмы. У адказ на гэта уладныя структуры робяць стаўку на ўзмацненне цэнзуры. На гэты была накіравана пастанова ЦК КПСС “Аб павышэнні адказнасці кіраўнікоў органаў друку, радыё, тэлебачання, кінематаграфіі, устаноў культуры і мастацтва за ідэйна-палітычны узровень публікуемых матэрыялаў і рэпертуараў”. Пад барацьбу з іншадумствам была падведзена прававая аснова. Паводле Крымінальнага Кодэксу БССР прадуглежвалася за агітацыю ці прапаганду ў мэтах падрыву ці паслаблення Савецкай улады, распаўсюджванне, выраб і захаванне ў тых самых мэтах літаратуры такога зместу – пакаранне пазбаўленнем волі на тэрмін ад шасці месяцаў да сямі гадоў з высылкай на тэрмін ад двух да пяці гадоў.

Пошукі шляхоў выхада былі зроблены пасля лістападаўскага Пленума ЦК КПСС 1982 г., на якім генсекам КПСС стаў Юрый Уладзіміравчі Андропаў. Пры ім было прааналізавана становішча краіны і ўпершыню заяўлена аб тым, што ў савецкім грамадстве ёсць значная колькасць праблем, якія патрабуюць тэрміновага вырашэння. У той час была зроблена стаўка на павышэнне працоўнай дысцыпліны, што дазволіла ў пэўнай ступені павысіць прадукцыйнасць працы.

У 1984 г. Генсекам быў абраны Чарненка і краіна як бы вярнулася да брэжнеўскіх часоў. І толькі з прыходам да ўлады М.С.Гарбачова пачалі адбывацца значныя змены ў жыцці савецкага грамадства.

У 1965 г. была прадпрынята рашучая спроба радыкальнага змянення эканомікі, якая прадуглежвала уключыць у дзеянне гасразліковыя і таварна-грашовыя механізмы на аснове пашырэння гаспадарчай самастойнасці прадпрыемстваў, калгасаў і саўгасаў. Рэформа прынесла некаторае паляпшэнне работы прамысловасці і сельскай гаспадаркі, але яна не закранула палітычную сферу жыцця грамадства, асобныя галіны народнай гаспадаркі(фінансавую) і таму не магла быць паспяховай.

Вынікам развіцця прамысловасці Беларусі ў пасляваенныя гады з’явілася стварэнне буйнога тэрытарыяльна-галіновага прамысловага комплексу, у якім ў 1986 г. налічвалася 1490 прадпрыемстваў.

Значная ўвага надавалася сацыяльнай сферы. У першай палове 60-х гадоў адбывалася пенсійная рэформа, паводле якой упершыню пенсію маглі атрымліваць і калгаснікі. Аднак пенсійны ўзрост быў для іх больш высокі, чым у рабочых і служачых, а узровень пенсій больш нізкім. Дзякуючы буйнапанэльнаму будаўніцтву пры Хрушчове жылля было пабудавана больш, чым за ўвесь папярэдні пярыяд Савецкай улады.


Поделиться с друзьями:

mylektsii.su - Мои Лекции - 2015-2024 год. (0.005 сек.)Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав Пожаловаться на материал