Студопедия

Главная страница Случайная страница

КАТЕГОРИИ:

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Партызанскі рух і падполле.






У радах антыфашысцкага руху на тэрыторыі рэспублікі налічвалася каля 444 тыс. партызан і падпольшчыкаў. На тэрыторыі Беларусі было створана 1 255 партызанскіх атрадаў, болыпасць з якіх былі аб'яднаны ў 213 брыгад. У маі 1942 г. быў створаны Цэнтральны штаб партызанскага руху, які шзначаліў П.К. Панамарэнка. У верасні 1942 г., быў створаны цэнтр кіравання партызанскім рухам на тэрыторыі рэспублікі - Беларускі штаб партызанскага руху (БШПР). Яго ўзначаліў другі сакратар ЦК КП(б)Б П. Калінін. Працэс забеспячэння партызан зброяй і боепрыпасамі набыў шырокамаштабны характар. Партызанам савецкая авіяцыя дастаўляла аўтаматы, вінтоўкі, кулямёты, мінамёты, выбуховыя рэчывы і інш. Для ўзмацнення партызанскага руху з савецкага тылу ў Беларусь было накіравана звыш 11 тыс. ваенных спецыялістаў і арганізатараў партызанскай вайны.

Значную работу па ператварэнню партызанскага руху ў масавую народную вайну супраць іншаземнага нашэсця выканалі падпольныя органы Камуністычнай партыі рэспублікі. У тыле ворага ў гады вайны выдавалася каля 170 падпольных газет, тыраж якіх налічваў мільёны экзэмпляраў.

Істотныя складанасці і цяжкасці савецкаму партызанскаму руху стварала на абшарах Заходняй Беларусі польскае падполле і дзейнасць Арміі Краёвай (АК), якая вяла барацьбу на два фронта– як супраць нямецкіх акупантаў, так і супраць савецкіх партызан і падполыпчыкаў., АК падпарадкоўвалася польскаму эмігранцкаму ураду ў Лондане.

Партызаны і падполыпчыкі Беларусі сваей дзейнасцю ўгады Другой сусветнай вайны нанеслі нямецкім акупантам значныя страты ў жывой сіле і тэхніцы, чым істотна паспрыялі поспеху Чырвонай Арміі на франтах Вялікай Айчыннай вайны. За гераізм і адвагу каля 140 тыс. партызан і падполыпчыкаў былі ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі, 88 з іх прысвоеназванне Героя Савецкага Саюза (Ц.Бумажкоў, Ф. Паўлоўскі, В.Корж, П.Машэраў, В.Харужая і інш.).

Вызваленне Беларусі. Пасля перамогі на Курскай дузе Стаўка Вярхоўнага Глаўнакамандуючага вырашыла ў ходзе восеньскага наступлення ў 1943 г. разграміць фашысцкую групу арміі “Цэнтр” і выйсці на мяжу Вільнюс-Маладзечна. На тэрыторыю Беларусі савецкія войскі ўступілі восенню 1943 г.. 26 лістапада 1943 г. быў вызвалены першы абласны цэнтр рэспублікі–Гомель, 14 студзеня 1944 г. Мазыр-цэнтр Палескай вобласці і чыгуначны вузел –Калінкавічы. Насупаючай Чырвонай Арміі дапамагалі партызаны. У гэты час адбыўся Другі этап рэйкавай вайны–аперацыя “Канцэрт”. Але савецкае камандаванне не ўлічвала, што сярэдняя ўкамплектаванасць нямецкіх дывізій складала 10750 чалавек. Савецкія дывізіі, выматаныя папярэднімі баямі, налічвалі ў сваім складзе па 3-4 тыс. чалавек (у 3 разы менш за штатны расклад,) мелі трэцюю частку боекамплекту на гармату, не хапала паліва для танкаў і аўтамашын. 12 красавіка1944 г. на аснове прадстаўленных спецыяльнай камісіяй ГКО (ДКА) матэрыялаў Стаўкай былі прааналізаваны прычыны няўдач і 17-19 красавіка 1944 г. быў аддадзены загад аб пераходзе войск у жорсткую абарону. 24 красавіка 1944 г. Заходні фронт быў перайменаваны ў З-і Беларускі, і пачалася падрыхтоўка да аперацыі “Баграціён”.

Аперацыя “Баграціён” (23 чэрвеня-29 жніўня 1944 г.) была адной з буйнейшых аперацый Другой сусветнай вайны. Яна праводзілася войскамі 1-га Прыбалтыйскага, 3, 2 і 1-га беларускіх франтов пры ўдзеле сіл Дняпроўскай ваеннай флатыліі. У ходзе аперацыі былі дадаткова уведзены управленія 2-й гвардзейскай і 51-й армій, 19-й танкавы корпус і 24 дывізіі. У выніку правядзення аперацыі савецкія войскі разграмілі адну з найбольш моцных варожых груповак- групу арміі “Цэнтр”, яе 17 дывізій і 3 брыгады былі знішчаны, а 50 дывізій страцілі больш паловы свайго саставу. У беларускіх “катлах” летам 1944 г. немцы страцілі да 350 тыс. салдат і афіцэраў. У выніку аперацыі “Баграціён” 3 ліпеня была вызвалена сталіца Беларусі–горад Мінск. Апошнім на Беларусі 28 ліпеня 1944 г. быў вызвалены Брэст. Чырвоная Армія ўступіла на тэрыторыю Польшчы і наблізілася да граніц Усходняй Прусіі. Для стабілізацыі лініі фронта немцы былі вымушаны перакінуць у Беларусь з іншых участкаў савецка-германскага фронту і захада 46 дывізій і 4 брыгады. Гэта спрыяла правядзенню англа-амерыканскімі войскамі ваеных дзеяняў у Францыі.



Поделиться с друзьями:

mylektsii.su - Мои Лекции - 2015-2024 год. (0.006 сек.)Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав Пожаловаться на материал