Студопедия

Главная страница Случайная страница

КАТЕГОРИИ:

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Перыядызацыя гісторыі






Змена этапаў грамадскага развіцця адбывалася не адначасова ў розных краінах. К пачатку новай гісторыі (прыкладна канец ХУІІ ст.) узровень грамадскага развіцця краін і кантынентаў быў вельмі розны. У ХУІІ-ХІХ стст. Капіталізм змог усталявацца і стаў пануючым гаспадарчым укладам толькі ў развітых краінах Еўропы і Паўночнай Амерыкі. У той жа час у краінах Азіі панаваў феадальны ўклад, а многія народы Афрыкі, абарыгены Аўстраліі і індзейскія плямёны Амерыкі жылі ва ўмовах разлажэння першабытнага ладу. На ўзбярэжжы і Цэнтральнай Афрыцы там-сям існавалі разрозненныя рабаўладальніцкія або феадальныя дзяржавы. На тэрыторыі Еіропы да пачатку новага часу існавала толькі адна буржуазная дзяржава – Рэспубліка Злучаных правінцый, утворанная і выніку Нідэрландскай буржуазнай рэвалюцыі. Астатнія еірапейскія краіны былі ў асноўным феадальна-абсалютысцкімі дзяржавамі, аднак у найбольш развітых з іх, такіх як Англія, ужо зараджаўся новы гаспадарчы уклад у сельскай гаспадарцы і прамысловасці.

Акрамя гэтага, існаванне розных поглядаў на перыядызацыю ў пэўнай ступені звязана з існаваннем як цывілізацыйнага, так і фармацыйнага падыхода ў вывучэнні мшнулага.

Не з’яўляецца выключэннем і беларуская гістарычная навука, у якой сёння вылучаюцца чатыры падыхода да перыядызацыі мінулага:

1. Дзяржаўніцкі, які быў распрацаваны У. Ігнатоўскім у 20-я гады ХХ ст., якім з пэўнымі змяненнямі карыстаюцца сучасныя навукоўцы, сярод якіх можна назваць і Я.І. Трашчанка.

2. Фармацыйны, які панаваў у савецкай гісторыяграфіі

3. Еўрацэнтрысцкі ці заходнееўрапейскі, які быў уведзены ў школьныя праграмы ў 1991 – 1995 гг.

4. Храналагічна-тэрытарыяльны, які разглядае падзеі па стагоддзям, якія адбыліся на пэўнай тэрыторыі.

 

БЕЛАРУСКІЯ ЗЕМЛІ У ІХ–ХІІІ СТСТ.

Узнікненне інстытутаў дзяржавы звязана з распадам абшчыннага ладу, пераходам да суседскай абшчыны, паступовым выдзяленнем сярод агульнай масы вытворцаў прадстаўнікоў адміністрацыйна-саслоўнай сістэмы, са спецыялізацыяй і канцэнтрацыяй вытворчасці, узнікненнем гарадоў і г.д.Працэс дзяржаваўтварэння ў значнай ступені залежыў ад развіцця таварна-грашовых і вытворчых адносін, геаграфічна-эканамічных умоў існавання таго ці іншага грамадства.

Першымі будаўніцтва ўласных феадальных дзяржаў пачалі франкі, якія ў ІІІ ст. утварылі племянныя аб’яднанні, а ў УІ ст. –феадальную дзяржаву. Першыя прадзяржаўныя славянскія ўтварэнні ўзніклі ў канцы УІ–пачатку УІІ ст. на Балканскім паўвостраве, у даліне Альпійскіх гор і Паўночных раёнах сучаснай Аўстрыі. Менавіта на гэты час (УІ–УІІ стст.) прыпадае пранікненне славян на тэрыторыю сучаснай Беларусі. З паловы ІХ ст. сярод усіх усходніх славян пачынаецца дзяржаўна-грамадская арганізацыя. Аб тым, што фарміраванне племянных “княжаній” ва ўсходніх славян адбывалася адначасова з фарміраваннем Старажытнарускай дзяржавы–Кіеўскай Русі адзначаюць І.Коўкель і Э.Ярмусік Па меркаванню доктара юрыдычных наук Я.Юхо да вызначэння дзяржаўнасці ў мінулым выкарыстоўвалася некалькі тэрмінаў. У летапісных і іншых пісьмовых крыніцах дзяржавы называюцца: “земля”, “горад”, “княства”, “воласць”.

Тэрміны “княжанне”, “княства”. “воласць” у асноўным падкрэслівалі паўнамоцтвы, а тэрмін “зямля”, “горад” – тэрыторыю дзяржавы і яе дзяржаўную будову.

У склад “зямлі”, як правіла, уваходзіло некалькі дробных дзяржаў, г. зн. што “зямля” выступала як злучанная феадальная дзяржава. “Горад”, як правіла, не ўключаў у свае валоданні іншых дзяржаў, а меў толькі прыгарады. Кожная старажытная дзяржава мела свой палітычны цэнтр, стольны або старэйшы горад. Па імені стольнага горада называлася і ўся дзяржава, што служыць сведчаннем таго значэння, якое надавалася сталіцы ў палітычным, культурным і гаспадарчым жыцці ўсёй дзяржавы. Па імені галоўнага горада называліся і ўсе жыхары дадзеннай дзяржавы: палачане, берасцейцы і г.д.

У дзяржаўным ладзе да ІХ ст. пераважалі дробныя-дзяржавы княствы, якія былі абасоблены нават ад сваіх бліжэйшых суседзей. Зрухі ў вытворчых адносінах, што адбыліся ў ІХ-Х ст., выклікалі карэнныя змены ў дзяржаўным ладзе. Гэтаму садзейнічала таксама новая саслоўна-тэрытарыяльная ідэалогія, якая падтрымлівалася праваслаўным духавенствам, выхаваным на ідэях і традыцыях візантыйскага дэспатызму і цэнтралізму.

Усё гэта паступова прывяло да таго, што дробныя-дзяржавы княствы аб’ядноўваліся пад пратэктаратам больш моцных дзяржаў або нават зліваліся з імі. Акрамя таго, і больш моцныя дзяржавы ўступалі паміж сабою ў саюзы і аб’яднанні, утвараючы сваеасаблівыя феадальныя федэрацыі і канфедэрацыі. Узаемасувязі ў такіх саюзах часта трымаліся на роднасных адносінах кіраўнікоў дзяржаў (князёў) і пасля смерці аднаго з іх скасоўваліся, у сувязі з чым аб’яднанная дзяржава-саюз распадалася на асобныя часткі – дробныя дзяржавы-княствы.

Такім чынам, саюзы і аб’яднанні дзяржаў-княстваў утвараліся як на аснове сямейных сувязей, дабраахвотных пагадненняў, так і па прымусу больш моцных дзяржаў, але характар гэтых саюзных аб’яднанняў ад гэтага не змяняўся.

На тэрыторыі Беларусі можна выдзяліць некалькі буйных дзяржаў-княстваў, якія існавалі ў ІХ-ХІІ стстс. Сярод іх найболшае значэнне мелі: Полацкае, Менскае, Тураўскае, Гародзенскае, Навагародскае княствы. Першаснае значэнне мела Полацкае княства.

Найбольш магутным сярод дзяржаўных утварэнняў на беларускіх землях было Полацкае княства, створаннае крывічамі. Росквіту яно дасягнула у ХІ ст., Брачыслаў (1003–1044), Усяслаў Чарадзей (1044–1101).

Пасля смерці Усяслава Чарадзея Полацкае княства распалася на Мінскае, Друцкае, Ізяслаўскае, Віцебскае, Лагожскае. У ніжнім цячэнні Заходняй ДЗвіны знаходзіліся гарады-крэпасці Кукенойс і Герцыке, якія з’яўляліся васаламі Полацка. У ХІІ ст. у Полацку улада князёў значна аслабла, іх выбранне і выганне залежыла ад веча–народнаха схода, якое вырашала пытанні вайны і міру, гандлёвыя і іншыя справы. Веча значна абмяжоўвала уладу князя, аднак не знішчала яе. Князь прымаў удзел у справах кіравання, меў сваю дружыну, вершыў суд, раздаваў воласці з гарадамі іншым князям – сваім васалам.

У басейне Прыпяці знаходзілася Тураўскае княства, якое ахоплівала значную частку дрыгавічскіх зямель. Княства знаходзілася ў непасрэднай блізасці ад Кіева, доўгі час знаходзілася ў сферы яго палітычнага прыцягнення і таму не магло набыць той ролі, якую мела Полацкая зямля. У Тураве часта княжылі сыны Вялікага князя кіеўскага. У 50-я гады ХІІ ст. Тураў выйшаў з пад улады Кіева і ў ім зацвердзілася самастойная княская дынастыя. Пад уладай Кіева засталіся толькі Мазыр і Брагін.

У той час, калі ў выніку феадальнай раздробленасці распадаліся старажытныя землі–княствы: Полацкае, Тураўскае, пачаўся працэс ўзвышэння Новагародка, які стаў незалежным ад Кіева ў 40-х гадах ХІІІ ст. Яго ўзвышэнню спрыяла геапалітычнае становішча: ён пазбегнуў агрэсіі крыжакоў і нашэсця татара-манголаў. Навагародак стаў цэнтрам збірання зямель у новае дзяржаўнае ўтварэнне ВКЛ.


Поделиться с друзьями:

mylektsii.su - Мои Лекции - 2015-2024 год. (0.006 сек.)Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав Пожаловаться на материал