Главная страница Случайная страница КАТЕГОРИИ: АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника |
Прадмовы з’яўлення праваслаўных культурна-асветніцкіх центраў у Оршы
У пісьмовых крыніцах канца XVI -XVII стст. захаваліся звесткі пра дзейнасць на тэрыторыі Аршанскага павета праваслаўных братэрстваў - арганізацый, што ўключалі розныя сацыяльныя пласты, ствараных вакол цэркваў ці манастыроў і з'яднаных ідэяй агульнай духоўнай і культурнай спадчыны. Яны развіваліся і былі моцныя ў тых гарадах, дзе існавала магдэбургскае права [63, с. 9]. Оршы магдэбургскае права прысвоена ў 1620 г., Шклову - у 1577 г. Братэрствы бралі на сябе вызначаныя абавязкі ў адносінах да сваіх цэркваў: арганізоўвалі школы для дзяцей вернікаў, друкарні, багадзельні, клапаціліся пра дабрабыт сваёй царквы. З грунту, праваслаўныя братэрствы, што масава ўзнікалі ў канцы XVI у., з'явіліся прадаўжальнікамі рэфармацыйнага руху пратэстантаў у змаганні з контррэфармацыяй [9, с. 9; 23, с. 14]. «Приходили до нас господара мещане места нашого Оршаньского, Стома Михайлович, Сава Васильевич, Иван Данилович... бьючи господару чолом, абы есьмо им з ласки нашое господарской два склады медовые в кождый год надали и листом привильем нашим потвердили. В чём мы гоподар... а маючи на них ласковый взгляд яко на людей пограничных... тые два склады медовые в кождый год им даём, и сим листом привильем нашим на вси потомные часы утверждаем, так, иж мають они на кождый год тых двух складов, то есть первшого на день свята Великодня, а другого на день свята Нароженья сына Божого водлуг старого календаря уживати, а на склад не большей одно по двадцати пудов мёду розсычано быта мает. Которые склады не далей, одно до одного тыждня кождый из них тривати мает, и тот мёд в дому их братском шинкован быти мает. С которых складов воск они на церкву соборную отдавати мають и винны будуть до того чару, покуль там костёл католнцкий збудован не будет..." [1, с. 57] Дагэтуль у гістарычнай навуцы пануе стэрэатыпнае ўяўленяе пра брацтвы на Беларусі і Украіне, як пра арганізацыі перш за ўсё рэлігійныя. Выдатны даследчык эканамічнай і сацыяльна-палітычнай гісторыі сярэдневековага беларускага горада З.Ю. Капыскі вельмі трапна заўважыў: «историки обычно подчеркивают, что возникновение братств явилось реакцией горожан на усиление католической агрессии и насаждение униатской церкви. Клерикальные историки поспешили исходя из этого истолковать возникновение братств как выражение религиозного рвения к фанатической приверженности белоруса православной церкви» [26, с. 157]. Паспрабуем прааналізаваць, наколькі змест вышэй прыведзенага гістарычнага дакумента адпавядае гэтаму погляду на брацтвы. Перш за ўсё звернем увагу на самую дату — 1592 г. Нельга незаўважыць, што брацтва ў Оршы ўтварылася па меншай меры за чатыры гады да Берасцейскай царкоўнай уніі. Таму Аршанскае брацтва відавочна не магло быць утворанае з мэтай барацьбы супраць уніяцтва. Утварэнне Аршанскага брацтва не магло таксама быць рэакцыяй на каталіцкую экспансію, наколькі ў прывілеі адназначна гаворыцца пра тое, што ў горадзе на той час не было ніводнага каталіцкага касцёла. Хутчэй у гэтым выпадку заснаванне ў горадзе езуіцкага калегіума ў пачатку XVII ст. выглядае як рэакцыя на нейкія непажаданыя вярхоўнай уладзе гірацэсы. Характэрна таксама тое, што, па сутнасці, змест прывілея зводзіцца да дазволу мяшчанам (без выплаты спецыяльных падаткаў на выраб моцных напояў) баляваць двойчы на год, кожны раз на працягу тыдня. Гэтыя сходы з пачастункам называліся «братчынамі» і былі неад'емнай часткай жыцця брацтваў. Згадзіцеся, што пасля гэтага цяжка ўспрымаць брацтвы як аб'яднанні людзей, заклапочаных выключна барацьбой за праваслаўную веру. Такую ж назву — «братчына» — і падобную структуру меў абрад калектыўнага частавання ўскладчыну ў час святкавання сялянамі грамадскай свечкі, якую рабілі з воску, сабранага ўсімі абшчыннікамі. Гэтае свята і абрад мелі дахрысціянскае паходжанне, пад уплывам хрысціянства яго прымеркавалі да дня зімовага Міколы (6 снежня па старому стылю), які, лічылася, спрыяў добраму урадажаю [65, с. 88]. Такім чынам, паходжанне братчыны, а можа быць і саміх брацтваў — у традыцыйнай народней культуры беларусаў, якая склалася ў паганскія часы. Калі ж яшчэ прыняць да ўвагі факт існавання на Беларусі ўніяцкіх і каталіцкіх брацтваў, то можна гаварыць пра брацтвы, як пра арганізацыі ў першую чаргу народныя, нацыянальныя. А вось разгорнуты ў XVI ст. на Беларусі працэс Рэфармацыі зрабіў іх у першую чаргу сацыяльнымі арганізацыямі, якія выражалі інтарэсы сталеючага «трэцяга саслоўя» ў беларускім горадзе [57, с. 28]. Усё вышэй сказанае схіляе да думкі, што стварэнне і дзейнасць брацтваў было этапам у разгортванні на Беларусі агульнага для ўсіх краін Еўропы працэсу Рэфармацыі. Першым этапам гэтага працэсу стала пашырэнне кальвінізму (адной з плыняў пратэстантызму). Парадаксальна, але ў беларускай гісторыяграфіі да нядаўняга часу захоўвалася поўнае маўчанне пра маштабы дзейнасці і нават пра існаванне на Беларусі пратэстанцкай царквы. А між тым нешматлікія даследчыкі гэтай з'явы на Беларусі амаль у адзін голас гавораць, што ў 60-я гады XVI стагоддзя пратэстантызм займаў пануючае становішча ў Вялікім княстве Літоўскім. С. Падокшын сцвярджае, што Рэфармацыя на Беларусі сфарміравалася на айчыннай глебе і была звязаная з развіццём беларускіх гарадоў [41, с. 16]. А прафесар М. К. Дабрынін, як быццам удакладняючы, пісаў: «Няма сумненняў, што брацтвы былі закліканы да жыцця растучай актыўнасцю гарадскіх слаёў, якія жадалі ажыццявіць сваё права арганізацыйнага кіравання ў царкве, як гэта рабілася па Магдэбургскаму праву ў горадзе» [67, с. 160]. Пра тое, што завезеныя братамі Радзівіламі, былымі студэнтамі заходнееўрапейскіх універсітэтаў і купцамі зернейкі новага светапогляду патрапілі ў падрыхтаваную глебу, сведчыць тая імклівасць, з якой кальвінізм заваёўваў сабе пазіцыі на беларускай зямлі. Амаль у кожным больш-менш буйным горадзе будаваўся кальвінскі збор, усяго ў Вялікім княстве Літоўскім (улічваючы, што пратэстантызм мала закрануў Украіну) розныя даследчыкі налічваюць ад 163 (паводле Лукашэвіча) да 320 (паводле Пліса) кальвінскіх збораў. Быў такі збор і ў Воршы. Польскі навуковец Л. Лукашэвіч пісаў: «итальянский реформатор Павел Вергериус, путешествовавший в том году по этой провинции, нашел в ней великое множество костелов Гельветического исповедания. Первые из них, по основанию, были в Вильне, Клецке, Несвиже, Девельтове, Орше...» [37, с. 6]. З вышэй прыведзенай цытаты можна зразумець, што ў 1555 годзе ў Оршы ўжо быў кальвінскі збор. Адам Кіркор у кнізе «Жывапісная Расія» называв заснавальнікам збора Мікалая Радзівіла Чорнага, ускосна гэтыя звесткі пацвярджаюцца ў даследванні протаіерэя Пліса. Вядома таксама, што пры зборы дзейнічала школа [25, с. 300]. Не паглыбляючыся ў аналіз супадзенняў у светапоглядзе, хацелася б звярнуць увагу на некаторыя рысы знешняга падабенства паміж брацтвамі і пратэстанцкімі абшчынамі, якія, несумненна, не з'яўляюцца выпадковымі. З. Ю. Капыскі адзначае, што стварэнне брацтваў стала рэакцыяй на нізкі маральны ўзровень, прагу да ўзбагачэння, неадукаванасць праваслаўнага клеру, а Е. Н. Медынскі ў сваёй кнізе піша пра тое, што два старэйшыя па часе ўтварэння брацтвы, Львоўскае і Луцкае, пачынаюць сваё існаванне ў выніку канфліктаў гараджанаў з мясцовымі праваслаўнымі епіскапамі. Тыя брацтвы, якія атрымлівалі статут і прывілей ад канстанцінопальскага патрыярха, станавіліся стаўрапігіяльнымі, гэта значыць, незалежнымі ад архірэя. Брацтвы выбіралі святароў, якіх мясцовы архірэй павінны быў пасвяціць у сан, кантралявалі жыццё і дзейнасць святароў, у тым ліку і мясцовага архірэя. Брацтвы валодалі цэрквамі, манастырамі і іх землямі. Брацтвы, таксама як пратэстанцкія абшчыны, імкнуліся давесці да народа Слова Божае на яго мове: навучанне ў брацкіх школах вялося па-беларуску, на беларускую мову перакладалася рэлігійная літаратура (напрыклад, каля 1580 г. кальвініст Васіль Цяпінскі надрукаваў «Евангелле» па-беларуску). Канстытуцыя 1607 г. і пастановы вальнага сойма 1609 г. пацвердзілі недатыкальнасць праў і прывілеяў прадстаўнікоў праваслаўнай канфесіі. Але ў той жа час першая траціна XVII у. прайшла ў напружаным змаганні за выкараненне праваслаўя ўніяцкай плынню. Таму ў звязку з падзеямі першай траціны XVII у. братэрствы сталі цэнтрамі змагання з уніяцкай і каталіцкай экспансіяй. 15 кастрычніка 1592 г. каралём і вялікім князем Жыгімонтам III Вазай быў падпісаны прывілей пра стварэнне праваслаўнага братэрства ў г. Оршы. Варта адзначыць, што першапрычынай адукацыі Аршанскага братэрства з'явілася абарона інтарэсаў гарадскога саслоўя мяшчан, што праілюстравана ходам рыхтоўлі дакумента на атрыманне магдэбургскага права [9, с. 9; 23, с. 27-28]. На жаль, больш звестак пра Аршанскае братэрства не вядома. Можна толькі выказаць здагадку, што да дзейнасці друкарні, школы, шпіталя ў Куцеінскім манастыры былі датычныя і прадстаўнікі Аршанскага братэрства (бо адным з кірункаў у працы братэрстваў быў выпуск друкаванай прадукцыі для праваслаўнага насельніцтва, арганізацыя школ, клопат пра манахаў) [38, с. 115]. Такім чынам, можна меркаваць, што брацтвы, якія пачалі ўзнікаць тады, калі пратэстантызм у канцы XVI ст. прыходзіць на Беларусі ў заняпад, сталі працягам рэфарматарскага руху. Гэтаму ў пэўнай ступені магла паспрыяць сітуацыя, якая склалася пасля Берасцейскай уніі. Тыя праваслаўныя прыходы, якія не падпарадкаваліся старой іерархіі, цяпер уніяцкай, апынуліся ў пэўнай ступені па-за законам, адзінай сілай (бо пратэстантызм заняпаў), якая супроцьстаяла Контррэфармацыі, якую праводзіў каталіцкі касцёл. Таму нядзіўна, што беларускае «трэцяе саслоўе» — мяшчане — імкнуліся «прыбраць да рук» праваслаўную царкву і яе маёмасць, надаючы ёй характэрныя рысы «таннае царквы», якой дабівалася ў гэты час мяшчанства ўсёй Еўропы. Што ж датычыць праваслаўных культовых пабудоў на Аршанскай зямлі, то з позняга сярэдневякоўя дайшлі да нас звесткі аб трох цікавых архитектурных з'явах — Свято-Мікольскай (Раства-Багародзіцкай) саборнай царкве на правым беразе Аршыцы (у самай шчыльназаселенай частцы горада), Дубровенскай Праабражэнскай царкве (1715) і комплексе пабудоў Куцеінскага Богаяўленскага манастыра (у сутоках Дняпра і невялічкай рэчкі Куцеінкі — ад яе і пай шла назва манастыра — за 2-3 км ад старажытнага дзядзінца Оршы). Вядома, што мураваная царква Раства Маці Божай (Багародзіцы) была пастаў-лена ў 1661 г. як саборная, а ў 1781 г. на сродкі мясцовых жыхароў адрамантавана і адрэстаўрыравана. Храм пабудаваны ў пераходным стылі ад барока да класіцызму. Цэнтрычны кубападобны аб'ём быў завсршаны магутным паўеферьгшым купалам, над якім узвышаўся 8-гранны ліхтар з цыбулепадобнай галоўкай. Такія ж вежачкі адзначалі вуглы асноўнага аб'ё'му. Разам з авальнымі люкарнамі ў аснаванні купала, складана прафіляванымі антаблементамі, пластычнымі ліштвамі прамавутольных аконных праемаў яны вызначалі рысы стылю барока. А пра класіцыстычныя рысы сведчаць аднолькавыя па кампазшыі плоскасныя фасады, якія завершаны 3-вугольнымі франтонамі, аляразаны антаблементам з дарычным фрызам і фланкіраваны парнымі паўкалонамі. Да асноўнага аб'ёму па восі усход — захад далучаліся прытвор і акруглая апсіда з бакавымі рызніцамі. Царква мела галоўны і два бакавыя ўваходы. Побач з царквой стаяў манастырскі корпус з высокай вежай-званіцай, фасадам выходзіў на Вакзальную (у розныя часы называлася Магілёўскай, Шклоўскай, цяпер Савецкая) вуліцу. Царква праіснавала два стагоддзі, і апошнія яе пабудовы былі знесены ў сярэдзіне 1950-х гадоў. Цяпер на месцы былога велічнага архітэктурнага помніка на правым беразе Аршыцы разбіты невялікі парк. Калі ў 1987 г. ў гэтай частцы горада ішлі будаўнічыя работы, то былі знойдзены рэшткі магутнага падмурка і сцен старога храма, шматлікія пахаванні, мноства фрагментаў аршанскай (копыскай) керамікі (паліхромнай кафлі, падлогі і інш.). Амаль 30 гадоў спатрэбілася Аршанскаму праваслаўнаму брацтву, каб у 1620 г. (пройдзе яшчэ 28 гадоў, пакуль кароль Уладзіслаў IV Ваза афіцыйна дазволіць існаванне брацтва ў Оршы) атрымаць, з аднаго боку, грамату патрыярха іерусалімскаха Феафана (ён прызнаў брацтва стоўралігійным — падпарадкаваным полацкаму уніяцкаму епіскапу і адначасова канстанціно-пальскаму патрыярху) на заснаванне праваслаўнага мужчынскага манастыра, а з другога, — дзяржаўныя дакументы ў Варшаве на яго будаўніцтва.
|